Вы тут

П'еш пі­ва з пад­лет­кам? Бу­дзеш нес­ці ад­каз­насць...


 

Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў пра­па­нуе зра­біць больш жорст­кай ад­каз­насць юры­дыч­ных асоб і ін­ды­ві­ду­аль­ных прад­пры­маль­ні­каў за про­даж ал­ка­го­лю дзе­цям аж да па­збаў­лен­ня ін­ды­ві­ду­аль­на­га прад­пры­маль­ні­ка або юры­дыч­най асо­бы пра­ва зай­мац­ца пэў­най дзей­нас­цю. Аб гэ­тым па­ве­да­міў жур­на­ліс­там на­чаль­нік ад­дзе­ла ар­га­ні­за­цыі ра­бо­ты ін­спек­цый па спра­вах не­паў­на­лет­ніх га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня ахо­вы пра­ва­па­рад­ку і пра­фі­лак­ты­кі МУС Бе­ла­ру­сі Ві­таль ЯН­ЧЫН.

— Ня­рэд­ка пад­лет­кі здзяйс­ня­юць пра­ва­па­ру­шэн­ні, тра­піў­шы пад уплыў да­рос­лых. На­прык­лад, сён­ня нель­га пры­цяг­нуць да кры­мі­наль­най ад­каз­нас­ці да­рос­ла­га ча­ла­ве­ка, які па­ста­ян­на рас­пі­вае пі­ва з не­паў­на­лет­нім, уцяг­ва­ю­чы та­кім чы­нам пад­лет­ка ў п'ян­ства, — па­тлу­ма­чыў Вік­тар Ян­чын. — У гэ­тай су­вя­зі Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў вы­сту­пі­ла з іні­цы­я­ты­вай ап­ты­мі­за­ваць кры­мі­наль­ную ад­каз­насць за ўцяг­нен­не пад­лет­каў у ан­ты­гра­мад­скія па­во­дзі­ны. Мі­ніс­тэр­ствам быў рас­пра­ца­ва­ны да­ку­мент, уклю­ча­ны ў пра­ект пла­на пад­рых­тоў­кі за­ко­на­пра­ек­таў на 2015 год.

Акра­мя та­го вы­шэй­зга­да­ным мі­ніс­тэр­ствам, а так­са­ма мі­ніс­тэр­ства­мі аду­ка­цыі і ахо­вы зда­роўя за­раз рас­пра­цоў­ва­ец­ца комп­лекс мер па па­пя­рэ­джан­ні рас­паў­сюдж­ван­ня ал­ка­го­лю, нар­ка­тыч­ных і псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў ся­род школь­ні­каў і мо­ла­дзі. У пры­ват­нас­ці, ужо рас­пра­ца­ва­ны па­ра­дак пра­вя­дзен­ня тэс­ці­ра­ван­ня і псі­ха­са­цы­яль­на­га ан­ке­та­ван­ня на­ву­чэн­цаў і сту­дэн­таў на прад­мет спа­жы­ван­ня імі ал­ка­го­лю, нар­ка­тыч­ных і псі­ха­троп­ных рэ­чы­ваў.

Як за­пэў­ні­ла кан­суль­тант упраў­лен­ня са­цы­яль­най, вы­ха­ваў­чай і ідэа­ла­гіч­най ра­бо­ты Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі Ін­эса КІС­ЛАЯ, ан­ке­та­ван­не і тэс­ці­ра­ван­не — спра­ва доб­ра­ах­вот­ная:

— У ад­па­вед­нас­ці з За­ко­нам «Аб ака­зан­ні псі­хі­ят­рыч­най да­па­мо­гі» мы не мо­жам пры­му­сіць пад­лет­каў пра­хо­дзіць гэ­тыя пра­цэ­ду­ры без да­зво­лу іх баць­коў. Але спа­дзя­ём­ся на іх ра­зу­мен­не ў гэ­тым пы­тан­ні. Спа­чат­ку ва ўста­но­ве аду­ка­цыі на­ву­чэн­цам бу­дзе пра­па­на­ва­на паў­дзель­ні­чаць у псі­ха­са­цы­яль­ным ан­ке­та­ван­ні. І ўжо па яго вы­ні­ках (ка­лі бу­дуць на тое пад­ста­вы) баць­кам мо­гуць пра­па­на­ваць звяр­нуц­ца ра­зам з дзі­цем у про­філь­ныя ўста­но­вы ахо­вы зда­роўя, дзе бу­дзе пра­во­дзіц­ца ўжо нар­ка­ла­гіч­нае тэс­ці­ра­ван­не.

Яшчэ ад­но но­ва­ўвя­дзен­не ты­чыц­ца пе­да­го­гаў. Не сак­рэт, што ра­ней, ка­лі ва ўста­но­ве аду­ка­цыі вы­яў­ля­лі­ся фак­ты ўдзе­лу на­ву­чэн­цаў у пра­ва­па­ру­шэн­нях, то пе­да­го­га маг­лі па­ка­раць. На­прык­лад, ка­лі пе­да­гог уста­наў­лі­ваў факт спа­жы­ван­ня яго вуч­нем нар­ка­тыч­ных рэ­чы­ваў або ал­ка­го­лю і па­чы­наў біць тры­во­гу, то мог па­зба­віц­ца за сваю піль­насць і не­абы­яка­васць прэ­міі — каб не пса­ваў імідж на­ву­чаль­най уста­но­вы і ста­ноў­чую ста­тыс­ты­ку. А ця­пер, на­ад­ва­рот, пе­да­го­гаў, якія вы­явяць у сва­ім ка­лек­ты­ве праб­лем­нае дзі­ця ці ней­кія не­га­тыў­ныя з'я­вы, бу­дуць за­ах­воч­ваць. Як ме­на­ві­та, яшчэ не вы­ра­шы­лі. У да­ку­мен­це гэ­та не кан­крэ­ты­зу­ец­ца. «Маг­чы­ма, бу­дзе пра­ду­гле­джа­на ней­кае прэ­мі­яль­нае за­ах­воч­ван­не, — па­дзя­лі­ла­ся сва­ім мер­ка­ван­нем Ін­эса Кіс­лая. — Але доб­ра ўжо тое, што пе­да­го­гі пе­ра­ста­нуць ба­яц­ца па­ка­ран­ня...»

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».