Вы тут

Пад вы­гля­дам га­рэл­кі — спірт з ва­дой



Пра­ку­ра­ту­ра Мін­скай воб­лас­ці па ма­тэ­ры­я­лах упраў­лен­ня па ба­раць­бе з эка­на­міч­ны­мі зла­чын­ства­мі УУС Мі­набл­вы­кан­ка­ма рас­па­ча­ла кры­мі­наль­ную спра­ву ў да­чы­нен­ні да жы­ха­ра Ма­ла­дзеч­на за не­за­кон­ную прад­пры­маль­ніц­кую дзей­насць.

Муж­чы­на не меў лі­цэн­зіі на ажыц­цяў­лен­не роз­ніч­на­га ганд­лю спірт­ны­мі на­по­ямі. Але гэ­та не ста­ла пе­ра­шко­дай для про­да­жу жы­ха­рам го­ра­да і ра­ё­на спір­таз­мя­шчаль­най пра­дук­цыі су­мнеў­най якас­ці. Пры­чым яна раз­баў­ля­ла­ся ва­дой і пра­да­ва­ла­ся як га­рэл­ка. У вы­ні­ку ганд­ляр су­ра­га­та­мі за не­пра­цяг­лы пе­ры­яд ча­су атры­маў да­ход больш як 170 млн руб­лёў.

— За гэ­тае зла­чын­ства пра­ду­гле­джа­на кры­мі­наль­ная ад­каз­насць да трох га­доў па­збаў­лен­ня во­лі, — кан­ста­та­ваў пра­ку­рор ад­дзе­ла пра­ку­ра­ту­ры Мін­скай воб­лас­ці Па­вел Мой­сак.

Па яго сло­вах, пра­цяг­ва­юц­ца ме­ра­пры­ем­ствы па вы­яў­лен­ні і ін­шых асоб, што зай­ма­юц­ца не­за­кон­ным ганд­лем су­ра­гат­ны­мі на­по­ямі, па­коль­кі яны на­но­сяць не толь­кі ма­тэ­ры­яль­ныя стра­ты, але і не­па­праў­ную шко­ду зда­роўю сва­іх жа гра­ма­дзян.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».