Вы тут

Па­ку­ра­жы­лі­ся на 100 міль­ё­наў руб­лёў


 

За­тры­ма­ны ху­лі­га­ны, якія ў ноч з 25 на 26 жніў­ня па­шко­дзі­лі больш як 30 аў­та­ма­бі­ляў у Ма­ла­дзеч­не.

Пры­чым па­цяр­пе­лі аў­то, пры­пар­ка­ва­ныя як на ву­лі­цы, так і ў два­рах.

Па гэ­тым фак­це Ма­ла­дзе­чан­скім ра­ён­ным ад­дзе­лам След­ча­га ка­мі­тэ­та бы­ла за­ве­дзе­на спра­ва па част­цы 1 ар­ты­ку­ла 339 Кры­мі­наль­на­га ко­дэк­са — «ху­лі­ган­ства». Су­пра­цоў­ні­кі кры­мі­наль­на­га вы­шу­ку вы­лу­чы­лі не­каль­кі вер­сій, асноў­ная з якіх — ху­лі­ган­ская вы­хад­ка гру­пы пад­лет­каў, адур­ма­не­ных ал­ка­го­лем або нар­ко­ты­ка­мі.

У пят­ні­цу ве­ча­рам апе­ра­тыў­ні­кі Ма­ла­дзе­чан­ска­га РА­УС атры­ма­лі ін­фар­ма­цыю аб маг­чы­мым да­чы­нен­ні да зла­чын­ства дзвюх ма­ла­дых лю­дзей 1993 і 1995 га­доў на­ра­джэн­ня, якія пра­жы­ва­лі ў Ма­ла­дзеч­не і пра­ца­ва­лі пад­соб­ні­ка­мі ў бу­даў­ні­чых фір­мах.

У су­бо­ту ра­ні­цай адзін з іх быў за­тры­ма­ны. Лі­та­раль­на ад­ра­зу пры­яце­лі пры­зна­лі­ся ва ўчы­не­ным. Як вы­свет­лі­ла­ся, на­пя­рэ­дад­ні ў ад­на­го з іх быў дзень на­ра­джэн­ня. Свят­ка­ван­не за­цяг­ну­ла­ся на не­каль­кі дзён. Пас­ля ўжы­ван­ня спірт­но­га ў іх на­ра­дзі­ла­ся ідэя па­ку­ра­жыц­ца. Яны на пра­ця­гу больш чым дзвюх га­дзін іш­лі па нач­ных ву­лі­цах, бі­лі шкло і фа­ры ў аў­та­ма­шы­нах, якія трап­ля­лі­ся на шля­ху, ска­ка­лі па ка­по­тах і да­хах. Па сло­вах ху­лі­га­наў, аб на­ступ­ствах яны не за­дум­ва­лі­ся. Су­ма пры­чы­не­ных страт пад­ліч­ва­ец­ца, але ўжо за­раз ві­да­воч­на, што яны пе­ра­вы­сяць 100 млн руб­лёў, па­ве­да­мі­ла прэс-служ­ба УУС Мі­набл­вы­кан­ка­ма.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».