Вы тут

Не бо­гі пліт­ку аб­паль­ва­юць


але ла­маць га­ла­ву над гэ­тай на­ву­кай да­во­дзіц­ца што­дня.

Вы­пуск­нік Бе­ла­рус­ка­га дзяржаўнага тэх­на­ла­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та Яў­ген ПА­ЛУ­Я­НО­ВІЧ не ба­яў­ся раз­мер­ка­ван­ня. Та­му што мес­ца ад­пра­цоў­кі вы­браў сам і, як вы­свет­лі­ла­ся, не па­мы­ліў­ся. За­мест ста­ліч­на­га "Ке­ра­мі­на" ма­ла­ды тэх­но­лаг пай­шоў пра­ца­ваць у не менш перс­пек­тыў­нае ад­кры­тае ак­цы­я­нер­нае та­ва­рыст­ва "Бя­ро­за­буд­ма­тэ­ры­я­лы". Мі­нуў год ад­пра­цоў­кі, але хлоп­ца ўсё за­да­валь­няе: вы­твор­чы пра­цэс, ат­мас­фе­ра ў ка­лек­ты­ве, за­ро­бак...

1

Пры­вык вы­бі­раць сам

У хі­мі­кі—тэх­но­ла­гі Яў­ге­на пры­вя­ло за­хап­лен­не хі­мі­яй — экс­пе­ры­мен­таль­ная на­ву­ка "за­ва­ло­да­ла" хлоп­цам яшчэ ў шко­ле. Та­му пры вы­ба­ры ВНУ ён ары­ен­та­ваў­ся ме­на­ві­та на гэ­тую дыс­цып­лі­ну. "На­са­мрэч, вы­бар быў не­ба­га­ты, і я пай­шоў "штур­ма­ваць" фа­куль­тэт хі­міч­най тэх­на­ло­гіі і тэх­ні­кі Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га тэх­на­ла­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та", — дзе­ліц­ца ўспа­мі­на­мі Яў­ген. — Два га­ды агуль­на­га на­ву­чан­ня, а пас­ля із­ноў да­вя­ло­ся вы­бі­раць. І на гэ­ты раз вы­бар спы­ніў­ся на ка­фед­ры тэх­на­ло­гіі шкла і ке­ра­мі­кі". Ву­чыц­ца спа­да­ба­ла­ся на­столь­кі, што, ка­лі на­ды­хо­дзіў час раз­мер­ка­ван­ня, яшчэ доў­га ду­маў — за­ста­вац­ца ў ас­пі­ран­ту­ры ці іс­ці пра­ца­ваць. І вы­браў дру­гое.

2-1

"За­во­ды па вы­твор­час­ці ке­ра­міч­най пліт­кі ў Бе­ла­ру­сі мож­на пе­ра­лі­чыць па паль­цах: "Ке­ра­мін", "Бя­ро­за­буд­ма­тэ­ры­я­лы", "Брэсц­кі кам­бі­нат бу­даў­ні­чых ма­тэ­ры­я­лаў", — ка­жа Яў­ген. — Пра­ана­лі­за­ваў­шы сі­ту­а­цыю, за­ўва­жыў: мно­гія зна­ё­мыя пра­цу­юць на "Ке­ра­мі­не", а ў "Бя­ро­за­буд­ма­тэ­ры­я­лах" — ні­вод­на­га ня­ма. Мне ста­ла ці­ка­ва ча­му, бо па ма­іх звест­ках, за­вод тут вы­дат­ны. Вы­ра­шыў ры­зык­нуць. Пе­рад дзярж­эк­за­ме­нам ад­пра­віў на элект­рон­ную пош­ту за­во­да ліст з за­пы­там, ці па­трэб­ны ім тэх­но­ла­гі, але ад­ка­зу так і не атры­маў. Пе­рад раз­мер­ка­ван­нем мы з баць­кам са­мі пры­еха­лі на прад­пры­ем­ства. Ака­за­ла­ся, што ліст мой пра­чы­та­лі, і пас­ля раз­мо­вы з ге­не­раль­ным ды­рэк­та­рам я атры­маў пер­са­наль­ную за­яў­ку".

2

Пліт­ка з "ха­рак­та­рам"

Га­лоў­ны аба­вя­зак хі­мі­ка-тэх­но­ла­га — кант­роль за якас­цю пліт­кі. Яў­ген па­ві­нен вы­зна­чыць, па якой пры­чы­не ўзні­кае брак, дэ­фек­ты, ды ўво­гу­ле, яго за­да­ча — не да­пус­ціць іх з'яў­лен­ня. У ка­лек­ты­ве ма­ла­до­му спе­цы­я­ліс­ту пай­шлі на­су­страч, бо ра­зу­ме­лі: тэ­о­рыя — ад­но, а вы­твор­часць — кры­ху ін­шае. Па сло­вах Яў­ге­на, яго ста­рэй­шыя ка­ле­гі да­па­ма­га­лі асво­іц­ца на мес­цы пра­цы, тлу­ма­чы­лі спе­цы­фі­ку ра­бо­ты тэх­но­ла­га. Да та­го ж яго ця­пе­раш­нія "на­стаў­ні­кі" так­са­ма ву­чы­лі­ся ў БДТУ па той жа спе­цы­яль­нас­ці.

"Тэх­на­ло­гія вы­твор­час­ці ке­ра­мі­кі — на­столь­кі спе­цы­фіч­ная, што адзін поль­скі ка­ле­га ад­ной­чы за­ўва­жыў: "Дзе па­чы­на­ец­ца ке­ра­мі­ка, там губ­ля­ец­ца сэнс", — смя­ец­ца су­раз­моў­ца. — На­са­мрэч, знай­сці пер­ша­пры­чы­ну з'яў­лен­ня дэ­фек­таў да­во­лі скла­да­на, але хтось­ці па­ві­нен зай­мац­ца і та­кой пра­цай".

Ла­маць га­ла­ву над за­гад­ка­мі ке­ра­міч­най пліт­кі Яў­ге­ну да­во­дзіц­ца ледзь не што­дня, бо вы­твор­часць не пе­ра­ры­ва­ец­ца: кан­ве­ер мо­жа спы­ніц­ца толь­кі раз у год. Кож­ны ты­дзень хло­пец шу­кае ад­ка­зы на но­выя пы­тан­ні, пра­па­ноў­вае, экс­пе­ры­мен­туе. Але ён толь­кі рад — у ім па-ра­ней­ша­му жы­ве да­след­чыц­кая жыл­ка.

3

На­ша — ні­чым не гор­шая

Раз­маў­ля­ю­чы з Яў­ге­нам, мы не маг­лі абы­сці тэн­дэн­цыі ў вы­твор­час­ці ке­ра­міч­най пліт­кі. Іс­па­нія і Іта­лія — су­свет­на вя­до­мыя за­ка­на­даў­цы "ке­ра­міч­най мо­ды". Мно­гія за­во­ды све­ту, у тым лі­ку і бе­ла­рус­кія, вы­ка­рыс­тоў­ва­юць італь­ян­скае аб­ста­ля­ван­не. У Бя­ро­зу пе­ры­я­дыч­на пры­яз­джа­юць дэ­ле­га­цыі з Іта­ліі, Чэ­хіі, Поль­шчы.

"Ня­праў­да, што на­ша пліт­ка гор­шая, на­прык­лад, за су­сед­скую — яна вы­пус­ка­ец­ца па бе­ла­рус­кіх і еў­ра­пей­скіх стан­дар­тах, прак­тыч­на з ад­ной і той жа сы­ра­ві­ны, — ад­зна­чае Яў­ген. — Хі­ба што... Не­маг­чы­ма прос­та ўзяць бе­ла­рус­кую глі­ну і зра­біць з яе якас­ную пліт­ку. Част­ка сы­ра­ві­ны пры­хо­дзіць з Укра­і­ны, Чэ­хіі, Тур­цыі, Іта­ліі, Поль­шчы, Іс­па­ніі".

Яў­ген ад­зна­чае, што ў Бя­ро­зе лю­дзі вель­мі ад­каз­на ста­вяц­ца да сва­ёй пра­цы. Та­му пра зме­ну прад­пры­ем­ства ён на­ват і не за­дум­ва­ец­ца. "Ве­да­е­це, тут мы вы­ка­рыс­тоў­ва­ем тэх­на­ло­гію па вы­твор­час­ці аб­лі­цо­вач­най пліт­кі ад­на­ра­зо­вым аб­па­лам. Мы пры­бра­лі фак­тыч­на цэ­лую ста­дыю аб­па­лу, за кошт ча­го эка­но­міц­ца да 30 пра­цэн­таў энер­га­нось­бі­таў. Тэх­на­ло­гія вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца ў Іта­ліі, Поль­шчы і не­ка­то­рых ін­шых кра­і­нах, а ў Бе­ла­ру­сі яна бы­ла ўве­дзе­на толь­кі на "Бя­ро­за­буд­ма­тэ­ры­я­лах" яшчэ ў 2008 го­дзе, — не без го­на­ру за­ўва­жае Яў­ген.

4

Го­рад для жыц­ця

Яў­ген ро­дам з Па­лес­ся. Ён на­ра­дзіў­ся і вы­рас у зна­ка­мі­тай вёс­цы Пін­ка­ві­чы Пін­ска­га ра­ё­на, дзе ка­лісь­ці пра­ца­ваў бе­ла­рус­кі пяс­няр Якуб Ко­лас. Мінск, вя­до­ма, хлоп­цу спа­да­баў­ся як... мес­ца для за­баў. Але не на­столь­кі, каб за­стац­ца тут пра­ца­ваць.

"Бя­ро­за мя­не пры­ем­на здзі­ві­ла, — пры­зна­ец­ца хло­пец. — У го­ра­дзе шмат спар­тыў­ных збу­да­ван­няў, а я люб­лю і на кань­ках па­ка­тац­ца, і ў фут­бол па­гу­ляць. На­вед­ваю трэ­на­жор­ную за­лу і ба­сейн — усё, што трэ­ба мне для шчас­ця. Та­му для мя­не Бя­ро­за — гэ­та го­рад для жыц­ця".

З жыл­лём ён ра­за­браў­ся яшчэ пе­рад раз­мер­ка­ван­нем: па­абя­ца­лі па­кой у ін­тэр­на­це, дзе за­раз і жы­ве наш ге­рой. На пы­тан­не пра сяб­роў Яў­ген па­кі­ваў га­ла­вой: "Не жыць жа дзі­ку­ном! Мо­ла­дзі і на за­вод­зе шмат, а яшчэ зна­ём­лю­ся ў "трэ­на­жор­цы" ці ба­сей­не. Ка­ра­цей, дум­кі вяр­нуц­ца ў Мінск ня­ма".

Пе­ра­плю­нуць... італь­ян­цаў

Ужо раз­віт­ва­ю­чы­ся, Яў­ген спа­ха­піў­ся: "Са­мае га­лоў­нае так і не рас­па­вёў. Я ўсё ж па­сту­піў у ма­гіст­ра­ту­ру на за­воч­нае ад­дзя­лен­не, бо вы­ра­шыў не губ­ляць су­вя­зі з уні­вер­сі­тэ­там. Ця­пер да­сле­дую бя­ро­заў­скую пліт­ку, так бы мо­віць, без ад­ры­ву ад вы­твор­час­ці". Па ўсім ві­даць, што хло­пец бу­дзе пра­фе­сі­я­на­лам. Але які пра­фе­сі­я­нал без ма­ры?

"Пра­ца ў мя­не ці­ка­вая, экс­пе­ры­мен­та­тар­ская, але... Я б ха­цеў ства­рыць та­кую тэх­на­ло­гію, якую пе­ра­ня­лі б у нас са­мі італь­ян­цы ды іс­пан­цы. Ду­маю, гэ­та бы­ло б вер­хам ма­ёй пра­цы, — ад­зна­чае хі­мік-тэх­но­лаг. — Для твор­час­ці ёсць усе ўмо­вы: цу­доў­на аб­ста­ля­ва­ная ла­ба­ра­то­рыя, доб­ры пра­фе­сій­ны ка­лек­тыў. Спра­ва — за да­сле­да­ван­ня­мі".

Ка­ця­ры­на РА­ДЗЮК.

Фо­та Лю­бо­ві БЯ­ЛЯ­Е­ВАЙ.

Мінск—Бя­ро­за—Мінск.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».