Вы тут

Без шанцаў


Зборная па баскетболе з буйным лікам саступіла бельгійцам і страціла шанцы выйсці ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы-2015

Беларускія баскетбалісты на паркеце ў мінскім Палацы спорту правялі свой перадапошні матч кваліфікацыі Еўрабаскета. Падапечныя Душана Гвоздзіча сустракаліся з адным з фаварытаў групы D-камандай Бельгіі і пацярпелі буйное паражэнне 73:99. Госці з самага пачатку захапілі перавагу і ўтрымлівалі яе ўсю гульню. Перш за ўсё гэта было абумоўлена добрай жорсткай абаронай. Сапернікі адціскалі беларусаў ад свайго кальца і арганізоўвалі хуткія адрывы, што дазваляла ім набіраць лёгкія ачкі.

26-6

— У першым перыядзе мы трохі расслабіліся, але ў другім сабраліся, каб паказаць добры вынік. Гэтая гульня была створана для нас — усё вельмі выдатна атрымалася. Мы не згулялі так добра, як планавалі, але вынікам усё роўна задаволены. Беларуская каманда гуляла вельмі агрэсіўна. Яны вельмі добра арганізаваны, нават не магу вылучыць каго-небудзь з гульцоў, паколькі яны гулялі камандай, — адзначыў галоўны трэнер бельгійцаў Эдзі Касцілс.

У складзе пераможцаў лепшым быў Мэцью Лаескі, які набраў 28 ачкоў, а ў беларусаў самым выніковым стаў ветэран каманды Аляксандр Кудраўцаў, на рахунку якога 20 балаў.

Настаўнік беларусаў Душан Гвоздзіч падкрэсліў, што бельгійцы выдатна гулялі супраць нашых «маленькіх», разыгрываючыя зборнай Беларусі зрабілі 21 памылку, што дазволіла саперніку здзейсніць хуткія прарывы і зарабіць на гэтым 24 ачкі. Таксама Гвоздзіч адзначыў добры працэнт пападання гасцей і клас каманд, якія апярэдзілі ў групе беларусаў.

— Македонія і Бельгія — гэта дзве вельмі добрыя еўрапейскія каманды, з імі вельмі складана гуляць. У Македоніі гуляе баскетбаліст, які з'яўляецца лепшым цэнтравым ВТБ-лігі, — Хендрыкс. У Бельгіі Мэцью Лаескі таксама адзін з лепшых у Еўропе.

Пасля заканчэння гулец зборнай Беларусі Аляксандр Пустагвар таксама адзначыў добрую гульню саперніка і паскардзіўся на адсутнасць шанцавання ў зборнай Беларусі.

— Бельгійцы — гэта моцная еўрапейская каманда. Да сённяшняга матча ў іх асноўную долю ачкоў прыносілі цэнтравыя і кідкі з-за перыметра, але ў матчы з намі добра згуляла задняя лінія. У іх моцная абарона, яна дала ім вялікую перавагу. Я нават не ведаю, што не атрымалася ў нас сёння. Нам не хапае шанцавання ў такіх матчах. Чамусьці самыя лепшыя гульні ў сапернікаў атрымліваюцца менавіта з намі. Але нічога страшнага — гэта зробіць нас мацнейшымі.

У заключным туры кваліфікацыі 27 жніўня беларуская зборная згуляе ў гасцях у македонцаў, а бельгійскія баскетбалісты адправяцца ў Данію.

Становішча каманд перад апошнімі матчамі такое: Бельгія — 9 ачкоў, Македонія — 9, Беларусь — 7, Данія — 5.

Дар'я Лабажэвіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».