Вы тут

За распаўсюджванне маку — 123,5 млн штрафу


Суд Фрун­зен­ска­га ра­ё­на Мін­ска вы­нес па­ста­наў­лен­не ў дачы­нен­ні да рас­паў­сюдж­валь­ні­каў опі­ум­на­га ма­ку: штраф у па­ме­ры 123,5 міль­ё­на руб­лёў не­па­срэд­на пра­даў­цу і кан­фіс­ка­цыя аў­та­ма­бі­ля ў яго хаў­рус­ні­ка, які пе­ра­во­зіў мак.

27‑га­до­выя не­пра­цу­ю­чыя мін­ча­не бы­лі за­тры­ма­ны ра­ней на ву­лі­цы Д.Сер­дзі­ча, з «Аў­дзі-80» бы­ло кан­фіс­ка­ва­на 15 кі­ла­гра­маў на­сен­ня ма­ку. Як па­ве­да­мі­лі ў МУС, гэ­тыя гра­ма­дзя­не ця­гам доў­га­га ча­су зай­ма­лі­ся рэа­лі­за­цы­яй «та­ва­ру» нар­ка­за­леж­ным на тэ­ры­то­рыі ста­лі­цы.

З мо­ман­ту ўступ­лен­ня ў сі­лу Дэ­крэ­та Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ад 14 сту­дзе­ня 2014 го­да № 1 «Аб не­ка­то­рых пы­тан­нях дзяр­жаў­на­га рэ­гу­ля­ван­ня аба­ра­чэн­ня на­сен­ня ма­ку» су­пра­цоў­ні­кі мі­лі­цыі кан­фіс­ка­ва­лі больш за 43,5 то­ны ма­ку. За па­ру­шэн­не за­ка­на­даў­ства скла­дзе­на 114 ад­мі­ніст­ра­цый­ных пра­та­ко­лаў у да­чы­нен­ні да 98 гра­ма­дзян. На­кла­дзе­ны штра­фы на су­му больш за 980 міль­ё­наў руб­лёў, кан­фіс­ка­ва­на дзе­вяць аў­та­ма­бі­ляў.

МУС на­гад­вае, што фі­зіч­ным асо­бам за­ба­ра­ня­ец­ца за­ха­ван­не і пе­ра­мя­шчэн­не па тэ­ры­то­рыі кра­і­ны на­сен­ня ма­ку ва­гой больш за два кі­ла­гра­мы або здзяйс­нен­не лю­бых здзе­лак з не рас­фа­са­ва­ным у спе­цы­яль­ную ўпа­коў­ку на­сен­нем.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.