Вы тут

Максімальная ўвага


Дзяр­жаў­та­інс­пек­цыя за­па­тра­ба­ва­ла лік­ві­да­ваць па­ру­шэн­ні на ву­ліч­на-да­рож­най сет­цы ка­ля школ і дзі­ця­чых са­доў Мін­ска да 28 жніў­ня.

«У вы­ні­ку рэй­да­вых ме­ра­пры­ем­стваў кі­раў­ніц­тву школ і ад­мі­ніст­ра­цый ра­ё­наў да­дзе­ны за­га­ды на лік­ві­да­цыю пры­чын ад­мі­ніст­ра­цый­ных пра­ва­па­ру­шэн­няў і ўмоў, якія са­дзей­ні­ча­юць іх здзяйс­нен­ню», — па­ве­да­мі­ла БЕЛ­ТА кі­раў­нік прэс-служ­бы ДАІ ГУ­УС Мін­гар­вы­кан­ка­ма Тац­ця­на Хар­лін­ская.

У асноў­ным вы­яў­ле­ныя па­ру­шэн­ні звя­за­ны з пра­пуск­ным рэ­жы­мам, пры­пын­кам і ста­ян­кай транс­пар­ту, асвят­лен­нем пе­ша­ход­ных да­ро­жак.

У ДАІ звяр­ну­лі ўва­гу, што ця­пер дзе­ці вяр­та­юц­ца з ла­ге­раў, з вё­сак, дзе ад­вык­лі ад ін­тэн­сіў­на­га транс­парт­на­га па­то­ку. «За­да­ча ўсіх удзель­ні­каў да­рож­на­га ру­ху — быць мак­сі­маль­на ўваж­лі­вы­мі да дзя­цей. Чу­жых дзя­цей на да­ро­зе не бы­вае, та­му ад ва­ша­га не­абы­яка­ва­га ўдзе­лу за­ле­жаць іх зда­роўе і жыц­цё», — пад­крэс­лі­лі ў Дзяр­жаў­та­інс­пек­цыі.

З 25 жніў­ня па 5 ве­рас­ня ў Бе­ла­ру­сі прой­дзе спе­цы­яль­нае комп­лекс­нае ме­ра­пры­ем­ства «Ува­га — дзе­ці». У хо­дзе ак­цыі су­пра­цоў­ні­кі ДАІ бу­дуць пра­во­дзіць як рэй­да­выя ме­ра­пры­ем­ствы па вы­яў­лен­ні па­ру­шэн­няў пра­ві­лаў да­рож­на­га ру­ху, так і пра­фі­лак­тыч­ныя: ін­спек­та­ры на­ве­да­юць пра­цоў­ныя ка­лек­ты­вы і пра­вя­дуць пра­фі­лак­тыч­ныя ак­цыі для дзя­цей і іх баць­коў. Кі­роў­цам пад­час пра­вя­дзен­ня комп­лекс­на­га ме­ра­пры­ем­ства днём рэ­ка­мен­ду­ец­ца ру­хац­ца з уклю­ча­ным бліз­кім свят­лом фар. З па­чат­ку на­ву­чаль­на­га го­да для вы­ка­нан­ня ме­раў бяс­пе­кі дзя­цей су­пра­цоў­ні­кі ДАІ ў ра­ніш­ні час бу­дуць дзя­жу­рыць ка­ля школ. Усе аў­та­ма­бі­лі, пры­пар­ка­ва­ныя ка­ля школь­ных тэ­ры­то­рый з па­ру­шэн­ня­мі пра­ві­лаў пры­пын­ку і ста­ян­кі, бу­дуць эва­ку­я­ва­ны.

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.