Вы тут

У Іс­лан­дыі эва­ку­і­ра­ва­лі лю­дзей з-за маг­чы­ма­га вы­вяр­жэн­ня вул­ка­на Бар­дар­бун­га



Ула­ды Іс­лан­дыі эва­ку­і­ра­ва­лі лю­дзей з зо­ны, якая пад­вяр­га­ец­ца ры­зы­цы ў су­вя­зі з маг­чы­мас­цю вы­вяр­жэн­ня вул­ка­на Бар­дар­бун­га.

Яшчэ 19 жніў­ня ў паў­ноч­най част­цы на­цы­я­наль­на­га пар­ку Ват­на­ё­кюдль зна­хо­дзі­лі­ся больш за 200 ту­рыс­таў, ад­нак іх ар­га­ні­за­ва­на эва­ку­і­ра­ва­лі з рас­кі­да­ных па тэ­ры­то­рыі пар­ку гас­ця­вых до­мі­каў. Экс­пер­ты асце­ра­га­юц­ца, што знач­ныя тэ­ры­то­рыі мо­гуць ака­зац­ца ў не­бяс­печ­най зо­не. За мі­ну­лую ноч у ра­ё­не бы­ло за­рэ­гіст­ра­ва­на больш за 300 пад­зем­ных штурш­коў. Ача­гі зем­ля­тру­саў, як і ў па­пя­рэд­нія не­каль­кі дзён, за­ля­га­лі на глы­бі­ні 5-10 км. 18 жніў­ня ме­тэа­ра­ла­гіч­ная служ­ба Іс­лан­дыі аб­вяс­ці­ла аран­жа­вы (трэ­ці з ча­ты­рох) уз­ро­вень па­гро­зы вы­вяр­жэн­ня. Апош­ні, чыр­во­ны, уз­ро­вень тры­во­гі аб­вя­шча­ец­ца, ка­лі вы­вяр­жэн­не непазбежна, як пра­ві­ла, за не­каль­кі га­дзін да яго па­чат­ку. Па­пя­рэ­джан­не перш за ўсё ад­но­сіц­ца да гра­ма­дзян­скіх авія­кам­па­ній, якія вы­кон­ва­юць па­лё­ты над Іс­лан­ды­яй. Бо ў вы­пад­ку вы­вяр­жэн­ня ў па­вет­ра па­ды­мец­ца воб­ла­ка вул­ка­ніч­на­га по­пе­лу, які мо­жа па­шко­дзіць ру­ха­ві­кі са­ма­лё­таў. Апош­няе вы­вяр­жэн­не Бар­дар­бун­га ад­бы­ло­ся ў 1910 го­дзе.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.