Вы тут

А вось каму ляшча?


З на­ступ­на­га тыд­ня гле­да­чоў «Бе­ла­русь 1» на ры­бал­ку за­пра­шае... дзяў­чы­на

Но­вы пра­ект, пад­рых­та­ва­ны ды­рэк­цы­яй ін­тэр­нэт-на­він АТН, мае наз­вы «Атры­май ля­шча!» і вый­дзе ў эфір з 25 жніў­ня. Яго ства­раль­ні­кі абя­ца­юць трой­чы на ты­дзень (па па­ня­дзел­ках, се­ра­дах і пят­ні­цах) не толь­кі рас­каз­ваць пра ры­бал­ку ў Бе­ла­ру­сі, але і прай­сці­ся па пра­ве­ра­ных «рыб­ных мес­цах» і даць ка­рыс­ныя па­ра­ды па­чат­коў­цам.

За­пра­сіць зды­мач­ную гру­пу ў гос­ці мож­на праз су­пол­кі пра­ек­та «Атры­май ля­шча!» у са­цы­яль­ных сет­ках «ВКон­так­те», «Facebook» і «Ад­на­клас­ні­кі». Што са­мае пры­ем­нае, увесь улоў ад та­кой гас­ця­вой ры­бал­кі бу­дзе ра­зы­гра­ны па­між удзель­ні­ка­мі су­по­лак — пе­ра­мож­цы атры­ма­юць свой прыз, ужо ў су­ша­ным або вя­ле­ным ста­не, па по­шце. У тых жа са­цы­яль­ных сет­ках мяр­ку­ец­ца пра­во­дзіць і рэ­гу­ляр­ны ро­зыг­рыш пры­зоў ад парт­нё­раў пра­ек­та, та­му най­больш ак­тыў­ныя пад­піс­чы­кі змо­гуць аб­на­віць свае ры­ба­лоў­ныя снас­ці.

Але, ба­дай, га­лоў­ная «фіш­ка» пра­ек­та — гэ­та яго вя­ду­чая, Юлія Дзя­вон­чык. Ня­гле­дзя­чы на ўсе стэ­рэа­ты­пы і мі­фы ва­кол ста­сун­каў жан­чын з ры­бал­кай, дзяў­чы­на пе­ра­ка­на­на са­ма і пе­ра­кон­вае ін­шых: на­ву­чыц­ца ла­віць мо­жа кож­ны! Юля ўжо збі­ра­ец­ца ў па­да­рож­жы як па са­мых па­пу­ляр­ных, так і па са­мых «цяж­ка­да­ступ­ных», плат­ных і бяс­плат­ных, ва­да­схо­ві­шчах і па­ста­ра­ец­ца не ўсту­піць во­пыт­ным ры­ба­кам у май­стэр­стве лоў­лі.

Па­гля­дзець пра­гра­му «Атры­май ля­шча!» кож­ны ах­вот­ны змо­жа як у тэ­ле­ві­зій­най вер­сіі (у ме­жах «Доб­рай ра­ні­цы, Бе­ла­русь!»), так і ў ін­тэр­нэ­це, на афі­цый­ным сай­це Бел­тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ніі www.tvr.by.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».