Вы тут

Кан­флікт «лі­цэн­зій» вы­чар­па­ны


 

Бе­ла­русь і Укра­і­на ўза­ем­на ад­мя­ні­лі лі­цэн­за­ван­не і пош­лі­ны

На бры­фін­гу ў Мі­ніс­тэр­стве за­меж­ных спраў, пры­све­ча­ным ад­наў­лен­ню рэ­жы­му сва­бод­на­га ганд­лю па­між Бе­ла­рус­сю і Укра­і­най, Ігар НА­ЗА­РУК, ды­рэк­тар дэ­парт­амен­та знеш­не­эка­на­міч­най дзей­нас­ці МЗС кра­і­ны, па­ве­да­міў, што кан­флікт «лі­цэн­зій» вы­чар­па­ны.

— З 19 жніў­ня з ну­ля га­дзін якія-не­будзь ме­ры, якія аб­мя­жоў­ва­юць до­пуск да ўза­ем­на­га ганд­лю, ад­ме­не­ны. Бе­ла­русь не пры­мя­няе лі­цэн­за­ван­не да ім­пар­ту пі­ва, кан­ды­тар­скіх вы­ра­баў і ін­шай пра­дук­цыі. Укра­і­на не пры­мя­няе спец­пош­лі­ны, якія ва­га­юц­ца ў па­ме­ры ад 50% да 60%, — за­явіў прад­стаў­нік МЗС.

Ка­жу­чы пра тое, як ад­бі­лі­ся ўза­ем­ныя аб­ме­жа­ван­ні на та­ва­ра­зва­ро­це па­між дзвю­ма кра­і­на­мі, Ігар На­за­рук па­ве­да­міў, што, са­праў­ды, па­дзен­не ўза­ем­на­га та­ва­ра­зва­ро­ту бы­ло за­фік­са­ва­на.

— З-за шэ­ра­гу пры­чын ліч­бы ўза­ем­на­га та­ва­ра­зва­ро­ту Бе­ла­ру­сі і Укра­і­ны тро­хі змя­ні­лі­ся. Ёсць па­дзен­не на ўзроў­ні пры­клад­на 5%.

Прад­стаў­нік бе­ла­рус­ка­га знеш­не­па­лі­тыч­на­га ве­дам­ства лі­чыць гэ­та не вель­мі іс­тот­най ліч­бай. У той жа час ён звяр­нуў ува­гу жур­на­ліс­таў і на той факт, што шэ­раг та­ва­раў схіль­ны да се­зон­ных ва­ган­няў. На­прык­лад, ле­там па­дае по­пыт на ша­ка­лад­ныя кан­ды­тар­скія вы­ра­бы, а на на­поі, на­ад­ва­рот, уз­рас­тае.

— Ад­нак, што ты­чыц­ца кан­ды­тар­скіх вы­ра­баў і цук­ру, то па вы­ні­ках пер­ша­га паў­год­дзя мы, на­ад­ва­рот, ба­чым не па­дзен­не, а рост амаль на 25%. Хоць, зда­ва­ла­ся б, та­вар да 19 жніў­ня зна­хо­дзіў­ся ў спі­се лі­цэн­зу­е­мых. Та­му трэ­ба ста­віц­ца да гэ­та­га спа­кой­на.

Ігар На­за­рук пад­крэс­ліў, што мэ­тай пра­цэ­ду­ры лі­цэн­за­ван­ня бы­ло на­вя­дзен­не па­рад­ку на ўнут­ра­ным рын­ку кра­і­ны. Па той ін­фар­ма­цыі, якая за­раз ёсць, цэ­на­ўтва­рэн­не пры­хо­дзіць у ста­біль­ны стан.

Дып­ла­мат вы­ка­заў упэў­не­насць, што ў бу­ду­чы­ні па­доб­ныя кан­флік­ты не паў­та­рац­ца.

Ён на­га­даў, што Бе­ла­русь, Укра­і­на і Ра­сія з'яў­ля­юц­ца ўза­е­ма­звя­за­ны­мі эка­но­мі­ка­мі:

— У нас вель­мі моц­ныя ганд­лё­ва-эка­на­міч­ныя су­вя­зі. Та­му ні­вод­на­му з ба­коў не вы­гад­на аб'­яў­ляць ганд­лё­выя вой­ны. Гэ­та заў­сё­ды бу­дзе пра­ца­ваць па прын­цы­пе бу­ме­ран­га.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».