Вы тут

Ма­тэ­ма­ты­ка ці хі­мія? Вы­бі­рай


У на­ступ­ным на­ву­чаль­ным го­дзе на стар­шай сту­пе­ні шко­лы ў ста­лі­цы бу­дуць дзей­ні­чаць 194 кла­сы, вуч­ні якіх змо­гуць вы­ву­чыць асоб­ныя прад­ме­ты на па­вы­ша­ным уз­роў­ні, і 189 ба­за­вых кла­саў. Аб гэ­тым рас­ка­за­ла жур­на­ліс­там на­чаль­нік ад­дзе­ла да­школь­най, агуль­най ся­рэд­няй і спе­цы­яль­най аду­ка­цыі Ка­мі­тэ­та па аду­ка­цыі Мін­гар­вы­кан­ка­ма Ма­ры­на ЮР­КЕ­ВІЧ.

Як свед­чыць прак­ты­ка па­пя­рэд­ніх га­доў, звы­чай­на на­ву­чан­не на стар­шай сту­пе­ні шко­лы пра­цяг­ва­юць у ста­лі­цы пры­клад­на 67-68 пра­цэн­таў вы­пуск­ні­коў ба­за­вай шко­лы. І хоць пры­ём ах­вот­ных на­ву­чац­ца на трэ­цяй сту­пе­ні шко­лы яшчэ не за­вер­ша­ны, мож­на мер­ка­ваць, што про­філь­ным на­ву­чан­нем у Мін­ску бу­дзе ахоп­ле­ны пры­клад­на кож­ны дру­гі дзе­ся­ці­клас­нік.

Най­больш ак­тыў­на ў ста­лі­цы ства­ра­юц­ца про­філь­ныя кла­сы фі­ла­ла­гіч­най на­кі­ра­ва­нас­ці: іх у но­вым на­ву­чаль­ным го­дзе бу­дзе дзей­ні­чаць 86. Для пры­хіль­ні­каў дак­лад­ных на­вук ад­кры­ты 74 кла­сы фі­зі­ка-ма­тэ­ма­тыч­най на­кі­ра­ва­нас­ці. А вось кла­саў хі­мі­ка-бія­ла­гіч­най на­кі­ра­ва­нас­ці ў ста­лі­цы не так ужо і шмат — уся­го 10. Акра­мя та­го, у шко­лах ад­кры­ты 14 кла­саў гра­ма­да­знаў­ча­га про­фі­лю і 10 кла­саў, у якіх бу­дуць раз­ві­вац­ца ад­ра­зу 2-3 про­філь­ныя кі­рун­кі.

Між ін­шым, у не­ка­то­рых мін­скіх шко­лах, дзе ле­тась бы­лі ад­кры­ты про­філь­ныя кла­сы, ад­мо­ві­лі­ся ад вы­ву­чэн­ня прад­ме­таў на па­вы­ша­ным уз­роў­ні, і гэ­тыя кла­сы пе­рай­шлі ў раз­рад, так мы мо­віць, звы­чай­ных, дзе ўсе прад­ме­ты бу­дуць вы­ву­чац­ца на ба­за­вым уз­роў­ні. Як па­тлу­ма­чы­ла Ма­ры­на Юр­ке­віч, для функ­цы­я­на­ван­ня про­філь­ных кла­саў па­тра­бу­ец­ца не толь­кі на­яў­насць раз­ві­тай аду­ка­цый­най інф­ра­струк­ту­ры і вы­со­ка­ква­лі­фі­ка­ва­ных пе­да­га­гіч­ных кад­раў, але і за­ці­каў­ле­насць з бо­ку вуч­няў і іх баць­коў. Дзесь­ці або пе­да­га­гіч­ны ка­лек­тыў пе­ра­аца­ніў свае маг­чы­мас­ці, або вуч­ні пе­ра­ка­на­лі­ся ў тым, што па­вы­ша­ны ўзро­вень вы­ву­чэн­ня тых ці ін­шых прад­ме­таў не ад­па­вя­дае іх маг­чы­мас­цям і да­лей­шым жыц­цё­вым пла­нам, та­му ад­бы­ло­ся пэў­нае пе­ра­раз­мер­ка­ван­не про­філь­ных кла­саў па го­ра­дзе.

Так­са­ма ў но­вым на­ву­чаль­ным го­дзе ў ста­ліч­ных уста­но­вах аду­ка­цыі ад­кры­юц­ца яшчэ 6 пер­шых ін­тэ­гра­ва­ных кла­саў для дзя­цей з рас­строй­ства­мі аў­тыс­тыч­на­га спект­ра.

1 ве­рас­ня да за­ня­ткаў пры­сту­пяць у бе­ла­рус­кай ста­лі­цы ка­ля 165 ты­сяч на­ву­чэн­цаў 1—11-х кла­саў. Ча­ка­ец­ца, што ў 807 пер­шых кла­саў прый­дуць больш як 19,5 ты­ся­чы дзя­цей. Да­рэ­чы, да­ку­мен­ты ў пер­шы клас баць­кі мо­гуць па­даць да 28 жніў­ня ўключ­на. А да­школь­ныя ўста­но­вы пры­муць больш як 91 ты­ся­чу вы­ха­ван­цаў.

Паш­пар­ты га­тоў­нас­ці ўжо атры­ма­лі ўсе 240 агуль­на­аду­ка­цый­ных уста­ноў. Вы­дат­кі з га­рад­ско­га бюд­жэ­ту на пра­вя­дзен­не ра­монт­на-бу­даў­ні­чых ра­бот скла­лі 230 млрд руб­лёў. Сён­ня рых­ту­юц­ца спра­віць на­ва­сел­ле пе­да­го­гі і вуч­ні 61-й ста­ліч­най шко­лы, якая га­то­ва пры­няць 880 ча­ла­век. Яе ад­крыц­цё пры­мер­ка­ва­на да 1 ве­рас­ня. А да кан­ца ка­лян­дар­на­га го­да пла­ну­ец­ца ўвес­ці ў строй яшчэ ад­ну агуль­на­аду­ка­цый­ную шко­лу ў мік­ра­ра­ё­не Ка­мен­ная Гор­ка. Гэ­тая ўста­но­ва раз­лі­ча­на на 1020 вуч­нёў­скіх мес­цаў.

Па­вод­ле слоў на­чаль­ні­ка ад­дзе­ла тэх­на­гля­ду за ка­пі­таль­ным і бя­гу­чым ра­мон­там уста­ноў аду­ка­цыі Ка­мі­тэ­та па аду­ка­цыі Га­лі­ны Ха­рык, яшчэ ле­тась па да­ру­чэн­ні Прэ­зі­дэн­та ва ўсіх ста­ліч­ных уста­но­вах аду­ка­цыі бы­лі ўста­ноў­ле­ны ага­ро­джа і сіс­тэ­мы ві­дэа­на­зі­ран­ня.

— Мы з гэ­тай за­да­чай спра­ві­лі­ся, хоць вы­дат­кі на за­бес­пя­чэн­не ўмоў бяс­печ­на­га зна­хо­джан­ня ва ўста­но­вах аду­ка­цыі скла­лі ле­тась ка­ля 100 млрд руб­лёў. А ў гэ­тым го­дзе на пры­школь­ных тэ­ры­то­ры­ях уста­наў­лі­ва­лі­ся ан­ты­ван­даль­ныя трэ­на­жор­ныя пля­цоў­кі. Уся­го бы­ло аб­ста­ля­ва­на ў го­ра­дзе 13 та­кіх пля­цо­вак і ад­на пля­цоў­ка ў га­рад­скім аду­ка­цый­на-азда­раў­лен­чым цэнт­ры «Лі­дар». Зай­мац­ца фіз­куль­ту­рай і спор­там на гэ­тых пля­цоў­ках змо­гуць не толь­кі на­ву­чэн­цы школ, але і жы­ха­ры пры­лег­лых мік­ра­ра­ё­наў, — пад­крэс­лі­ла Га­лі­на Ха­рык. — На іх ўста­ноў­ку з га­рад­ско­га бюд­жэ­ту бы­ло вы­дзе­ле­на 26 міль­яр­даў руб­лёў.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Будзь у кур­се!

У 2014/2015 на­ву­чаль­ным го­дзе да вы­ка­ры­стан­ня ў аду­ка­цый­ным пра­цэ­се да­пус­ка­юц­ца дзён­ні­кі на­ву­чэн­цаў, вы­да­дзе­ныя лю­бы­мі ты­паг­ра­фі­я­мі, на рус­кай ці бе­ла­рус­кай мо­ве. Га­лоў­нае па­тра­ба­ван­не — гэ­та на­яў­насць на дзён­ні­ку дзяр­жаў­най сім­во­лі­кі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. Ні­я­кіх ін­шых аб­ме­жа­ван­няў для вы­ка­ры­стан­ня дзён­ні­каў ня­ма.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».