Вы тут

Як дзіця назваць, каб удачу прыцягнуць?


Кож­ны з нас пры­хо­дзіць у гэ­ты свет, за­хоў­ва­ю­чы ў са­бе ка­лі не ўвесь эва­лю­цый­ны шлях ча­ла­вец­тва, то, пры­нам­сі, ге­не­тыч­ную спад­чы­ну мно­гіх па­ка­лен­няў. Не­маў­ля ўжо мае пэў­ную гру­пу кры­ві, ко­лер ва­чэй, фор­му га­ла­вы і ін­шыя ант­ра­па­ла­гіч­ныя пры­кме­ты, якія шмат што ска­жуць да­свед­ча­ным лю­дзям. Ра­зам з тым кож­ны ча­ла­век не­паў­тор­ны, што знай­шло ад­люст­ра­ван­не ў вы­ключ­на важ­най асаб­лі­вас­ці на­ша­га імя.

На­ву­коў­цы сцвяр­джа­юць, што ім­ёны з'я­ві­лі­ся ў гру­пах не­ан­дэр­таль­цаў па­між 50‑м і 12‑м ты­ся­ча­год­дзя­мі да н. э. Ста­ра­жыт­ныя лю­дзі вы­ка­рыс­тоў­ва­лі ім­ёны, каб ад­роз­ні­ваць ад­но ад­на­го. Ужо та­ды яны ве­ры­лі, што праз сло­ва ча­ла­ве­ку мож­на пе­ра­даць улас­ці­вас­ці і якас­ці, за­кла­дзе­ныя ў яго зна­чэн­ні. На­шы прод­кі на­зы­ва­лі сва­іх дзя­цей сло­вам ці спа­лу­чэн­нем слоў, якія, на іх дум­ку, маг­лі пры­нес­ці шчас­це, пос­пех, сі­лу, сла­ву. Па­спра­бу­ем са­браць ра­зам пра­ві­лы, які­мі кі­ра­ва­лі­ся, вы­бі­ра­ю­чы імя дзі­ця­ці.

1.У сла­вян быў шы­ро­ка раз­ві­ты культ уша­на­ван­ня прод­каў. Та­му час­та дзі­ця на­зы­ва­лі імем дзя­ду­лі ці ба­бу­лі, г. зн. імя пе­ра­хо­дзі­ла праз па­ка­лен­не. Пры­чым пер­шы сын атрым­лі­ваў імя дзе­да па баць­каў­скай лі­ніі, дру­гі — па мат­чы­най. Гэ­так жа ра­бі­лі пры вы­ба­ры ім­ён дзяў­ча­так.

2.Ад­сюль і стро­гая за­ба­ро­на на­зы­ваць дзі­ця ў го­нар баць­кі ці ма­ці. Бо лі­чы­ла­ся, што ска­ра­ча­ец­ца жыц­цё баць­коў, якія «пе­рад­алі» сваё імя.

3.Лі­чы­ла­ся: ка­лі дзі­ця­ці даць імя ка­го-не­будзь з вя­до­мых лю­дзей (уме­лых, даб­ра­дзей­ных, уда­члі­вых, гас­па­дар­лі­вых), то да яго пя­рой­дуць ста­ноў­чыя якас­ці, улас­ці­выя гэ­та­му ча­ла­ве­ку. І на­ад­ва­рот, дзе­цям ні­ко­лі не да­ва­лі ім­ё-
ны сва­я­коў, якія ра­на па­мер­лі ці за­гі­ну­лі, са­ма­за­бой­цаў, лю­дзей, якія ме­лі пры­хіль­нас­цю да спірт­но­га, пры­дур­ка­ва­тых і да т. п.

4.З пры­хо­дам хрыс­ці­ян­ства па­ча­лі да­ваць дзе­цям ім­ёны ў ад­па­вед­нас­ці з цар­коў­ны­мі свят­ца­мі. Та­кім чы­нам іс­на­ва­ла па­двой­нае імя: ад­но да­ва­ла­ся пры хры­шчэн­ні па свят­цах (гэ­та зна­чыць, у го­нар свя­то­га, які ўша­ноў­ва­ец­ца ў гэ­ты дзень), дру­гое — па­вод­ле мяс­цо­вых тра­ды­цый. На Бе­ла­ру­сі гэ­тая тра­ды­цыя жы­ла аж да па­чат­ку ХХ ст., але па­сту­по­ва на­род­ныя ім­ёны Баг­дан, Вяр­ні­га­ра, Вяр­ні­дуб, Жыў­ка, Здраў­ка, Лю­ба­ва, За­ба­ва, Па­ка­ці­га­ро­шак «са­сту­пі­лі» ста­ра­жыт­на­рым­скім і ста­ра­жыт­на­грэ­час­кім ім­ёнам Анд­рэй, Мі­ка­лай, Пётр, Мі­ха­іл, Ксе­нія, Ка­ця­ры­на і г. д.

5.І сён­ня за­ха­ва­ла­ся ве­ра­ван­не: на­зваць дзі­ця імем пра­вед­ні­ка (пра­па­доб­на­га, свя­ці­це­ля, еван­ге­ліс­та) — доб­ра, а імем му­ча­ні­ка зна­чыць асу­дзіць на па­ку­ты ў жыц­ці.

6.З цар­коў­ных тра­ды­цый уз­нік­ла і ся­мей­на-ро­да­вае свя­та імя­нін. На­прык­лад, ча­ла­век на­ра­дзіў­ся 10 са­ка­ві­ка, а свя­ты за­ступ­нік, у го­нар яко­га яго хрыс­ці­лі, ша­ну­ец­ца па цар­коў­ным ка­лен­да­ры 19 са­ка­ві­ка. Гэ­та і ёсць дзень «свя­тых імя­нін». Ду­хоў­нае на­ра­джэн­не лі­чы­ла­ся важ­ней­шым за ця­лес­нае, і ад та­го дзень на­ра­джэн­ня за­ста­ваў­ся не­за­ўва­жа­ным, а дзень анё­ла, ці імя­ні­ны, усё жыц­цё свят­ка­ва­лі­ся кож­ным, ка­му да­зва­ля­ла ба­гац­це. Імя­нін­нік ці імя­нін­ні­ца рас­сы­ла­лі гас­цям імя­нін­ныя пі­ра­гі роз­най ве­лі­чы­ні, у за­леж­нас­ці ад сту­пе­ні па­ша­ны ча­ла­ве­ка. Гос­ці ж пры­хо­дзі­лі на імя­ні­ны з па­да­рун­ка­мі.

7.За­звы­чай імя дзі­ця­ці ў свят­цах вы­бі­ра­лі ў ме­жах 10–15 дзён пас­ля дня яго на­ра­джэн­ня, бо ра­і­лі «іс­ці па хо­ду Сон­ца». Па сла­вян­скіх па­вер'­ях, на­зва­нае «на­зад» дзі­ця (г. зн. у ад­па­вед­нас­ці са свя­там, якое па­пя­рэд­ні­ча­ла дню на­ра­джэн­ня) не бу­дзе рас­ці; та­му ад­да­ва­лі пе­ра­ва­гу на­прам­ку «на­пе­рад», які заў­сё­ды сім­ва­лі­за­ваў раз­віц­цё і рост.

(Пра­цяг бу­дзе.)

Ак­са­на Ка­то­віч, Ян­ка Крук.

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.