З першых дзён гэтага тыдня найбуйнейшы банк краіны падкарэктаваў працэнтныя стаўкі па тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях, паведамілі рэдакцыі ў прэс-службе Беларусбанка. Такім чынам, з 18 жніўня працэнты па ўкладзе «Прыярытэт» складаюць 27,5% гадавых, а грошы на дэпазіт лінейкі «Гарантаваны даход» тэрмінам на 35 дзён прымаюцца ў насельніцтва пад 23,5% гадавых.
Спецыялісты нагадваюць, што па раней прынятых на ўказаны тэрмін укладах «Гарантаваны даход» устаноўлены памер працэнтнай стаўкі прымяняецца з даты аўтаматычнага перазаключэння на новы тэрмін, пачынаючы з 18 жніўня. Атрымліваецца, што даходнасць па гэтых дэпазітах банк паменшыў адразу на 1,5%.
Змяніліся ўмовы і па ўкладзе «Інтэрнэт-дэпазіт-Прэзент», дзе асноўныя працэнты сталі роўныя (27,5% гадавых), а таксама па ўкладзе «Чатыры сезоны» (27% гадавых). Па тэрміновых банкаўскіх укладах «Інтэрнэт-дэпазіт», якія былі прыняты да 18 жніўня і па якіх не налічваюцца асноўныя працэнты па паніжанай працэнтнай стаўцы, цяпер устаноўлены асноўныя працэнты ў памеры 29,2% гадавых.
Сяргей КУРКАЧ
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.