Вы тут

Мер­кель у Лат­віі: не ча­кай­це ба­зы НА­ТА і гро­шай з Бру­се­ля


 

Укра­ін­скі кры­зіс і ра­сій­скія санк­цыі пры­му­сі­лі Лат­вію шу­каць пад­трым­ку на між­на­род­най арэ­не. Ад Еў­ра­ка­мі­сіі кра­і­на ча­кае фі­нан­са­вай да­па­мо­гі, ад НА­ТА — ва­ен­най. Ад­нак пад­час ві­зі­ту ў Лат­вію канц­лер Гер­ма­ніі Ан­ге­ла Мер­кель да­ла зра­зу­мець, што ні пер­ша­га, ні дру­го­га ў блі­жэй­шы час не прад­ба­чыц­ца. Па край­няй ме­ры, не ў поў­ным аб'­ёме.

На ві­зіт Мер­кель у Лат­віі ўскла­да­лі вя­лі­кія над­зеі ад­ра­зу па дзвюх пры­чы­нах. Па-пер­шае, кра­і­на ча­кае фі­нан­са­вай да­па­мо­гі ад Еў­ра­ка­мі­сіі для кам­пен­са­цыі на­ступ­стваў ра­сій­ска­га эм­бар­га на экс­парт пра­дук­таў хар­ча­ван­ня. Па-дру­гое, мяс­цо­выя па­лі­ты­кі не раз пра­сі­лі аб раз­мя­шчэн­ні ў Лат­віі па­ста­ян­на­га кан­тын­ген­ту НА­ТА для аба­ро­ны ад «па­тэн­цый­най па­гро­зы з бо­ку не­прад­ка­заль­най Ра­сіі». Прад­стаў­ні­кі лат­вій­скай ін­тэ­лі­ген­цыі на­ват на­пі­са­лі канц­ле­ру Гер­ма­ніі ліст з прось­бай пад­тры­маць ства­рэн­не ў Лат­віі ва­ен­най ба­зы. Пад­час прэс-кан­фе­рэн­цыі ў Ры­зе Ан­ге­ла Мер­кель ска­за­ла, што чы­та­ла ліст, ад­нак раз­мя­шчэн­не ба­зы НА­ТА на тэ­ры­то­рыі Лат­віі ў блі­жэй­шы час не пла­ну­ец­ца. «На гэ­ты мо­мант га­вор­ка не ідзе аб доў­га­тэр­мі­но­вым раз­мя­шчэн­ні ва­ен­ных, але на­ша су­пра­цоў­ніц­тва мож­на ўма­цоў­ваць і ў ін­шых кі­рун­ках. Мы мо­жам га­ран­та­ваць, што ў скла­да­най сі­ту­а­цыі Лат­віі бу­дзе ака­за­на да­па­мо­га», — за­яві­ла Мер­кель. Кан­чат­ко­ва­га ж ра­шэн­ня аб тым, ці атры­мае Лат­вія фі­нан­са­вую да­па­мо­гу ад Еў­ра­ка­мі­сіі і ў якім аб'­ёме, яшчэ не пры­ня­та. Ка­мен­ту­ю­чы гэ­тае пы­тан­не, канц­лер Гер­ма­ніі Ан­ге­ла Мер­кель пе­ра­сце­раг­ла ад за­ліш­ня­га ап­ты­міз­му. «Мы па­він­ны азір­нуц­ца і па­гля­дзець, якія яшчэ ёсць рын­кі. Біз­нес­ме­ны па­він­ны пры­ста­соў­вац­ца», — за­яві­ла яна.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».