Вы тут

Ай­чын­ных аў­та­пе­ра­воз­чы­каў — за­дзей­ні­чаць па мак­сі­му­ме


 

Аб­ме­жа­ван­ні на ўвоз шэ­ра­гу хар­чо­вых та­ва­раў на ры­нак Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі ад­бі­лі­ся на пра­цы ай­чын­ных аў­та­ма­біль­ных кам­па­ній, што вы­кон­ва­юць пе­ра­воз­кі з кра­ін Еў­ра­пей­ска­га са­ю­за ў Ра­сію.

У той жа час да­моў­ле­насць па­між на­шай кра­і­най і Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цы­яй аб да­дат­ко­вых па­стаў­ках ай­чын­най пра­дук­цыі ў Ра­сію па­вя­лі­чыць аб'­ёмы пе­ра­во­зак гру­заў і дасць маг­чы­масць за­дзей­ні­чаць рэ­фры­жэ­ра­тар­ны парк, які не вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца за­раз, кан­ста­туе прэс-цэнт­р Мі­ніс­тэр­ства транс­пар­ту і ка­му­ні­ка­цый. У гэ­тай су­вя­зі Мінт­ранс звяр­нуў­ся ў мі­ніс­тэр­ствы сель­скай гас­па­дар­кі і хар­ча­ван­ня, ганд­лю, кан­цэрн «Бел­дзярж­харч­прам», Бел­ка­ап­са­юз, аб­лас­ныя вы­ка­наў­чыя ка­мі­тэ­ты з прось­бай аб мак­сі­маль­ным вы­ка­ры­стан­ні ай­чын­ных аў­та­пе­ра­воз­чы­каў для транс­пар­ці­роў­кі ай­чын­най экс­парт­най пра­дук­цыі пры за­клю­чэн­ні кант­рак­таў з ра­сій­скі­мі кам­па­ні­я­мі.

Пра­вод­зяц­ца кан­суль­та­цыі з Мі­ніс­тэр­ствам транс­пар­ту Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі па за­дзей­ні­чан­ні аў­та­транс­парт­ных срод­каў бе­ла­рус­кіх кам­па­ній пры маг­чы­май ды­вер­сі­фі­ка­цыі па­ста­вак мяс­ной, рыб­най, ма­лоч­най і пло­да­а­га­род­нін­най пра­дук­цыі з кра­ін, у да­чы­нен­ні да якіх не ўста­ноў­ле­на за­ба­ро­на на яе ўвоз у Ра­сію.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».