Вы тут

І верш Пуш­кі­на... на це­ле


 

Упер­шы­ню ў По­лац­кім ра­ё­не прой­дзе фес­ты­валь бо­дзі-ар­ту

— Фэст ад­бу­дзец­ца 23 жніў­ня на во­зе­ры Суя. Удзель­ні­ка­мі не­звы­чай­на­га кон­кур­су ста­нуць мас­та­кі-па­чат­коў­цы. Яны са­ма­стой­на змо­гуць вы­бі­раць арт-ма­дэ­лі, тэ­ма­ты­ку і па­ме­ры мас­тац­ка­га тво­ра, каб па­ка­заць сваё май­стэр­ства ў рос­пі­се ча­ла­ве­ча­га це­ла, — па­ве­да­мі­ла «Звяз­дзе» Ва­лян­ці­на Ула­сен­ка, га­лоў­ны спе­цы­я­ліст ад­дзе­ла ідэа­ла­гіч­най ра­бо­ты, куль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі По­лац­ка­га рай­вы­кан­ка­ма.

Ар­га­ні­за­та­ры па­абя­ца­лі, што на це­лах арт-ма­дэ­ляў мож­на бу­дзе ўба­чыць не толь­кі шэ­дэў­ры вы­яў­лен­ча­га і ды­зай­нер­ска­га мас­тац­тва. Але і... цы­та­ты, фра­зы з вер­шаў кла­сі­каў: Льва Талс­то­га, Ан­ту­а­на дэ Сэнт-Эк­зю­пе­ры, Фё­да­ра Да­ста­еў­ска­га, Аляк­санд­ра Пуш­кі­на, Мі­ка­лая Ня­кра­са­ва і ін­шых.

— Гэ­та звер­не ўва­гу гас­цей свя­та на важ­насць і не­аб­ход­насць чы­тан­ня кніг, — да­да­лі ў рай­вы­кан­ка­ме.

Арт-ма­дэ­лі, якія на­бя­руць най­боль­шую коль­касць ба­лаў, атры­ма­юць ты­тул «Міс бо­дзі-арт По­лацк-2014», «Міс­тар бо­дзі-арт По­лацк-2014» і па­мят­ныя па­да­рун­кі. Пад­час пра­вя­дзен­ня кон­кур­су так­са­ма бу­дзе ра­зы­гра­ны прыз гля­дац­кіх сім­па­тый.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».