Вы тут

Спроба пацярпела фіяска


або Чаму абітурыентаў не зацікавіла магчымасць навучацца па-беларуску

Агуль­на­вя­до­ма, што кра­і­ны з дзяр­жаў­ным бі­лінг­віз­мам (на­прык­лад, Фін­лян­дыя, Ка­на­да) імк­нуц­ца за­бяс­пе­чыць на сва­ёй тэ­ры­то­рыі роў­ныя пра­вы для кож­най з афі­цый­ных моў. Та­кі пра­цэс на­зі­ра­ец­ца і ў аду­ка­цыі, і ў сфе­ры па­слуг, і ў са­цы­яль­ным жыц­ці гра­мад­ства.

Бе­ла­русь так­са­ма ўва­хо­дзіць у ко­ла кра­ін з дзвю­ма дзяр­жаў­ны­мі мо­ва­мі. Згод­на са звест­ка­мі апош­ня­га пе­ра­пі­су на­сель­ніц­тва, больш за 20 пра­цэн­таў бе­ла­ру­саў лі­чаць ся­бе бе­ла­рус­ка­моў­ны­мі. А гэ­та зна­чыць, што дзяр­жа­ва па­він­на па­ва­жаць іх вы­бар і ства­раць мак­сі­маль­на спры­яль­ныя ўмо­вы ў моў­ных пы­тан­нях.

Ад­нак год ад го­да ў Бе­ла­ру­сі коль­касць бе­ла­рус­ка­моў­ных школ ска­ра­ча­ец­ца, па паль­цах мож­на пе­ра­лі­чыць бе­ла­рус­ка­моў­ныя сад­кі. Атрым­лі­ваць вы­шэй­шую аду­ка­цыю на бе­ла­рус­кай мо­ве так­са­ма скла­да­на. Змя­ніць сі­ту­а­цыю вы­ра­шы­лі ў Гро­дзен­скім дзяр­жаў­ным ме­ды­цын­скім уні­вер­сі­тэ­це: сё­ле­та тут быў аб'­яў­ле­ны на­бор ах­вот­ных на­ву­чац­ца на бе­ла­рус­кай мо­ве.

А па­ча­ло­ся ўсё яшчэ ў па­чат­ку 2013 го­да, ка­лі па іні­цы­я­ты­ве пер­ша­га пра­рэк­та­ра ўні­вер­сі­тэ­та Ві­та­ля Ва­раб'­ё­ва і пры пад­трым­цы рэк­та­ра Вік­та­ра Сня­жыц­ка­га бы­ла пра­ве­дзе­на на­ра­да з за­гад­чы­ка­мі ка­фед­раў. Аб­мяр­коў­ва­ла­ся маг­чы­масць вы­кла­дан­ня ву­чэб­ных дыс­цып­лін на бе­ла­рус­кай мо­ве. Прак­тыч­на ўсе ка­фед­ры пад­тры­ма­лі ідэю, слуш­на за­ўва­жыў­шы, што ка­лі мы здо­ле­лі на­ла­дзіць вы­кла­дан­не на анг­лій­скай мо­ве для за­меж­ных сту­дэн­таў, дык на род­най мо­ве сам Бог на­ка­заў. Спа­чат­ку вы­свет­лі­лі, ці ёсць на ка­фед­рах вы­клад­чы­кі, здоль­ныя вес­ці за­ня­ткі на бе­ла­рус­кай мо­ве. Ці­ка­ва, але ах­вот­ных знай­шло­ся на­ват больш, чым бы­ло па­трэб­на. Для іх бы­лі ар­га­ні­за­ва­ны кур­сы ўдас­ка­на­лен­ня бе­ла­рус­кай мо­вы. Па­ра­лель­на па­ча­лі пі­саць на бе­ла­рус­кай мо­ве аль­бо пе­ра­кла­даць на­пі­са­ныя ра­ней да­па­мож­ні­кі і ме­та­дыч­кі па дыс­цып­лі­нах. Та­кім чы­нам, да ле­та 2013 го­да ўжо быў на­пра­ца­ва­ны до­сыць ба­га­ты ма­тэ­ры­ял. Гэ­та да­зво­лі­ла пад­час ус­туп­най кам­па­ніі аб'­явіць пра на­бор у бе­ла­рус­ка­моў­ныя гру­пы. Ах­вот­ных тра­піць у та­кія гру­пы ака­за­ла­ся... 6 ча­ла­век. Гэ­та кры­ху здзі­ві­ла, па­коль­кі да­во­лі час­та гу­ча­ла дум­ка, што гра­мад­ства вель­мі ча­кае пе­ра­хо­ду на бе­ла­рус­кую мо­ву вы­кла­дан­ня ў ВНУ. Та­му на на­ступ­ны год бы­ло вы­ра­ша­на па­шы­рыць рэ­клам­ную кам­па­нію.

Ін­фар­ма­цыя пра на­бор у бе­ла­рус­ка­моў­ную гру­пу з'я­ві­ла­ся на сай­це ўні­вер­сі­тэ­та, не­ад­на­ра­зо­ва агуч­ва­ла­ся на Дні ад­кры­тых дзвя­рэй, бы­ла раз­ме­шча­на на стэн­дах, пры­зна­ча­ных для абі­ту­ры­ен­таў. Яшчэ больш ак­тыў­на гэ­тая пра­ца раз­гар­ну­ла­ся пад­час пры­ёму да­ку­мен­таў. Кож­на­га абі­ту­ры­ен­та апыт­ва­лі, на якой мо­ве ён ха­цеў бы на­ву­чац­ца, ін­фар­му­ю­чы, што ства­ра­ец­ца бе­ла­рус­ка­моў­ная гру­па. Так­са­ма ў пры­ём­най ка­мі­сіі пра­ца­ваў вы­клад­чык бе­ла­рус­кай мо­вы, які тлу­ма­чыў ма­ла­дым лю­дзям і іх баць­кам сут­насць та­кіх груп, ста­ноў­чыя мо­ман­ты ву­чо­бы на род­най мо­ве, асаб­лі­ва для вы­пуск­ні­коў бе­ла­рус­ка­моў­ных школ, га­то­вы быў ад­ка­заць на ўсе пы­тан­ні, што ўзні­ка­лі... І што ж у вы­ні­ку?

Па­да­ва­лі да­ку­мен­ты ў Гро­дзен­скі дзяр­жаў­ны ме­ды­цын­скі ўні­вер­сі­тэт ка­ля 1000 абі­ту­ры­ен­таў. На бе­ла­рус­кай мо­ве вы­ка­за­лі жа­дан­не ву­чыц­ца... 18 ча­ла­век. З іх прай­шлі па кон­кур­се на ля­чэб­ны фа­куль­тэт 6 ча­ла­век і на пе­ды­ят­рыч­ны — 2. Та­кім чы­нам, мы не здо­ле­лі на­браць на­ват ад­ну ака­дэ­міч­ную гру­пу!

Пас­ля раз­моў з абі­ту­ры­ен­та­мі і іх баць­ка­мі я прый­шоў да сум­ных вы­сноў. Па-пер­шае, боль­шасць вы­пуск­ні­коў школ не ва­ло­дае сён­ня бе­ла­рус­кай мо­вай на доб­рым уз­роў­ні, аб чым яны са­мі сум­лен­на і ка­жуць. Па-дру­гое, вы­пуск­ні­кі, якія зда­ва­лі на ЦТ бе­ла­рус­кую мо­ву і атры­ма­лі вы­со­кія вы­ні­кі, ба­яц­ца, што... не адо­ле­юць ву­чо­бу на род­най мо­ве. «Вось ка­лі б з пер­ша­га кла­са ўсё бы­ло па-бе­ла­рус­ку», — ка­жуць яны.

Па-трэ­цяе, вы­пуск­ні­кі бе­ла­рус­ка­моў­ных школ, якім, зда­ва­ла­ся б, на­ка­на­ва­на іс­ці ў та­кія гру­пы, ад­маў­ля­юц­ца най­больш ра­шу­ча: «Ой, на­пэў­на, з мя­не ўсе смя­яц­ца бу­дуць». Хоць пра­цэс пе­ра­хо­ду на рус­ка­моў­нае на­ву­чан­не для іх вель­мі цяж­кі.

За­ўва­жыў, што най­больш ах­вот­на і свя­до­ма за­піс­ва­лі­ся ў бе­ла­рус­ка­моў­ную гру­пу вы­пуск­ні­кі школ з рус­кай мо­вай на­ву­чан­ня з не­вя­лі­кіх бе­ла­рус­кіх га­рад­коў. «Гэ­та ж ці­ка­ва! Та­ко­га ў нас яшчэ ні­ко­лі не бы­ло!»

Што ра­біць? На маю дум­ку, ка­лі яшчэ шэ­раг бе­ла­рус­кіх уні­вер­сі­тэ­таў роз­на­га про­фі­лю за­дэк­ла­руе сваю га­тоў­насць на­браць бе­ла­рус­кую гру­пу (па­вер­це, пад­рых­та­вац­ца да гэ­та­га не так і скла­да­на), мяч кан­чат­ко­ва пя­рой­дзе на по­ле агуль­на­аду­ка­цый­най шко­лы. Сты­мул ву­чыц­ца ў бе­ла­рус­кіх кла­сах у шко­ле бу­дзе та­ды, ка­лі і ў ВНУ з'я­вяц­ца гру­пы з бе­ла­рус­кай мо­вай на­ву­чан­ня. Не­аб­ход­на зра­біць аба­вяз­ко­вы­мі на цэнт­ра­лі­за­ва­ным тэс­ці­ра­ван­ні абедз­ве мо­вы — гэ­та пры­му­сіць вуч­няў больш ува­гі на­да­ваць бе­ла­рус­кай мо­ве і, як вы­нік, не ба­яц­ца яе.

Вік­тар ВА­РА­НЕЦ,
стар­шы вы­клад­чык Гро­дзен­ска­га дзяр­жаў­на­га ме­ды­цын­ска­га
ўні­вер­сі­тэ­та

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.