19 Чэрвень, аўторак

Вы тут

Чэр­гі па бе­ла­рус­кае…


 

Гэ­та не сон, а за­ка­на­мер­насць — пры ўмо­ве якас­на­га вы­ка­нан­ня пра­гра­мы ім­парт­аза­мя­шчэн­ня

Ле­тась у краіну з‑за ме­жаў за­вез­лі спа­жы­вец­кіх та­ва­раў на су­му 7,7 млрд до­ла­раў, а за пер­шае паў­год­дзе 2014‑га — 3,7 млрд. Гро­шы вя­лі­кія. І ха­ця б част­ку з іх маг­лі за­ра­біць ай­чын­ныя вы­твор­цы. Якім чы­нам пры­ва­біць па­куп­ні­ка да бе­ла­рус­ка­га та­ва­ру, вы­ву­ча­ла «Звяз­да».

1Каб ку­піць ай­чын­ную «ма­лоч­ку» ў кра­мах, лю­дзі ча­сам не тое што чэр­га­мі, а на­ват на­тоў­па­мі хо­дзяць і ста­ра­юц­ца як ма­га хут­чэй уха­піць лю­бі­мае ма­ла­ко, смач­ны гла­зу­ра­ва­ны сы­рок, све­жую смя­тан­ку ці што ін­шае, але пры­му­сіць бе­ла­ру­са ку­піць ай­чын­ны тэ­ле­ві­зар больш скла­да­на. З ах­во­тай на­ля­та­юць усе на сы­ры і цу­кер­кі, а праль­най ма­шы­не ай­чын­на­га вы­твор­цы ад­дае пе­ра­ва­гу на­шмат менш лю­дзей. Ад­нак ім­парт­аза­мя­шчэн­не ў на­шай кра­і­не вы­кон­ва­ец­ца. Што­год з'яў­ля­юц­ца но­выя ана­ла­гі ім­парт­на­га. Пры­чым, як сцвяр­джа­юць вы­твор­цы, зу­сім не гор­шыя, а ча­сам і леп­шыя.

Я з гэ­тым спра­чац­ца не бу­ду, бо доб­ра па­мя­таю бе­ла­рус­кі ха­ла­дзіль­нік, які ад­пра­ца­ваў у на­шай сям'і ка­ля 10 га­доў. І пра­ца­ваў бы да­лей, але пас­ля не­вя­лі­ка­га ра­мон­ту на яго да­лі га­ран­тыю толь­кі год. Да­вя­ло­ся пра­да­ваць праз ін­тэр­нэт «у доб­рыя ру­кі» па не­вя­лі­кай ца­не з‑за ра­мон­ту і куп­ляць но­вы. Ад­нак гэ­та толь­кі адзін­ка­вы прык­лад. Каб та­кое ста­ла тэн­дэн­цы­яй, спат­рэ­біц­ца шмат пра­цы.

Вя­зём тое, ча­го ня­ма

Як вя­до­ма, у асноў­ным за­во­зяц­ца ў кра­і­ну та­ва­ры, якія не вы­раб­ля­юц­ца ай­чын­най пра­мыс­ло­вас­цю ці вы­пуск якіх не­да­стат­ко­вы. Гэ­та на­зы­ва­ец­ца кры­тыч­ным ім­пар­там. Зра­зу­ме­ла, што шэ­раг та­ва­раў нель­га не ім­пар­та­ваць. Перш за ўсё ка­ва, чай, мар­ская і аке­а­ніч­ная ры­ба, цыт­ру­са­выя, ба­на­ны, рыс і шмат ін­ша­га. На­га­да­ем, што хар­чо­выя та­ва­ры скла­да­юць у цэ­на­вым вы­ра­жэн­ні ка­ля 20% кры­тыч­на­га ім­пар­ту.

Так­са­ма мы ім­парт­уем шмат не­хар­чо­вых та­ва­раў: бен­зі­на­выя га­зо­на­ка­сіл­кі, бы­та­выя пы­ла­со­сы, бен­за­пі­лы, ліч­ба­выя ра­дыё­пры­ём­ныя пры­ста­са­ван­ні, ліч­ба­выя фо­та­апа­ра­ты і кі­на­ка­ме­ры, эле­мен­ты сіл­ка­ван­ня, ма­біль­ныя тэ­ле­фо­ны, адзен­не з на­ту­раль­най ску­ры і джын­са­вых тка­нін, мно­гія ві­ды ін­стру­мен­таў, кан­цы­ляр­скіх і спар­тыў­ных та­ва­раў і ін­шае.

Па мно­гіх та­ва­рах аб'­ёмы вы­пус­ку, асар­ты­мент, спа­жы­вец­кія ха­рак­та­рыс­ты­кі не да­зва­ля­юць за­да­во­ліць спа­жы­вец­кі по­пыт за кошт ай­чын­най пра­дук­цыі (абу­так, тэкс­тыль­нае адзен­не, срод­кі для мыц­ця і чыст­кі, тэ­ле­ві­за­ры, шпа­ле­ры, ке­ра­міч­ная пліт­ка і ін­шыя), і та­му до­ля іх ім­пар­ту ў струк­ту­ры не­хар­чо­вых та­ва­раў, якія за­во­зяц­ца, най­больш ад­чу­валь­ная.

За­мя­няць ка­лі вы­гад­на

2Ад­нак па­ве­лі­чэн­не ім­пар­ту — гэ­та праб­ле­ма. І яе трэ­ба вы­ра­шаць ад­па­вед­ным па­ве­лі­чэн­нем до­лі ай­чын­най пра­дук­цыі на ўнут­ра­ным рын­ку. У той жа час за­мя­шча­ю­цца толь­кі тыя па­зі­цыі, якія ма­юць эка­на­міч­на вы­гад­ны па­тэн­цы­ял. «Не­маг­чы­ма за­сво­іць усё. І ў гэ­тым ня­ма не­аб­ход­нас­ці, бо пра­гра­ма ім­парт­аза­мя­шчэн­ня — гэ­та на­цэль­ван­не вы­твор­цы не ней­кія на­він­кі, тое, што не­аб­ход­на вы­пус­каць у ад­па­вед­нас­ці з кан'­юнк­ту­рай рын­ку. Зра­зу­ме­ла, ім­парт­аза­мя­шчэн­не на­кі­ра­ва­на як на ап­ты­мі­за­цыю ім­пар­ту, так і на на­рошч­ван­не экс­парт­ных па­ста­вак», — га­во­рыць Свят­ла­на Слінь­ко, на­чаль­нік упраў­лен­ня спа­жы­вец­ка­га рын­ку хар­чо­вых та­ва­раў Мі­ніс­тэр­ства ганд­лю.

Ве­дам­ства, са свай­го бо­ку, па­ста­ян­на ўза­е­ма­дзей­ні­чае з га­лі­но­вы­мі мі­ніс­тэр­ства­мі і кан­цэр­на­мі па на­рошч­ван­ні вы­твор­час­ці за­па­тра­ба­ва­най ім­парт­аза­мя­шчаль­най пра­дук­цыі. Ад­бы­ва­юц­ца кан'­юнк­тур­ныя на­ра­ды, ра­бо­чыя су­стрэ­чы ганд­лю і пра­мыс­ло­вас­ці, вы­ста­вы-кі­р­ма­шы. Мін­ган­даль (на асно­ве ана­лі­зу кан'­юнк­ту­ры спа­жы­вец­ка­га рын­ку, ім­пар­ту, уз­роў­ню про­да­жаў) што­год уно­сіць пра­па­но­вы для пра­пра­цоў­кі маг­чы­мас­ці ства­рэн­ня но­вых вы­твор­час­цяў спа­жы­вец­кіх та­ва­раў, па­вы­шэн­ня кан­ку­рэн­та­здоль­нас­ці пра­дук­цыі, якая ўжо вы­пус­ка­ец­ца. На 2014 год бы­ло 360 пра­па­ноў (25 — хар­чо­вых, 335 — не­хар­чо­вых). А за 2009–2013 га­ды ў кра­і­не за­свое­ны вы­пуск ка­ля 280 но­вых па­зі­цый спа­жы­вец­кіх та­ва­раў.

Ся­род на­ві­нак апош­ніх га­доў — гі­па­а­лер­ген­ныя дзі­ця­чыя су­хія су­ме­сі, ха­ла­дзіль­ні­кі з сіс­тэ­май «Nо Frоst» (без з'яў­лен­ня інею ў ка­ме­рах), праль­ныя ма­шы­ны з па­вя­лі­ча­най мак­сі­маль­най за­груз­кай бя­ліз­ны да 7 кг, LСD-тэ­ле­ві­за­ры са свят­ло­ды­ёд­най пад­свет­кай, муль­ты­вар­кі, мік­ра­хва­ле­выя пе­чы, пад­гуз­ні­кі для дзя­цей, но­выя ка­лек­цыі адзен­ня і абут­ку, но­выя се­рыі пар­фу­мер­на-кас­ме­тыч­най пра­дук­цыі і ін­шыя та­ва­ры.

Сё­ле­та пра­мыс­ло­васць пры­ня­ла да за­сва­ен­ня яшчэ 63 па­зі­цыі ім­парт­аза­мя­шчаль­ных пра­дук­таў. У пер­шым паў­год­дзі на ўнут­ра­ны ры­нак па­сту­пі­ла 55 но­вых та­ва­раў, у тым лі­ку тыя, што ў Бе­ла­ру­сі не вы­раб­ля­лі­ся: мяк­кая ка­ра­мель, біск­віт­нае пе­чы­ва, змен­ныя карт­ры­джы для ёміс­тас­цяў для філь­тра­цыі ва­ды, на­поль­нае ла­мі­ні­ра­ва­нае па­крыц­цё.

Ча­ла­ве­чы фак­тар

3Як па­каз­вае ма­ні­то­рынг про­да­жаў но­вых та­ва­раў, па асоб­ных па­зі­цы­ях па­тра­бу­ец­ца па­шы­рэн­не асар­ты­мен­ту, да­пра­цоў­ка па спа­жы­вец­кіх ха­рак­та­рыс­ты­ках (адзен­не, абу­так, шпа­ле­ры, офіс­ная па­пе­ра, ту­а­лет­нае мы­ла, па­ра­со­ны і ін­шыя). Не­аб­ход­на, без­умоў­на, больш ак­тыў­нае пра­соў­ван­не, па­зі­цы­я­на­ван­не но­вай пра­дук­цыі, яе «ма­сі­ра­ва­ная» рэ­кла­ма.

«Кож­ны но­вы та­вар не за­ста­ец­ца без ува­гі ра­бот­ні­каў Мін­гад­лю. Мы пра­во­дзім ма­ні­то­рынг, по­тым гэ­тыя пы­тан­ні раз­гля­да­юц­ца на ка­мі­сіі па па­вы­шэн­ні кан­ку­рэн­та­здоль­нас­ці эка­но­мі­кі, якая ство­ра­на пры Са­ве­це Мі­ніст­раў, — тлу­ма­чыць Ні­на Па­шко, на­чаль­нік упраў­лен­ня спа­жы­вец­ка­га рын­ку не­хар­чо­вых та­ва­раў Мі­ніс­тэр­ства ганд­лю. — Усе пра­па­но­вы на­кі­роў­ва­юц­ца вы­твор­цам. Ужо сён­ня ад­но­сі­ны на­шых па­куп­ні­коў да ай­чын­ных не­хар­чо­вых та­ва­раў змя­ні­лі­ся. Але трэ­ба яшчэ ўзмац­ніць рэ­кла­му, змя­ніць упа­коў­ку, па­леп­шыць спа­жы­вец­кія ха­рак­та­рыс­ты­кі».

Як бы там ні бы­ло, але ай­чын­ныя прад­пры­ем­ствы вы­пус­ка­юць та­ва­ры, за­сва­ен­не вы­твор­час­ці якіх не­ка­лі лі­чы­ла­ся не­мэ­та­згод­ным: ман­таж­ная пе­на і гер­ме­ты­кі, пад­гуз­кі для дзя­цей, энер­га­збе­ра­галь­ныя лю­мі­нес­цэнт­ныя лям­пы, якія рэа­лі­зу­юц­ца не толь­кі на ўнут­ра­ны, але і знеш­ні ры­нак. Па­куп­нік заў­сё­ды га­то­вы зра­біць вы­бар на ка­рысць ай­чын­най пра­дук­цыі пры ўмо­ве яе кан­ку­рэн­та­здоль­нас­ці ў па­раў­на­нні з за­меж­ны­мі ана­ла­га­мі. «Доб­рая якасць, брэн­ды, па­зна­валь­насць на­шых та­ва­раў — за­лог пос­пе­ху бе­ла­рус­кіх вы­твор­цаў», — лі­чаць у Мі­ніс­тэр­стве ганд­лю. А хто ж спра­ча­ец­ца? Так яно і ёсць. Вось толь­кі для лю­дзей час­та вя­лі­кую ро­лю ады­гры­вае ца­на. А бе­ла­рус­кія та­ва­ры ча­сам бы­ва­юць на­ват на­шмат да­ра­жэй­шы­мі за ім­парт­ныя. «Я ду­маю, што па­він­на быць ра­зум­нае спа­лу­чэн­не ца­ны і якас­ці. Ка­лі пра­дукт мае леп­шыя тэх­ніч­ныя ха­рак­та­рыс­ты­кі, ды­зайн, ча­му ён па­ві­нен быць тан­ней­шы?» — пы­та­ец­ца Ні­на Па­шко.

Аса­біс­та мне зда­ец­ца, што ня­дрэн­на бы­ло б па­дэм­пін­га­ваць (зра­біць на­ўмыс­на ніз­кую ца­ну, якую не пра­па­нуе ні­вод­ны кан­ку­рэнт) для та­го, каб ад­ва­я­ваць унут­ра­ны ры­нак у ім­пар­ту. А по­тым ужо мож­на бы­ло б і ца­ну дык­та­ваць сваю. Але ж не ра­ней за той час, ка­лі бе­ла­ру­сы па­ве­ры­лі б у вы­ключ­ную якасць ме­на­ві­та ай­чын­най пра­дук­цыі. Ча­му так лі­чу? Усё прос­та: ча­ла­ве­чы фак­тар — са­мы га­лоў­ны, са­мы не­прад­ка­заль­ны, але і са­мы эфек­тыў­ны ад­нос­на рэ­кла­ма­ван­ня пра­дук­цыі. Ка­лі нех­та ска­заў дрэн­нае пра той ці ін­шы та­вар, то яго ні­хто і куп­ляць не бу­дзе. Ці не так? У мя­не ад­бы­ло­ся тое са­мае з ха­ла­дзіль­ні­кам, пра які рас­каз­ваў на­па­чат­ку. Мы ха­це­лі ку­піць зноў ай­чын­ны. Але ней­кія зна­ё­мыя, а по­тым і па­ра-трой­ка ганд­ля­роў-кан­суль­тан­таў у кра­мах шап­ну­лі, быц­цам пай­шлі апош­нім ча­сам ней­кія дрэн­ныя пар­тыі. У вы­ні­ку ку­пі­лі ім­парт­ны. Дык вось, ка­лі на пра­ця­гу не­каль­кіх га­доў бу­дуць толь­кі доб­рыя вод­гу­кі — бе­ла­рус­кія вы­твор­цы ста­нуць больш пры­ваб­ны­мі ў ва­чах па­тэн­цый­ных па­куп­ні­коў. Над гэ­тым і трэ­ба пра­ца­ваць і ства­раць са­праў­ды якас­ны пра­дукт.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Калі адукацыя «захрасне» ва ўчарашнім дні, лічбавае грамадства не свеціць

Калі адукацыя «захрасне» ва ўчарашнім дні, лічбавае грамадства не свеціць

Лічбавая трансфармацыя — не мода і не часовая з'ява.