Вы тут

Лепшых выберуць чытачы


Ша­ноў­ныя чы­та­чы! На­ды­шоў час пад­во­дзіць вы­ні­кі кон­кур­су, які па­лю­біў­ся мно­гім з вас. Вы ак­тыў­на пі­са­лі не прос­та пра сваю ма­лую ра­дзі­му — гэ­та мяс­ці­ны, зні­та­ва­ныя з ду­шой. У ліс­тах, акра­мя гіс­та­рыч­ных звес­так, края­знаў­чай ін­фар­ма­цыі, мы чы­та­лі пра шчы­рую лю­боў, не­пад­роб­нае за­хап­лен­не сва­ёй зям­лёй — і гэ­та вель­мі каш­тоў­на. Па­да­ец­ца, так вы­гля­дае са­праўд­ны, не­пад­роб­ле­ны па­тры­я­тызм.

Ці­ка­ва яшчэ раз вяр­нуц­ца да ва­шых пуб­лі­ка­цый, якія на­пі­са­ны не во­пыт­ны­мі жур­на­ліс­та­мі, а людзь­мі, якія ба­чаць усё знут­ры, дзе­ляц­ца сва­ім, тым, пра што даў­но кар­це­ла ска­заць. Ра­ім і вам да­лу­чыц­ца да гэ­тай ванд­роў­кі па ста­рон­ках лю­бі­май га­зе­ты. Ка­лі вы ма­е­це пад­шыў­кі, збі­ра­е­це толь­кі «Ігу­мен­скі тракт» або прос­та жы­вя­це не­да­лё­ка ад біб­лі­я­тэ­кі, не па­ля­нуй­це­ся і па­шу­кай­це вы­пус­кі руб­ры­кі «Мяс­ці­ны, зні­та­ва­ныя з ду­шой», па­чы­на­ю­чы з ве­рас­ня мі­ну­ла­га го­да. Вы­бе­ры­це аў­та­ра, які, на ва­шу дум­ку, быў най­леп­шым.

Ва­шы мер­ка­ван­ні да­сы­лай­це на ад­рас: 220013, Мінск, вул. Б. Хмяль­ніц­ка­га, 10 а, га­зе­та «Звяз­да», з па­мет­кай у «Ігу­мен­скі тракт»; або на элект­рон­ны ад­рас: іgumenskі@maіl.ru. Та­го, хто на­бя­рэ най­боль­шую коль­касць ва­шых, да­ра­гія чы­та­чы, га­ла­соў, мы ўзна­га­ро­дзім спе­цы­яль­ным пры­зам гля­дац­кіх сім­па­тый.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.