Вы тут

Па­ла­ча­не здзі­ві­лі пры­сма­ка­мі


У са­мым ста­ра­жыт­ным го­ра­дзе Лат­віі прад­стаў­ні­кі По­лац­ка­га ра­ё­на бра­лі ўдзел у ку­лі­нар­ным фес­ты­ва­лі. Ба­га­тая бе­ла­рус­кая ку­лі­нар­ная спад­чы­на пры­ем­на здзі­ві­ла са­мых рас­пе­шча­ных у ку­лі­нар­ным сэн­се гур­ма­наў.

— На­шы зем­ля­кі бы­лі за­про­ша­ны ў го­рад Лу­дза на вы­ста­ву-про­даж страў на­цы­я­наль­най кух­ні, якая пра­во­дзі­ла­ся ў рам­ках свя­та го­ра­да. Лу­дзе сё­ле­та споў­ні­ла­ся 837 га­доў. Як гэ­та пры­га­та­ва­на, з якіх пра­дук­таў, коль­кі па­тра­бу­ец­ца со­лі або цук­ру, якія пры­пра­вы? — гэ­тыя і мно­гія ін­шыя пы­тан­ні за­да­ва­лі бе­ла­ру­сам на фес­ты­ва­лі. Вя­лі­кай па­пу­ляр­нас­цю ка­рыс­та­ла­ся і бе­ла­рус­кая су­ве­нір­ная пра­дук­цыя руч­ной ра­бо­ты з на­ту­раль­ных ма­тэ­ры­я­лаў, — па­ве­да­мі­ла «Звяз­дзе» На­тал­ля Сі­ні­ца, га­лоў­ны спе­цы­я­ліст сек­та­ра спор­ту і ту­рыз­му ад­дзе­ла аду­ка­цыі, спор­ту і ту­рыз­му По­лац­ка­га рай­вы­кан­ка­ма.

Між­на­род­нае ме­ра­пры­ем­ства бы­ло ар­га­ні­за­ва­на ў рам­ках пра­ек­та Еў­ра­пей­ска­га са­ю­за «Па­ляп­шэн­не ку­лі­нар­на­га сэр­ві­су ў Лат­галь­скім і Ві­цеб­скім рэ­гі­ё­нах, аба­пі­ра­ю­чы­ся на кан­цэп­цыю ку­лі­нар­най спад­чы­ны» (BELLA CUІSІNE) транс­гра­ніч­най пра­гра­мы су­пра­цоў­ніц­тва Лат­віі, Літ­вы і Бе­ла­ру­сі. Удзель­ні­ка­мі фес­ты­ва­лю ста­лі і поль­скія, а так­са­ма ра­сій­скія ку­ха­ры і ра­мес­ні­кі. І, без­умоў­на, ама­та­ры смач­на па­ес­ці.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.