Вы тут

Калі ажывае казка...


Караткевіча ўвасобілі ў дрэве

Ма­ну­мен­таль­ныя драў­ля­ныя скульп­ту­ры ў вы­гля­дзе мі­фіч­ных ка­зач­ных пер­са­на­жаў у хут­кім ча­се ўпры­го­жаць ву­лі­цы За­слаўя. Іх вы­ра­бі­лі спе­цы­яль­на да Дня бе­ла­рус­ка­га пісь­мен­ства, якое бу­дзе пра­хо­дзіць тут 6—7 ве­рас­ня. А пас­ля свя­точ­ных па­дзей на­ва­ство­ра­ныя мас­тац­кія вы­ра­бы атры­ма­юць ста­лую «пра­піс­ку» і за­ста­нуц­ца ў гэ­тым го­ра­дзе на­заў­сё­ды.

Паў­дзель­ні­чаць у пле­нэ­ры ў За­слаўі бы­лі за­про­ша­ны разь­бя­ры з роз­ных кут­коў на­шай кра­і­ны. Твор­чы дэ­сант мас­та­коў уз­на­ча­ліў на­ра­ча­нец Юрась Ка­ман­дзір­чык. По­бач з ім шчы­ра­ва­лі ін­шыя во­пыт­ныя скульп­та­ры з Мін­ска, Го­ме­ля, Ка­пы­ля, Ня­сві­жа, Слуц­ка, Мя­дзе­ла, вёс­кі Дзе­раў­ное Стаўб­цоў­ска­га ра­ё­на.

Боль­шасць скульп­тур раз­мес­цяць у дзі­ця­чым скве­ры ў ста­ра­жыт­най част­цы го­ра­да. Кам­па­зі­цыю па ма­ты­вах каз­кі Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча «Чор­таў скарб» (аў­тар Юрась Ка­ман­дзір­чык), а так­са­ма ма­лую ар­хі­тэк­тур­ную фор­му «Крум­кач» (зроб­ле­на Аляк­санд­рам Жу­раў­ле­ві­чам) па­кі­нуць на тэ­ры­то­рыі эт­на­гра­фіч­на­га комп­лек­су «Млын», дзе ла­дзіў­ся пле­нэр, ка­ля ста­ра­даў­ня­га млы­на. А вось по­стаць ка­ва­ля (аў­тар Алег Ша­пель) упры­го­жыць пад­во­рак куз­ні эт­на­гра­фіч­на­га комп­лек­су.

Су­поль­ную пра­цу скульп­та­раў раз­мес­цяць по­бач з ад­ным з най­леп­шых мяс­цо­вых сель­скіх да­моў куль­ту­ры — у вёс­цы Пят­рыш­кі, што не­па­да­лёк ад За­слаўя.

Сю­жэ­ты ўсіх тво­раў узя­ты з бе­ла­рус­кіх на­род­ных ка­зак і па-
д­ан­няў. Тут мож­на ўба­чыць чор­та, што ле­зе праз ко­мін, ле­суна, цмо­ка, ру­сал­ку і мно­гіх ін­шых.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.