Вы тут

Складаны шлях у Еўропу


Муж­чын­ская збор­ная па бас­кет­бо­ле ў 3-м мат­чы ква­лі­фі­ка­цыі да чэм­пі­я­на­ту Еў­ро­пы прай­гра­ла збор­най Ма­ке­до­ніі

Пер­шая чвэрць для гас­па­да­роў пар­ке­та ака­за­ла­ся пра­валь­най: па­да­печ­ныя Ду­ша­на Гвоз­дзі­ча са­сту­пі­лі ма­ке­дон­цам 14 ач­коў. У дру­гія двац­цаць хві­лін бе­ла­ру­сы на­ват ней­кі час вя­лі ў лі­ку, ад­нак не здо­ле­лі скон­чыць па­яды­нак пе­ра­мо­гай. Та­му ві­ной — час­тыя стра­ты, дрэн­ная гуль­ня на пад­бо­ры і про­ма­хі. Бал­кан­цы ж рас­стрэль­ва­лі бе­ла­рус­кае каль­цо з трох­ач­ко­вай зо­ны, пры­чым у цэль трап­ля­лі прак­тыч­на ўсе. Са­мым вы­ні­ко­вым у бе­ла­рус­кай збор­най стаў Ві­таль Лю­тыч: ён на­браў 17 ач­коў, хоць і меў сур'­ёз­ныя праб­ле­мы са штраф­ны­мі кід­ка­мі.

— Мы ад­да­лі­ся гэ­тай гуль­ні на сто пра­цэн­таў, па­кі­ну­лі ўсе сі­лы на пля­цоў­цы. У гэ­тым мат­чы ў нас бы­лі праб­ле­мы з кан­цэнт­ра­цы­яй, а ў мя­не, у пры­ват­нас­ці, — са штраф­ны­мі. На­пэў­на, за­над­та спя­шаў­ся, хут­ка пры­маў ра­шэн­ні. Дзве пер­шыя чвэр­ці заў­сё­ды гу­ля­ем на роў­ных, а ў кан­цы трэ­цяй губ­ля­ем кан­цэнт­ра­цыю, ач­кі ў хут­кіх ад­ры­вах, прай­гра­ём пад­бор, ідзём на пад­стра­хоў­ку і атрым­лі­ва­ем трох­ач­ко­выя. Пе­рад мат­чам раз­бі­ра­лі гуль­ню ма­ке­дон­цаў, ве­да­лі, што яны доб­ра кі­да­юць з-за ду­гі. Трэ­нер пра­сіў шчыль­ней гу­ляць у зо­не, не пра­пус­каць пра­хо­даў. Так­са­ма ў іх вель­мі моц­ны Ры­чард Хен­рыкс — не­аб­ход­на бы­ло яго нейт­ра­лі­за­ваць. Мы бі­лі­ся да кан­ца. Шан­цы на вы­хад з ква­лі­фі­ка­цыі ў нас яшчэ ёсць, так што едзем у Да­нію. Аба­вяз­ко­ва трэ­ба абы­граць гэ­та­га са­пер­ні­ка, — ска­заў Ві­таль пас­ля за­кан­чэн­ня па­ядын­ку.

Га­лоў­ны трэ­нер бе­ла­ру­саў Ду­шан Гвоз­дзіч вы­веў на пля­цоў­ку тых жа гуль­цоў, што ўдзель­ні­ча­лі ў па­пя­рэд­ніх мат­чах ква­лі­фі­ка­цыі. Пас­ля мат­ча на­стаў­нік не ўтой­ваў свай­го за­сму­чэн­ня, але ад­зна­чыў, што яго бас­кет­ба­ліс­ты вы­ка­на­лі ўсе ўка­зан­ні і па­дзя­ка­ваў хлоп­цам за гуль­ню.

— Хлоп­цы зра­бі­лі ўсё, што я ска­заў. Яны ад­да­лі ўсе сі­лы, і ў іх бы­ло ве­лі­зар­нае жа­дан­не вый­граць. Прай­гра­лі та­му, што ў ней­кі мо­мант бы­ла дрэн­ная кан­цэнт­ра­цыя ў на­па­дзен­ні. Да аба­ро­ны ў мя­не на­огул ня­ма пы­тан­няў. Ка­лі б за­раз мож­на бы­ло вяр­нуць час і неш­та змя­ніць у так­ты­цы або ўнес­ці ка­рэк­ты­вы ў склад — я ўсё па­кі­нуў бы па-ра­ней­ша­му.

Та­кім чы­нам, пас­ля трох ту­раў у ак­ты­ве бе­ла­ру­саў ад­на пе­ра­мо­га і два па­ра­жэн­ні — гэ­та 4 ач­кі і трэ­ці ра­док у гру­пе D. На пер­шым мес­цы — збор­ная Ма­ке­до­ніі (6 ач­коў), на дру­гім — ка­ман­да Бель­гіі (5 ач­коў).

— Я ска­заў хлоп­цам, што мы яшчэ не скон­чы­лі ква­лі­фі­ка­цыю, у нас яшчэ тры мат­чы, і не­вя­до­ма, які бу­дзе вы­нік. У се­ра­ду бу­дзе вель­мі важ­ны матч з Да­ні­яй. У нас ёсць шан­цы, і мы бу­дзем гу­ляць да кан­ца, — да­даў Гвоз­дзіч.

На­га­да­ем, у фі­наль­ную ста­дыю ЧЕ-2015 праз ква­лі­фі­ка­цыю вый­дуць пе­ра­мож­цы ся­мі груп і шэсць леп­шых ка­манд, якія за­ня­лі дру­гія рад­кі. Мес­цы ў фі­на­ле Еў­ра­бас­ке­та-2015 ужо ма­юць бас­кет­ба­ліс­ты Фран­цыі, Літ­вы, Іс­па­ніі, Хар­ва­тыі, Сла­ве­ніі, Укра­і­ны, Сер­біі, Фін­лян­дыі, Грэ­цыі, Тур­цыі і Эс­то­ніі.

Да­р'я Ла­ба­жэ­віч.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.