Вы тут

Зня­лі з про­да­жу больш за 200 най­мен­няў та­ва­раў


Скла­дан­нем больш чым 30 пра­та­ко­лаў аб ад­мі­ніст­ра­цый­ных пра­ва­па­ру­шэн­нях скон­чы­лі­ся пра­вер­кі ганд­лё­вых аб'­ек­таў Лі­ды, Ваў­ка­выс­ка і На­ва­груд­ка. Вы­пад­кі рэа­лі­за­цыі пра­тэр­мі­на­ва­ных ці ня­якас­ных та­ва­раў бы­лі ўста­ноў­ле­ны ганд­лё­вай ін­спек­цы­яй Мін­ганд­лю па Гро­дзен­скай воб­лас­ці прак­тыч­на ў кож­ным з 20 пра­ве­ра­ных аб'­ек­таў.

Агу­лам з рэа­лі­за­цыі бы­ло зня­та больш за 200 най­мен­няў та­ва­раў на су­му звыш 30 міль­ё­наў руб­лёў, па­ве­да­мі­лі ў прэс-служ­бе Мі­ніс­тэр­ства ганд­лю. У іх лі­ку ака­за­лі­ся мяс­ныя паў­фаб­ры­ка­ты, ім­парт­ная кан­сер­ва­ва­ная га­род­ні­на і шам­пінь­ё­ны, тэр­мін год­нас­ці якіх, на­прык­лад, скон­чыў­ся яшчэ ў 2011 го­дзе, і ін­шае. Штраф­ныя санк­цыі за па­доб­ныя па­ру­шэн­ні жорст­кія. Ска­жам, адзін з ганд­лё­вых аб'­ек­таў за паў­тор­ную на пра­ця­гу го­да рэа­лі­за­цыю пра­тэр­мі­на­ва­ных каў­бас­ных вы­ра­баў быў па­ка­ра­ны су­дом штра­фам у па­ме­ры 60 міль­ё­наў руб­лёў, а пра­да­вец, якая да­пус­ці­ла на­ўмыс­нае ска­жэн­не звес­так пра тэр­мін год­нас­ці та­ва­ру, што бы­ло кла­сі­фі­ка­ва­на як пад­ман па­куп­ні­коў, аштра­фа­ва­на на 2,7 міль­ё­на руб­лёў.

Сергей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?