Вы тут

Жы­вая — зна­чыць якас­ная


Ці ад­да­дуць бе­ла­ру­сы пе­ра­ва­гу са­жал­ка­вай ры­бе?

«За год у кра­і­не га­ду­ец­ца 25 ты­сяч тон прэс­на­вод­най ры­бы, з якіх рэа­лі­зу­ец­ца толь­кі 13—15 ты­сяч тон, — па­ве­да­міў на­мес­нік ды­рэк­та­ра НАН Ін­сты­ту­та рыб­най гас­па­дар­кі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Ула­дзі­мір КАС­ТА­ВУ­САЎ. — На на­ступ­ны год пла­ну­ец­ца па­вя­лі­чыць про­даж да 18 ты­сяч тон».

Ад агуль­на­га аб'­ёма прэс­на­вод­най ры­бы, якая га­ду­ец­ца, 75% скла­дае карп, ка­ля 11% — бе­лы амур і таў­ста­ло­бік, ка­рась і шчу­пак. У асар­ты­мент «не­шы­ро­ка­га спа­жы­ван­ня» тра­пі­лі вя­сёл­ка­вая строн­га, асят­ро­вая сцер­лядзь, бя­лу­га, сом. Сё­ле­та за­пла­на­ва­на вы­рас­ціць агу­лам да 3,8 тоны та­кой ры­бы. Што да­ты­чыц­ца з'яў­лен­ня на пры­лаў­ках ай­чын­най ік­ры — па­куль гэ­тая за­дум­ка не змо­жа ажыц­ця­віц­ца, хоць рас­пра­ца­ва­ны пра­ек­ты па вы­твор­час­ці ік­ры сцер­ля­дзі. На экс­парт у Маск­ву і Бе­ла­сток рэа­лі­за­ва­на 640 ты­сяч тон ры­бы, сё­ле­та мяр­ку­ец­ца вы­ка­наць план у 800 ты­сяч тон.

Бе­ла­рус­кія па­стаў­шчы­кі прэс­на­вод­най ры­бы — ад­ны з най­буй­ней­шых у Еў­ро­пе. Ця­пер рыб­га­сы за­ці­каў­ле­ны ме­на­ві­та ў рэа­лі­за­цыі жы­вой ры­бы, хоць не­ка­то­рыя прад­пры­ем­ствы цер­пяць стра­ты. У пер­шую чар­гу гэ­та звя­за­на з ма­лым по­пы­там на­сель­ніц­тва на прэс­на­вод­ную ры­бу. «Лю­дзі не ве­да­юць пра ка­рысць і якасць бе­ла­рус­ка­га кар­па і па звыч­цы куп­ля­юць больш да­ра­гую мар­скую ры­бу», — за­ўва­жы­ла га­лоў­ны спе­цы­я­ліст па мар­ке­тын­гу ДА «Бел­вад­гас» Мі­ніс­тэр­ства сель­скай гас­па­дар­кі і хар­ча­ван­ня Вік­то­рыя ШЫН­КЕ­ВІЧ. Яна так­са­ма да­да­ла, што ў Кі­таі, дзе вы­твор­часць кар­па скла­дае ка­ля 45,5 міль­ё­на тон за год, яго на­зы­ва­юць «ры­бай шчас­ця». Стра­вы з кар­па ста­лі тра­ды­цый­ны­мі на кі­тай­скіх ста­лах, ча­го не ска­жаш пра бе­ла­ру­саў, якія на­бы­ва­юць за­ма­ро­жа­ную мар­скую ры­бу су­мніў­най якас­ці. Спа­жыў­цы ад­маў­ля­юц­ца ад «сва­ёй» ры­бы з-за... не­пры­ем­на­га па­ху.

«Гэ­та рас­паў­сю­джа­ны міф, што прэс­на­вод­ная ры­ба гор­шая за мар­скую, — па­цвер­дзі­ла ўрач-ды­е­то­лаг Рэс­пуб­лі­кан­ска­га клі­ніч­на­га ме­ды­цын­ска­га цэнт­ра Кі­раў­ніц­тва па спра­вах Прэ­зі­дэн­та Ла­ры­са МУ­ЗЫ­ЧУК. — На­са­мрэч у ёй змя­шча­юц­ца ўсе не­аб­ход­ныя амі­на­кіс­ло­ты і ві­та­мі­ны, толь­кі ў мен­шай коль­кас­ці, чым у мар­ской. Да та­го ж ар­га­нізм бе­ла­ру­саў ге­не­тыч­на больш адап­та­ва­ны да спа­жы­ван­ня прэс­на­вод­най ры­бы. Уво­гу­ле, све­жая ры­ба па­він­на стаць аба­вяз­ко­вым кам­па­не­нтам у ме­ню, бо яна ба­га­тая на не­аб­ход­ныя для ар­га­ніз­ма аме­га-3 і аме­га-6 тлус­тыя кіс­ло­ты».

Спе­цы­я­ліс­ты па­дзя­лі­лі­ся па­ра­да­мі, як ад­роз­ніць све­жую ры­бу ад ня­све­жай. У све­жай жаб­ры шчыль­на пры­ціс­ну­ты да це­ла і ма­юць цём­на-чыр­во­ны ко­лер, лус­ка доб­ра тры­ма­ец­ца, во­чы не за­па­да­юць і не чыр­ва­не­юць.

Да­рэ­чы, тра­ды­цый­ныя се­зон­ныя рыб­ныя кір­ма­шы пач­нуць сваю ра­бо­ту з 13 ве­рас­ня. Кошт на кар­па но­ва­га ўра­джаю бу­дзе тры­мац­ца ў ра­ё­не 40 ты­сяч руб­лёў за кі­ла­грам. Для па­раў­на­ння: па ца­не кі­ла­гра­ма асят­ра мож­на бу­дзе на­быць 2 кі­ла­гра­мы строн­гі аль­бо 3—4 кі­ла­гра­мы кар­па.

Ка­ця­ры­на РА­ДЗЮК

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.