Вы тут

Крэ­дыт­ны доўг «вы­бі­ва­лі» на мо­гіл­ках


 

Пра лёг­ка­да­ступ­ныя па­зы­кі з цяж­кі­мі на­ступ­ства­мі

У Грод­не за­вяр­шы­лі су­до­вы раз­гляд кры­мі­наль­най спра­вы, звя­за­най з пра­да­стаў­лен­нем мяс­цо­вым ТАА «Экс­прэс­Ма­ні» фі­нан­са­вых па­зык сва­ім клі­ен­там і да­лей­шы­мі дзе­ян­ня­мі ў да­чы­нен­ні даў­жні­коў. Ад­на­го з іх «вы­хоў­ва­лі» ку­ла­ка­мі і пры­во­зі­лі на мо­гіл­кі. У дру­гім вы­пад­ку не­пла­цель­шчы­цу бі­лі па ка­ле­не ма­ла­тком і пры­му­ша­лі пі­саць рас­піс­ку аб пе­ра­да­чы ўсёй сва­ёй не­ру­хо­мас­ці і зя­мель­ных участ­каў.

Без па­ру­чы­це­ляў і да­ве­дак, але...

Та­ва­рыст­ва з аб­ме­жа­ва­най ад­каз­нас­цю «Экс­прэс­Ма­ні» атры­ма­ла па­свед­чан­не аб дзяр­жаў­най рэ­гіст­ра­цыі ў са­ка­ві­ку 2013 го­да. Прад­мет дзей­нас­ці — пра­да­стаў­лен­не крэ­ды­таў. Ста­тут­ны фонд — 1 міль­ён руб­лёў, які па­роў­ну за­бяс­пе­чы­лі за­сна­валь­ні­кі ТАА Ула­дзі­мір Су­хен­ка і Рус­там Іса­му­дзі­наў.

У офіс гэ­тых ма­ла­дых лю­дзей, які раз­мя­шчаў­ся ў ад­ной з гро­дзен­скіх гас­ці­ніц, і за­ві­таў 21-га­до­вы Па­вел. На, як яму зда­ва­ла­ся, вы­гад­ных умо­вах (ні па­ру­чы­це­ляў, ні да­вед­кі аб да­хо­дах не за­па­тра­ба­ва­лі) ён па­зы­чыў 2 міль­ё­ны руб­лёў — на адзен­не і пра­дук­ты хар­ча­ван­ня. З улі­кам 2% ад су­мы крэ­ды­ту за кож­ны дзень ка­ры­стан­ня гра­шы­ма праз 10 дзён трэ­ба бы­ло вяр­нуць 2 міль­ё­ны 400 ты­сяч руб­лёў. Ад­нак свое­ча­со­ва раз­лі­чыц­ца па да­га­во­ры ў хлоп­ца не атры­ма­ла­ся: маў­ляў, лі­та­раль­на праз не­каль­кі дзён пас­ля атры­ман­ня па­зы­кі зволь­ніў­ся з за­во­да і скла­ла­ся цяж­кае ма­тэ­ры­яль­нае ста­но­ві­шча. А з «Экс­прэс­Ма­ні», як толь­кі па­ды­шоў тэр­мін, ад­ра­зу ж на­га­да­лі аб не­аход­нас­ці вяр­тан­ня крэ­ды­таў і вы­пла­ты пра­цэн­таў. Тлу­ма­чэн­не, што клі­ент зро­біць гэ­та ў блі­жэй­шы час, па­зы­чаль­ні­каў не за­да­во­лі­ла. Паў­лу па­гра­жа­лі су­дом, зва­ро­там у ор­га­ны ўнут­ра­ных спраў. Пас­ля ча­го на­ве­да­лі­ся на ква­тэ­ру і за­бра­лі па­пку з атэс­та­та­мі аб за­кан­чэн­ні дзе­вя­ці кла­саў шко­лы, ка­ле­джа і ін­шы­мі да­ку­мен­та­мі. На той час крэ­дыт­ная за­па­зы­ча­насць уз­рас­ла ўжо да 3 міль­ё­наў 600 ты­сяч руб­лёў.

Не­ўза­ба­ве Паў­лу пры­зна­чы­лі су­стрэ­чу. У якас­ці пры­ві­тан­ня адзін з крэ­ды­то­раў уда­рыў яго ку­ла­ком у гру­дзі, а за­тым хлоп­ца па­са­дзі­лі ў ма­шы­ну і па­вез­лі... на мо­гіл­кі. Спы­ні­лі­ся ка­ля ад­ной з ма­гіл. Там даў­жнік атры­маў яшчэ два ўда­ры, упаў на ка­ле­ні, і да яго­на­га жы­ва­та быў пры­стаў­ле­ны піс­та­лет (як вы­свет­лі­ла­ся след­ствам, пнеў­ма­тыч­ны га­за­ба­лон­ны):

— Мы ця­бе за­раз за­б'ем за тое, што не вяр­та­еш гро­шы, і тут жа за­ка­па­ем.

І кі­ну­лі яму ў но­гі ме­та­ліч­ны шуф­лік:

— Ка­пай!

— Што ка­паць?

— Яму са­бе.

...Праз 10 дзён Па­вел пры­нёс у офіс фір­мы 200 ты­сяч руб­лёў і па­абя­цаў, што бу­дзе вяр­таць доўг част­ка­мі. Ад­нак у «Экс­прэс­Ма­ні» пра­па­на­ва­лі даў­жні­ку на­ступ­ны ва­ры­янт раз­лі­ку. Па­вел з'яз­джае са сва­ёй ква­тэ­ры і ту­ды за­ся­ля­юц­ца два хлоп­цы, якія пла­цяць за пра­жы­ван­не па 50 до­ла­раў у ме­сяц. Але не яму, а яго­ным крэ­ды­то­рам. Не згод­ны? Та­ды афарм­ляй на ся­бе (на су­му па­зы­кі) бан­каў­скі крэ­дыт і куп­ляй у рас­тэр­мі­ноў­ку бы­та­вую тэх­ні­ку. Вя­до­ма ж, з яе пе­ра­да­чай крэ­ды­то­рам, што бы­ло па­зна­ча­на ў рас­піс­цы. Па­еха­лі ра­зам па су­пер­мар­ке­тах, ад­нак раз­ме­шча­ныя там бан­каў­скія ўста­но­вы, у ад­роз­нен­не ад ТАА «Экс­прэс­Ма­ні», за­су­мня­ва­лі­ся ў пла­це­жаз­доль­нас­ці Паў­ла і ў вы­да­чы крэ­ды­ту ад­мо­ві­лі.

По­тым уз­нік і яшчэ адзін ва­ры­янт вяр­тан­ня доў­гу — паў­го­да па­пра­ца­ваць у ней­кай вёс­цы. Але на той мо­мант уза­е­ма­ад­но­сі­на­мі гэ­тых крэ­ды­то­раў са сва­і­мі клі­ен­та­мі ўжо за­ці­ка­ві­лі­ся пра­ва­ахоў­ныя ор­га­ны. Як ака­за­ла­ся, не толь­кі для Паў­ла гор­кі­мі сля­за­мі абяр­ну­ла­ся гэ­тае «су­пра­цоў­ніц­тва».

З па­гро­за­мі і... ма­ла­тком

У пры­ват­нас­ці, сур'­ёз­ныя не­пры­ем­нас­ці ча­ка­лі жы­хар­ку аб­лас­но­га цэнт­ра Ірэ­ну. Па­ста­ян­на­га мес­ца пра­цы ў яе не бы­ло: як ку­піць да­чцэ су­кен­ку на школь­ны вы­пуск­ны ве­чар? Жан­чы­на ўба­чы­ла на эк­ра­не тэ­ле­ві­за­ра бя­гу­чы ра­док аб пра­да­стаў­лен­ні ка­рот­ка­ча­со­вых крэ­ды­таў і на­кі­ра­ва­ла­ся ў фір­му «Экс­прэс­Ма­ні», дзе па­зы­чы­ла на 10 дзён 1 міль­ён руб­лёў. Але з вяр­тан­нем паў­ста­ла праб­ле­ма. І што ро­бяць крэ­ды­то­ры? Зва­ро­таў у суд у гэ­тым, як і ў ін­шых вы­пад­ках з даў­жні­ка­мі, не бы­ло. Спа­чат­ку ў Ірэ­ны за­бра­лі да­ма­вую кні­гу і тэх­ніч­ны паш­парт на до­ма­ўла­дан­не. А по­тым пры­му­сі­лі на­пі­саць рас­піс­ку, што ка­лі яна да пэў­на­га тэр­мі­ну не вер­не доўг, то яе не­ру­хо­мая ма­ё­масць і зя­мель­ныя ўчаст­кі пе­ра­хо­дзяць ад­на­му з ра­бот­ні­каў ТАА «Экс­прэс­Ма­ні». Пры гэ­тым сур'­ёз­насць на­ме­раў Ірэ­не па­цвер­дзі­лі дву­ма ўда­ра­мі ма­ла­тком па яе ка­ле­не.

Суд Ле­нін­ска­га ра­ё­на Грод­на ква­лі­фі­ка­ваў дзе­ян­ні Ула­дзі­мі­ра Су­хен­кі, Рус­та­ма Іса­му­дзі­на­ва і іх са­ўдзель­ні­ка Яў­ге­на Пры­ма­ко­ва як пры­мус да вы­ка­нан­ня да­га­вор­ных аба­вя­за­цель­стваў з пры­мя­нен­нем гвал­ту. Па­ка­ран­не кож­на­му — 5 га­доў па­збаў­лен­ня во­лі. Аб­лас­ны суд, раз­гле­дзеў­шы ка­са­цый­ную скар­гу, па­кі­нуў пры­га­вор без змя­нен­ня, праў­да, у су­вя­зі з ам­ніс­ты­яй тэр­мін зня­во­лен­ня двум асу­джа­ным на год ска­ро­ча­ны.

На­мес­нік стар­шы­ні су­да Ле­нін­ска­га ра­ё­на Грод­на Ула­дзі­мір ЯН­КОЎ­СКІ:

— Трэ­ба жыць па срод­ках. Нель­га браць у доўг, не ма­ю­чы ўяў­лен­ня аб кры­ні­цах вяр­тан­ня крэ­ды­ту. Пры гэ­тым, ка­лі ўсё ж му­сіш звяр­нуц­ца па па­зы­ку, не­аб­ход­на па­раў­ноў­ваць пра­па­но­вы роз­ных фі­нан­са­вых уста­ноў. Ад­нак та­кое ўра­жан­не, што не­ка­то­рыя лю­дзі пе­рад пад­пі­сан­нем крэ­дыт­на­га да­га­во­ра на­ват яго не чы­та­юць. Як у гэ­тых вы­пад­ках з ка­рот­ка­ча­со­вы­мі па­зы­ка­мі. Зда­ва­ла­ся б, дро­бязь — 2%. Але ж гэ­та — за кож­ны дзень ка­ры­стан­ня крэ­ды­там. А га­да­вая стаў­ка, та­кім чы­нам, прос­та ка­ла­саль­ная — 720%. Ня­ўжо гэ­та­га не вар­та ўліч­ваць, асаб­лі­ва ка­лі зна­хо­дзіш­ся ў цяж­кім ма­тэ­ры­яль­ным ста­но­ві­шчы і не ўпэў­не­ны ў свое­ча­со­вым вы­ка­нан­ні да­га­вор­ных аба­вя­за­цель­стваў?

Да ве­да­ма

З0 чэр­ве­ня сё­лет­ня­га го­да Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі пад­пі­саў Указ № 325 «Аб пры­цяг­нен­ні і пра­да­стаў­лен­ні па­зык, дзей­нас­ці мік­ра­фі­нан­са­вых ар­га­ні­за­цый». Гэ­ты да­ку­мент пры­ня­ты, каб вы­клю­чыць не­доб­ра­сум­лен­ную дзей­насць юры­дыч­ных асо­баў у сфе­ры пры­цяг­нен­ня срод­каў гра­ма­дзян і пра­да­стаў­лен­ня ім па­зык і скі­ра­ва­ны на пе­ра­ары­ен­та­цыю мік­ра­фі­на­са­вых ар­га­ні­за­цый (МФА) са спа­жы­вец­ка­га крэ­ды­та­ван­ня на пад­трым­ку ма­ло­га і ся­рэд­ня­га прад­пры­маль­ніц­тва. У пры­ват­нас­ці, уво­дзіц­ца за­ба­ро­на на рэ­гу­ляр­нае пра­да­стаў­лен­не ка­мер­цый­ны­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі (за вы­клю­чэн­нем лам­бар­даў) ка­рот­ка­тэр­мі­но­вых па­зык фі­зіч­ным асо­бам на спа­жы­вец­кія мэ­ты. За­ма­ца­ва­ны нор­мы па аба­ро­не пра­воў спа­жыў­цоў па­слуг МФА. На­прык­лад, у да­га­во­ры па­зы­кі па­він­на быць ука­за­на га­да­вая пра­цэнт­ная стаў­ка, каб клі­ент мог па­раў­наць гэ­тыя ўмо­вы крэ­ды­та­ван­ня з ін­шы­мі. На­цы­я­наль­ны банк на­дзя­ля­ец­ца паў­на­моц­тва­мі па раз­гля­дзе зва­ро­таў спа­жыў­цоў па­слуг МФА.

Указ № 325 ус­ту­пае ў сі­лу ў поў­ным аб'­еме з 1 сту­дзе­ня 2015 го­да. Ка­мер­цый­ныя ар­га­ні­за­цыі, якія ажыц­цяў­ля­юць ця­пер дзей­насць па рэ­гу­ляр­ным пра­да­стаў­лен­ні па­зык, па­він­ны пры­вес­ці яе ў ад­па­вед­насць з гэ­тым да­ку­мен­там. Аль­бо за­няц­ца ін­шай дзей­нас­цю.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».