Вы тут

Мо­жам, ка­лі за­хо­чам


Ай­чын­ныя вы­твор­цы ства­ра­юць кан­ку­рэн­та­здоль­ны пра­дукт для за­ме­ны ім­пар­ту

Ка­ва, чай, мар­ская ры­ба, цыт­ру­са­выя, рыс… Гэ­тыя і ін­шыя пра­дук­ты доб­ра зна­ё­мы кож­на­му бе­ла­ру­су. Мы пры­звы­ча­і­лі­ся ба­чыць у кра­мах усё гэ­та і ні­ко­лі не за­дум­ва­ем­ся аб тым, што гэ­тыя пра­дук­ты ў на­шай кра­і­не не вы­раб­ля­юц­ца. І, зра­зу­ме­ла, вы­раб­ляц­ца не мо­гуць. Да­рэ­чы, ле­тась у Бе­ла­русь з‑за ме­жаў за­вез­лі спа­жы­вец­кіх та­ва­раў на су­му 7,7 млрд до­ла­раў (125,7% да 2012 го­да), а за пер­шае паў­год­дзе 2014‑га — 3,7 млрд до­ла­раў (105,5% да сту­дзе­ня — чэр­ве­ня 2013 го­да). Ад­нак не ўвесь ім­парт можна за­мя­ніць. Ва ўмо­вах, ка­лі ён зай­мае вя­лі­кі сег­мент рын­ку, на пер­шы план вы­хо­дзіць за­да­ча па­ве­лі­чэн­ня до­лі ай­чын­най пра­дук­цыі ўнут­ры кра­і­ны.

«У све­це ідзе па­ста­ян­нае раз­віц­цё. І без вы­пус­ку кан­ку­рэн­та­здоль­най ім­парт­аза­мя­шчаль­най пра­дук­цыі не­маг­чы­ма, — лі­чыць Свят­ла­на Слінь­ко, на­чаль­нік упраў­лен­ня спа­жы­вец­ка­га рын­ку хар­чо­вых та­ва­раў Мі­ніс­тэр­ства ганд­лю. — Гэ­та — эка­на­міч­ная бяс­пе­ка лю­бой дзяр­жа­вы, у тым лі­ку і на­шай. Са­мая га­лоў­ная за­да­ча — на­сы­чэн­не ўнут­ра­на­га рын­ку за кошт та­ва­раў ай­чын­най вы­твор­час­ці. І на­шы пра­мыс­лоў­цы — вя­лі­кія ма­лай­цы. Яны прад­стаў­ля­юць вель­мі шмат на­ві­нак. Без­умоў­на, без ім­пар­ту абы­сці­ся не­маг­чы­ма, бо з‑за клі­ма­тыч­ных фак­та­раў, геа­гра­фіч­на­га ста­но­ві­шча та­вар кры­тыч­на­га ім­пар­ту (тыя та­ва­ры, па­слу­гі, якія не вы­раб­ля­юц­ца ў кра­і­не, але без якіх яна не мо­жа абы­сці­ся; сы­ра­ві­на, за­па­са­мі якой кра­і­на не ва­ло­дае або ва­ло­дае ў аб­ме­жа­ва­най коль­кас­ці. — Аўт.) аба­вяз­ко­ва бу­дзе. Гэ­та ка­ля 20% хар­ча­ван­ня. Ся­род не­хар­чо­вых та­ва­раў шэ­раг тых пра­дук­таў, якія ў на­шай кра­і­не не ства­ра­юц­ца, на­шмат боль­шы».

Ад­нак раз­мо­ва не ідзе пра та­таль­нае ім­парт­аза­мя­шчэн­не і поў­нае знік­нен­не за­меж­на­га та­ва­ру. Без­умоў­на, раз­віц­цё но­вых вы­твор­час­цяў па­він­на, перш за ўсё, быць эка­на­міч­на эфек­тыў­ным, а пра­дукт па­ві­нен быць на­кі­ра­ва­ны не толь­кі на ўнут­ра­ны, але і на знеш­ні ры­нак. Га­лоў­нае — умець раз­гле­дзець гэ­тую эфек­тыў­насць. Так, на­прык­лад, ад­бы­ло­ся з вы­твор­час­цю бе­ла­рус­кіх дзі­ця­чых пад­гуз­каў. Шмат га­доў лі­чы­ла­ся, што та­кое прад­пры­ем­ства не пры­ня­се эка­на­міч­на­га эфек­ту. Ад­нак два га­ды та­му ры­зык­ну­лі. У вы­ні­ку — ай­чын­ныя «пам­пер­сы» за­па­тра­ба­ва­ны не толь­кі ў Бе­ла­ру­сі, але і за ме­жа­мі кра­і­ны (на­ват у Кі­таі).

І та­кіх пры­кла­даў вель­мі шмат. Больш пад­ра­бяз­на чы­тай­це пра ім­парт­аза­мя­шчаль­ныя та­ва­ры ў на­ступ­ным ну­ма­ры «Звяз­ды».

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».