Вы тут

Ху­дзей за... зо­ла­та


 

У Ду­баі (Аб'­яд­на­ныя Араб­скія Эмі­ра­ты) пра­хо­дзіць уні­каль­нае спа­бор­ніц­тва, дзе ня­ма тых, хто прай­граў. Уз­на­га­ро­ду атрым­лі­вае кож­ны, хто да­сяг­нуў ня­хай і ма­лых, але вы­ні­каў. Так, у якас­ці за­ах­воч­ван­ня за скі­ну­тыя «ліш­нія кі­ла­гра­мы» і да­рос­лыя, і дзе­ці атрым­лі­ва­юць чыс­тае зо­ла­та!

Па­доб­ны кон­курс быў аб­ве­шча­ны ў го­ра­дзе дру­гі год за­пар. Вар­та ад­зна­чыць, што ўдзель­ні­ка­мі спа­бор­ніц­тва мо­гуць стаць лю­дзі лю­бой на­цы­я­наль­нас­ці і ўзрос­ту. За пе­ра­мо­гу над сва­і­мі «ліш­ні­мі кі­ло» кож­ны кан­кур­сант атрым­лі­вае зо­ла­та — адзін грам каш­тоў­на­га ме­та­лу за 1 скі­ну­ты кі­ла­грам ва­гі. Вы­ні­каў (скі­нуць не менш за два кі­ла­гра­мы) удзель­ні­кі спа­бор­ніц­тваў па­він­ны да­сяг­нуць за 2 ме­ся­цы. У гэ­тым го­дзе ўмо­вы «тлус­та­га» кон­кур­су бы­лі кры­ху зме­не­ны. Так, на­прык­лад, ка­лі ва­гу скі­ну­ла дзі­ця, то яно атры­мае ўзна­га­ро­ду ў па­двой­ным па­ме­ры — 2 гра­мы зо­ла­та за кож­ны «ліш­ні» кі­ла­грам. Так­са­ма па­двой­ную ўзна­га­ро­ду атры­ма­юць сем'і, якія ста­лі кан­кур­сан­та­мі ра­зам са сва­і­мі дзець­мі.

Да­рэ­чы, ле­тась па­ху­дзен­не ўдзель­ні­каў кон­кур­су абы­шло­ся га­рад­ской каз­не больш чым у 2 міль­ё­ны дыр­хе­маў, або $ 540 ты­сяч. Та­ды пе­ра­мож­цам спа­бор­ніц­тва бы­ло ўру­ча­на 16 кі­ла­гра­маў каш­тоў­на­га «пры­за».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».