Вы тут

Ледзяная казка


Гэ­ты год мо­жа стаць зна­ка­вым у гіс­то­рыі вы­ву­чэн­ня Ан­тарк­ты­кі су­ве­рэн­най Бе­ла­рус­сю. На ле­дзя­ны кан­ты­нент у ра­ён ра­сій­скай па­ля­вой ба­зы «Ма­ла­дзёж­ная» во­сен­ню пла­ну­ец­ца да­ста­віць пер­шыя эле­мен­ты на­шай улас­най стан­цыі. Вы­ву­чэн­не Ан­тарк­ты­ды да­па­ма­гае за­бяс­печ­ваць «пад­трым­ку» з Зям­лі кас­міч­ных апа­ра­таў і на­ват вы­ву­чаць ін­шыя пла­не­ты! Пра тое, як пра­хо­дзі­ла шос­тая па­ляр­ная экс­пе­ды­цыя і што ча­кае бе­ла­ру­саў у бу­ду­чы­ні, мы рас­пы­та­лі на­чаль­ні­ка экс­пе­ды­цыі, на­мес­ні­ка на­чаль­ні­ка Рэс­пуб­лі­кан­ска­га цэнт­ра па­ляр­ных да­сле­да­ван­няў На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук Аляк­сея Гай­да­шо­ва.

16-17

16-17

 

Сем ме­ся­цаў хо­ла­ду

Удзель­ні­кі шос­тай бе­ла­рус­кай ан­тарк­тыч­най экс­пе­ды­цыі пра­вя­лі ся­род па­ляр­ных іль­доў сем ме­ся­цаў — гэ­та са­мы вя­лі­кі тэр­мін за ўвесь пе­ры­яд пра­цы на­шых да­след­чы­каў у Ан­тарк­ты­дзе з 2006 го­да. Акра­мя на­чаль­ні­ка экс­пе­ды­цыі, на бе­ра­зе Паўд­нё­ва­г­а мо­ра вы­са­дзі­лі­ся ін­жы­нер-эко­лаг гэ­та­га цэнт­ра Юрый Гі­гі­няк і ін­жы­нер-ра­дыё­мет­рыст Ілья Бруч­коў­скі. На гэ­ты раз бе­ла­ру­сы ўпер­шы­ню пра­ца­ва­лі на ра­сій­скай стан­цыі «Пра­грэс», якая ўве­дзе­на ў строй уся­го два га­ды та­му. Раз­ме­шча­на яна ва Ус­ход­няй Ан­тарк­ты­дзе на ўзбя­рэж­жы за­лі­ва Прудс у ра­ё­не Уз­гор­каў Лар­се­ма­на. Умо­вы пра­цы тут бы­лі знач­на леп­шыя, чым на па­ляр­най ба­зе «Га­ра Вя­чэр­няя», дзе на­шы на­ву­коў­цы ба­зі­ра­ва­лі­ся пад­час мі­ну­лых экс­пе­ды­цый.

— Стан­цыя аб­ста­ля­ва­на су­час­ны­мі срод­ка­мі жыц­це­за­бес­пя­чэн­ня, у тым лі­ку вы­дат­ным ме­ды­цын­скім цэнт­рам і ста­ло­вай. Там ёсць ка­нал спа­да­рож­ні­ка­ва­га тэ­ле­ба­чан­ня і до­ступ у ін­тэр­нэт, — ус­па­мі­нае Аляк­сей Гай­да­шоў. — А ра­ней, па ма­іх пад­лі­ках, да 50-70% ча­су ў нас іш­ло толь­кі на ар­га­ні­за­цыю жыц­це­за­бес­пя­чэн­ня.

На «Пра­грэ­се» кар­ці­на бы­ла ад­ва­рот­най, та­му вя­лі­кую част­ку пра­цоў­на­га ча­су на­ву­коў­цы пры­свя­ці­лі да­сле­да­ван­ням. А на­яў­насць аран­да­ва­ных квад­ра­цык­ла і сне­га­хо­да да­зво­лі­ла бе­ла­рус­кім па­ляр­ні­кам ра­біць до­сыць да­лё­кія вы­лаз­кі на лед­ні­кі — ад 14 да 24 кі­ла­мет­раў. Дзя­ку­ю­чы гэ­та­му яны са­бра­лі ўні­каль­ныя ўзо­ры, пра­вя­лі скла­да­ныя на­ву­ко­выя экс­пе­ры­мен­ты і вы­пра­ба­ва­лі но­выя пры­бо­ры ў па­ляр­ных умо­вах. На­ву­коў­цы зай­ма­лі­ся бія­ла­гіч­ны­мі, азо­на­мет­рыч­ны­мі, геа­фі­зіч­ны­мі, ме­тэа­ра­ла­гіч­ны­мі і ін­шы­мі ві­да­мі да­сле­да­ван­няў па пя­ці на­ву­ко­вых кі­рун­ках Дзяр­жаў­най пра­гра­мы па да­сле­да­ван­ні Ан­тарк­ты­кі.

— Ан­тарк­ты­да — дзіў­ны кан­ты­нент, — лі­чыць Юрый Гі­гі­няк. — Вель­мі ці­ка­ва вы­ву­чаць, якім чы­нам на го­лых ска­лах у та­кіх эк­стрэ­маль­ных умо­вах вы­жы­ва­юць ім­хі і лі­шай­ні­кі. Да­рэ­чы, уда­ло­ся вы­свет­ліць, што не­ка­то­рыя ві­ды ан­тарк­тыч­най фло­ры і фаў­ны рас­паў­сю­джа­ны і ў Бе­ла­ру­сі.

— Пра на­ву­ко­выя вы­ні­кі экс­пе­ды­цыі мы бу­дзем га­ва­рыць паз­ней, ка­лі апра­цу­ем уні­каль­ныя ўзо­ры, са­бра­ныя пад­час па­ля­вых да­сле­да­ван­няў, — рас­тлу­ма­чыў Аляк­сей Гай­да­шоў. — Ад­нак усе на­ву­ко­выя за­да­чы, якія мы ста­ві­лі пе­рад са­бой, ад­праў­ля­ю­чы­ся ў экс­пе­ды­цыю, бы­лі вы­ка­на­ны і на­ват пе­ра­вы­ка­на­ны.

Да­рэ­чы, у Ра­сіі па­ляр­ныя стан­цыі, мож­на ска­заць, за­мя­ня­юць кас­міч­ныя, бо вы­кон­ва­юць функ­цыі на­зем­на­га за­бес­пя­чэн­ня на­шай кас­міч­най дзей­нас­ці ў Паў­днё­вым паў­шар'і. Акра­мя та­го, пад­час кры­га­ло­му па­кры­тых шмат­кі­ла­мет­ро­вай тоў­шчай лё­ду азёр ад­пра­цоў­ва­юц­ца тэх­на­ло­гіі по­шу­ку жыц­ця на ін­шых пла­не­тах. Яшчэ адзін перс­пек­тыў­ны кі­ру­нак на­ву­ко­вай дзей­нас­ці ў Ан­тарк­ты­цы — «бія­пра­спек­тынг». Гэ­та вы­ман­не з пры­род­на­га ася­род­дзя і вы­ка­ры­стан­не зноў вы­яў­ле­ных мік­ра­ар­га­ніз­маў для вы­твор­час­ці но­ва­га па­ка­лен­ня фар­ма­ка­ла­гіч­ных прэ­па­ра­таў. Уліч­ва­ю­чы тое, што ў Бе­ла­ру­сі ак­тыў­на раз­ві­ва­ец­ца мік­ра­бія­ло­гія, ёсць ве­ра­год­насць су­мес­ных бе­ла­рус­ка-ра­сій­скіх да­сле­да­ван­няў у гэ­тай га­лі­не.

Свае сце­ны да­па­ма­га­юць

У да­лё­кую Ан­тарк­ты­ду на­ву­коў­цы едуць не толь­кі па ад­крыц­ці. Свая экс­пе­ды­цыя для Бе­ла­ру­сі — гэ­та не прос­та на­ву­ко­вы пра­ект, а геа­па­лі­тыч­ны і эка­на­міч­ны за­чын на бу­ду­чы­ню.

— Ка­лі ця­пер ідзе за­сва­ен­не за­па­саў ка­рыс­ных вы­кап­няў у Арк­ты­цы, то цал­кам ве­ра­год­на, што праз двац­цаць—трыц­цаць га­доў бу­дзе ней­кім чы­нам вы­ка­рыс­тоў­вац­ца апош­ні рэ­сурс­ны рэ­зерв ча­ла­вец­тва — Ан­тарк­ты­да, — не вы­клю­чае Аляк­сей Гай­да­шоў. — На­ша кра­і­на да­лу­чы­ла­ся да да­га­во­ра аб Ан­тарк­ты­цы ў 2006 го­дзе. Ня­мно­гія мо­гуць па­хва­ліц­ца пры­сут­нас­цю ў Ан­тарк­ты­дзе: уся­го 31 кра­і­на мае ўлас­ныя стан­цыі на ле­дзя­ным кан­ты­нен­це. І зу­сім хут­ка Бе­ла­русь мо­жа па­поў­ніць гэ­ты спіс.

— На­ша стан­цыя бу­дзе кам­пакт­най, за­бяс­пе­ча­най усім не­аб­ход­ным аб­ста­ля­ван­нем. Але га­лоў­нае тое, што мо­ду­лі, з якіх яна бу­дзе скла­дац­ца, не па­тра­бу­юць вы­дат­каў на ка­пі­таль­нае бу­даў­ніц­тва, яны злу­ча­юц­ца, як кан­струк­тар, па­коль­кі ма­юць ме­та­ліч­ны кар­кас, — рас­тлу­ма­чыў Аляк­сей Гай­да­шоў. — Да­ста­вяць і ўста­но­вяць пер­шы мо­дуль з бор­та ка­раб­ля з да­па­мо­гай вер­та­лё­та.

Да­рэ­чы, усе мо­ду­лі бу­дуць бе­ла­рус­кай вы­твор­час­ці, а для вы­ба­ру іх вы­твор­цы пра­вя­дуць спе­цы­яль­ны тэн­дар. Па­мер ад­на­го мо­ду­ля — пры­клад­на як двац­ца­ці­фу­та­вы мар­скі кан­тэй­нер. Бе­ла­рус­кую па­ляр­ную стан­цыю аб­ста­лю­юць клі­мат-кант­ро­лем і аў­та­ном­ным энер­га­за­бес­пя­чэн­нем. У кож­ным мо­ду­лі бу­дуць пра­ду­гле­джа­ны свой ге­не­ра­тар на ава­рый­ныя вы­пад­кі, спаль­ныя і пра­цоў­ныя мес­цы, душ, бія­пры­бі­раль­ня, сіс­тэ­ма су­вя­зі па­між мо­ду­ля­мі, каб не бы­ло не­аб­ход­нас­ці вы­хо­дзіць на ву­лі­цу, знеш­нія злу­чаль­ні­кі для пад­клю­чэн­ня сіл­ка­ван­ня да асноў­ных ды­зель-ге­не­ра­та­раў. Бу­дуць уста­ля­ва­ны так­са­ма на­ві­га­цый­ныя сіс­тэ­мы і сіс­тэ­мы ава­рый­най сіг­на­лі­за­цыі.

Ка­лі Са­вет Мі­ніст­раў у ка­рот­кія тэр­мі­ны за­цвер­дзіць ка­рэк­ці­роў­ку дзяр­жаў­най «ан­тарк­тыч­най» пра­гра­мы, то ра­зам з пер­шы­мі кан­струк­цы­я­мі стан­цыі ў ліс­та­па­дзе ў экс­пе­ды­цыю ад­пра­вяц­ца ўжо не тры, а пяць бе­ла­рус­кіх па­ляр­ні­каў.

Да­рэ­чы, на­мес­нік ды­рэк­та­ра Фе­дэ­раль­най дзяр­жаў­най бюд­жэт­най уста­но­вы «Ін­сты­тут Арк­ты­кі і Ан­тарк­ты­кі» Рас­гід­ра­ме­та, на­чаль­нік Ра­сій­скай ан­тарк­тыч­най экс­пе­ды­цыі Ва­ле­рый Лу­кін па­цвер­дзіў, што ра­сі­я­не га­то­вы аказ­ваць са­дзей­ні­чан­не ў да­стаў­цы. Ад­нак да­па­мо­га не бяс­плат­ная:

— Мы аба­вя­за­ны бу­дзем апла­ціць гэ­тыя па­слу­гі, кам­пен­са­ваць пра­мыя вы­дат­кі ра­сій­ска­га бо­ку, та­му што Ра­сій­ская ан­тарк­тыч­ная экс­пе­ды­цыя — та­кая ж бюд­жэт­ная ар­га­ні­за­цыя, як і наш Рэс­пуб­лі­кан­скі цэнтр па­ляр­ных да­сле­да­ван­няў, а гэ­та дзя­сят­кі ты­сяч до­ла­раў, — рас­тлу­ма­чыў Аляк­сей Гай­да­шоў. — На­прык­лад, кошт да­стаў­кі трох мо­ду­ляў бе­ла­рус­кай ан­тарк­тыч­най стан­цыі раў­на­знач­ны ца­не ад­ной сек­цыі гэ­та­га бу­дын­ка.

Што ж, да сё­ма­га па­хо­ду ў цар­ства льдоў, дзе тэм­пе­ра­ту­ра ча­сам апус­ка­ец­ца да -90 °С, за­ста­ло­ся ня­шмат: на­ступ­ная бе­ла­рус­кая экс­пе­ды­цыя ад­пра­віц­ца ў Ан­тарк­ты­ку ў кан­цы каст­рыч­ні­ка—па­чат­ку ліс­та­па­да гэ­та­га го­да.

Ма­ры­на АЛЯК­САНД­РА­ВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».