Вы тут

За ра­дар ад­ка­жуць па ўсёй стро­гас­ці


Су­пра­цоў­ні­кі кры­мі­наль­на­га вы­шу­ку УУС Ма­гі­лёў­ска­га абл­вы­кан­ка­ма за­тры­ма­лі па­да­зра­ва­ных у на­ўмыс­ным зні­шчэн­ні ста­цы­я­нар­на­га дат­чы­ка хут­ка­сці на ўчаст­ку аў­та­да­ро­гі Ма­гі­лёў — Баб­руйск.

Фо­та­ка­ме­ра кош­там ка­ля 25 ты­сяч еў­ра, якая пра­па­ла ў кан­цы лі­пе­ня, бы­ла зной­дзе­на спа­ле­най у ле­се, па­ве­да­мі­лі ва ўпраў­лен­ні ін­фар­ма­цыі і гра­мад­скіх су­вя­зяў МУС. На гэ­ты мо­мант за­тры­ма­лі два­іх па­да­зра­ва­ных. Абод­ва — жы­ха­ры аб­лас­но­га цэнт­ра, 1981 і 1985 го­да на­ра­джэн­ня. Мес­ца­зна­хо­джан­не трэ­ця­га па­да­зра­ва­на­га ўста­наў­лі­ва­ец­ца.

Як вы­свет­лі­лі апе­ра­тыў­ні­кі, вяр­та­ю­чы­ся ноч­чу з ры­бал­кі, па­да­зра­ва­ныя вы­рва­лі пры да­па­мо­зе аў­та­ма­шы­ны апо­ру з фо­та­фік­са­та­рам. У блі­жэй­шым ле­се апа­рат ра­за­бра­лі на кам­плект­ныя част­кі (част­ка з якіх кан­фіс­ка­ва­на ў ма­ла­дых лю­дзей), а кор­пус спа­лі­лі. Кры­мі­наль­ны ар­ты­кул, па якім за­ве­дзе­на спра­ва, пра­ду­гледж­вае па­ка­ран­не ў вы­гля­дзе па­збаў­лен­ня во­лі тэр­мі­нам ад 7 да 12 га­доў (па­коль­кі бы­ла на­не­се­на шко­да ў асаб­лі­ва буй­ным па­ме­ры).

Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў па­пя­рэдж­вае, што ві­на­ва­тыя ў па­доб­ных учын­ках пры­цяг­ва­юц­ца да ад­каз­нас­ці па ўсёй стро­гас­ці кры­мі­наль­на­га за­ка­на­даў­ства. Апроч та­го, у хут­кім ча­се кож­ны з фо­та­ра­да­раў бу­дзе вес­ці круг­ла­су­тач­ны ві­дэа­за­піс, што іс­тот­на аб­лег­чыць по­шук зла­чын­цаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».