Вы тут

Поль­ская Бал­ты­ка


Сё­ле­та, ка­лі ехаць ад­па­чы­ваць у Крым ры­зы­ку­юць толь­кі са­мыя сме­лыя, мно­гім бе­ла­ру­сам да­вя­ло­ся шу­каць но­выя марш­ру­ты для лет­ніх ва­ка­цый. Бал­га­рыя, лі­тоў­ская Па­лан­га, поль­ская Бал­ты­ка — вось са­мыя па­пу­ляр­ныя з но­вых не­да­ра­гіх кі­рун­каў. Аса­біс­та я вы­бра­ла апош­ні ва­ры­янт і на­кі­ра­ва­ла­ся ў поль­скі га­ра­док Ле­бу, што зна­хо­дзіц­ца больш за сто кі­ла­мет­раў ад Гдань­ска.

Рыб­ны го­рад

9-29

З усіх ін­шых ва­ры­ян­таў я вы­бра­ла ме­на­ві­та гэ­ты прос­та та­му, што знай­шла да­во­лі тан­ную пу­цёў­ку — 190 еў­ра (плюс шэн­ген­ская ві­за 60 еў­ра) — на 8 дзён. У гэ­ты кошт ува­хо­дзі­лі пра­езд аў­то­бу­сам, пра­жы­ван­не і сня­да­нак (швед­скі стол). Пры­ва­бі­ла і тое, што ехаць у Поль­шчу да­во­лі бліз­ка. Шлях ад цэнт­ра Бе­ла­ру­сі да Ле­бы мы пе­ра­адо­ле­лі пры­бліз­на за 15 га­дзін. Ка­лі ехаць з за­ход­няй част­кі на­шай кра­і­ны і на сва­ім транс­пар­це, бу­дзе яшчэ на­шмат хут­чэй.

Па пры­ез­дзе нас за­ся­лі­лі ў кам­фар­та­бель­ны пан­сі­я­нат, у кож­ным па­коі ме­ла­ся асоб­ная ван­ная і пры­бі­раль­ня. Ка­лі ехаць са­мо­му і зды­маць там па­кой, кошт бу­дзе пры­бліз­на 12 еў­ра за су­ткі. І яшчэ 4 еў­ра за сня­да­нак, але ён та­го вар­ты. Вя­ліз­ная коль­касць роз­ных страў — па­спы­таў­шы кож­нае хоць па тро­ху, у вы­ні­ку ты за­ста­неш­ся сы­тым на­доў­га.

Ле­ба — ры­бац­кі га­ра­док, та­му гэ­та са­праўд­нае раз­до­лле для ўсіх, хто лю­біць ры­бу — ці ла­віць, ці ес­ці. З на­шай гру­пай з Бе­ла­ру­сі пры­еха­лі два ры­ба­кі. Яны зра­бі­лі са­бе плат­ныя да­зво­лы на лоў­лю ры­бы і цэ­лы­мі ра­ні­ца­мі пра­па­да­лі на мо­ры. Вяр­та­лі­ся заў­сё­ды шчас­лі­выя, за­да­во­ле­ныя, з доб­рым уло­вам. А ўжо ўве­ча­ры час­та­ва­лі нас за­со­ле­ным се­ляд­цом (тым са­мым, які яшчэ ноч­чу пла­ваў ся­род сва­воль­ных хва­ляў). Зра­зу­ме­ла, смак яго быў прос­та шы­коў­ны.

Ры­бай мож­на бы­ло хар­ча­вац­ца і ў абед, за­маў­ля­ю­чы яе ра­зам з гар­ні­рам у ад­ной са шмат­лі­кіх мяс­цо­вых ка­вяр­няў. Абы­хо­дзі­ла­ся гэ­та нам у 5 еў­ра. На та­кую ж су­му (для дзя­цей — 3 еў­ра) мож­на бы­ло ў сва­ім пан­сі­я­на­це атры­маць комп­лекс­ны абед: пер­шая, дру­гая, трэ­цяя стра­вы і дэ­серт. Ста­ло­вых у на­шым ра­зу­мен­ні, з не­да­ра­гой ежай, там па­прос­ту ня­ма.

Мо­ра су­ро­вае

5Гэ­та бы­ла мая пер­шая су­стрэ­ча з су­ро­вым Бал­тый­скім мо­рам. У дзень пры­ез­ду яно бы­ло да­во­лі цёп­лым, пры­маль­ным для ку­пан­ня — пры­бліз­на 18 гра­ду­саў. Ад­нак пас­ля тэм­пе­ра­ту­ра кры­ху зні­зі­ла­ся з-за ха­лод­ных плы­няў і вят­роў. Два дні ўвай­сці ў ва­ду бы­ло па­прос­ту не­маг­чы­ма. Ты за­хо­дзіш, а но­гі па­чы­на­юць ле­дзя­нець. Па чар­зе да­ста­еш іх з ва­ды, каб кры­ху са­грэць, доў­га так не вы­трым­лі­ва­еш і вяр­та­еш­ся на бе­раг.

Та­кая сі­ту­а­цыя не­ка­га мо­жа на­ват раз­драж­няць. Ты як лі­са са збан­ком мас­ла ў каз­цы: мас­ла ба­чыш, а да­стаць яго не мо­жаш. Так і тут: на­во­кал спя­ко­та, мо­ра по­бач, але яно — бы Ле­да­ві­ты акі­ян.

Мі­рыц­ца з та­кой сі­ту­а­цы­яй я не ха­це­ла. Адзін мой ся­бар ска­заў, што, хоць дно і ле­дзя­ное, ва­да цяп­лей­шая. Та­му трэ­ба не зва­жаць на тое, што на­гам хо­лад­на, і ад­ра­зу ны­раць. Не­як ра­ні­цай мя­не пад­ба­дзё­ры­лі і на­шы ры­ба­кі. Ка­жуць, маў­ляў, ро­біш га­лі­вуд­скую ўсмеш­ку (шчыль­на сціс­ка­еш зу­бы), у дум­ках ка­жаш са­бе, што «за ўсё за­пла­ча­на» і аку­на­еш­ся ў ва­ду. Ці то з-за слуш­ных па­рад, ці то з-за цёп­лых плы­няў, якія вяр­ну­лі­ся, пе­ра­адо­лець бо­язь ха­лод­най ва­ды ўсё-та­кі ўда­ло­ся. Пас­ля пер­ша­га ра­зу тэм­пе­ра­ту­ра ва­ды мя­не больш не па­ло­ха­ла.

Да та­го ж у гэ­тым ёсць пэў­ны эк­стрым. Па вяр­тан­ні да­до­му ад­сут­насць га­ра­чай ва­ды мя­не больш не на­пруж­ва­ла. На­ад­ва­рот, ад ха­лод­на­га ду­ша я ста­ла атрым­лі­ваць за­да­валь­нен­не.

На Бал­тый­скім мо­ры ін­шы клі­мат. На­ват у спя­ко­ту ты не ад­чу­ва­еш ся­бе «пе­ра­сма­жа­ным» — і гэ­та пры­ем­на. Асаб­лі­васць Ле­бы ў тым, што тут вель­мі шмат сос­наў. Ад­ра­зу по­бач з ёй зна­хо­дзіц­ца на­цы­я­наль­ны парк Сла­він­скі, так­са­ма част­ко­ва са­сно­вы. Та­му ды­ха­ец­ца лёг­ка, на поў­ныя гру­дзі.

Мы за­ўва­жы­лі, што на­ват без ку­пан­ня ў мо­ры на­ша ску­ра ста­ла вель­мі да­лі­кат­най. Ві­да­воч­на, гэ­та так­са­ма дзя­ку­ю­чы ка­рыс­на­му са­сно­ва-мар­ско­му па­вет­ру.

І пя­сок у Ле­бе асаб­лі­вы. Ён вель­мі мяк­кі і бе­лы. Та­му на­ват прос­та быць на пля­жы — так­са­ма аса­ло­да.

Што нас спа­чат­ку здзі­ві­ла, дык гэ­та тое, што мяс­цо­выя (98% тых, хто ад­па­чы­вае, — па­ля­кі) бу­ду­юць на пля­жы ча­со­выя ага­ро­джы. Не­вя­лі­кія кал­кі, на якіх тры­ма­ец­ца тка­ні­на, убі­ва­юц­ца ў пя­сок не­вя­ліч­кімі ма­ла­точ­ка­мі, што так­са­ма пры­но­сяц­ца з са­бой, — атрым­лі­ва­ец­ца са­праўд­ны не­вы­со­кі плот. «Вось та­бе ка­пі­та­лізм!» — на­па­чат­ку па­ду­ма­лі мы, вы­ра­шыў­шы, што на­ват на пля­жы яны ад­га­родж­ва­юць са­бе тэ­ры­то­рыю. Ад­нак паз­ней сэнс та­кіх за­га­ро­дак стаў нам больш зра­зу­ме­лы. Яны ро­бяц­ца, каб ад­га­ра­дзіц­ца ад ха­лод­на­га вет­ру.

У пан­сі­я­на­це нам так­са­ма вы­да­ва­лі та­кія за­га­рад­кі, та­му і мы ста­лі іх ста­віць! Са­праў­ды, ка­лі ты ату­ле­ны з трох ба­коў (від на мо­ра, зра­зу­ме­ла, за­ста­ец­ца ад­кры­тым), ні пя­сок, ні ве­цер ця­бе не тур­бу­юць, ад­чу­ва­еш ся­бе вель­мі кам­форт­на.

Ру­хо­мыя дзю­ны

Тое, што аба­вяз­ко­ва трэ­ба ўба­чыць у Ле­бе, — гэ­та ру­хо­мыя дзю­ны, якія зна­хо­дзяц­ца ў Сла­він­скім пар­ку. Праў­да, да іх яшчэ трэ­ба да­брац­ца. Спа­чат­ку са­дзіш­ся на элект­рыч­ны ад­кры­ты аў­то­бу­сік, і за 1,5 еў­ра ён ад­вя­зе ця­бе ў парк. Да­рэ­чы, у Поль­шчы да­во­лі да­ра­гі бен­зін, та­му і шу­ка­юць аль­тэр­на­тыў­ныя кры­ні­цы энер­гіі. Та­кі аў­то­бу­сік пра­цуе на 8-мі аку­му­ля­та­рах, на якіх пас­ля пад­за­рад­кі мож­на пра­ехаць 200 кі­ла­мет­раў. Між ін­шым, каш­туе та­кі сім­па­тыч­ны транс­парт 40 ты­сяч еў­ра — у гэ­тым ку­рорт­ным го­ра­дзе ён да­во­лі рас­паў­сю­джа­ны.

Тра­піў­шы ў сам парк, трэ­ба пе­ра­адо­лець яшчэ 5 кі­ла­мет­раў да дзюн, і тут ёсць 3 ва­ры­ян­ты: пе­ра­сес­ці на ін­шы аў­то­бу­сік, узяць на­пра­кат ро­вар ці іс­ці пеш­шу. Увесь шлях пра­ля­гае праз са­сно­вы лес, та­му трэ­ба ды­хаць, ды­хаць...

9-28

І вось на­рэш­це мо­ра пяс­ку, дзю­ны і бар­ха­ны! Пя­сок та­кі ж мяк­кі і бе­лы. Не­ча­ка­на для ся­бе ты апы­на­еш­ся быц­цам у са­праўд­най пус­ты­ні. Пры­го­жыя края­ві­ды, дзесь­ці на да­ля­гля­дзе — сі­нее мо­ра. Са­праўд­нае ад­чу­ван­не па­лё­ту і сва­бо­ды. Ты быц­цам у ін­шым вы­мя­рэн­ні, дзе ня­ма ме­жаў. Тут хо­чац­ца за­стац­ца па­бо­лей, вяр­нуц­ца зноў, каб яшчэ па­быць та­кім сва­бод­ным... Ка­жуць, што і зі­мой тут пры­го­жа, ка­лі бе­лыя ўзгор­кі па­кры­ты сне­гам.

Ра­ман­тыч­ны Гданьск

Блі­жэй­шы ад Ле­бы буй­ны поль­скі го­рад — Гданьск. Пра яго мне не раз ка­за­лі, што гэ­та го­рад-ма­ра, у які хо­чац­ца вяр­нуц­ца. Та­му мы вы­ра­шы­лі аба­вяз­ко­ва яго на­ве­даць. Мож­на да­бі­рац­ца на элект­рыч­ках: спа­чат­ку да Лем­бар­ка, а ад­туль да Гдань­ска. Але каб не губ­ляць час свай­го ад­па­чын­ку на да­ро­гу, мы па­пра­сі­лі гас­па­да­ра пан­сі­я­на­та за­мо­віць на­шай бе­ла­рус­кай гру­пе мік­ра­аў­то­бус і эк­скур­са­во­да, што ён і зра­біў.

Гданьск ура­зіў сва­ёй ста­ра­жыт­на­сцю і га­тыч­най ар­хі­тэк­ту­рай. Гэ­ты го­рад бу­да­ва­лі га­ланд­цы, пэў­ны час ён быў ня­мец­кім, та­му бу­дын­кі, ве­ра­год­на, не зу­сім ты­по­выя для Поль­шчы.

Зда­ва­ла­ся, што ўвесь го­рад быц­цам паў­стаў з мі­ну­ла­га... Але ака­за­ла­ся, што Гданьск моц­на па­цяр­пеў пад­час Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, а боль­шасць та­го, што мы ба­чым, — за­слу­га поль­скіх рэ­стаў­ра­та­раў, якія ўсё дак­лад­на ад­на­ві­лі па ста­рых фо­та­здым­ках. Да­ве­даў­шы­ся пра гэ­та, мы ад­ра­зу пра­нік­лі­ся да іх вя­лі­кай па­ва­гай і кры­ху па­зайз­дрос­ці­лі...

Га­рад­ская ра­ту­ша з агляд­най пля­цоў­кай, з якой го­рад ві­даць, як на да­ло­ні, шмат­лі­кія га­тыч­ныя кас­цё­лы, што цяг­нуц­ца да не­ба і ледзь не кра­на­юць яго. Мы ба­чы­лі на­ват хос­тэл у га­тыч­ным сты­лі! У рэ­ста­ра­не ў га­рад­ской ра­ту­шы — са­праўд­ная ба­роч­ная мэб­ля... Ста­ра­даў­няя тур­ма сён­ня ад­кры­та для на­вед­ван­няў і вы­кон­вае ро­лю му­зея бурш­ты­ну. Па­рад­ная ўяз­ная ар­ка, шмат­лі­кія ро­да­выя гер­бы на да­мах...

Вы­піць ку­ба­чак доб­рай ка­вы, слу­ха­ю­чы ву­ліч­ных му­зы­каў у гэ­тым го­ра­дзе, — за та­кое ім­гнен­не мно­гае мож­на ад­даць.

Пра іх і пра нас

Чым асабліва спа­да­ба­ла­ся мне Поль­шча, дык гэ­та вет­лі­вы­мі людзь­мі. На кож­ным кро­ку про­сяць пра­ба­чэн­ня, ві­та­юц­ца, пы­та­юц­ца, чым мо­гуць да­па­маг­чы. Шчы­рая па­ва­га і ўваж­лі­вае стаў­лен­не ўсю­ды, гэ­та не мо­жа не па­да­бац­ца.

Да ад­на­го іс­тот­на­га «але», ка­лі едзеш сю­ды, трэ­ба быць га­то­вым: тут ні­хто не ве­дае рус­кай мо­вы. Па­чуў­шы на пля­жы рус­кую га­вор­ку, мяс­цо­выя ад­ной­чы на­ват ска­за­лі «ен­зык ня­люд­скі». Ад­нак не­ка­то­рыя ганд­ля­ры вы­ву­чы­лі не­ка­то­рыя рус­кія вет­лі­выя сло­вы.

Бе­ла­рус­кая мо­ва па­доб­на на поль­скую, вы­ка­рыс­тоў­ва­ю­чы яе, па­ра­зу­мец­ца з па­ля­ка­мі мож­на. Пе­рад ад'­ез­дам мы вы­ву­чы­лі поль­скі ал­фа­віт, і гэ­та знач­на спрас­ці­ла нам жыц­цё: маг­лі пра­чы­таць ме­ню, над­пі­сы, па гу­чан­ні якіх можна зра­зу­мець, што яны аба­зна­ча­юць.

У нас з'я­ві­лі­ся поль­скія сяб­ры. Ка­лі яны раз­маў­ля­лі па­між са­бой, а мы — па­між са­бой, ні­хто ад­но ад­на­го не ра­зу­меў. Ад­нак ка­лі па­чаць га­ва­рыць па­воль­на, пад­бі­ра­ю­чы бе­ла­рус­кія сло­вы і тлу­ма­ча­чы іх су­раз­моў­цу, мож­на бы­ло доб­ра па­ра­зу­мец­ца.

Як вя­до­ма, боль­шасць па­ля­каў — ка­та­лі­кі. Ад­нак іх стаў­лен­не да кас­цё­ла мя­не здзі­ві­ла. Яны мо­гуць цэ­лы ве­чар у су­бо­ту піць, рас­каз­ваць не­пры­стой­ныя жар­ты, а пас­ля на ра­ні­цу на­тоў­па­мі іс­ці ў кас­цёл. Ёсць у гэ­тым пэў­ны ды­са­нанс: у ня­дзе­лю ты та­кі, а ўсе ас­тат­нія дні жы­веш зу­сім ін­шым жыц­цём.

Што да ад­моў­ных ба­коў бе­ла­ру­саў, то наш на­род пад­аў­ся мне там кры­ху га­лод­ным, не­да­корм­ле­ным. Тыя ж за­га­рад­кі, якіх у на­шым пан­сі­я­на­це бы­ло шмат, лю­дзі па не­каль­кі штук па­за­бі­ра­лі ў свае па­коі, «за­ныч­ка­ва­лі». І гэ­та пры тым, што не ўсе ха­дзі­лі на мо­ра і не кож­ны дзень. Каб яны ста­я­лі на сва­ім мес­цы, іх ха­па­ла б кож­на­му, хто хо­ча па­ка­рыс­тац­ца, а так мно­гія ака­за­лі­ся «ў пра­лё­це». Ёсць у нас ней­кі не­аб­грун­та­ва­ны страх, што ча­гось­ці мо­жа не ха­піць, вось і да­во­дзіц­ца за­па­сац­ца. Тое ж і са сня­дан­кам (швед­скім ста­лом) — за­бі­раць пра­дук­ты з са­бой нель­га, ад­нак не­ка­то­рыя так ра­бі­лі.

І сла­ву­тае бе­ла­рус­кае «вой!» за­мест «пра­бач­це» — як бы нам ад яго на­рэш­це па­зба­віц­ца?.. Для гэ­та­га трэ­ба, ня­гле­дзя­чы на аб­ме­жа­ва­насць фі­нан­саў, вы­дат­коў­ваць срод­кі на ванд­роў­кі (на­прык­лад, да вет­лі­вых па­ля­каў). Каб свет і лю­дзей па­гля­дзець, неш­та леп­шае пе­ра­няць, а так­са­ма па­чаць больш ца­ніць штось­ці сваё.

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».