Вы тут

Экалагічны... пікнік


У гро­дзен­скім дво­ры­ку пі­лі гар­ба­ту і ву­чы­лі ра­біць ля­лек Кож­ны гро­дзе­нец, звяр­нуў­шы з ву­лі­цы Са­вец­кай у ар­ку да га­ле­рэі «Кры­га», мог гэ­тым ве­ча­рам паў­дзель­ні­чаць у пік­ні­ку «Эка­культ». І там пад ме­ло­дыі ву­ліч­ных му­зы­кан­таў не толь­кі па­каш­та­ваць роз­ныя «ці­ка­він­кі», але і не­ча­му на­ву­чыц­ца. Па сло­вах удзель­ні­цы та­ва­рыст­ва «Зя­лё­ная сет­ка» і ад­ной з ар­га­ні­за­та­рак гэ­тай ак­цыі Юліі Ка­ля­ды, у ёй аб'­яд­на­лі­ся роз­ныя су­пол­кі го­ра­да над Нё­ма­нам, якія вы­сту­па­юць за яд­нан­не эка­ло­гіі і куль­ту­ры. Ад­сюль і наз­ва «Эка­культ». У пры­ват­нас­ці, дэ­ман­стра­ва­лі­ся кар­ці­ны гро­дзен­скай мас­тач­кі Юліі Коўш, вы­ка­на­ныя з... кры­шы­ва ста­рых аў­та­ма­біль­ных шын. А кож­ны, хто пры­нёс ма­ку­ла­ту­ру, у па­да­ру­нак атрым­лі­ваў квет­кі аль­бо кус­ці­кі су­ніц. Мож­на бы­ло так­са­ма пра­дэ­гус­та­ваць гар­ба­ту з мё­дам ад гро­дзен­скіх пча­ля­роў, хлеб хат­ня­га вы­ра­бу і су­шы з сы­ру. Асаб­лі­вую за­ці­каў­ле­насць вы­клі­каў май­стар-клас па вы­ра­бе тра­ды­цый­ных ля­лек. Іры­на Но­вік пад­ра­бяз­на рас­каз­ва­ла пра іх, бо ў кож­най ёсць пэў­ны сэнс і пры­зна­чэн­не. Акра­мя та­го, мэ­тай пік­ні­ка бы­ла па­пу­ля­ры­за­цыя фо­та­кон­кур­су «Эка­культ», які гэ­тым ле­там пра­во­дзіц­ца ў Грод­не та­ва­рыст­вам «Зя­лё­ная сет­ка» і ча­со­пі­сам Look, каб звяр­нуць ува­гу жы­ха­роў го­ра­да на пры­род­на­е ася­род­дзе і іс­ну­ю­чыя эка­ла­гіч­ныя праб­лемы. Для ўдзе­лу ў кон­кур­се мож­на вы­браць на­ступ­ныя спо­са­бы: фо­та на сва­іх ста­рон­ках у са­цы­яль­ных сет­ках («ВКон­так­те», Facebook, Twіtter, Іnstagram) аба­зна­чыць хэш­тэ­гам #ecogrodno аль­бо #ecocult; фо­та ці ві­дэа за­гру­зіць у аль­бом гру­пы: VK, FB. Пе­ра­мож­цаў і ак­тыў­ных удзель­ні­каў кон­кур­су ча­ка­юць пры­зы. Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК.  

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.