Вы тут

АД ПЕРАМОГІ ДА ПЕРАМОГІ — шлях даўжынёю ў век


Асуан. Астанкіна. ГЭС на Нёмане. Іншыя знакамітыя будоўлі.

Сёння — удзел у будаўніцтве Беларускай АЭС і ГЭС на Заходняй Дзвіне...

Ад­кры­тае ак­цы­я­нер­нае та­ва­рыст­ва «Крас­на­сель­ск­буд­ма­тэ­ры­я­лы» гэ­ты­мі дня­мі ад­зна­чае ста­га­до­вы юбі­лей. За сваю ве­ка­вую гіс­то­рыю за­вод пе­ра­тва­рыў­ся ў су­час­нае шмат­про­філь­нае прад­пры­ем­ства, стаў най­буй­ней­шым вы­твор­цам бу­даў­ні­чых ма­тэ­ры­я­лаў у Бе­ла­­ру­сі, сваю пра­дук­цыю вы­пус­кае ў асноў­ным з улас­най сы­ра­ві­ны.

На­пя­рэ­дад­ні юбі­лею суразмоўцамі ка­рэс­пан­дэн­таў «Звяз­ды» сталі з ге­не­раль­ны ды­рэк­та­р ак­цы­я­нер­на­га та­ва­рыст­ва Ва­лян­ці­н Але­га­ві­ч ВЕ­РА­ЦІ­ЛА, кі­раў­ні­кі фі­лі­ялаў, ра­бот­ні­кі праслаўленага ка­лек­ты­ву.

IMG_9085

— Па­ва­жа­ны Ва­лян­цін Але­га­віч, ваш ка­лек­тыў ці­ка­вы тым, што ў яго жыц­ці па­ста­ян­на ад­бы­ва­ец­ца неш­та вар­тае ўва­гі. То но­вае бу­даў­ніц­тва, то прын­цы­по­ва но­выя тэх­на­ло­гіі... Што ў ка­лек­ты­ве ад­бы­ва­ец­ца сён­ня? Чым ён жы­ве, які­мі кло­па­та­мі?

— Ка­лек­тыў сён­ня рых­ту­ец­ца да зна­мя­наль­най па­дзеі — 100-год­­дзя
з дня па­чат­ку ра­бо­ты цэ­мент­на­га за­во­да і вы­твор­час­ці цэ­мен­ту на тэ­ры­то­рыі на той час Паў­ноч­на-За­ход­ня­га краю Ра­сій­скай ім­пе­рыі. Прай­шоў сур'­ёз­ны гіс­та­рыч­ны пе­ры­яд — 100 га­доў. І ўсе гэ­тыя доў­гія дзе­ся­ці­год­дзі вы­пуск цэ­мен­ту пра­цяг­ваў­ся, пра­во­дзі­ла­ся ма­дэр­ні­за­цыя вы­твор­час­ці і ўдас­ка­наль­ва­ла­ся струк­ту­ра, ума­цоў­ва­лі­ся па­зі­цыі на рын­ках. У ра­зы па­вя­лі­чы­ла­ся коль­касць пер­са­на­лу. На асно­ве цэ­мен­ту на­ла­джа­на вы­твор­часць ін­шых ві­даў над­звы­чай па­трэб­ных кра­і­не бу­даў­ні­чых ма­тэ­ры­я­лаў — шы­фе­ру, труб, су­хіх бу­даў­ні­чых су­ме­сяў, бло­каў з ячэ­іс­та­га бе­то­ну... Прой­дзе­ным шля­хам мож­на га­на­рыц­ца, та­му мы сён­ня збі­ра­ем­ся год­на ад­зна­чыць ста­год­дзе, за­пра­сіць на­шых ве­тэ­ра­наў і парт­нё­раў па біз­не­се, гас­цей з за­меж­ных кра­ін, з які­мі мы пра­цу­ем і ў якія па­сту­пае на­ша пра­дук­цыя.

Па­ра­лель­на пра­цу­ем над удас­ка­на­лен­нем тэх­на­ло­гіі вы­твор­час­ці клін­ке­ру су­хім спо­са­бам, каб мі­ні­мі­за­ваць вы­твор­чыя стра­ты і зні­зіць са­бе­кошт га­то­ва­га пра­дук­ту. З тым, каб мы пра­цяг­ва­лі па­спя­хо­ва кан­ку­ры­ра­ваць па цэ­мен­це не толь­кі на ўнут­ра­ным рын­ку, але і ў су­сед­ніх дзяр­жа­вах — Поль­шчы, кра­і­нах Бал­тыі, у Ка­лі­нінг­рад­скім рэ­гі­ё­не Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі. Для нас гэ­та важ­ны рэ­гі­ён, хоць ён і не ва­ло­дае над­звы­чай вя­лі­кі­мі маг­чы­мас­ця­мі для спа­жы­ван­ня цэ­мен­ту (за год не­дзе 400 ты­сяч тон). Але на іх рын­ку ганд­лю­юць сва­ім цэ­мен­там Шве­цыя, Поль­шча, Літ­ва, і пры­сут­насць на­ша­га пра­дук­ту дае маг­чы­масць кан­ку­ры­ра­ваць з су­свет­на вя­до­мы­мі кам­па­ні­я­мі па вы­твор­час­ці цэ­мен­ту, што ра­шу­ча пад­штур­хоў­вае нас да та­го, каб мы і да­лей удас­ка­наль­ва­лі ўлас­ную вы­твор­часць.

Ста­ра­ем­ся за­ма­ца­вац­ца не толь­кі на гэ­тых, але і на ін­шых рын­ках. Ак­тыў­на пра­цу­ем з Цэнт­раль­най Ра­сі­яй: гэ­та Паў­ноч­на-За­ход­няя фе­дэ­раль­ная акру­га — Санкт-Пе­цяр­бург і Ле­нін­град­ская воб­ласць; гэ­та Цэнт­раль­ная фе­дэ­раль­ная акру­га — Маск­ва, Сма­ленск. Пры­чым пра­цу­ем з кам­па­ні­яй Еў­ра­цэ­мент­груп — най­буй­ней­шай кам­па­ні­яй па вы­твор­час­ці цэ­мен­ту не толь­кі ў Ра­сіі, але і ў све­це, бо яна вы­пус­кае сён­ня ка­ля 40 міль­ё­наў тон цэ­мен­ту і ўва­хо­дзіць у гру­пу най­больш моц­ных су­свет­ных па­стаў­шчы­коў. Што так­са­ма пры­му­шае нас быць заў­сё­ды на вы­шы­ні. Бо той жа Санкт-Пе­цяр­бург — адзін з най­буй­ней­шых га­ра­доў Ра­сіі. Там так­са­ма шмат кам­па­ній, якія жа­да­юць па­стаў­ляць цэ­мент для бу­даў­ніц­тва тых ці ін­шых аб'­ек­таў. Тое ж са­мае ў Маск­ве, Сма­лен­ску і воб­лас­ці.

IMG_9499

Та­му ця­пер ёсць шанц па­вя­лі­чыць аб'­ём экс­пар­ту цэ­мен­ту, і мы ста­ра­ем­ся гэ­ты шанц не ўпус­ціць.

Сён­ня ёсць і маг­чы­мас­ці рэа­лі­за­ваць цэ­мент у Бе­ла­ру­сі на най­больш буй­ных бу­доў­лях. Мы га­на­рым­ся тым, што ў ста­га­до­вай гіс­то­рыі ААТ «Крас­на­сель­скбуд­ма­тэ­ры­я­лы» ёсць фак­ты вы­ка­ры­стан­ня на­ша­га цэ­мен­ту пры ўзвя­дзен­ні Асу­ан­скай гід­ра­элект­ра­стан­цыі і Астан­кін­скай тэ­ле­ве­жы, на ін­шых зна­ка­мі­тых бу­доў­лях. Мы за­ха­ва­лі свае тра­ды­цыі, мы іх за­ма­ца­ва­лі — тым, што ў Бе­ла­ру­сі з на­шым удзе­лам па­бу­да­ва­на гід­ра­элект­ра­стан­цыя на Нё­ма­не. Сён­ня бу­ду­ец­ца гід­ра­элект­ра­стан­цыя на За­ход­няй Дзві­не, так­са­ма з на­шым не­па­срэд­ным удзе­лам. Што да­ты­чыць та­ко­га знач­на­га для ўсёй кра­і­ны аб'­ек­та, як Бе­ла­рус­кая атам­ная стан­цыя ў Аст­раў­цы, то для пры­га­та­ван­ня бе­то­ну пад рэ­ак­тар­ную за­лу ідзе толь­кі наш цэ­мент, не ка­жу­чы ўжо пра інф­ра­струк­ту­ру. Пры ад­бо­ры цэ­мен­таў для вы­твор­час­ці бе­то­наў для АЭС га­лі­но­вы на­ву­ко­ва-да­след­чы ін­сты­тут — НІ­ІСМ — пра­вёў вы­пра­ба­ван­ні і ад­даў пе­ра­ва­гу на­ша­му пра­дук­ту.

Зараз усё больш упэў­не­на га­во­рыц­ца пра тое, што цэ­мент бу­дзе пры­мя­няц­ца для бе­то­наў да­рож­на­га па­крыц­ця, як гэ­та ро­біц­ца ў та­кіх най­больш раз­ві­тых кра­і­нах, як Гер­ма­нія, ЗША і ін­шых. Мы ўдзель­ні­ча­ем у ці­ка­вым экс­пе­ры­мен­це: на дру­гой Мін­скай каль­ца­вой аў­та­ма­гіст­ра­лі пра­вод­зяц­ца ра­бо­ты па бу­даў­ніц­тве кант­роль­на­га ўчаст­ка да­ро­гі з пры­мя­нен­нем бе­то­ну як па­крыц­ця, а не ас­фаль­та­бе­то­ну, як да­гэ­туль. Ін­сты­тут Бел­дарН­ДІ за­га­дзя пра­вёў да­сле­да­ван­ні пра­дук­цыі трох цэ­мент­ных за­во­даў рэс­пуб­лі­кі і рэ­ка­мен­да­ваў да­рож­на-бу­даў­ні­ча­му трэс­ту № 5 вы­ка­рыс­таць для вы­твор­час­ці бе­тон­на­га па­крыц­ця ме­на­ві­та наш цэ­мент.

Ра­бо­ты па­він­ны за­вяр­шыц­ца на пра­ця­гу ме­ся­ца, а за­тым бу­дзе пра­ве­дзе­ны раз­лік кош­ту гэ­та­га кі­ла­мет­ра. Ка­лі вы­свет­ліц­ца, што са­бе­кошт экс­пе­ры­мен­таль­на­га кі­ла­мет­ра ні­жэй­шы за са­бе­кошт тра­ды­цый­ных тэх­на­ло­гій пры ўзвя­дзен­ні да­рог, то цэ­мент пач­нуць шы­ро­ка вы­ка­рыс­тоў­ваць на гэ­тай да­стат­ко­ва важ­най бу­доў­лі, а за­тым ён на­огул атры­мае но­вую перс­пек­ты­ву ў да­рож­ным бу­даў­ніц­тве ў кра­і­не. У тым лі­ку, як вы ра­зу­ме­е­це, і наш цэ­мент.

Сён­ня, як я за­зна­чыў, мы ак­тыў­на зай­ма­ем­ся асва­ен­нем і ўдас­ка­на­лен­нем тэх­на­ло­гіі су­хо­га спо­са­бу. Мы не ўтой­ва­ем, што, ма­ю­чы та­кі ба­га­ты во­пыт экс­плу­а­та­цыі прад­пры­ем­ства — ста­га­до­вы, тым не менш су­стрэ­лі­ся з пэў­ны­мі скла­да­нас­ця­мі. Су­хі спо­саб вы­твор­час­ці з'яў­ля­ец­ца аб­са­лют­на но­вым для нас — для спе­цы­я­ліс­таў, для ўся­го ка­лек­ты­ву. У пэў­най сту­пе­ні сі­ту­а­цыю мож­на па­раў­наць з той, якая бы­ла сто га­доў та­му, ка­лі ма­ла­ды ка­лек­тыў толь­кі па­чы­наў вы­твор­часць «хле­ба ін­дуст­рыі». Вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца ня­прос­тая но­вая тэх­на­ло­гія, і ка­лек­ты­ву трэ­ба на­бі­рац­ца во­пы­ту, прак­тыч­ных ве­даў, каб па­спя­хо­ва экс­плу­а­та­ваць но­вую вы­твор­часць з яе зу­сім ін­шым аб­ста­ля­ван­нем, якое там зман­ці­ра­ва­на.

Та­кія вось за­да­чы і праб­ле­мы вы­ра­ша­ем сён­ня, на­пя­рэ­дад­ні знач­най і пры­ем­най да­ты.

— Ка­лі мож­на, пра­ка­мен­туй­це вы­ні­кі пя­ці ме­ся­цаў.

— Я ўжо ма­гу ацэнь­ваць і вы­ні­кі паў­год­дзя. Ска­жу так: по­бач з ві­да­воч­ны­мі да­сяг­нен­ня­мі іс­ну­юць і праб­ле­мы. За­клю­ча­юц­ца яны ў тым, што ў гэ­ты пе­ры­яд мы ад­гру­жа­лі цэ­мент для суб'­ек­таў гас­па­да­ран­ня Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, га­лоў­ным чы­нам, бу­даў­ні­чых ар­га­ні­за­цый, сель­ска­гас­па­дар­чых прад­пры­ем­стваў, якія вы­кон­ва­лі дзяр­жаў­ную за­да­чу па ўзвя­дзен­ні комп­лек­саў для га­доў­лі жы­вё­лы, бу­даў­ніц­тве жыл­ля, ін­шых важ­ных аб'­ек­таў. Сён­ня іс­нуе дэ­бі­тор­ская за­па­зы­ча­насць за ад­гру­жа­ную пра­дук­цыю. Ад­чу­ва­ю­чы па гэ­тай пры­чы­не не­да­хоп аба­рот­ных срод­каў, пры­цяг­ва­лі пад бя­гу­чую дзей­насць крэ­ды­ты. Раз­лі­кі па крэ­ды­тах не да­зва­ля­лі да апош­ня­га ча­су мець чыс­ты пры­бы­так, хоць пры­бы­так ад рэа­лі­за­цыі ёсць. За 6 ме­ся­цаў ён атры­ма­ны знач­на вы­шэй­шы, чым за ана­ла­гіч­ны ле­таш­ні пе­ры­яд, дзя­ку­ю­чы ча­му сі­ту­а­цыя па­ча­ла вы­праў­ляц­ца, і чэр­вень мы за­вяр­шы­лі з чыс­тым пры­быт­кам.

Ёсць і не­ка­то­рыя ін­шыя праб­ле­мы фі­нан­са­ва­га ха­рак­та­ру. Да нас да­лу­ча­ны два прад­пры­ем­ствы — «Смар­гонь­сі­лі­ка­та­бе­тон» і Гро­дзен­скі кам­бі­нат буд­ма­тэ­ры­я­лаў. На мо­мант да­лу­чэн­ня яны бы­лі страт­ны­мі, і трэ­ба бы­ло ажыц­цяў­ляць шэ­раг тэр­мі­но­вых за­ха­даў, якія ад­цяг­ва­лі на­шы рэ­сур­сы. Але вы­ні­кі ця­пер та­кія: ка­лі ле­тась у жніў­ні прад­пры­ем­ства «Смар­гонь­сі­лі­ка­та­бе­тон» бы­ло страт­ным і ме­ла праб­ле­мы з вы­пла­тай зар­пла­ты і апла­тай энер­га­нось­бі­таў, а так­са­ма ў аб­слу­гоў­ван­ні крэ­дыт­ных рэ­сур­саў, то сён­ня яно з'яў­ля­ец­ца пры­быт­ко­вым, на­ват за­вяр­шы­ла паў­год­дзе з чыс­тым пры­быт­кам. Яны сён­ня да­тэр­мі­но­ва па­га­сі­лі ўсе тыя крэ­ды­ты, якія, згод­на з біз­нес-пла­нам, па­він­ны бы­лі па­га­шац­ца на пра­ця­гу го­да.

Гро­дзен­скі кам­бі­нат буд­ма­тэ­ры­я­лаў зні­зіў су­мы страт, вый­шаў на пры­бы­так па вы­ні­ках ра­бо­ты за чэр­вень, але па вы­ні­ках паў­год­дзя па­куль пры­быт­ку не мае. Там кры­ху больш праб­лем, мы вы­ра­ша­ем іх ра­зам.

Ха­чу за­зна­чыць, што знач­ную пад­трым­ку ў зні­жэн­ні крэ­дыт­най на­груз­кі на прад­пры­ем­ства нам аказ­вае дзяр­жа­ва, за што ўвесь наш ка­лек­тыў удзяч­ны. Су­мес­на пра­во­дзіц­ца ра­бо­та па па­га­шэн­ні дэ­бі­тор­скай за­па­зы­ча­нас­ці. Ад­ным з важ­ных мо­ман­таў з'яў­ля­ец­ца ра­шэн­не ўра­да аб зні­жэн­ні ца­ны на газ. Ка­лі да 1 чэр­ве­ня гэ­та­га го­да мы ме­лі ца­ну на газ 275 до­ла­раў за 1000 мет­раў ку­біч­ных, то сён­ня ма­ем 210. Ад­чу­валь­ная роз­ні­ца дае маг­чы­масць зні­зіць вы­дат­кі па вы­пус­ку пра­дук­цыі, а зна­чыць, зні­зіць яе са­бе­кошт, што па­спры­яе ўма­ца­ван­ню на­ша­га эка­на­міч­на­га ста­но­ві­шча. Мы раз­ліч­ва­ем, што да каст­рыч­ні­ка ак­цы­я­нер­нае та­ва­рыст­ва цал­кам, з улі­кам і прад­пры­ем­стваў, якія да нас да­лу­ча­ны, вый­дзе на бяс­страт­ную ра­бо­ту. Ня­хай са­бе чыс­ты пры­бы­так бу­дзе па­куль не вель­мі вя­лі­кім, але ён бу­дзе.

Ад­куль та­кая ўпэў­не­насць? Мы ба­чым по­пыт на цэ­мент на ўнут­ра­ным рын­ку. Мы ба­чым па­ве­лі­чэн­не по­пы­ту на яго на знеш­нім рын­ку. Уся­го адзін прык­лад для на­гляд­нас­ці. Ка­лі мы раз­ліч­ва­лі, што наш экс­парт цэ­мен­ту ў Літ­ву сё­ле­та скла­дзе пры­клад­на 20 ты­сяч тон, то па фак­це за паў­год­дзе ад­гру­зі­лі 48 ты­сяч тон, і по­пыт па­вя­ліч­ва­ец­ца. Ня­гле­дзя­чы на тое, што ў Літ­ве на буй­ным прад­пры­ем­стве «Акмян­цэ­мен­тас» так­са­ма ўве­дзе­на ў экс­плу­а­та­цыю лі­нія па вы­твор­час­ці клін­ке­ру су­хім спо­са­бам.

Мы рэз­ка на­рас­ці­лі экс­парт цэ­мен­ту ў Ка­лі­нінг­рад­скі рэ­гі­ён Ра­сіі. У свой час ААТ «Крас­на­сель­скбуд­ма­тэ­ры­я­лы» пай­шло з гэ­та­га рэ­гі­ё­на па той прос­тай пры­чы­не, што на­ша пра­дук­цыя бы­ла па­трэб­на на ўнут­ра­ным рын­ку, і гэ­та пра­віль­на. Та­ды кра­і­на вы­ра­ша­ла праб­ле­му бу­даў­ніц­тва жыл­ля, што заў­сё­ды бы­ло пры­яры­тэ­там дзяр­жа­вы. Сён­ня мы вяр­та­ем­ся на свае ста­рыя рын­кі, і на­рас­ціў­шы экс­парт, раз­ліч­ва­ем на больш устой­лі­вую ўлас­ную ра­бо­ту. І на тыя перс­пек­ты­вы па вы­ні­ках ра­бо­ты за 10 ме­ся­цаў, пра якія я га­ва­рыў тро­хі вы­шэй.

— У ін­та­рэ­сах шы­ро­ка­га чы­та­ча ўдак­лад­ні­це, ка­лі лас­ка. Ка­лі мы га­во­рым пра су­хі ме­тад вы­твор­час­ці клін­ке­ру, то раз­мо­ва ідзе пра но­вую лі­нію, якая бы­ла за­пу­шча­на па­раў­наль­на ня­даў­на, ці вы збі­ра­е­це­ся пе­ра­во­дзіць на пра­грэ­сіў­ную тэх­на­ло­гію і ін­шыя лі­ніі?

— Не, раз­мо­ва пра но­вую лі­нію. Пе­ра­вод дзе­ю­чых ма­гут­нас­цяў на но­вую тэх­на­ло­гію мы не пла­на­ва­лі. Тэх­ніч­на гэ­та маг­чы­ма, але эка­на­міч­на не­мэ­та­згод­на. Та­му трэ­цюю і чац­вёр­тую тэхналагічныя лініі па вытворчасці цэменту, што ўзве­дзе­ны ў 2000 і 2002 гг., пе­ра­вя­лі на ву­галь­нае па­лі­ва, як і бы­ло пра­ду­гле­джа­на пра­ек­там бу­даў­ніц­тва лі­ніі па су­хім спо­са­бе. Ву­галь­нае па­лі­ва да­зво­лі­ла змен­шыць за­тра­ты на вы­твор­часць «хле­ба ін­дуст­рыі», за­ха­ваў­шы яго якасць.

Мы і не пла­ну­ем ра­бо­ты, звя­за­ныя з пе­ра­во­дам гэ­тых дзвюх лі­ній на су­хі спо­саб. Ду­ма­ем, што ка­лі да­вя­дзём да дас­ка­на­лас­ці экс­плу­а­та­цыю лі­ніі па су­хім спо­са­бе, то за­бяс­пе­чым не­аб­ход­ныя аб'­ёмы цэ­мен­ту для ўнут­ра­на­га і знеш­ня­га рын­каў, зні­зім яго са­бе­кошт і та­кім чы­нам па-ра­ней­ша­му бу­дзем кан­ку­рэн­та­здоль­ны­мі — і па якас­ці, і па ца­на­вым фак­та­ры.

Улас­на ка­жу­чы, сён­ня па якас­ці мы і не кан­ку­ры­ру­ем, бо якасць га­ран­та­ва­на сер­ты­фі­ка­та­мі кра­ін ЕС, якія мы ма­ем і па­цвяр­джа­ем. А вось па ца­на­вым фак­та­ры, мож­на ска­заць, шмат ра­бо­ты. Тым больш што ана­ла­гіч­ныя тэх­на­ло­гіі ёсць у кра­і­нах да­лё­ка­га і бліз­ка­га за­меж­жа, тых жа Поль­шчы, Літ­ве, Лат­віі. Яны не толь­кі ма­юць су­хі спо­саб, але і вы­ка­рыс­тоў­ва­юць больш тан­нае па­лі­ва. Ка­лі браць спа­жы­ван­не па­лі­ва на адзін­ку пра­дук­цыі за 100 пра­цэн­таў, то 60 пра­цэн­таў з іх скла­дае ву­галь, а 40 пра­цэн­таў — па­ліў­ныя бры­ке­ты з цвёр­дых бы­та­вых ады­хо­даў. Та­кім чы­нам са­бе­кошт цэ­мен­ту іс­тот­на зні­жа­ец­ца, што ўплы­вае на ца­ну. І кан­ку­ры­ра­ваць з імі зу­сім не прос­та.

— У та­кім вы­пад­ку ска­жы­це: но­вая лі­нія па су­хім ме­та­дзе ўзмац­ні­ла за­пас ва­шай моцнасці? Ці пы­тан­не кры­ху заў­час­нае?

— Пы­тан­не як пы­тан­не. Прос­та трэ­ба ра­зу­мець, што ідзе ста­ран­нае, кар­пат­лі­вае асва­ен­не но­вай тэх­на­ло­гіі, якой мы ра­ней ні­ко­лі не зай­ма­лі­ся, асва­ен­не но­ва­га аб­ста­ля­ван­ня, якое пра­цуе пад «на­гля­дам» кам­п'ю­та­ра. Ка­лі ад­на но­вая печ вы­пус­кае клін­ке­ру столь­кі, коль­кі ча­ты­ры ста­рыя, то мо­жа­це са­бе ўя­віць маш­таб за­да­чы, якую нам трэ­ба вы­ра­шыць, каб за­прэг­чы гэ­та­га «га­ра­ча­га ка­ня».

Нель­га па­тра­ба­ваць ад ма­ло­га дзі­ця­ці, каб яно, як толь­кі на­ра­дзі­ла­ся, ад­ра­зу ўста­ла на нож­кі і пай­шло, на­ват па­бег­ла... На ўсё па­трэб­ны час. Тым больш на асва­ен­не аб­са­лют­на но­вай для на­шых спе­цы­я­ліс­таў тэх­на­ло­гіі. Мы мно­га­га не ве­да­ем. Ін­шы раз су­стра­ка­ем­ся з праб­ле­май, для нас зу­сім не­ча­ка­най. І трэ­ба па­ду­маць, як да яе пад­сту­піц­ца. Нам па­трэб­ны во­пыт.

Мы маг­лі не пе­ра­хо­дзіць на рэ­ва­лю­цый­ны для ся­бе су­хі спо­саб вы­твор­час­ці і не му­чыц­ца са «ста не­вя­до­мы­мі». Але за но­вай тэх­на­ло­гі­яй бу­ду­чы­ня. І су­хі спо­саб у хут­кім ча­се за­бяс­пе­чыць па­трэ­бы спа­жыў­цоў у цэ­мен­це і на ўнут­ра­ным, і на знеш­нім рын­ках. А праб­ле­мы — яны ёсць, як і ў лю­бой но­вай спра­ве. Але ка­лі б мы не пай­шлі шля­хам да­лей­шай ра­шу­чай ма­дэр­ні­за­цыі, на­ша пра­дук­цыя вель­мі хут­ка ста­ла б не­кан­ку­рэн­та­здоль­най па ца­не ў па­раў­на­нні з парт­нё­ра­мі. І што та­ды?

На­мі не менш на­пру­жа­на вя­дуц­ца ра­бо­ты і на но­вай уста­ноў­цы па вы­твор­час­ці вап­ны су­хім ме­та­дам, каб за­бяс­пе­чыць яе ўстой­лі­вае функ­цы­я­на­ван­не. Гэ­та так­са­ма пра­рыў у сва­ёй сфе­ры. Да­пра­цоў­ва­ем тэх­на­ло­гію з улі­кам рэ­ка­мен­да­цый кам­па­ніі «Эфель­шміт», якая рэа­лі­зуе па­доб­ны пра­ект і ў Ма­ла­ры­це. Ду­маю, што ў блі­жэй­шы ме­сяц пра­вя­дзём па­трэб­ны аб'­ём ра­бот і атры­ма­ем тыя вы­ні­кі, на якія раз­ліч­ва­ем.

Та­кім чы­нам, для нас ма­дэр­ні­за­цыя, асва­ен­не ўся­го но­ва­га, пе­ра­да­во­га — даў­няя, і на­ват мож­на ска­заць, ве­ка­вая тра­ды­цыя. І кож­ны раз, рас­па­чы­на­ю­чы аб­наў­лен­не вы­твор­час­ці, мы спа­дзя­ём­ся на вы­со­ка­пра­фе­сій­ны, друж­ны, лёг­кі на пад'­ём ка­лек­тыў. І ён ні­ко­лі не пад­во­дзіў. Ка­лек­тыў у нас да­стой­ны. Та­му ве­рым, што но­вым пра­цоў­ным пе­ра­мо­гам — быць. І свя­та бу­дзем ад­зна­чаць дастойна.

ШТРЫ­ХІ ДА БІЯ­ГРА­ФІІ КА­ЛЕК­ТЫ­ВУ

Гіс­то­рыя прад­пры­ем­ства па­ча­ла­ся ў жніў­ні 1914 го­да, ка­лі ак­цы­я­нер­ным та­ва­рыст­вам «Ва­лынь» ка­ля вёс­кі Крас­нае Ся­ло быў па­бу­да­ва­ны цэ­мент­ны за­вод. Ці­ка­ва, што сы­ра­ві­на з кар'­е­ра да­стаў­ля­ла­ся сю­ды... па­вет­рам. Дак­лад­ней, па па­вет­ра­на-ка­нат­най да­ро­зе. А пер­шы па­ра­вы эк­ска­ва­тар быў атры­ма­ны ў 1928 го­дзе.

Да 1925 го­да цэ­мент ад­праў­ля­лі спа­жыў­цам у спе­цы­яль­ных драў­ля­ных боч­ках умя­шчаль­нас­цю да 200 кі­ла­гра­маў (іх ра­бі­лі ва ўлас­най бан­дар­най май­стэр­ні).

Ужо ў но­выя ча­сы пер­шым ды­рэк­та­рам пас­ля­ва­ен­на­га прад­пры­ем­ства быў пры­зна­ча­ны Іван Мі­ка­ла­е­віч Хам­чу­коў. За са­ма­ад­да­ную пра­цу ка­лек­ты­ву Са­вет На­род­ных Ка­мі­са­раў БССР у ве­рас­ні 1945 го­да пры­сво­іў Ваў­ка­выс­ка­му цэ­мент­на­му за­во­ду най­мен­не «Пе­ра­мо­га». Паз­ней на яго ба­зе бы­ло ство­ра­на вы­твор­чае аб'­яд­нан­не «Ваў­ка­выск­цэ­мент­на­шы­фер», пер­шым ге­не­раль­ным ды­рэк­та­рам яко­га стаў Алег Іва­на­віч Ста­вер.

Прад­пры­ем­ства раз­ві­ва­ла­ся, мя­ня­ла наз­вы, пра­хо­дзі­ла праз рэ­ар­га­ні­за­цыі і зліц­цё, паз­ней на­огул пе­ра­еха­ла ў но­выя сце­ны, ка­лі бы­лая «Пе­ра­мо­га» вы­чар­па­ла свой рэ­сурс. Вя­лі­кі ўклад у раз­віц­цё ка­лек­ты­ву ўнёс Юрый Яў­ге­на­віч Да­не­шчык. А з 2000 го­да ад­ным з па­ста­ян­ных лі­да­раў пра­цоў­на­га са­пер­ніц­тва га­лі­ны па­спя­хо­ва кі­руе Ва­лян­цін Але­га­віч Ве­ра­ці­ла.

Сён­ня прад­пры­ем­ства вы­пус­кае цэ­мент, бу­даў­ні­чую вап­ну, дроб­на­гра­ну­ля­ва­ны мел, бло­кі з ячэ­іс­та­га бе­то­ну, су­хія бу­даў­ні­чыя су­ме­сі, асбес­та­цэ­мент­ныя ліс­ты і хры­за­тыл­цэ­мент­ныя тру­бы, ке­ра­міч­ную пра­дук­цыю, пяч­ную каф­лю, пліт­ку тра­ту­ар­ную, по­лі­эты­ле­на­вую плён­ку.

Ка­лек­тыў — не­ад­на­ра­зо­вы лаў­рэ­ат прэ­міі ўра­да Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь за вы­со­кую якасць пра­дук­цыі і шмат­га­до­вы лаў­рэ­ат кон­кур­су «Леп­шыя та­ва­ры Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь». Што цал­кам зра­зу­ме­ла, бо су­час­нае аб­ста­ля­ван­не і вы­со­кі пра­фе­сі­я­на­лізм ра­бот­ні­каў да­зва­ля­юць вы­пус­каць пра­дук­цыю, якая ад­па­вя­дае як на­цы­я­наль­ным, так і еў­ра­пей­скім нор­мам і мае пра­ва мар­кі­ра­вац­ца зна­кам CE. Яе па­ста­ян­ным спа­жыў­цом з'яў­ля­юц­ца най­буй­ней­шыя бу­даў­ні­чыя кар­па­ра­цыі Поль­шчы, Літ­вы, Лат­віі, Ра­сіі, Мал­до­вы і ін­шых кра­ін.

ДЫ­НАС­ТЫЯ, ЯКАЯ НА­ПРА­ЦА­ВА­ЛА 785 ГА­ДОЎ

Уцэнт­ры ўсе­агуль­най ува­гі сён­ня — фі­лі­ял № 1: цэ­мент­ны за­вод з яго не­бы­ва­лай па сва­ёй вы­со­ка­пра­дук­цый­нас­ці но­вай лі­ні­яй. Та­му па рэ­ка­мен­да­цыі ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра мы на­ве­да­лі гэ­ты ка­лек­тыў. І на­ступ­ным на­шым су­раз­моў­цам стаў ды­рэк­тар цэ­мент­на­га за­во­да Аляк­сандр Вя­се­лік.

— Асаб­лі­вы на­строй на­пя­рэ­дад­ні юбі­лею на­дае той факт, што з на­ша­га цэ­мен­ту ўзво­дзяц­ца ўсе аб'­ек­ты дзяр­жаў­най важ­нас­ці, — з го­на­рам рас­каз­вае Аляк­сандр Мі­хай­ла­віч. — Гэ­та свед­чыць, што наш пра­дукт — доб­рай якас­ці і ка­рыс­та­ец­ца вя­лі­кім по­пы­там. Імк­нен­не ка­лек­ты­ву за­хоў­ваць тра­ды­цыі вы­со­кай якас­ці, якія ўста­на­ві­лі­ся з 1914 го­да, сён­ня па­цвяр­джа­ец­ца цал­кам, на ўсе 100 пра­цэн­таў.

Сты­лем жыц­ця ста­ла па­ста­ян­ная ма­дэр­ні­за­цыя. Ця­пер ушчыль­ную пры­сту­пі­лі да больш шы­ро­ка­га вы­ка­ры­стан­ня аль­тэр­на­тыў­ных ві­даў па­лі­ва. Вя­дуц­ца ад­па­вед­ныя пра­ект­ныя ра­бо­ты.

IMG_9261

Людзі на­стро­е­ны кан­струк­тыў­на, усе на­цэ­ле­ны на пос­пех, бо ра­зу­ме­юць, што за но­вай тэх­на­ло­гі­яй, якую сён­ня асвой­ва­ем — на­ша бу­ду­чы­ня. І лю­дзі са­мі да­бі­ва­юц­ца вы­ні­ку, не ча­ка­юць, што нех­та прый­дзе (на­прык­лад, кі­тай­скія спе­цы­я­ліс­ты) і за нас зро­біць. Для нас ужо зроб­ле­на мно­гае. Нам па­бу­да­ва­лі не прос­та но­вую вы­со­ка­пра­дук­цый­ную лі­нію, а цэ­лы за­вод. Да­вес­ці яго да ідэа­льна­га ста­ну, вый­сці на пра­ект­ную ма­гут­насць — на­ша за­да­ча. І мы з ёю спра­вім­ся. Не­вы­пад­ко­ва за­меж­ныя парт­нё­ры вель­мі час­та ад­зы­ва­юц­ца пра на­шых спе­цы­я­ліс­таў як пра лю­дзей, якія да­сяг­ну­лі вы­со­ка­га ўзроў­ню ква­лі­фі­ка­цыі і доб­ра­сум­лен­на ста­вяц­ца да аб­ста­ля­ван­ня і тэх­на­ла­гіч­на­га пра­цэ­су.

Па­чы­на­лі асва­ен­не но­вай лі­ніі да­стат­ко­ва скла­да­на. Спа­чат­ку вы­пус­ка­лі дзе­сяць, двац­цаць тон клін­ке­ру за ме­сяц. І вось за апош­нія паў­го­да вый­шлі на сто ты­сяч. Гэ­та моц­ны ска­чок.

У нас на­род на­огул па­да­браў­ся пра­ца­ві­ты, ста­ран­ны. Тым не менш ёсць лю­дзі, якіх вар­та вы­лу­чыць, на­зваць у га­зе­це. Гэ­та сле­сар-ра­монт­нік цэ­ха пе­ра­пра­цоў­кі сы­ра­ві­ны Вік­тар Ка­ла­дзін­скі, май­стар зме­ны цэ­ха пе­ра­пра­цоў­кі сы­ра­ві­ны Га­лі­на Ман­чын­ская, дра­біль­шчык цэ­ха па­лі­ва Ва­ле­рый Це­леш, аб­паль­шчык цэ­ха аб­паль­ван­ня клін­ке­ру вы­твор­час­ці клін­ке­ру су­хім спо­са­бам Мі­ка­лай Ве­ра­ці­ла, ма­шы­ніст кра­на цэ­ха па­мо­лу цэ­мен­ту На­тал­ля Іва­но­ва, сле­сар-ра­монт­нік гэ­та­га цэ­ха Сяр­гей Ве­ра­ці­ла, сле­сар-ра­монт­нік па­ра­во­да­сі­ла­во­га цэ­ха Ігар Фя­до­саў, элект­ра­ман­цёр элект­ра­ра­монт­на­га цэ­ха Іо­сіф Тыш­ке­віч, сле­сар-ра­монт­нік цэ­ха пе­ра­пра­цоў­кі сы­ра­ві­ны вы­твор­час­ці клін­ке­ру су­хім спо­са­бам Вік­тар Ка­сі­ла, на­сы­паль­шчы­кі пы­ла­па­доб­ных ма­тэ­ры­я­лаў цэ­ха чы­гу­нач­на­га транс­пар­ту, па­ка­ван­ня і ад­груз­кі цэ­мен­ту Іван Ра­мі­ко­віч і Ва­лян­цін Дзя­ме­шчык.

Возь­мем Ва­лян­ці­на Дзя­ме­шчы­ка. Ва­лян­цін Яў­ге­на­віч у ак­цы­я­нер­ным та­ва­рыст­ве 15 га­доў. За зме­ну праз ру­кі (ня­хай са­бе і з да­па­мо­гай тэх­ні­кі) пра­хо­дзіць не ад­на сот­ня тон. У бры­га­дзе пяць ча­ла­век, і Ва­лян­цін Яў­ге­на­віч вы­кон­вае аба­вяз­кі бры­га­дзі­ра. Ва ўсім лю­біць па­ра­дак. Га­во­рыць так: «Ка­лі ўсё ла­дзіц­ца, усё нар­маль­на, то і пра­цу­ец­ца ў ах­во­ту. Цэ­мент ідзе, ра­бо­та ёсць, зар­пла­та нар­маль­ная. Ча­ка­ем юбі­лею».

Аль­бо змен­ны апе­ра­тар цэнт­раль­на­га пунк­та кі­ра­ван­ня за­во­да Мі­ка­лай Ве­ра­ці­ла. На прад­пры­ем­стве Мі­ка­лай Мі­ка­ла­е­віч 18 га­доў. Па­чы­наў па­моч­ні­кам аб­паль­шчы­ка яшчэ на ста­рых лі­ні­ях. Ця­пер на но­вым аб­ста­ля­ван­ні сам вы­кон­вае гэ­тую ад­каз­ную функ­цыю. На прад­пры­ем­стве, у ла­ба­ра­то­рыі, пра­цуе і жон­ка. Баць­кі спа­дзя­юц­ца, што па іх шля­ху пой­дзе дач­ка: яна скон­чы­ла ўні­вер­сі­тэт, па аду­ка­цыі — ін­жы­нер-хі­мік-тэх­но­лаг.

Мі­ка­лай Ве­ра­ці­ла і яго ка­ле­гі з ЦПУ кант­ра­лю­юць тэх­на­ла­гіч­ны пра­цэс, вя­дуць па­ста­ян­ны кант­роль за тэм­пе­ра­ту­рай і раз­рэ­джван­нем, рас­хо­дам па­лі­ва і ін­шы­мі важ­ны­мі па­ра­мет­ра­мі. У кож­на­га на ста­ле кам­п'ю­тар з тэх­на­ла­гіч­най схе­май участ­ка ці апе­ра­цыі, за якія ён ад­каз­вае. І пе­рад ва­чы­ма, на сця­не — пяць вя­лі­кіх ма­ні­то­раў. На іх вы­во­дзіц­ца «жы­вая кар­цін­ка» па­ступ­лен­ня сы­ра­ві­ны, га­рэл­кі пе­чы, пе­ра­мя­шчэн­ня га­то­ва­га пра­дук­ту, клін­ке­ру, у ха­ла­дзіль­нік — фак­тыч­на ўвесь пра­цэс.

У нас пра­цуе шмат ды­нас­тый — і Ве­ра­ці­лы, і Апа­но­ві­чы, і іншыя. І ў мя­не, як вы­свет­лі­ла­ся, ды­нас­тыя так­са­ма вя­лі­кая. У су­вя­зі з пад­рых­тоў­кай да юбі­лею бы­ло пад­лі­ча­на, што, па­чы­на­ю­чы ад май­го дзе­да, ра­зам з усі­мі ўну­ка­мі і праў­ну­ка­мі (ка­лі склас­ці ад­пра­ца­ва­ныя га­ды ў агуль­ны стаж), Вя­се­лі­кі шчы­ра­ва­лі на цэм­за­во­дзе 785 га­доў. За сто га­доў — амаль 800. У свой час сю­ды пры­хо­дзі­лі на зме­ну мае ма­ці і баць­ка (ён з'яў­ляў­ся на­чаль­ні­кам транс­парт­на­га цэ­ха на за­вод­зе АЦІ). І ка­лі браць толь­кі па лі­ніі баць­кі, а ра­зам з бра­та­мі і сёст­ра­мі іх у сям'і бы­ло пя­цё­ра, і ўсе — цэ­мент­ні­кі.

Сён­ня так­са­ма пра­цу­юць прад­стаў­ні­кі не­каль­кіх па­ка­лен­няў ад­на­ча­со­ва. Ка­лі га­ва­рыць кан­крэт­на пра мя­не, то ра­зам са мной пры­хо­дзяць на за­вод так­са­ма жон­ка, брат, яго сын і жон­ка. І так вель­мі ў мно­гіх. А як вя­до­ма, ні­чо­га так не ма­цуе пра­цоў­ны ка­лек­тыў, як ды­нас­тыя, як тра­ды­цыя, лю­боў і па­ва­га да свай­го ка­лек­ты­ву, сфар­мі­ра­ва­ныя на пра­ця­гу цэ­ла­га ста­год­дзя.

Гэ­та праў­да, што калектыў акцыянернага таварыства лю­біць і ўмее пра­ца­ваць. Тым не менш вя­лі­кая за­слу­га ва ўсіх на­шых на­быт­ках (я ка­жу тое, што ду­маю і што ду­ма­юць ін­шыя) ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра. У нас ка­ля штур­ва­ла ста­іць той ка­пі­тан, які са­праў­ды вя­дзе наш ка­ра­бель у па­трэб­ным кі­рун­ку. Як бы скла­да­на ні бы­ло, усе пы­тан­ні вы­ра­ша­юц­ца. Ёсць пад­трым­ка ад мі­ніс­тэр­ства, на­огул ад дзяр­жа­вы. У вы­ні­ку агуль­ных ста­ран­няў ка­лек­ты­ву, яго кі­раў­ніц­тва, мяс­цо­вай і цэнт­раль­най улад ня­ма больш та­го ра­зу­мен­ня цэ­мент­най вы­твор­час­ці, якое іс­на­ва­ла ра­ней. Усё на­во­кал зя­лё­нае, на­ват по­бач з вы­со­ка­пра­дук­цый­ным ву­галь­ным млы­нам чыс­ці­ня. На­шы гос­ці час­та фа­та­гра­фу­юць ру­жы на тэ­ры­то­рыі прад­пры­ем­ства — сён­ня гэ­та яго сім­вал. Як і ся­мей­ка ле­бе­дзяў, што пла­вае ў не­вя­лі­кім ру­кат­вор­ным ва­да­ёме. Спа­дзя­ем­ся, што ў іх так­са­ма атры­ма­ец­ца свая ле­бя­дзі­ная ды­нас­тыя, і што­год бу­дуць пры­ля­таць да нас і ся­ліц­ца тут усё но­выя па­ка­лен­ні пры­га­жу­ноў-шы­пу­ноў.

ХРО­НІ­КА АБ­НАЎ­ЛЕН­НЯ
ВЫ­ТВОР­ЧЫХ МА­ГУТ­НАС­ЦЯЎ

Фак­ты апош­ня­га дзе­ся­ці­год­дзя

Кра­са­вік 2004 го­да — уве­дзе­ны ўчас­так па вы­пус­ку ка­ля­ро­вай тра­ту­ар­най пліт­кі.

Май 2005 г. — пуск цэ­ха су­хіх бу­даў­ні­чых су­ме­сяў.

Сту­дзень 2006 г. — пуск цэ­ха па вы­твор­час­ці гід­ра­тнай вап­ны.

Сне­жань 2007 г. — пуск уста­ноў­кі па спаль­ван­ні зно­ша­ных аў­та­па­кры­шак на ад­ной з лі­ній аб­паль­ван­ня клін­ке­ру.

Лю­ты 2009 г. — увод у экс­плу­а­та­цыю мі­ні-ЦЭЦ, якая за­бяс­печ­вае элект­ра­энер­гі­яй за­вод асбес­та­цэ­мент­ных вы­ра­баў і вап­на­вы за­вод.

Ліс­та­пад 2009 г. — пуск лі­ніі бло­каў з ячэ­іс­та­га бе­то­ну.

Кра­са­вік 2012 го­да — пуск но­вай тэх­на­ла­гіч­най лі­ніі па вы­твор­час­ці клін­ке­ру су­хім спо­са­бам. Яе бу­даў­ніц­тва ажыц­цёў­ле­на дзя­ку­ю­чы рэа­лі­за­цыі бе­ла­рус­ка-кі­тай­ска­га
ін­вес­ты­цый­на­га пра­ек­та.

IMG_9352

«АТА­КА» НА ЎПАР­ТЫЯ 75 ПРА­ЦЭН­ТАЎ

Сло­ва — ды­рэк­та­ру фі­лі­яла № 3 «Вап­на­вы за­вод» Ві­та­лю На­ско.

— Вап­на­вы за­вод уклю­чае ў ся­бе пяць тэх­на­ла­гіч­ных лі­ній па вы­твор­час­ці вап­ны, агуль­ная ма­гут­насць — 500 ты­сяч тон.

Сён­ня пра­цу­юць ча­ты­ры лі­ніі, ад­на з якіх зна­хо­дзіц­ца ў ста­дыі пе­ра­во­ду на су­хі ме­тад вы­твор­час­ці. Што да­зво­ліць знач­на ска­ра­ціць і спа­жы­ван­не па­ліў­на-энер­ге­тыч­ных рэ­сур­саў, якія ў са­бе­кош­це пра­дук­цыі скла­да­юць пры­клад­на 75 пра­цэн­таў.

Вы­твор­чыя пла­ны паў­год­дзя вы­кон­ва­юц­ца. Вап­на ад­гру­жа­ец­ца не толь­кі спа­жыў­цам Бе­ла­ру­сі, але і на экс­парт — у Ра­сію, Пры­бал­ты­ку, Поль­шчу. Асноў­ныя спа­жыў­цы — за­во­ды па вы­твор­час­ці га­за­сі­лі­кат­ных вы­ра­баў: бло­каў з ячэ­іс­та­га бе­то­ну і сі­лі­кат­най цэг­лы.

Шэ­раг прад­пры­ем­стваў у сва­ёй вы­твор­час­ці пры­мя­няе вап­ну для нейт­ра­лі­за­цыі шкод­ных пры­ме­сяў, пе­ра­пра­цоў­кі скур.

Ёсць у нас і вы­твор­часць дроб­на­гра­ну­ля­ва­на­га ме­лу. Асноў­ны спа­жы­вец — прад­пры­ем­ствы, якія вы­пус­ка­юць кам­бі­кар­мы для АПК.

Асаб­лі­вым по­пы­там ка­рыс­та­ец­ца гід­ра­тная вап­на, якая шы­ро­ка пры­мя­ня­ец­ца пры вы­твор­час­ці су­хіх бу­даў­ні­чых су­ме­сяў. Сён­ня раз­гля­да­ец­ца пы­тан­не аб тым, каб па­вя­лі­чыць вы­пуск гід­ра­тнай вап­ны шля­хам уста­ноў­кі да­дат­ко­ва­га гід­ра­та­ра з сіс­тэ­май упа­коў­кі ў мя­хі ці біг­бе­гі.

Ка­лі ўлі­чыць, што ў нас ёсць бу­ды­нак з інф­ра­струк­ту­рай, ёсць мес­ца для ўста­ноў­кі да­дат­ко­ва­га гід­ра­та­ра, то спат­рэ­бяц­ца толь­кі срод­кі на са­мо гэ­тае аб­ста­ля­ван­не.

На за­вод­зе пра­цуе 278 ча­ла­век. Кад­ры ква­лі­фі­ка­ва­ныя, вы­твор­часць бес­пе­ра­пын­ная, і скла­да­на вы­дзе­ліць ней­кую бры­га­ду.

Тым не менш сён­ня мо­жам на­зваць леп­шых з леп­шых. Перш за ўсё на­чаль­ні­ка цэ­ха па­мо­лу Ба­ры­са Чыр­во­ні­ка, на­чаль­ні­ка цэ­ха аб­паль­ван­ня Анд­рэя Кіш­ку­на, транс­пар­цёр­шчы­ка цэ­ха аб­паль­ван­ня вап­ны Іры­ну Ва­сі­леў­скую, аб­паль­шчы­ка гэ­та­га цэ­ха Аляк­санд­ра Дзе­ні­сю­ка, чыс­ціль­шчы­ка з та­го ж вы­твор­ча­га пад­раз­дзя­лен­ня Сяр­гея Смір­но­ва, ма­шы­ніс­та пнеў­ма­ка­мер­ных пом­паў цэ­ха па вы­твор­час­ці і ад­груз­цы вап­ны і дроб­на­гра­ну­ля­ва­на­га ме­лу Паў­ла Бол­да­ка, сле­са­ра-сан­тэх­ні­ка з гэ­та­га цэ­ха Аляк­санд­ра Бясь­ко, ба­сей­ншчы­ка з та­го ж цэ­ха Га­лі­ну Мар­ко, элект­ра­ман­цё­ра па ра­мон­це і аб­слу­гоў­ван­ні элект­ра­аб­ста­ля­ван­ня элект­ра­ра­монт­на­га цэ­ха Дзміт­рыя Дзе­дзю­на.

IMG_9475

ТЭХ­НА­ЛО­ГІЯ — ПЕ­РА­ДА­ВАЯ

Ды­рэк­тар фі­лі­яла № 2 — за­во­да асбес­та­цэ­мент­ных вы­ра­баў Юрый Да­ма­ві­даў:

— Цэх па вы­твор­час­ці бло­каў з ячэ­іс­та­га бе­то­ну і кам­па­зі­цый­ных ма­тэ­ры­я­лаў да­сяг­нуў сва­ёй мак­сі­маль­най пра­дук­цый­нас­ці: сё­ле­та вы­хо­дзім на 250 ты­сяч «ку­боў». За пер­шае паў­год­дзе па­ло­ву ўжо зра­бі­лі. Рэн­та­бель­насць па­куль 10 пра­цэн­таў, але пры асва­ен­ні но­вай пра­дук­цыі гэ­та нар­маль­ны па­каз­чык. 90 пра­цэн­таў бло­каў вы­пус­ка­ем пер­шай ка­тэ­го­ры­яй — гэ­та вы­шэй­шы га­ту­нак для та­кіх бло­каў. Се­зон па­чаў­ся, па­вы­сі­ла­ся ак­тыў­насць па­куп­ні­коў, і перш за ўсё бу­даў­ні­коў, якія зай­ма­юц­ца ўзвя­дзен­нем жыл­ля. Зна­чыць, у нас па­вя­лі­чыў­ся збыт. У су­ткі ад­гру­жа­ем 1000 — 1200 «ку­боў» пры су­тач­най пра­дук­цый­нас­ці на гэ­тым эта­пе 700 — 750 куб.м.

Цэх пра­цуе ў аў­та­ма­тыч­ным рэ­жы­ме. У зме­ну за­ня­ты 8 ча­ла­век — больш не па­трэб­на.

Тэх­на­ло­гія вы­твор­час­ці бло­каў са­мая пе­ра­да­вая, віб­ра­ўдар­ная. Кры­ху на­ват удас­ка­на­лі­лі яе ў тым сэн­се, што вы­ка­рыс­тоў­ва­ем і так зва­ны пад­раз­ны слой, які ра­ней ішоў у ад­хо­ды. Ця­пер мы яго пе­ра­пра­цоў­ва­ем — здраб­ня­ем і да­баў­ля­ем у млы­ны пры па­мо­ле пяс­ку. Эка­но­мім да 5 пра­цэн­таў ад ма­сы су­хо­га пяс­ку — а гэ­та са­лід­ныя гро­шы. Та­кім чы­нам, сён­ня ў нас прак­тыч­на без­ад­ход­ная вы­твор­часць. Ёсць і ін­шыя на­пра­цоў­кі, каб зра­біць пра­дук­цыю больш тан­най, але для іх ука­ра­нен­ня да­вя­дзец­ца кры­ху па­ча­каць, па­куль вап­на­вы за­вод за­пра­цуе на поў­ную ма­гут­насць па су­хім спо­са­бе.

Пе­ра­да­ві­кі на­шы — лю­дзі тэх­ніч­на пад­ка­ва­ныя. Гэ­та на­лад­чык аб­ста­ля­ван­ня цэ­ха па вы­твор­час­ці асбес­та­цэ­мент­ных вы­ра­баў Ва­дзім Агей, змеш­валь­нік гэ­та­га цэ­ха Ган­на Пра­коп­чык, апе­ра­тар пуль­та кі­ра­ван­ня цэ­ха па вы­твор­час­ці бло­каў з ячэ­істых бе­то­наў і кам­па­зі­цый­ных ма­тэ­ры­я­лаў Тац­ця­на Куд­рыц­кая, ма­шы­ніст аб­ста­ля­ван­ня кан­ве­ер­ных і па­точ­ных лі­ній гэ­та­га цэ­ха Аляк­сандр Апа­но­віч, су­шыль­шчык цэ­ха па вы­твор­час­ці су­хіх бу­даў­ні­чых су­ме­сяў Сяр­гей Бер­таш і да­зі­роў­шчык та­го ж цэ­ха Ле­а­нід Сус­лін. А так­са­ма элект­ра­ман­цёр­цы па ра­мон­це і аб­слу­гоў­ван­ні элект­ра­аб­ста­ля­ван­ня элект­ра­ра­монт­на­га цэ­ха Мі­ка­лай Гле­бік і Мі­ха­іл Па­луй­чык, сле­сар-сан­тэх­нік па­ра­во­да­сі­ла­во­га цэ­ха Вік­тар Ду­дзін­скі, апа­рат­чык хім­во­да­а­чыст­кі гэ­та­га цэ­ха Свят­ла­на Бе­лая, груз­чык цэ­ха па­гру­за-раз­гру­зач­ных ра­бот Сяр­гей Гру­шэ­віч, кра­наў­шчык гэ­та­га цэ­ха Іна Ко­ле­са­ва. Спіс мож­на пра­доў­жыць.

IMG_9577

На цэм­за­во­дзе — свой цэх чы­гу­нач­на­га транс­пар­ту, упа­коў­кі і ад­груз­кі пра­дук­цыі. Тлу­ма­чэн­ні дае яго на­чаль­нік Яў­ген Ма­зец.

— Ад­груз­ка вя­дзец­ца на пра­ця­гу свет­ла­во­га дня, ад­ра­зу з не­каль­кіх кро­пак. У ся­рэд­нім гру­зім цэ­мен­там ка­ля 60 хап­роў, пры­клад­на 300 тон у мя­хах па 50 кі­ла­гра­маў на аў­та­транс­парт (і ў мяш­ках па 25 кі­ла­гра­маў так­са­ма). У зме­ну за­гру­жа­ем і ад­праў­ля­ем ганд­лю 5-6 кры­тых ва­го­наў, за су­ткі — 10-12. Акра­мя та­го, на­сы­пам гру­зяц­ца цэ­мен­та­во­зы.

Яшчэ адзін ва­ры­янт ад­груз­кі — на пад­до­ны і еў­ра­пад­до­ны пад тэр­ма­ўса­дач­ную плён­ку. Да­па­ма­гае тое, што ў нас плён­ка — улас­най вы­твор­час­ці, таў­шчы­нёй 240 мік­рон. Та­кую больш ні­дзе не вы­пус­ка­юць (мак­сі­маль­на ро­бяць 150 мік­рон). Пры транс­пар­ці­роў­цы на лю­быя ад­лег­лас­ці яна тры­мае ўсю пі­ра­мі­ду мя­хоў на­дзей­на, тая не раз­валь­ва­ец­ца.

Як­раз сён­ня ў нач­ную зме­ну та­ры­ра­ва­лі пад­до­ны з мя­ха­мі на экс­парт, у Поль­шчу. Уклад­кай на пад­до­ны так­са­ма зай­ма­ец­ца аў­та­ма­тыч­ная лі­нія. У кры­тыя ва­го­ны ці ў аў­та­транс­парт мы па­да­ём іх па­груз­чы­ка­мі, а спа­жыў­цы по­тым та­кім жа чы­нам і раз­гру­жа­юць, без руч­ной пра­цы.

У гас­па­дар­ку цэ­ха ўва­хо­дзяць цеп­ла­во­зы, чы­гу­нач­ныя кра­ны і дзве ўпа­ко­вач­ныя лі­ніі — гас­па­дар­ка да­во­лі скла­да­ная. Мы з ва­мі зна­хо­дзім­ся по­бач з дзе­ся­ці­мо­дуль­най упа­ко­вач­най лі­ні­яй фір­мы «Мю­лерс». З яе да­па­мо­гай ад­пус­ка­ем ма­шы­ны, якія ноч­чу пры­еха­лі да нас з роз­ных кут­коў Бе­ла­ру­сі. Да­па­ма­гае і дру­гая лі­нія, каб ма­шы­ны спа­жыў­цоў менш ча­су зна­хо­дзі­лі­ся ў чар­зе. І ёсць дзве лі­ніі для рас­фа­соў­кі ў біг­бе­гі — по­лі­пра­пі­ле­на­выя кан­тэй­не­ры па то­не ва­гой кож­ны. На­сы­ча­насць тэх­ні­кай да­зва­ляе апе­ра­тыў­на пе­ра­клю­чац­ца на тую апе­ра­цыю, якая ў гэ­ты час най­больш па­трэб­на, на лю­бы фронт ра­бот, і па­спя­хо­ва з ім спраў­ляц­ца.

IMG_9655

ПА­МЯ­ТА­ЕМ АБ ПРА­ЦОЎ­НЫМ ПОДЗ­ВІ­ГУ

Аб тым, як бу­дзе ад­зна­чац­ца ста­га­до­вы юбі­лей, рас­па­вя­дае на­мес­нік ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра па ідэа­ла­гіч­най ра­бо­це і са­цы­яль­ных пы­тан­нях Ге­надзь Най­дзюк.

— Ад­зна­чаць бу­дзем да­во­лі шы­ро­ка. Па-пер­шае, ска­жу, што да юбі­лею зня­ты фільм і пад­рых­та­ва­на кні­га пра гіс­то­рыю за­во­да. Ка­лі яе пі­са­лі, то знай­шло­ся шмат ці­ка­ва­га. На­прык­лад, ка­лі ўчы­та­лі­ся ў за­га­ды 1944 і 1945 га­доў, ад­чу­лі, на­коль­кі цяж­кім бы­ло ад­наў­лен­не та­го, што раз­бу­ры­ла вай­на.

Ваў­ка­выс­кі ра­ён і па­сё­лак бы­лі вы­зва­ле­ны 14 лі­пе­ня 1944 го­да. А ўжо ў ліс­та­па­дзе 1944-га пер­шы эша­лон пай­шоў на Мінск для яго ад­бу­да­ван­ня і бы­ло дак­ла­дзе­на Ста­лі­ну, што за­вод пу­шча­ны. У якіх жа ўмо­вах пра­ца­ва­лі? Гро­шай, як мож­на бы­ло зра­зу­мець, не пла­ці­лі. Ра­бот­ні­ку, які пра­ца­ваў на цэ­мент­ным за­вод­зе, вы­да­ва­ла­ся 500 гра­маў хле­ба ў су­ткі, слу­жа­чы атрым­лі­ваў 400, а ўтры­ма­нец і чле­ны сям'і — па 300. І ўсё.

Згод­на з па­ста­но­вай Са­ве­та Мі­ніст­раў, на за­вод бы­лі на­кі­ра­ва­ны 500 ча­ла­век — га­лоў­ным чы­нам, з вё­сак рэ­гі­ё­на. І вый­шаў за­гад, згод­на з якім быў уве­дзе­ны 10-га­дзін­ны ра­бо­чы дзень. Без вы­хад­ных і ад­па­чын­каў. І лю­дзі пра­ца­ва­лі, пра­тэс­таў не бы­ло, бо ра­зу­ме­лі: без цэ­мен­ту — як без хле­ба. Усё раз­бу­ра­на, а ад­бу­доў­ваць трэ­ба. Вось так уз­ды­ма­лі за­вод. І ад­на­ві­лі. У па­чат­ку 1945 го­да прад­пры­ем­ства бы­ло пу­шча­на цал­кам, і за та­кую ка­лек­тыў­ную пра­цу за­во­ду ўра­дам рэс­пуб­лі­кі бы­ло пры­свое­на зван­не «Пе­ра­мо­га». Ён на­сіў гэ­тае гор­дае зван­не да та­го мо­ман­ту, па­куль у 2000 го­дзе не быў спы­не­ны і не пе­ра­даў эс­та­фе­ту но­ва­му за­во­ду...

Ця­пер ка­лек­тыў наш вя­лі­кі — амаль ча­ты­ры з па­ло­вай ты­ся­чы ча­ла­век. 8 жніў­ня, на­пя­рэ­да­ні Дня бу­даў­ні­ка, ад­бу­дзец­ца агуль­ны ўра­чыс­ты сход. Бу­дуць уз­на­га­родж­вац­ца леп­шыя з леп­шых. Пра­ду­гле­джа­ны свя­точ­ны «агень­чык», фо­та­вы­ста­ва «Гіс­та­рыч­ныя за­ма­лёў­кі», кон­курс ся­род фі­лі­ялаў «Нам ідэя тва­рыць да­па­ма­гае», ін­шыя раз­на­стай­ныя куль­тур­ныя і спар­тыў­ныя ме­ра­пры­ем­ствы. І кан­цэрт май­строў бе­ла­рус­кай эст­ра­ды. За­вер­шым мерапрыемствы фе­ер­вер­кам.

А на Дзень бу­даў­ні­ка ка­лек­тыў бу­дуць він­ша­ваць ужо на­шы мяс­цо­выя ар­тыс­ты пры пад­трым­цы Ваў­ка­выс­ка­га РДК і Крас­на­сель­ска­га ДК. Мас­тац­кая са­ма­дзей­насць «Краснасельскбудматэрыялаў» у гэ­тым го­дзе за­ня­ла на ра­ён­ным агля­дзе пер­шае мес­ца, і на­ро­ду, шчы­ра ка­жу­чы, іх вы­ступ­лен­ні па­да­ба­юц­ца больш за ін­шыя.

Так што гас­цін­на за­пра­ша­ем на свя­та.

А ПРА ЗДА­РОЎЕ ПА­КЛА­ПО­ЦІЦ­ЦА «ПРА­ЛЕС­КА»

Гэ­ты са­на­то­рый пе­ра­сяг­нуў свой ста­тус за­вод­скай здраў­ні­цы і фак­тыч­на стаў між­на­род­най. Не­вы­пад­ко­ва сё­ле­та на яго ба­зе пра­хо­дзіў се­мі­нар ПРА­АН.

— «Пра­лес­ка» вы­кон­вае сваю асноў­ную функ­цыю па азда­раў­лен­ні і ля­чэн­ні ў пер­шую чар­гу ра­бот­ні­каў і ве­тэ­ра­наў ак­цы­я­нер­на­га та­ва­рыст­ва. Але зай­ма­ем­ся і азда­раў­лен­нем гра­ма­дзян Бе­ла­ру­сі і блізка­га і далёка­га за­меж­жа, — свед­чыць га­лоў­ны ўрач Вік­тар Ку­хар­чык. — Су­пра­цоў­ні­ча­ем з фір­ма­мі Маск­вы і Санкт-Пе­цяр­бур­га. Яны пры­сы­ла­юць ра­сі­ян на ад­па­чы­нак — іх ця­пер да 40 пра­цэн­таў ся­род ад­па­чы­валь­ні­каў. Але най­больш пра­дук­тыў­нае су­пра­цоў­ніц­тва — з бе­ла­рус­кі­мі тур­фір­ма­мі. І ў пер­шую чар­гу з фір­ма­мі «Аў­та­ма­ты­за­ва­ныя тэх­на­ло­гіі ту­рыз­му», «Топ-Тур» і ін­шы­мі. У іх ін­фар­ма­цый­на на­сы­ча­ныя сай­ты, з якіх мож­на па­чарп­нуць са­мую пад­ра­бяз­ную ін­фар­ма­цыю пра наш са­на­то­рый. І пра коль­касць дак­та­роў, іх спе­цы­я­лі­за­цыю, час ра­бо­ты ка­бі­не­таў, пра ві­ды і кошт пра­цэ­дур, асаб­лі­вас­ці эк­скур­сій­най інф­ра­струк­ту­ры і гэ­так да­лей.

IMG_9781

І вы­ні­ку са­на­то­рый вя­до­мы не толь­кі ў на­шай кра­і­не. Не­ка­то­рыя гра­ма­дзя­не су­сед­ніх кра­ін пры­яз­джа­юць да нас па 5-6 ра­зоў, — пра­цяг­вае Вік­тар Іва­на­віч. — З Пад­мас­коўя, з Ле­нін­град­скай воб­лас­ці, з За­ход­няй Сі­бі­ры пры­яз­джа­юць сем'­я­мі. Ад­па­чы­ва­юць на­ват жы­ха­ры со­неч­най Іта­ліі, бы­ла гру­па з Із­ра­і­ля. Геа­гра­фія на­шых гас­цей са­мая раз­на­стай­ная і да­во­лі шы­ро­кая. Ім па­да­ба­ец­ца вы­со­ка­пра­фе­сій­ны ме­ды­цын­скі ка­лек­тыў, шы­ро­кі спектр і якасць ме­ды­цын­скіх па­слуг, перш за ўсё ля­чэб­на-азда­раў­лен­чых пра­цэ­дур. Тыя ж шмат­лі­кія ван­ны, кры­я­тэ­ра­пія, мі­ні-аква­парк і гэ­так да­лей — усё дак­лад­на рас­пі­са­на, ня­ма чар­гі на атры­ман­не пра­цэ­дур.

І ўсім па­да­ба­ец­ца бе­ла­рус­кая кух­ня. У нас за­каз­ное ме­ню, мож­на вы­бі­раць на лю­бы густ. Ста­ра­ем­ся, каб ежа бы­ла раз­на­стай­най, ві­та­мі­ні­за­ва­най, якас­най. І да­во­лі кам­форт­ныя ўмо­вы пра­жы­ван­ня — у ну­ма­рах, якія асна­шча­ны тэ­ле­ві­за­ра­мі, ха­ла­дзіль­ні­ка­мі, печ­ка­мі СВЧ.

Вар­та так­са­ма мець на ўва­зе ма­ляў­ні­часць кут­ка і пры­род­ныя фак­та­ры — тое ж во­зе­ра Ла­зур­нае з лод­ка­мі і ка­та­ма­ра­на­мі, са сва­ім аст­раў­ком. А сіл­ку­ец­ца яно пад­зем­ны­мі клю­ча­мі. На бе­ра­зе аб­ста­ля­ва­ны пляж з ка­бі­на­мі для пе­ра­апра­на­ння і це­ня­вы­мі на­ве­са­мі. Па­ста­ян­на со­чым за якас­цю ва­ды, бя­руц­ца яе про­бы, чыс­ціц­ца дно. Гэ­та адзі­ны, ба­дай, та­кі аб­ста­ля­ва­ны ў ра­ё­не пляж.

IMG_98301

На тэ­ры­то­рыі «Пра­лес­кі» пра­цу­юць су­час­ная ка­вяр­ня з жы­вой му­зы­кай і ўлас­ны ма­га­зін, ёсць ін­фа­кі­ёск і тэр­мі­нал. Інакш — ство­ра­ны ўсе ўмо­вы для та­го, каб лю­дзі атры­ма­лі са­праўд­ную аса­ло­ду ад ад­па­чын­ку.

На­сы­ча­ная куль­тур­ная пра­гра­ма. У гэ­тым сэн­се да­па­ма­га­юць мяс­цо­выя Да­мы куль­ту­ры Ваў­ка­выс­ка­га і су­сед­ніх ра­ё­наў. Вы­сту­па­юць фальк­лор­ныя ка­лек­ты­вы. На­прык­лад, учо­ра це­шыў слых ан­самбль «Сва­я­кі».

Мы ў са­цы­яль­ным пла­не аба­ро­не­ны, бо з'яў­ля­ем­ся ад­ным з фі­лі­ялаў ак­цы­я­нер­на­га та­ва­рыст­ва, і ад­чу­ва­ем пад­трым­ку яго кі­раў­ніц­тва і аса­біс­та ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра. Па ўсіх пы­тан­нях. У пры­ват­нас­ці, прад­пры­ем­ства да­па­ма­гае з фі­нан­са­ван­нем буй­ных за­ку­пак ме­ды­цын­ска­га аб­ста­ля­ван­ня. Гэ­та да­зва­ляе нам пла­на­ваць у раз­віц­ці са­на­то­рыя но­выя перс­пек­тыў­ныя кі­рун­кі.

На­мес­ні­ка га­лоў­на­га ўра­ча са­на­то­рыя па ме­ды­цын­скай част­цы Ва­ле­рыю Слі­він­скую про­сім рас­ка­заць, якія ві­ды ля­чэн­ня ка­рыс­та­юц­ца боль­шай па­пу­ляр­нас­цю ў ад­па­чы­валь­ні­каў.

— Імк­нём­ся, каб па­цы­ен­ты са­на­то­рыя атрым­лі­ва­лі мак­сі­маль­на на­сы­ча­ную пра­гра­му азда­раў­лен­ня. І каб пра­цэ­ду­ры су­ад­но­сі­лі­ся з вы­ка­ры­стан­нем на­яў­ных пры­род­ных фак­та­раў. Гэ­та не толь­кі на­сы­ча­нае во­да­рам траў ляс­ное па­вет­ра, не толь­кі гра­зе-і па­ра­фі­на­ля­чэн­не, але і вы­ка­ры­стан­не мі­не­раль­най ва­ды, фі­та­ча­ёў, эк­страк­таў во­да­рас­цяў у вы­гля­дзе аплі­ка­цый на су­ста­вы, на воб­ласць па­зва­ноч­ні­ка. Плюс шы­ро­кае пры­мя­нен­не су­час­ных апа­рат­ных ме­та­даў. Іх ба­за да­стат­ко­ва шы­ро­кая: элект­ра­свят­ло­ля­чэн­не, маг­ні­та­ля­чэн­не, ла­зе­ра­ля­чэн­не, су­хія вуг­ля­кіс­лыя ван­ны, ба­ра­ка­ме­ра, якая з'яў­ля­ец­ца ад­ным з са­мых па­пу­ляр­ных ві­даў ка­рэк­цыі зда­роўя. Вель­мі па­да­ба­юц­ца па­цы­ен­там га­ла­тэ­ра­пія — на­вед­ван­не са­ля­но­га па­коя, ін­га­ля­цыя, мі­ні-аква­парк — гэ­та для дзе­так з пя­ці га­доў, якія ад­па­чы­ва­юць тут з баць­ка­мі. А так­са­ма за­ня­ткі аква­а­э­ро­бі­кай, ля­чэн­не ў спа-кап­су­ле. І, без­умоў­на ж, кла­січ­ны ма­саж. Па мес­цы жы­хар­ства не ўсе ля­чэб­ныя ўста­но­вы ма­юць во­да­ля­чэб­ні­цы, та­му ў нас тра­ды­цый­на ка­рыс­та­юц­ца па­пу­ляр­нас­цю ля­чэб­ныя ван­ны, пад­вод­ны душ-ма­саж, ля­чэб­ныя ду­шы.

Іс­нуе спе­цы­яль­ны план па азда­раў­лен­ні ра­бот­ні­каў ак­цы­я­нер­на­га та­ва­рыст­ва і ве­тэ­ра­наў. Для пен­сі­я­не­раў і ве­тэ­ра­наў та­ва­рыст­ва пра­ду­гле­джа­на спе­цы­яль­ная льго­та па апла­це пу­цё­вак, і мы гэ­тых лю­дзей пры­ма­ем заў­сё­ды, заў­сё­ды ім ра­ды. Як і ўсім ас­тат­нім сва­ім па­цы­ен­там.

Ва­ле­рыя Ула­дзі­мі­ра­ўна зна­ё­міць з вод­гу­ка­мі ад­па­чы­валь­ні­каў. Як вя­до­ма, заў­сё­ды са­мая па­тра­ба­валь­ная пуб­лі­ка — гэ­та маск­ві­чы. Вось што на­пі­са­лі жы­ха­ры Маск­вы Н.І. Ка­лес­нік і П.С. Дзём­чын.

— Усё вель­мі доб­ра. Мед­пер­са­нал і на­огул ка­лек­тыў са­на­то­рыя цу­доў­на спраў­ля­юц­ца са сва­і­мі аба­вяз­ка­мі.

— Дзя­куй за ад­па­чы­нак, мя­не ўсё за­да­валь­няе. Усё на вы­шэй­шым уз­роў­ні. Так тры­маць.

Вы­каз­ва­юц­ца па­дзя­кі кан­крэт­ным дак­та­рам і сёст­рам, культ­ар­га­ні­за­та­ру, ма­са­жыст­кам.

Да­вай­це і мы на­за­вём тых, хто кла­по­ціц­ца пра зда­роўе лю­дзей. Урач-кар­ды­ё­лаг Але­на Но­шчык, урач-тэ­ра­пеўт Ала Ка­лі­ноў­ская, урач-не­ўро­лаг Тац­ця­на Клін­чук, урач-ста­ма­то­лаг Тац­ця­на Дзё­мі­на, урач уль­тра­гу­ка­вой ды­яг­нос­ты­кі (і яна ж урач-тэ­ра­пеўт) Ва­лян­ці­на Да­не­шчык. Усе — ура­чы пер­шай ка­тэ­го­рыі.

Ка­ра­цей, ле­чаць у «Пра­лес­цы» па першай катэгорыі.

Пуб­лі­ка­цыю пад­рых­та­ваў Ула­дзі­мір Хіль­ке­віч.
Здым­кі Яў­ге­на Пя­сец­ка­га

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.