Вы тут

Пер­шыя ка­ву­ны і апош­нія клуб­ні­цы


Якія сюр­пры­зы пад­рых­та­ва­ў сталічны рынак?

У не­вы­нос­ную спё­ку на­ўрад ці за­дум­ва­еш­ся пра «тлус­тую» ежу — ар­га­нізм так і про­сіць спе­лых ягад, пла­доў, све­жай ага­род­ні­ны... Ад­праў­ля­ем­ся пра­ве­даць, чым і па якім кош­це абя­цае па­час­та­ваць «Ка­ма­роў­ка»... Ка­лі ме­сяц на­зад на пры­лаў­ках «ула­да­ры­лі» клуб­ні­цы ды ча­рэш­ні, то ця­пер са­мы час для ажын, ма­лін, бу­я­коў, чар­ніц... Ну і, вя­до­ма, са­май вя­лі­кай яга­ды — ка­ву­на. Яго по­шу­ка­мі мы за­ня­лі­ся ў пер­шую чар­гу.

1

Ха­ця спе­цы­я­ліс­ты ра­яць на­бы­ваць ка­ву­ны на­пры­кан­цы жніў­ня — маў­ляў, толь­кі ў гэ­ты час яны да­зра­ва­юць у на­ту­раль­ных умо­вах, на пры­лаў­ках ка­ву­ны ўжо ёсць. Звы­чай­на іх пры­во­зяць з Крас­на­да­ра, Рас­то­ва і Таш­кен­та. Пер­шы­мі трап­ля­юц­ца на во­чы крас­на­дар­скія «ягад­кі». Не над­та вя­лі­кія, з жоў­тай пля­мі­най — свед­чан­нем та­го, што ка­вун сам да­зра­ваў, — ка­ра­цей, па­ды­хо­дзяць па ўсіх па­тра­ба­ван­нях. І ўся­го — 7 ты­сяч за кі­ла­грам! Для па­раў­на­ння: ўзбек­ская ды­ня — са­лод­кая, пры­го­жая «мя­до­вая тар­пе­да» — каш­туе ад 18 ты­сяч за кі­ло...Та­кая пры­ваб­ная і так «ку­са­ец­ца»!

Пра­цяг­ва­ем вы­бі­раць ка­вун. Бой­кая пра­даў­шчы­ца пра­па­нуе ўзбек­скі ва­ры­янт — зноў жа, за 7 ты­сяч... «Ка­жуць, што ка­ву­нам яшчэ ра­на трап­ляць на пры­лаў­кі», — спра­бую за­вес­ці з ёй раз­мо­ву. «Гэ­та ня­праў­да, — ад­каз­вае пра­даў­шчы­ца і па­каз­вае на па­ла­са­та­га пры­га­жу­на-ве­лі­ка­на. — Я са­ма ба­чы­ла, што ў ве­рас­ні ў гэ­тых ка­ву­нах унут­ры за­мест мя­ка­ці ней­кая ва­та ўжо». Але бян­тэ­жыць па­мер пра­па­на­вай яга­ды. «Рас­тоў­скія ка­ву­ны не та­кія вя­лі­кія, як ва­шы», — спра­бую вы­свет­ліць праў­ду. «Ма­быць, вам прос­та пра­па­ноў­ва­лі ка­ву­ны дру­го­га га­тун­ку», — хмык­ну­ла пра­даў­шчы­ца і пе­ра­клю­чы­ла сваю ўва­гу на больш перс­пек­тыў­ных па­куп­ні­коў.

На су­сед­нім пры­лаў­ку за­ўва­жаю клуб­ні­цы. Гэ­та, ба­дай, адзі­нае мес­ца, дзе фа­ва­рыт­ка мі­ну­ла­га ме­ся­цы яшчэ ёсць у на­яў­нас­ці. Про­сяць 45 ты­сяч за кі­ла­грам за брэсц­кі ла­су­нак, але на вы­гляд клуб­ні­цы па­да­зро­ныя — над­та не­на­ту­раль­ны, яр­кі ко­лер. Да­рэ­чы, уз­га­даў­шы мі­ну­лы шпа­цыр, ка­лі на «Ка­ма­роў­цы» знай­шлі­ся «за­ла­тыя» ча­рэш­ні — па 250 ты­сяч за кі­ла­грам, вяр­та­ем­ся на тое мес­ца. На гэ­ты раз дзі­вос­ны да­ра­гі пры­ла­вак зноў здзі­віў — пра­па­на­ва­лі клуб­ні­цы па 150 ты­сяч за кі­ла­грам. Па­куп­ні­коў тут не на­зі­ра­ла­ся, а са­мі пра­даў­цы не над­та ўзра­да­ва­лі­ся пы­тан­ням жур­на­ліс­та. Ча­му та­кая «за­воб­лач­ная» ца­на, на жаль, вы­свет­ліць так і не ўда­ло­ся.

Кро­чым да пры­лаў­каў, за­стаў­ле­ных сло­і­ка­мі ды ку­бач­ка­мі. Тут па­ну­юць бе­ла­рус­кія яга­ды: ма­лі­ны, ажы­ны, бу­я­кі, чар­ні­цы. Сло­ік ажын «ва­жыць» у ся­рэд­нім 15—20 ты­сяч руб­лёў. Бу­я­кі — цэ­на­выя лі­да­ры: са­мыя буй­ныя і пры­го­жыя яга­ды каш­ту­юць ка­ля 120 ты­сяч руб­лёў за кі­ла­грам. Да­хо­дзіць на­ват да та­го, што па­спы­таць іх мож­на толь­кі за гро­шы — па 500 руб­лёў за яга­ду. За 15—20 ты­сяч мож­на лёг­ка на­быць паў­літ­ро­вы сло­ік ажын. Вя­дзер­ца ві­шань ах­вот­на ад­да­юць за 80 ты­сяч, а сло­ік ма­лін — за 50. Чар­ні­цы — па 20—25 ты­сяч з плас­ты­ка­вай та­рай у кам­плек­це.

Мал­даў­скія аб­ры­ко­сы, нек­та­ры­ны і пер­сі­кі — так­са­ма хіт се­зо­на. Кошт тры­ма­ец­ца пры­клад­на на ад­ным уз­роў­ні — ад 16 да 22 ты­сяч за кі­ла­грам. Да­во­лі ці­ка­вы плод — іс­пан­скі ін­жыр­ны пер­сік — пры­ваб­лі­вае сва­ім не­звы­чай­ным вы­гля­дам. Але ёсць роз­ні­ца — каш­туе за­мор­скі не­зна­ё­мец ка­ля 35 ты­сяч за кі­ла­грам. Бе­ла­рус­кім па­куп­ні­кам ку­ды больш пры­выч­ныя пер­сі­кі ды аб­ры­ко­сы, та­му ажы­я­та­жу ва­кол «гіб­ры­ду» ня­ма.

Пры­лаў­кі з та­ма­та­мі вы­лу­ча­юц­ца з ас­тат­ніх — вя­до­ма, столь­кі чыр­ва­ні, ды яшчэ роз­ных ад­цен­няў! Сла­ву­тыя пін­скія па­мі­до­ры зай­ма­юць сваё па­чэс­нае мес­ца ся­род мал­даў­скіх ды ўкра­ін­скіх. Ся­рэд­ні кошт — 8—10 ты­сяч за кі­ла­грам як бе­ла­рус­кіх, так і ўкра­ін­скіх па­мі­до­раў, але мож­на знай­сці і па 7. Ся­род ага­род­ні­ны та­ма­ты, на­пэў­на, са­мыя па­пу­ляр­ныя — на во­чы трап­ля­ла­ся шмат лю­дзей, якія цяг­ну­лі ў па­кун­ках толь­кі па­мі­до­ры.

Піль­нае во­ка за­ўва­жыць на рын­ку і звяз­кі су­ша­ных ба­ра­ві­коў — іх не так і мно­га, та­му, ма­быць, і кошт бу­дзе ад­па­вед­ны. «100 ты­сяч за звяз­ку, — па­ве­дам­ляе пра­даў­шчы­ца. — Бя­ры­це, гэ­та з Мінск­ага ра­ё­на гры­боч­кі». Шчы­ра ка­жу­чы, ці не за­над­та для ад­ной звяз­кі? «Вунь жан­чы­на пра­дае трох­літ­ро­вае вя­дзер­ца све­жых ба­ра­ві­коў за 200 ты­сяч», — су­раз­моў­ца па­каз­вае на су­сед­ні пры­ла­вак. Бо­лей све­жых гры­боў на рын­ку не знай­шло­ся, прос­та се­зон яшчэ не на­ды­шоў. У хут­кім ча­се гры­бы, ка­ву­ны, ды­ні ста­нуць хі­та­мі про­да­жу — а пра цэ­на­выя зме­ны мы рас­ка­жам пад­час на­ступ­на­га шпа­цы­ру па Ка­ма­роў­цы.

Ка­ця­ры­на РА­ДЗЮК

Лі­чыль­нік «Звяз­ды» (кошт за кі­ла­грам, ка­лі не па­зна­ча­на ін­шае)

Буль­ба — 5—15 тыс.

Бак­ла­жа­ны — 12 тыс.

Ка­бач­кі — 6—8 тыс.

Агур­кі — 12 тыс.

Пе­рац — 4—30 тыс.

Ку­ку­ру­за — 5 тыс.

Гар­буз — 35 тыс.

Морк­ва — 6—12 тыс.

Цы­бу­ля — 9—12 тыс.

Чыр­во­ная цы­бу­ля — 45 тыс.

Спар­жа­вая фа­со­ля — 35 тыс.

Са­лат, ба­зі­лік, кін­за, ру­ка­ла — 10 тыс. за пу­чок

Ра­дыс — 15 тыс. за пу­чок

Ві­на­град (кіш-міш) — 25—40 тыс.

Чар­на­сліў — 12 тыс.

Ба­на­ны — 10—13 тыс.

Гру­ша «дзю­шэс» — 45 тыс.

Апель­сі­ны — 20 тыс.

Ман­га — 5 тыс. за шту­ку

Лайм — 100 тыс.

Лі­мон — 28—40 тыс.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.