Вы тут

Паслухай... ягаду


Гэ­тыя яга­ды ця­пер на пры­лаў­ках ледзь не круг­лы год. І не­аба­вяз­ко­ва яны на­шпі­га­ва­ны хі­мі­яй. Усё ж та­кі пры­во­зяць ка­ву­ны не толь­кі з Аст­ра­ха­ні і Уз­бе­кі­ста­на, але і з Тур­цыі, Эмі­ра­таў і ін­шых цёп­лых кра­ін, дзе ўра­джай збі­ра­юць ці не ўвесь год. Ад­нак у на­шых шы­ро­тах се­зо­нам вя­лі­кіх ягад лі­чац­ца жні­вень-ве­ра­сень.

Ка­ву­ны не за­ба­ро­не­ны ні лю­дзям з ліш­няй ва­гой, ні ця­жар­ным, ні кор­мя­чым ма­ту­лям, ні дыя­бе­ты­кам. Гэ­тая яга­да не над­та шчод­рая на ві­та­мі­ны, ад­нак ней­кая коль­касць В1, В2, В6, РР і С у мя­ка­ці ёсць. У не­вя­лі­кіх до­зах ёсць і бэ­та-ка­ра­цін, пек­ці­ны, фо­лі­е­вая кіс­ла­та, на­трый, жа­ле­за, фос­фар, каль­цый, а так­са­ма ар­га­ніч­ныя кіс­ло­ты — яб­лыч­ная і лі­мон­ная. На са­мой спра­ве ка­вун ба­га­ты толь­кі на два мік­ра­эле­мен­ты — ка­лій і маг­ній. Ка­лій рэ­гу­люе вод­ны ба­ланс у ар­га­ніз­ме, нар­ма­лі­зуе сар­дэч­на-са­су­дзіс­тую дзей­насць, а маг­ній па­трэб­ны мыш­цам, у тым лі­ку сар­дэч­най і кос­най ткан­цы. Яшчэ ад­на каш­тоў­насць ка­ву­на — у яго ма­ча­гон­ным эфек­це. Рэ­ка­мен­ду­ец­ца на­пра­ця­гу ме­ся­ца раз на тыд­ні ла­дзіць раз­гру­зач­ныя дні. Ра­зам з тым трэ­ба па­мя­таць, што «ся­дзець на ка­ву­нах» мо­жа быць не­бяс­печ­на з-за вя­лі­кай на­груз­кі на ныр­кі, асаб­лі­ва ка­лі вы дак­лад­на не ве­да­е­це пра стан іх зда­роўя.

Іс­нуе да­во­лі шмат ды­ет, за­сна­ва­ных на ўжы­ван­ні ка­ву­ноў. Праў­да, як і лю­быя ды­е­ты, яны да­юць ка­рот­ка­тэр­мі­но­вы эфект. Та­му лепш іх раз­гля­даць у якас­ці пе­ра­хо­ду на но­вы, зда­ро­вы лад хар­ча­ван­ня, які на­па­чат­ку нар­ма­лі­зуе маг­ні­е­ва-каль­цы­е­вы ба­ланс, ста­бі­лі­зуе ціск (пры ад­сут­нас­ці вост­рых фор­маў за­хвор­ван­няў мо­ча­вы­дзя­ляль­най сіс­тэ­мы, ор­га­наў страў­ні­ка­ва-кі­шач­на­га трак­ту).

Маг­ні­е­вая ды­е­та (пра­цяг­ласць 3 дні, на пра­ця­гу го­да — не больш за 3 кур­сы).

Сня­да­нак: та­лер­ка аў­ся­най ка­шы на ва­дзе, 2 ка­вал­кі цвёр­да­га сы­ру, зя­лё­ны чай.

Абед: ры­ба або ку­ры­ная груд­ка з ту­ша­най або све­жай га­род­ні­най, 2 кавалачкі ка­ву­на.

Пад­вя­чо­рак: 1 кавалачак ка­ву­на.

Вя­чэ­ра: ня­тлус­ты тва­рог або фрук­то­вая са­ла­та з яб­лы­каў, цыт­ру­са­вых і ягад, 2 кавалачкі ка­ву­на.

Па­вод­ле эты­ке­ту

У гас­цях, рэ­ста­ра­не, на пры­ёме ка­вун да­вя­дзец­ца ес­ці кры­ху іна­чай, чым мы пры­вык­лі до­ма. Па­вяр­ні­це ка­ва­лак мя­кац­цю да ся­бе (ка­лі лупіна вы­да­ле­на, рэ­ка­мен­да­цыя губ­ляе сэнс), ад­ра­зай­це не­вя­лі­кія ка­вал­кі, кон­чы­кам на­жа вы­да­ляй­це сем­кі, на­кол­вай­це на ві­дэ­лец і... атрым­лі­вай­це за­да­валь­нен­не.

Ура­чы-гаст­ра­эн­тэ­ро­ла­гі, як вя­до­ма, вы­сту­па­юць су­праць мо­на­ды­ет, у тым лі­ку і ка­ву­но­вай. Усё ж та­кі мы атрым­лі­ва­ем з мя­кац­цю чыс­тыя вуг­ля­во­ды. А для та­го, каб па­поў­ніць за­пас тых жа бял­коў, ар­га­нізм пач­не «вы­цяг­ваць» іх з мы­шач­най ткан­кі.

Як пра­ве­рыць ка­вун?

Раз­мя­ты ў паль­цах ка­ва­ла­чак мя­ка­ці апус­ці­це ў шклян­ку з ва­дой. Ва­да ста­ла мут­най — мож­на каш­та­ваць, па­фар­ба­ва­ла­ся — мо­жа­це «здаць» не­кан­ды­цый­ны та­вар па­вод­ле пра­воў спа­жыў­ца.

За­гад­чы­ца ла­ба­ра­то­рыі комп­лекс­ных праб­лем гі­гі­е­ны хар­чо­вых пра­дук­таў На­ву­ко­ва-прак­тыч­на­га цэнт­ра гі­гі­е­ны, кан­ды­дат ме­ды­цын­скіх на­вук Ала БАН­ДА­РУК кажа:

— Цэ­лю­ло­за ка­ву­на спры­яе па­ляп­шэн­ню мік­ра­фло­ры ў страў­ні­ка­ва-кі­шач­ным трак­це, па­ска­рае вы­вя­дзен­не з ар­га­ніз­ма ха­лес­тэ­ры­ну. Ка­вун — вы­дат­ны дыў­рэ­тыч­ны і жаў­ця­гон­ны сро­дак. Ён рэ­ка­мен­ду­ец­ца лю­дзям, схіль­ным да ад­кла­дан­ня пяс­ку ў ныр­ках. У якас­ці ма­ча­гон­на­га срод­ку ка­рыс­ны і пры атлус­цен­ні.

Ка­ву­ны зры­ва­юць у ста­дыі поў­най спе­лас­ці. Са­рва­ныя не­да­спе­лы­мі, яны та­кі­мі і за­ста­юц­ца, па­коль­кі спе­юць толь­кі на ко­ра­ні.

Вы­бі­раць ка­ву­ны да­во­лі цяж­ка, але ні­ку­ды не па­дзец­ца — трэ­ба ву­чыц­ца. Агледзь­це той бок, на якім яга­да ля­жа­ла на зям­лі. Блед­на-жоў­ты ко­лер, за­сох­лы ву­сік пла­да­нож­кі, па­свят­лен­не ма­люн­ку лу­пі­ны і ўсёй афар­боў­кі пло­да ўказваюць на спеласць. Пры ўда­рах паль­ца­мі такі плод дае глу­хі гук, пры сціс­кан­ні — трэск.

Цэ­лы ка­вун мож­на тры­маць у па­коі, а раз­рэ­за­ны за­крыць плас­ты­кам і за­хоў­ваць у ха­ла­дзіль­ні­ку. Пры ня­пра­віль­ным за­хоў­ван­ні, як і пад­час па­ру­шэн­ня пра­ві­лаў ганд­лю, мож­на атрымаць цяж­кае атру­чэн­не. Не за­бы­вай­це, што пры вы­со­кай тэм­пе­ра­ту­ры бак­тэ­рыі раз­мна­жа­юц­ца вель­мі хут­ка.

Гі­гі­е­ніч­ныя па­тра­ба­ван­ні да ажыц­цяў­лен­ня ганд­лю на рын­ках хар­чо­вай сы­ра­ві­най і хар­чо­вы­мі пра­дук­та­мі за­ба­ра­ня­юць рэа­лі­за­цыю бах­ча­вых у раз­рэ­за­ным вы­гля­дзе пры ад­сут­нас­ці ўмоў для апра­цоў­кі ін­вен­та­ру і ін­ды­ві­ду­аль­най упа­коў­кі.

Ка­ву­ны не па­він­ны за­хоў­вац­ца на ад­кры­тым сон­цы, асаб­лі­ва ў спё­ку. На іх па­верх­ні не па­він­на быць ні плям, ні ўваг­ну­тас­цяў.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Успаміны былой вязніцы пра Саласпілскі лагер смерці

Успаміны былой вязніцы пра Саласпілскі лагер смерці

Яна добра памятае той летні дзень. За акном сталі чутныя роў матацыклаў і нямецкая гаворка.

Грамадства

Першыя беларускія Соdе Сlub далучыліся да сусветнага руху

Першыя беларускія Соdе Сlub далучыліся да сусветнага руху

Як з дапамогай кода стварыць уласную анімацыю і «ажывіць» касмічны карабель? 

Грамадства

Як Віцебшчына развівае стасункі з Кітаем

Як Віцебшчына развівае стасункі з Кітаем

Наш карэспандэнт пастараўся згадаць самыя цікавыя прыклады сумеснай рэалізацыі праектаў.

Спорт

Анастасія Мірончык-Іванова: «Веру ў сябе і ў свае сілы»

Анастасія Мірончык-Іванова: «Веру ў сябе і ў свае сілы»

У спорце ёй двойчы прыходзілася пачынаць усё спачатку.