Вы тут

Палец і душэўныя пакуты


62-гадовы Антон Пурысіма падаў іск супраць улад Нью-Ёрка, некалькіх кампаній і грамадзян, запатрабаваўшы пакрыць шкоду на астранамічную суму, якой не існуе на нашай планеце — 2 ундацыліёна (2 з 36 нулямі) долараў. Іск пенсіянер падаў супраць мэрыі, транспартнага дэпартамента горада, некалькіх крам, дзвюх бальніц і ўладальніка сабакі.

Спіс абвінавачванняў, які выставіў Пурысіма, велізарны. Сярод іх — абвінавачванне ў спробе забойства і парушэнне правоў чалавека. Пенсіянер, які называе сябе матэматыкам, сцвярджае, што спачатку яго ў аўтобусе ўкусіў за палец «шалёны» сабака, затым «пара кітайцаў» сфатаграфавала яго ў шпіталі, калі яму аказвалі дапамогу. У заяве істца гаворыцца, што яго боль і пакуты не могуць быць ацэнены ў грашовым памеры і таму «неацэнныя». У якасці доказу Пурысіма прыклаў да іску фотаздымак скрываўленага пальца.

Як адзначае The New York Post, іск Пурысімы яшчэ і тым абсурдны, што на Зямлі няма столькі грошай. У прыватнасці, ВУП ЗША склаў летась каля $17 трлн, а памер ўсёй сусветнай эканомікі ацэньваецца ў $75 трыльёнаў.

30-24

Свінні на Багамах

Не-не, гаворка пойдзе не пра асобных прадстаўнікоў шматлікай арміі турыстаў з некаторых вядомых краін, а пра сапраўдных парсючкоў. На востраве Піг-Айлэнд, або Біг-Мэйджар-Кі, які ўваходзіць у склад Багамскага архіпелага, можна пазагараць і паплаваць разам са свіннямі.

У заходняй частцы вострава на пляжы Піг-Біч жыве каля 20 свіней, якія зусім не баяцца людзей, дазваляюць наблізіцца да іх, пагладзіць, пакарміць і лёгка падзяляюць з турыстамі радасці пляжнага адпачынку. Для парсюкоў розных колераў і памераў тут — сапраўдны рай. На востраве няма іншых насельнікаў, таму яны могуць цэлы дзень грэцца на белым пяску і плёскацца ў чыстых празрыстых карыбскіх водах. Нягледзячы на тое, што свінкі тут жывуць дзікія, яны вельмі прыязныя. Людзей сустракаюць, радасна рохкаючы, спрытна падплываюць да лодак і выпрошваюць у турыстаў розныя ласункі. А тыя не могуць ім адмовіць, бо парсюкі з Біг-Мэйджар-Кі вельмі мілыя і, у адрозненне ад свойскіх свіней, вельмі чыстыя дзякуючы рэгулярнаму купанню ў моры.

Існуе некалькі версій іх з'яўлення. Некаторыя мяркуюць, што гэта адбылося ў выніку карабле-
крушэння: судна, што перавозіла свойскіх жывёл, разбілася аб рыфы, а свінні ўплаў дасягнулі берага і змаглі тут выжыць. Іншыя лічаць, што свіней завезлі на востраў піраты ў якасці будучага запасу ежы, аднак вярнуцца да сваёй «схованкі» так і не змаглі, і жывёлы засталіся самі па сабе. Ёсць таксама меркаванне, што свінні на Біг-Мэйджар-Кі — гэта старанна спланаваная акцыя турыстычных агенцтваў, каб такім чынам завабліваць кліентаў на востраў. Так ці інакш, але паездкі на гэты Багамскі востраў карыстаюцца вялікай папулярнасцю: сюды прыязджаюць не толькі шараговыя турысты, але і «зоркі» любяць пабываць у свінскім асяродку.

30-25

Ажаню сына. Дорага!

Кожныя выхадныя ў цэнтры Шанхая каля станцыі метро «Народная плошча» ў парку, з раніцы да самага позняга вечара, бацькі спрабуюць наладзіць асабістае жыццё сваіх вельмі багатых, але чамусьці вельмі адзінокіх дарослых дзяцей.

Рынак жаніхоў і нявест уяўляе сабой месца сустрэчы пажылых жанчын і мужчын, якія сядзяць на маленькіх крэслах і трапятліва аберагаюць разасланыя перад імі аркушы паперы з інфармацыяй пра свой скарб. Любы ахвочы здабыць шчасце прыходзіць у парк, глядзіць на анкету патэнцыйнага жаніха ці нявесты, дзе напісана імя, узрост, рост, вага і абавязкова... даход! Пры гэтым часта там няма нават фотаздымка «тавару».

«Пакупнік» ухваляе анкету, паралельна запытваючы рознага роду інфармацыю. Затым бацькі перадаюць або распавядаюць пры асабістай сустрэчы ўсе атрыманыя звесткі свайму дзіцяці. Калі патэнцыйны жаніх ці нявеста задаволеныя, ім нарэшце паказваюць і фота «пакупніка». Як справы ва ўсіх удзельнікаў «здзелкі» ідуць потым, ніхто не ведае. Аднак не толькі мамы і таты сядзяць і рэкламуюць сваіх адзінокіх дзяцей, але і шлюбныя агенцтвы прапаноўваюць такія паслугі. Так што агенты, аплачаныя бацькамі халасцяка, таксама сядзяць на тых жа раскладных крэслах у парку і піяраць адзінокіх бізнесменаў, якія, бывае, ні пра што нават не падазраюць.

Дарэчы, тэндэнцыя такая, што ўсё больш і больш халасцякоў маюць патрэбу ў такім відзе сватання, хоць самі яны гэтага і не прызнаюць. У Кітаі мужчын нашмат больш, чым жанчын. Пры гэтым кітаянкі з лёгкасцю знаходзяць мужоў-замежнікаў, а вось мужчыны-кітайцы карыстаюцца ўсё меншай папулярнасцю нават сярод сваіх суайчынніц, не кажучы ўжо пра іншаземак. Так што практычна бацькам у роспачы не застаецца нічога іншага, як браць асабістае жыццё дзяцей у свае рукі і ісці ратаваць іх у парк на Народнай плошчы.

30-26

Падрыхтаваў Іван Купарвас

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.