Вы тут

Ба­ім­ся час­та бес­пад­стаў­на


Па­ра зра­зу­мець, што ча­ла­век з псі­хіч­ным за­хвор­ван­нем — не той, хто бу­дзе бе­гаць па му­зеі і пса­ваць кар­ці­ны

Не так даў­но ў Мін­ску ад­быў­ся ша­кі­ру­ю­чы вы­па­дак. Дзяў­чы­на, якая па­ку­та­ва­ла на шы­за­фрэ­нію, жы­ла са сва­ёй ма­май, і ка­лі ма­ці па­мер­ла, у дзяў­чы­ны з-за моц­на­га стрэ­су па­ча­ло­ся аб­васт­рэн­не за­хвор­ван­ня. Спе­цы­я­ліс­ты ка­жуць, што аб­васт­рэн­ні бы­ва­юць роз­ныя. Гэ­тая дзяў­чы­на ўпа­ла ў сту­пар: ся­дзе­ла на лож­ку і не ва­ру­шы­ла­ся. І ў вы­ні­ку пра­жы­ла ў ква­тэ­ры з тру­пам сва­ёй ма­ці два тыд­ні, па­куль су­се­дзі не за­бі­лі тры­во­гу з-за не­пры­ем­на­га па­ху. І не знай­шло­ся ні­ко­га — ні ча­ла­ве­ка, ні ар­га­ні­за­цыі, хто б па­ці­ка­віў­ся, як у яе спра­вы.

1— ...Хі­ба што псі­ха­не­ўра­ла­гіч­ны дыс­пан­сер раз на ме­сяц аб­звонь­вае сва­іх хво­рых, якія зна­хо­дзяц­ца на ўлі­ку, — ка­жа 38-га­до­вая Тац­ця­на, якая жы­ве з шы­за­фрэ­ні­яй ужо амаль 20 га­доў. Так, увесь гэ­ты час яна на таб­лет­ках, і кож­ныя не­каль­кі га­доў трап­ляе ў баль­ні­цу на два ме­ся­цы. Але пры гэ­тым у Тац­ця­ны вы­шэй­шая аду­ка­цыя — яна ін­жы­нер-эка­на­міст і да 2006 го­да пра­ца­ва­ла ў ад­ной з на­ву­ко­вых ар­га­ні­за­цый. З 2008 го­да атры­ма­ла гру­пу ін­ва­лід­нас­ці, з тых ча­соў не пра­цуе.

Ка­лі шчы­ра, ка­лі б я не ве­да­ла пра яе ды­яг­наз, то ні пра што б і не зда­га­да­ла­ся. Звы­чай­ная жан­чы­на, спа­кой­ная, раз­ва­жае ра­зум­на. Адзі­нае, што кры­ху кі­да­ец­ца ў во­чы, — пры раз­мо­ве яна зруш­вае бро­вы, як быц­цам спра­буе больш за­ся­ро­дзіц­ца, але і толь­кі — мо­жа сыс­ці за бяс­крыўд­ную звыч­ку. Між тым Тац­ця­на ўпэў­не­на, што ча­ла­век на­зі­раль­ны мо­жа вы­явіць, што яна хво­рая. І пры­кмет­на, што дум­ка аб гэ­тым ёй вель­мі не­пры­ем­ная.

— У мя­не бы­ла праб­ле­ма на­быць штось­ці ў кра­ме. Я ба­я­ла­ся лю­дзей. Лю­дзі са сфе­ры аб­слу­гоў­ван­ня мо­гуць зня­ва­жыць. Па­вод­зяць ся­бе па­гард­лі­ва... — ка­жа жан­чы­на. — Ка­лі пры­ма­еш прэ­па­ра­ты, то мо­жа быць мля­васць. Ад­ной­чы ў мет­ро мя­не пры­ня­лі за п'я­ную, а я прос­та бы­ла пад уз­дзе­ян­нем ле­каў...

У прын­цы­пе, я ра­зу­мею, ча­му Тац­ця­на не хо­ча, каб на­ва­коль­ныя ве­да­лі пра яе ды­яг­наз: ма­ла ка­го лю­дзі ад­штур­хоў­ва­юць ад ся­бе так упар­та, як псі­хіч­на хво­рыя. Мно­гія гля­дзяць на іх з асця­ро­гай і па­да­зрэн­нем, цу­ра­юц­ца або пры­нам­сі ад­чу­ва­юць ся­бе ня­ём­ка ў іх пры­сут­нас­ці. Між тым, ду­маю, не па­мы­лю­ся, ка­лі ска­жу, што на са­мой спра­ве ў ася­род­дзі амаль кож­на­га ча­ла­ве­ка ёсць лю­дзі, якія па­ку­ту­юць на тое ці ін­шае псі­хіч­нае рас­строй­ства, і боль­шасць з нас на­ват не зда­гад­ва­юц­ца пра гэ­та.

Дак­та­ры-псі­хі­ят­ры ка­жуць, што сён­ня, дзя­ку­ю­чы ства­рэн­ню но­вых ле­каў, мно­гіх іх па­цы­ен­таў мож­на вяр­нуць у гра­мад­ства. Але ёсць ад­на праб­ле­ма: да­сяг­нен­ні фар­ма­ка­ло­гіі апя­рэ­дзі­лі га­тоў­насць гра­мад­ства да та­ко­га хо­ду па­дзей. Та­му гэ­тыя лю­дзі пра­цяг­ва­юць ад­чу­ваць ся­бе із­го­я­мі і вель­мі са­ро­ме­юц­ца свай­го за­хвор­ван­ня. Да са­ма­га апош­ня­га ча­су іх ні­хто не пад­трым­лі­ваў і ў са­цы­яль­ным пла­не, ад­но Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя ра­бі­ла тое, што маг­ло, у ме­жах сва­ёй кам­пе­тэн­цыі...

«А дзе ж са­мі хво­рыя

Але ка­лі Тац­ця­на ля­жа­ла ў баль­ні­цы два га­ды та­му, псі­ха­тэ­ра­пеўт ёй пад­ка­за­ла, што ў Мін­ску ад­крыў­ся клуб­ны дом для та­кіх па­цы­ен­таў як яна. Тац­ця­на ста­ла яго на­вед­ваць. «Тут мы ма­ем зно­сі­ны, па се­ра­дах у нас — кам­п'ю­тар­ныя кур­сы, па чац­вяр­гах га­ту­ем: тут ёсць муль­ты­вар­ка. Ма­ец­ца до­ступ да ін­тэр­нэ­ту, мо­жам па­гля­дзець ра­зам фільм...» — рас­па­вя­дае яна.

Больш за год сю­ды хо­дзіць і
37-га­до­вы Анд­рэй: «Тут усе на роў­ных, ні­хто не ты­кае паль­цам, мож­на доб­ра пра­вес­ці час». Ме­на­ві­та Анд­рэй су­стрэў мя­не на па­ды­хо­дзе: «Вы ка­рэс­пан­дэнт? Ха­дзем­це, я вас пра­вод­жу». І гэ­та бы­ло вель­мі да­рэ­чы, та­му што мне прый­шло­ся ня­ма­ла па­блу­каць на ўскра­і­не Мін­ска, па­куль я знай­шла не­аб­ход­ны бу­ды­нак. А ка­лі іш­ла за Анд­рэ­ем, спра­ба­ва­ла зра­зу­мець: ён су­пра­цоў­нік або ча­ла­век «з ды­яг­на­зам»? Звы­чай­ны муж­чы­на, хі­ба што во­чы тро­хі сум­ныя... І толь­кі фра­за «Вы поз­на, мно­гія з на­шых ужо пай­шлі да­до­му» да­зво­лі­ла зра­зу­мець, да якой ка­тэ­го­рыі яго за­лі­чыць.

Ды­рэк­тар клуб­на­га до­ма «Ад­кры­тая ду­ша» Воль­га Рыб­чын­ская толь­кі ўсміхаецца: «Ка­лі да нас пры­хо­дзі­лі ва­лан­цё­ры (бы­ло па­ру раз), дык яны пы­та­лі­ся: а дзе ж са­мі хво­рыя? Ма­быць, яны ча­ка­лі ўба­чыць неш­та з філь­маў жа­хаў, а тут усё спа­кой­на, звы­чай­ныя раз­мо­вы, ча­я­ван­ні...».

Да­рэ­чы, клуб­ны дом — гэ­та ма­дэль рэ­абі­лі­та­цыі лю­дзей з псі­хі­ят­рыч­ны­мі ды­яг­на­за­мі, якую рас­пра­ца­ва­лі са­мі лю­дзі з псі­хіч­ны­мі за­хвор­ван­ня­мі. Гэ­та ад­бы­ло­ся ў 1948 го­дзе ў ЗША. Спа­чат­ку гэ­та бы­ла гру­па са­ма­да­па­мо­гі, по­тым ту­ды за­пра­сі­лі сац­ра­бот­ні­каў. Ця­пер у све­це ка­ля 400 та­кіх клуб­ных да­моў.

У Бе­ла­ру­сі пер­шы клуб­ны дом «Ад­кры­тая ду­ша» ад­крыў­ся ў 2011 го­дзе. Гэ­та быў су­мес­ны пра­ект Бе­ла­рус­кай аса­цы­я­цыі са­цы­яль­ных ра­бот­ні­каў і са­юзаў даб­ра­чын­ных ар­га­ні­за­цый Ба­ва­рыі, клуб­на­га до­ма «Лас­таў­чы­на гняз­до» (Мюн­хен) пры фі­нан­са­вай пад­трым­цы фон­ду «Ак­цыя — ча­ла­век» (Гер­ма­нія). Пад­тры­маў гэ­тую ідэю і РНПЦ псі­хіч­на­га зда­роўя.

— Ця­пер мы пра­цу­ем ужо без фі­нан­са­вай пад­трым­кі ня­мец­ка­га фон­ду — з гэ­та­га го­да дзя­ку­ю­чы дзяр­жаў­на­му са­цы­яль­на­му за­ка­зу раз­ліч­ва­ем на фі­нан­са­вую да­па­мо­гу ад дзяр­жа­вы (ужо вый­гра­лі тэн­дар), — ка­жа Воль­га Рыб­чын­ская.

Да гэ­та­га для лю­дзей, хво­рых на шы­за­фрэ­нію, не іс­на­ва­ла са­цы­яль­ных па­слуг і рэ­абі­лі­та­цый­ных цэнт­раў. Больш за тое, шы­за­фрэ­нія з'яў­ля­ец­ца ме­ды­цын­скім су­праць­па­ка­зан­нем для та­го, каб атрым­лі­ваць да­па­мо­гу з бо­ку тэ­ры­та­ры­яль­на­га цэнт­ра са­цабс­лу­гоў­ван­ня на­сель­ніц­тва. Але ж та­кія лю­дзі так­са­ма ма­юць па­трэ­бу ў да­па­мо­зе з бо­ку гра­мад­ства!

Сён­ня ў клу­бе на­ліч­ва­ец­ца ка­ля 80 чле­наў: не толь­кі з Мін­ска, але і пры­га­ра­даў, а так­са­ма Ла­гой­ска і Ба­ры­са­ва.

Дры­му­чыя стэ­рэа­ты­пы... аду­ка­ва­ных лю­дзей

— Мы пра­цу­ем з людзь­мі з шы­за­фрэ­ні­яй, псі­хо­за­мі, псі­ха­тыч­ны­мі рас­строй­ства­мі і з людзь­мі з рас­строй­ства­мі на­строю (сю­ды ад­но­сяц­ца дэ­прэ­сія, бі­па­ляр­нае рас­строй­ства), — ка­жа Воль­га. — Мы ра­зу­ме­ем асаб­лі­вас­ці та­кіх лю­дзей, спа­кой­на ста­вім­ся, ка­лі пры­хо­дзіць ча­ла­век ва ўзбу­джа­ным ста­не, ра­зу­ме­ем, што па­трэ­бен час, каб ён асво­іў­ся ў нас.

— Пра­ца­ваць з імі не так скла­да­на, як зда­ец­ца на пер­шы по­гляд, — за­пэў­ні­вае мя­не сац­ра­бот­нік. — Сю­ды пры­хо­дзяць усё ж та­кі лю­дзі з ак­тыў­най жыц­цё­вай па­зі­цы­яй. Раз яны вы­ра­шы­лі не ся­дзець до­ма і прый­шлі да нас у клуб­ны дом, зна­чыць, на­стро­е­ны на па­зі­тыў­ныя зме­ны. Скла­да­ных сі­ту­а­цый я і не ўзга­даю. Мо­жа, ча­сам ха­це­ла­ся б боль­шай ак­тыў­нас­ці з іх бо­ку, але мы ра­зу­ме­ем, што мно­гія пры­ма­юць моц­ныя снат­вор­ныя. Та­му не ўсе мо­гуць пры­му­сіць ся­бе прый­сці да нас к 9 ра­ні­цы. Гэ­та ча­сам фі­зіч­на не­рэ­аль­на пас­ля до­зы таб­ле­так.

Яшчэ ад­на асаб­лі­васць: для та­го, каб ча­ла­век у нас ад­крыў­ся і пра­явіў ся­бе, трэ­ба, каб прай­шло шмат ча­су, на­прык­лад, паў­го­да, год... Спа­чат­ку яны ні­чо­га не хо­чуць пра ся­бе рас­па­вя­даць. Але пас­ля па­ці­ху, ба­ча­чы, што ўсе на­во­кал на­стро­е­ны пры­яз­на, па­ці­ху рас­кры­ва­юц­ца. По­тым лю­дзі па­чы­на­юць су­стра­кац­ца ад­но з ад­ным ужо і за ме­жа­мі клуб­на­га до­ма, за­вяз­ва­юц­ца сяб­роў­скія ста­сун­кі...

Мы ўсе ра­зам хо­дзім на вы­ста­вы, у му­зеі, тэ­ат­ры. Хоць ад­ной­чы быў абу­раль­ны вы­па­дак. Не­як мы збі­ра­лі­ся на­ве­даць адзін з му­зе­яў. Па­пя­рэд­не па­тэ­ле­фа­на­ва­лі, ска­за­лі, што ха­це­ла б прый­сці гру­па лю­дзей з ін­ва­лід­нас­цю. У нас спы­та­лі, з-за ча­го ін­ва­лід­насць, і мы ад­ка­за­лі, што з-за псі­хіч­на­га за­хвор­ван­ня. Су­пра­цоў­ні­ца му­зея бы­ла вель­мі здзіў­ле­на і за­яві­ла, што яны не хо­чуць ба­чыць у ся­бе ў му­зеі чле­наў на­ша­га клуб­на­га до­ма. А мы бы­лі ў шо­ку, да­ве­даў­шы­ся, якое ў яе ўяў­лен­не пра та­кіх лю­дзей і ча­го яна ча­кае ад іх! На­яў­насць та­кіх дры­му­чых стэ­рэа­ты­паў бы­ло асаб­лі­ва дзіў­на на­зі­раць у аду­ка­ва­на­га ча­ла­ве­ка з сфе­ры куль­ту­ры. Даў­но па­ра зра­зу­мець, што ча­ла­век з псі­хіч­ным за­хвор­ван­нем — не той, хто бу­дзе бе­гаць па му­зеі і пса­ваць кар­ці­ны, — з го­рыч­чу за­ўва­жы­ла Воль­га Рыб­чын­ская.

--------

Са­праў­ды, стэ­рэа­ты­паў у да­чы­нен­ні да гэ­тых лю­дзей усё яшчэ шмат. Так, не­ка­то­рыя лі­чаць, што лю­дзі з псі­хіч­ны­мі за­хвор­ван­ня­мі ма­юць ніз­кі ін­тэ­лект, пра­сцей ка­жу­чы, дур­ні, — рас­па­вя­дае Воль­га. — І ад­па­вед­на ста­вяц­ца да іх. Але ін­тэ­лект і псі­хіч­нае за­хвор­ван­не звы­чай­на ні­як не звя­за­ны па­між са­бой. Ся­род та­кіх лю­дзей, як і ся­род зда­ро­вых, ёсць больш ра­зум­ныя і менш.

І ўзро­вень агрэ­сіў­нас­ці ў та­кіх лю­дзей та­кі ж, як і ся­род зда­ро­вых. І ка­лі вы­пад­кі агрэ­сіў­нас­ці ўсё ж бы­ва­юць, то гэ­та, як пра­ві­ла, не та­му, што ча­ла­век з псі­хіч­ным за­хвор­ван­нем агрэ­сіў­ны, а та­му, што на яго ня­пра­віль­на рэ­агу­юць і ён па­чы­нае аба­ра­няц­ца. І час­ця­ком аба­ра­ня­ец­ца мац­ней, чым та­го па­тра­буе сі­ту­а­цыя, та­му што ён і так «на мя­жы».

Да­рэ­чы, спе­цы­я­ліс­та­мі да­ка­за­на, што са­мую сур'­ёз­ную не­бяс­пе­ку ў гра­мад­стве ўяў­ляе ма­ла­ды псі­хіч­на зда­ро­вы бес­пра­цоў­ны муж­чы­на ва ўзрос­це ад 18 да 25 га­доў, асаб­лі­ва ка­лі ён зна­хо­дзіц­ца пад уплы­вам ал­ка­го­лю або нар­ко­ты­каў. Псі­хіч­на хво­рыя (ка­лі вы­клю­чыць хво­рых на ал­ка­га­лізм і нар­ка­ма­нію) здзяйс­ня­юць менш за 2% з усіх гвал­тоў­ных зла­чын­стваў.

Р.S. Ка­лі іш­ла пра­ца над гэ­тым ар­ты­ку­лам, мы да­ве­да­лі­ся, што з мі­ну­ла­га го­да ў Мін­ску пра­цуе яшчэ ад­на ўста­но­ва для лю­дзей з псі­хіч­ны­мі за­хвор­ван­ня­мі — Цэнтр «Ад­кры­ты дом», ство­ра­ны Бе­ла­рус­кім та­ва­рыст­вам Чыр­во­на­га Кры­жа пры пад­трым­цы Чыр­во­на­га Кры­жа Іс­лан­дыі.

Свят­ла­на Бусь­ко

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.