Вы тут

«Мін­ская мі­лі­цыя бы­ла ўзор­най у Са­ю­зе»


Як у ста­лі­цы зма­га­лі­ся з пе­ша­хо­да­мі-па­ру­шаль­ні­ка­мі і ла­ві­лі ра­ба­валь­ні­каў

18 жніў­ня ста­ліч­ная мі­лі­цыя ад­зна­чыць сваё 70-год­дзе. На­пя­рэ­дад­ні свят­ка­ван­ня сва­і­мі ўспа­мі­на­мі аб пра­цы ў ста­ліч­ных пра­ва­ахоў­ных ор­га­нах са «Звяз­дой» шчы­ра па­дзя­ліў­ся Вік­тар ПІСКА­РОЎ, бы­лы мі­ністр унут­ра­ных спраў БССР, які да та­го ж на пра­ця­гу 12 га­доў уз­на­чаль­ваў Упраў­лен­не ўнут­ра­ных спраў Мінск­ага гар­вы­кан­ка­ма.

1— Вік­тар Аляк­се­е­віч, ці доб­ра па­мя­та­е­це тыя ча­сы, ка­лі ўпер­шы­ню тра­пі­лі ў Мінск?

— Гэ­та ад­бы­ло­ся ў ся­рэ­дзі­не 50-х, а па­ча­ла­ся мая кар'­е­ра ў мі­лі­цыі яшчэ на Па­лес­сі. У 1951 го­дзе мя­не, кам­са­моль­ца, на­кі­ра­ва­лі на служ­бу і пры­зна­чы­лі па­моч­ні­кам на­чаль­ні­ка па­літ­час­ці ўпраў­лен­ня мі­лі­цыі Па­лес­кай воб­лас­ці. У той час пра­ва­ахоў­ныя ор­га­ны бы­лі ўкам­плек­та­ва­ны бы­лы­мі фран­та­ві­ка­мі, пар­ты­за­на­мі. Зра­зу­ме­ла, без во­пы­ту і аду­ка­цыі, — але ме­лі яны вя­лі­кую во­лю. На­пры­кан­цы 50-х боль­шасць су­пра­цоў­ні­каў мі­лі­цыі ўсё ж та­кі атры­ма­ла ся­рэд­нюю аду­ка­цыю. Ад­дзя­лен­ні ста­ліч­най мі­лі­цыі спа­чат­ку пе­ра­важ­на мес­ці­лі­ся ў драў­ля­ных ба­ра­ках, а ўжо пас­ля бы­лі пе­ра­ве­дзе­ны ў больш кам­форт­ныя па­мяш­кан­ні.

Ка­лі да нас пры­яз­джа­лі жур­на­ліс­ты з ЗША, я ім пры­во­дзіў ста­тыс­ты­ку: з 1962 па 1982 год на­сель­ніц­тва ста­лі­цы Бе­ла­ру­сі па­вя­лі­чы­ла­ся ў два ра­зы, а зла­чын­насць змен­шы­ла­ся ў тры ра­зы! Ха­ця, як усе доб­ра ве­да­юць, рост зла­чын­нас­ці аб­умоў­ле­ны рос­там на­сель­ніц­тва. У той час, дзя­ку­ю­чы на­ма­ган­ням Кі­ры­ла Ма­зу­ра­ва, Пан­це­ляй­мо­на Па­на­ма­рэн­кі, Пят­ра Ма­шэ­ра­ва атры­ма­ла­ся пе­ра­тва­рыць Бе­ла­русь у ад­ну з са­мых раз­ві­тых са­вец­кіх рэс­пуб­лік і ў пра­мыс­ло­вас­ці, і ў сель­скай гас­па­дар­цы.

— Ці­ка­ва, а як у той час жы­ло­ся мі­лі­цы­я­не­рам?

— За­ро­бак у мі­лі­цыі ні­ко­лі не быў вы­со­кім. Ад­нак бы­лі пэў­ныя льго­ты. На­прык­лад, мі­лі­цы­я­не­ры аплоч­ва­лі толь­кі 50 пра­цэн­таў ад усіх ка­му­наль­ных пла­ця­жоў. Так­са­ма на­шы су­пра­цоў­ні­кі ме­лі пра­ва на бяс­плат­ныя пу­цёў­кі на ад­па­чы­нак, бяс­плат­ны пра­езд у гра­мад­скім транс­пар­це. Да­ро­га да са­на­то­рыя, між ін­шым, так­са­ма аплоч­ва­ла­ся. З ча­сам льго­ты ў мі­лі­цы­я­не­раў знік­лі, а за­ро­бак так і за­стаў­ся ра­ней­шым.

— Вы, на­пэў­на, доб­ра па­мя­та­е­це, што бы­ло бі­чом мін­скай зла­чын­нас­ці?

— Зла­чын­насць у Мін­ску ха­рак­та­ры­за­ва­ла­ся кра­дзя­жа­мі. Яны скла­да­лі 70-75 пра­цэн­таў ад агуль­най коль­кас­ці зла­чын­стваў. На ўсё жыц­цё ў па­мя­ці за­ста­ла­ся ад­на гіс­то­рыя. Ад­ной­чы ў го­ра­дзе пай­шла се­рыя кра­дзя­жоў ма­тэ­ры­яль­ных каш­тоў­нас­цяў. Кож­ную пят­ні­цу мы атрым­лі­ва­лі па два-тры ра­ба­ван­ні! Мы па­раз­ва­жа­лі, пры­кі­ну­лі, што дзей­ні­чаць мо­жа шай­ка, якая ў вы­хад­ныя з'яз­джае і збы­вае на­ра­ба­ва­нае. Мя­не на­ват пе­ра­ка­на­лі па­ста­віць пост ка­ля вя­лі­ка­га до­ма на ву­лі­цы Пры­тыц­ка­га, але на­ват з ім мы ўсё роў­на бы­лі вы­му­ша­ны за­фік­са­ваць яшчэ адзін кра­дзеж. Урэш­це іх за­тры­ма­лі — у рэ­ста­ра­не «Патс­дам». Зла­чын­ца­мі ака­за­лі­ся хлоп­цы з да­во­лі га­вар­кі­мі проз­ві­шча­мі — Чал­па­наў і Вар­га­наў.

Што ты­чыц­ца за­бой­стваў, боль­шасць з іх ме­лі бы­та­вую гле­бу. Так­са­ма быў пэў­ны пе­ры­яд, ка­лі па­між людзь­мі ак­тыў­на рас­паў­сюдж­ва­ла­ся ве­ра ў па­га­лос­кі. У ра­ё­не кам­воль­на­га кам­бі­на­та ад­ной­чы су­дзі­лі зла­чын­цу за згвал­та­ван­не дзяў­чы­ны. А па го­ра­дзе пай­шлі чут­кі пра яго вы­зва­лен­не. У вы­ні­ку на­тоўп акру­жыў суд, кры­чаў, за­вя­за­ла­ся бой­ка, і мы ледзь па­спе­лі вы­рвац­ца ад­туль і вы­вез­ці асу­джа­на­га.

— А ці бы­лі ў ста­лі­цы ра­ё­ны, якія вы­зна­ча­лі­ся вы­со­кім уз­роў­нем зла­чын­нас­ці?

— Та­кіх не бы­ло. У нас на­огул па ўсім го­ра­дзе быў вель­мі доб­ры ўзро­вень уза­е­ма­дзе­ян­ня жы­ха­роў з мі­лі­цы­яй.

А вось чым да­лей мы ады­хо­дзі­лі ад вай­ны, тым больш яск­ра­ва мя­няў­ся тып зла­чын­цы. У ста­лі­цы ў са­вец­кія ча­сы бы­лі і кра­дзя­жы, і за­бой­ствы, і ху­лі­ган­ствы. Не бы­ло толь­кі нар­каз­ла­чын­стваў. Не­як з пра­па­но­вай на­вес­ці па­ра­дак з пе­ша­хо­да­мі на да­ро­гах ста­лі­цы да мя­не звяр­нуў­ся Мі­ка­лай Слюнь­коў, та­га­час­ны пер­шы сак­ра­тар Мінскага гаркама партыі. На асаб­лі­ва «ба­я­вых» пе­ра­хо­дах мы вы­стаў­ля­лі да 10 ін­спек­та­раў! Штра­фа­ва­лі за год па паў­міль­ё­на ча­ла­век. Па­мя­таю, як тэ­ле­фа­нуе мне адзін з мі­ніст­раў і ледзь не кры­чыць у слу­хаў­ку: «Маю жон­ку аштра­фа­валі!». А я яму ад­каз­ваю: «Ня­хай дзя­куе Бо­гу, што жы­вая за­ста­ла­ся! Маю трой­чы штра­фа­ва­лі. Ня­хай хо­дзіць на зя­лё­ны, а ста­іць на чыр­во­ны. Больш мне не зва­ні!» А ця­пер мне пры­ем­на ад та­го, што ідзеш па ву­лі­цы, лю­дзі па­вод­зяць ся­бе дыс­цып­лі­на­ва­на і пра­пус­ка­юць ма­шы­ны. А ка­лі нех­та і пе­ра­бя­гае да­ро­гу, дык гэ­та хут­чэй вы­клю­чэн­не з пра­ві­лаў.

— Вік­тар Аляк­се­е­віч, у агуль­ным пла­не Мінск быў кры­мі­на­ген­ным го­ра­дам?

— Не! І па су­пра­цоў­ні­ках, і па сі­ту­а­цыі наш го­рад быў узор­ным у маштабе Мі­ніс­тэрс­тва ўнут­ра­ных спраў СССР. Па ба­раць­бе са зла­чын­нас­цю нам атры­ма­ла­ся зра­біць яго ад­ным з леп­шых у Са­ю­зе, што пацвярджалі міністры Мікалай Шчолакаў, Віталь Федарчук, Аляксандр Уласаў, якія наведвалі сталіцу.

— На якія рэ­чы вы ра­бі­лі ўпор у ра­бо­це ў мі­лі­цыі?

— На не­па­срэд­най пра­цы з су­пра­цоў­ні­ка­мі. Я імк­нуў­ся, каб кож­ны на­чаль­нік кла­па­ціў­ся пра сва­іх пад­на­ча­ле­ных, шу­каў для служ­бы лю­дзей, якія ў цяж­кіх аб­ста­ві­нах здо­ле­юць «за­ха­ваць твар». Пры мне з га­рад­ской мі­лі­цыі вый­шлі больш за 20 ге­не­ра­лаў! Гэ­та цэ­лая пле­я­да лю­дзей, якія ўклад­ва­лі сваю ду­шу ў агуль­ную спра­ву. Але пы­тан­не кам­плек­та­цыі як ста­я­ла ра­ней, так і ста­іць сён­ня пе­рад на­мі. На жаль, не так шмат лю­дзей, у тым лі­ку і ў мі­лі­цыі, якія глы­бо­ка ра­зу­ме­юць цяж­касць і ад­каз­насць служ­бы мі­лі­цы­я­не­ра. Ра­ней як ад­бі­ра­лі ў пра­ва­ахоў­ныя ор­га­ны? Раз­ва­жа­лі: «Гэ­ты не мае су­дзі­мас­цяў, у мі­лі­цыю не да­стаў­ляў­ся, а зна­чыць — па­ды­хо­дзіць»! Але гэ­та ўсё фар­маль­на, знеш­нія фак­та­ры, а іх не толь­кі не­да­стат­ко­ва, яны на­огул не ха­рак­та­ры­зу­юць ча­ла­ве­ка, яго здоль­насць слу­жыць у мі­лі­цыі. Тым больш мі­лі­цыя час­та мае спра­ву з так зва­ны­мі ад­кі­да­мі гра­мад­ства: ху­лі­га­на­мі, ра­баў­ні­ка­мі, нар­ка­ма­на­мі... І вель­мі важ­на мі­лі­цы­я­не­ру вы­тры­маць пе­рад спа­ку­сай, пра­явіць ха­рак­тар і паў­плы­ваць на сі­ту­а­цыю. Лю­бы су­пра­цоў­нік мі­лі­цыі па­ві­нен мець ба­га­ты жыц­цё­вы во­пыт. У ін­шым вы­пад­ку што ма­ла­ды ўчаст­ко­вы здо­лее зра­біць для лю­дзей? Так, тэ­а­рэ­тыч­на ён бу­дзе пад­рых­та­ва­ны, але ж гэ­та не ўсё... Што ты­чыц­ца кам­плек­та­ван­ня пра­ва­вых кла­саў, не­аб­ход­на ба­чыць не толь­кі жа­дан­не са­мо­га вуч­ня, а ўяў­ляць са­бе яго ўнут­ра­ную га­тоў­насць да та­кой ад­каз­най пра­цы. Бо ёсць тыя ры­сы ха­рак­та­ру, якія за­клад­ва­юц­ца нам толь­кі та­там і ма­май.

Та­рас ШЧЫ­РЫ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?