Вы тут

Рэд­кае хо­бі Талс­то­га


Як зра­біць са злоў­ле­най ры­бы су­ве­нір?

Ва­ле­рый Талс­той, стар­шы опер­упаў­на­ва­жа­ны ад­дзя­лен­ня кры­мі­наль­на­га вы­шу­ку Шу­мі­лін­ска­га ра­ён­на­га ад­дзе­ла ўнут­ра­ных спраў, у воль­ны час за­хап­ля­ец­ца ры­бал­кай і так­сі­дэр­мі­яй рыб. Апош­няе — да­во­лі рэд­кае хо­бі.

1Без­умоў­на, пры зна­ём­стве я не мог не за­пы­таць: мо ма­ёр мі­лі­цыі — на­шча­дак сла­ву­та­га пісь­мен­ні­ка? Ён сціп­ла пры­знаў­ся, што дак­лад­на ве­дае сва­іх прод­каў да трэ­ця­га ка­ле­на, а глы­бей... Хут­чэй за ўсё, са зна­ка­мі­тым гра­фам яны цёз­кі, і не бо­лей.

Да­рэ­чы, ся­род цы­тат вя­до­мых лю­дзей пра ры­бал­ку аў­тар гэ­тых рад­коў знай­шоў тро­хі ад Талс­то­га: «Пас­ля ад'­ез­ду док­та­ра Сяр­гей Іва­на­віч па­жа­даў ехаць з ву­дай на ра­ку. Ён лю­біў ву­дзіць ры­бу і як быц­цам га­на­рыў­ся тым, што мо­жа лю­біць та­кі дур­ны за­ня­так». Для Ва­ле­рыя Талс­то­га, які на пра­цы, мож­на лі­чыць, так­са­ма «ры­бак»: ло­віць уся­кую «кры­мі­наль­ную ры­бу», ры­бал­ка — доб­ры спо­саб ад­па­чыць, а так­сі­дэр­мія — вель­мі за­хап­ляль­ны за­ня­так. Бы­ло б з ча­го ра­біць чу­ча­лы! Ка­лі ёсць маг­чы­масць, Ва­ле­рый ад­ра­зу едзе на рыб­ныя мес­цы, якіх ве­дае ня­ма­ла.

— Ро­дам я з Бе­шан­ко­віч. Там і сён­ня мае баць­кі жы­вуць. Баць­ка, Ле­а­нід Ры­го­ра­віч, дзя­куй Бо­гу, поў­ны сіл, пра­цуе бу­даў­ні­ком. Свят­ла­на Іва­наў­на, ма­ма, хоць і на пен­сіі, але па-ра­ней­ша­му пра­цуе швач­кай. У га­рад­скім па­сёл­ку Бе­шан­ко­ві­чы я скон­чыў шко­лу, ад­туль пай­шоў слу­жыць у ар­мію. По­тым ву­чыў­ся ў Ма­гі­лёў­скай ся­рэд­няй шко­ле мі­лі­цыі. Па раз­мер­ка­ван­ні тра­піў у Шу­мі­лі­на. У нас з жон­кай Ак­са­най (яна да дэ­крэт­на­га водпуску пра­ца­ва­ла ў ра­ён­ным ад­дзе­ле аду­ка­цыі на­чаль­ні­кам ме­та­дыч­на­га ка­бі­не­та. — Аўт.) два хлоп­чы­кі. Ула­ду — 9 га­доў, Дзі­му — 2 га­ды і 7 ме­ся­цаў. Вя­до­ма, ста­рэй­ша­га сы­на, ка­лі вель­мі про­сіц­ца, бя­ру на ры­бал­ку, ды па­куль, ві­даць, за­ра­на. Хлоп­чык хут­ка стам­ля­ец­ца, ды ж яшчэ і ка­ма­ры ку­са­юць (смя­ец­ца). Я ся­бе доб­ра па­мя­таю ў та­кім уз­рос­це: баць­ка га­дзі­на­мі ла­віў, а я жаб на бе­ра­зе га­няў, — рас­каз­вае Ва­ле­рый Ле­а­ні­да­віч.

На­огул, мой ге­рой — ча­ла­век з па­чуц­цём гу­ма­ру. Мо та­му ча­мусь­ці рап­там пад­час на­шай гу­тар­кі ўспом­ні­ла­ся са­вец­кая ка­ме­дыя «Трое ў лод­цы, не лі­ча­чы са­ба­кі». Па­мя­та­е­це эпі­зод, ка­лі ў ка­вяр­ні ўсе рас­каз­ва­лі па чар­зе пра гі­ганц­кую па па­ме­рах ры­бу, якая ві­се­ла на сця­не? Кож­ны — што ён зла­віў. А ка­лі ры­ба ўпа­ла, ака­за­ла­ся, што яна з гіп­су. Ра­зам з Ва­ле­ры­ем Ле­а­ні­да­ві­чам па­смя­я­лі­ся, ка­лі ўспом­ні­лі гэ­та.

Рас­каз­ва­ю­чы пра сваю са­мую вя­лі­кую па па­ме­рах і ва­зе ры­бу, мой су­раз­моў­ца хва­ля­ваў­ся, што не па­ве­ру. Ле­тась у каст­рыч­ні­ку ён зла­віў шчу­па­ка ва­гой 8,4 кі­ла­гра­ма.

Во­пыт­ны ры­бак шчы­ра па­дзя­ліў­ся сак­рэ­та­мі, чым і на што ло­віць. Час­цей за ўсё ры­ба­чыць на ма­тор­цы. Так­сі­дэр­мі­яй за­ці­ка­віў­ся не­ча­ка­на.

— Ні­хто мя­не не ву­чыў. Неш­та пра­чы­таў, сю­жэ­ты па тэ­ле­ба­чан­ні па­гля­дзеў і вы­ра­шыў па­спра­ба­ваць. З не­каль­кіх шчу­па­коў ужо зра­біў чу­ча­лы, ды до­ма толь­кі адзін за­стаў­ся. Цес­цю ад­на­го па­да­рыў, сяб­рам — яшчэ па­рач­ку...

Зра­біць чу­ча­ла ры­бы не так ужо і скла­да­на, сцвяр­джае Талс­той і з ах­во­тай рас­кры­вае сак­рэ­ты так­сі­дэр­міс­та.

Ры­бе ад­ра­за­юць га­ла­ву, вы­ра­за­юць з яе мя­са, жаб­ры. По­тым га­ла­ву трэ­ба па­клас­ці ў соль або ў са­ля­ны рас­твор. У апош­нім со­лі па­він­на быць да­стат­ко­ва, каб яна ўжо больш не рас­тва­ра­ла­ся. Не­ка­то­рыя так­сі­дэр­міс­ты, каб пра­ве­рыць, ці ха­пае со­лі, кі­да­юць у ва­ду яй­ка. І ка­лі яно не то­не, со­лі больш не трэ­ба. Каб доб­ра «за­са­лі­ла­ся» тая га­ла­ва, трэ­ба па­ча­каць 1,5-2 тыд­ні. По­тым «на­рых­тоў­ку» трэ­ба доб­ра пра­мыць у ха­лод­най ва­дзе і па­клас­ці пры­клад­на на су­ткі ў каст­ру­лю з ва­дой. Пе­ры­я­дыч­на не­аб­ход­на мя­няць ва­ду і аб­мы­ваць га­ла­ву. Га­лоў­нае, каб ліш­няя соль уся вый­шла, інакш, ка­лі по­тым бу­дзе­це па­кры­ваць ла­кам, соль бу­дзе пра­сту­паць на па­верх­ні га­ла­вы, што са­псуе ўвесь вы­гляд.

— Пас­ля апра­цоў­кі сол­лю бя­ром рыб­ную га­ла­ву, рас­цяг­ва­ем жаб­ры і пры­клад­ва­ем да ка­вал­ка драў­ня­на-струж­ка­вай пліт­кі або дош­кі, у якой за­га­дзя зроб­ле­ны дзі­рач­кі. Ніт­ка­мі га­ла­ву пры­шы­ва­ем. Па­шчу ры­бы фік­су­ем з да­па­мо­гай па­ла­чак ці алоў­каў. З ва­чы­ма я ні­чо­га не раб­лю. Ве­даю, што мож­на во­чы ад ляль­кі ўстаў­ляць, але ў мя­не і так атрым­лі­ва­ец­ца доб­ра. У чу­чал ма­іх рыб во­чы на­ту­раль­ныя. Звы­чай­на лаў­лю шчу­па­ка для так­сі­дэр­міі ў пе­ры­яд жо­ру: у каст­рыч­ні­ку, ліс­та­па­дзе, ка­лі час­цей за ўсё ўжо ёсць ацяп­лен­не ў ква­тэ­ры. Дош­ку з га­ла­вой ры­бы пры­вяз­ваю да ба­та­рэі або кла­ду на­верх. Ка­лі яна поў­нас­цю вы­сы­хае, ста­но­віц­ца як ка­мень. Зна­чыць, га­то­вая да афар­боў­кі ла­кам... Лак бя­ром бяс­ко­лер­ны.

Ва­ле­рый за­пра­сіў яшчэ раз у гос­ці. Трэ­ба бу­дзе вы­брац­ца... Мо і на ры­бал­ку возь­ме, а по­тым па­ка­жа ў дэ­та­лях, як ра­біць пры­го­жы су­ве­нір?

Жон­ка Ва­ле­рыя Ак­са­на да­да­ла, што ён яшчэ і доб­ры ку­хар: ка­лі ры­бу зло­віць — смач­ная стра­ва га­ран­та­ва­на. Да за­хап­лен­няў му­жа ста­віц­ца... Ну, пе­ры­я­дыч­на, як мно­гія жан­чы­ны тро­хі не­за­да­во­ле­ная бы­вае: «Зноў на ры­бу ідзеш, каб до­ма ні­чо­га не ра­біць?!» Але, без­умоў­на, яна га­на­рыц­ца та­кім му­жам. Ва­ля­вы ча­ла­век, яко­га па­ва­жа­юць ка­ле­гі, але ба­яц­ца зла­чын­цы — та­кі ён, Талс­той з Шу­мі­лі­на.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Шу­мі­лі­на — Ві­цебск

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».