Вы тут

Най­вы­шэй­шы пі­ла­таж


У на­шай кра­і­не з'я­віц­ца авія­цый­ная ака­дэ­мія

У хо­дзе ра­бо­чай су­стрэ­чы Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі з мі­ніст­рам транс­пар­ту і ка­му­ні­ка­цый Ана­то­лем Сі­ва­ком і пер­шым на­мес­ні­кам кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Аляк­санд­рам Радзь­ко­вым аб­мяр­коў­ва­ла­ся пра­па­но­ва аб пе­ра­ўтва­рэн­ні Мінск­ага дзяр­жаў­на­га вы­шэй­ша­га авія­цый­на­га ка­ле­джа ў ака­дэ­мію, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

Прэ­зі­дэнт рас­тлу­ма­чыў вы­ня­сен­не гэ­та­га пы­тан­ня на пуб­ліч­нае аб­мер­ка­ван­не вы­ключ­най важ­нас­цю за­ха­ван­ня аду­ка­цый­най ба­зы для пад­рых­тоў­кі авія­цый­ных спе­цы­я­ліс­таў, каб не да­пус­ціць уз­нік­нен­ня праб­лем, з які­мі, на­прык­лад, су­тык­ну­ла­ся Ра­сія, дзе не­да­стат­ко­вы пра­фе­сій­ны ўзро­вень лёт­на­га скла­ду пры­вёў да шэ­ра­гу ава­рый і ка­та­строф. Пры гэ­тым Прэ­зі­дэнт асаб­лі­ва пад­крэс­ліў, што раз­мо­ва па­він­на вес­ці­ся не аб фар­маль­ным змя­нен­ні наз­вы або ста­ту­су, а аб глы­бін­най рэ­фор­ме.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы па­ці­ка­віў­ся ва ўдзель­ні­каў су­стрэ­чы не­аб­ход­нас­цю пра­па­на­ва­на­га пе­ра­ўтва­рэн­ня, звя­за­ны­мі з гэ­тым ма­тэ­ры­яль­ны­мі за­тра­та­мі. Ад­ным з пунк­таў аб­мер­ка­ван­ня так­са­ма ста­ла пы­тан­не аб не­аб­ход­нас­ці пе­ра­да­чы гэ­тай уста­но­вы з ве­дан­ня Мінт­ран­са Мі­ніс­тэр­ству аду­ка­цыі. Прэ­зі­дэнт пад­крэс­ліў, што ў лю­бым вы­пад­ку га­лоў­ная за­да­ча за­клю­ча­ец­ца ў зна­хо­джан­ні леп­ша­га ва­ры­ян­та з пунк­ту гле­джан­ня эфек­тыў­нас­ці пра­па­на­ва­ных пе­ра­ўтва­рэн­няў.

Ана­толь Сі­вак да­ла­жыў, што з фар­маль­на­га пунк­ту гле­джан­ня не­аб­ход­насць змя­нен­ня ста­ту­су вы­клі­ка­на тым, што Ко­дэкс аб аду­ка­цыі не пра­ду­гледж­вае на­яў­нас­ці та­ко­га ві­ду на­ву­чаль­ных уста­ноў, як вы­шэй­шы ка­ледж. Але, без­умоў­на, ма­ец­ца на ўва­зе так­са­ма глы­бо­кая рэ­фор­ма з пунк­ту гле­джан­ня якас­ці аду­ка­цыі. «Ка­ледж рых­туе спе­цы­я­ліс­таў вы­шэй­шай і ся­рэд­не­тэх­ніч­най аду­ка­цыі, але сён­ня трэ­ба зра­біць крок на­пе­рад», — ад­зна­чыў мі­ністр.

Па вы­ні­ках ра­бо­чай су­стрэ­чы Ана­толь Сі­вак рас­ка­заў жур­на­ліс­там, што ка­ледж і ства­ра­е­мую на яго ба­зе авія­цый­ную ака­дэ­мію вы­ра­ша­на па­кі­нуць у ве­дан­ні га­лі­но­ва­га мі­ніс­тэр­ства. Па­вод­ле яго слоў, раз­мо­ва іш­ла не толь­кі аб ка­ле­джы і пад­рых­тоў­цы кад­раў для авія­цый­най га­лі­ны, але і аб пад­рых­тоў­цы спе­цы­я­ліс­таў для ўсёй транс­парт­най га­лі­ны кра­і­ны.

Пра­па­ну­ец­ца, што ака­дэ­мія бу­дзе ство­ра­на на пра­ця­гу го­да. Пры гэ­тым пла­ну­ец­ца ма­дэр­ні­за­цыя ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­най ба­зы, па­вы­сяц­ца па­тра­ба­ван­ні да вы­клад­чыц­ка­га скла­ду.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».