Вы тут

За­кон Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь


Аб уня­сен­ні змя­нен­няў і да­паў­нен­няў у не­ка­то­рыя за­ко­ны Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па пы­тан­нях за­бес­пя­чэн­ня бяс­пе­кі да­рож­на­га ру­ху

Пры­ня­ты Па­ла­тай прад­стаў­ні­коў  24 чэр­ве­ня 2014 г.

Ухва­ле­ны Са­ве­там Рэс­пуб­лі­кі  26 чэр­ве­ня 2014 г.

Ар­ты­кул 1. Унес­ці ў ко­дэкс Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь аб ад­мі­ніст­ра­цый­ных пра­ва­па­ру­шэн­нях ад 21 кра­са­ві­ка 2003 го­да (На­цы­я­наль­ны рэ­естр пра­ва­вых ак­таў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, 2003 г.,
№ 63, 2/946, № 87, 2/980; 2006 г., № 111, 2/1242; 2010 г., № 16, 2/1651; № 300, 2/1750) на­ступ­ныя змя­нен­ні і да­паў­нен­ні:

1. У ар­ты­ку­ле 4.9:

у част­цы 1:

сло­вы «вы­пад­ку» і «част­кай 3» за­мя­ніць ад­па­вед­на сло­ва­мі «вы­пад­ках» і «част­ка­мі 3 і 4»;

пас­ля сло­ва «ру­ху» да­поў­ніць част­ку сло­ва­мі «, па­ру­шэн­ні пра­ві­лаў пры­пын­ку або ста­ян­кі»;

сло­вы «або срод­ка­мі фо­та- і кі­на­здым­кі, ві­дэа­за­пі­су» вы­клю­чыць;

у част­цы 4 сло­вы «Асо­ба, на­зва­ная ў част­цы 1 гэ­та­га ар­ты­ку­ла, лі­чыц­ца, што не пад­вяр­га­ла­ся ад­мі­ніст­ра­цый­на­му спаг­нан­ню» за­мя­ніць сло­ва­мі «Улас­нік (ула­даль­нік) транс­парт­на­га срод­ку не пад­ля­гае ад­мі­ніст­ра­цый­най ад­каз­нас­ці».

2. Част­ку 5 ар­ты­ку­ла 7.1 вы­клю­чыць.

3. У за­ўва­зе да ар­ты­ку­ла 18.9 сло­вы «пры­зна­ча­нае» і «ім» за­мя­ніць ад­па­вед­на сло­ва­мі «пры­чэп да яго, пры­зна­ча­ныя» і «іх».

4. У ар­ты­ку­ле 18.12:

аб­зац дру­гі част­кі 1 пас­ля сло­ва «па­ме­ры» да­поў­ніць сло­ва­мі «ад ад­ной»;

у част­цы 5:

у аб­за­цы пер­шым сло­вы «Ня­свое­ча­со­выя рэ­гіст­ра­цыя або пе­ра­рэ­гіст­ра­цыя транс­парт­на­га срод­ку, або не­пра­да­стаў­лен­не яго без уваж­лі­вай пры­чы­ны ў вы­зна­ча­ны тэр­мін для дзяр­жаў­на­га тэх­ніч­на­га агля­ду, або кі­ра­ван­не» за­мя­ніць сло­вам «Кі­ра­ван­не»;

у аб­за­цы дру­гім сло­вы «цяг­нуць» і «да дзвюх» за­мя­ніць ад­па­вед­на сло­ва­мі «цяг­не» і «ад ад­ной да трох»;

у аб­за­цы пер­шым част­кі 9 сло­вы «3 і 4» за­мя­ніць ад­па­вед­на ліч­ба­мі «3 — 5».

5. Ар­ты­кул 18.13 да­поў­ніць част­ка­мі 5 — 8 на­ступ­на­га змес­ту:

«5. Пе­ра­вы­шэн­не асо­бай, якая кі­руе транс­парт­ным срод­кам, уста­ноў­ле­най хут­ка­сці ру­ху, за­фік­са­ва­нае пра­цу­ю­чы­мі ў аў­та­ма­тыч­ным рэ­жы­ме спе­цы­яль­ны­мі тэх­ніч­ны­мі срод­ка­мі, якія ма­юць функ­цыі фо­та- і кі­на­здым­кі, ві­дэа­за­пі­су, ад дзе­ся­ці да двац­ца­ці кі­ла­мет­раў у га­дзі­ну —

цяг­не на­кла­дан­не штра­фу ў па­ме­ры пя­ці дзя­ся­тых ба­за­вай ве­лі­чы­ні.

6. Пе­ра­вы­шэн­не асо­бай, якая кі­руе транс­парт­ным срод­кам, уста­ноў­ле­най хут­ка­сці ру­ху, за­фік­са­ва­нае пра­цу­ю­чы­мі ў аў­та­ма­тыч­ным рэ­жы­ме спе­цы­яль­ны­мі тэх­ніч­ны­мі срод­ка­мі, якія ма­юць функ­цыі фо­та- і кі­на­здым­кі, ві­дэа­за­пі­су, ад двац­ца­ці да трыц­ца­ці кі­ла­мет­раў у га­дзі­ну —

цяг­не на­кла­дан­не штра­фу ў па­ме­ры дзвюх ба­за­вых ве­лі­чынь.

7. Пе­ра­вы­шэн­не асо­бай, якая кі­руе транс­парт­ным срод­кам, уста­ноў­ле­най хут­ка­сці ру­ху, за­фік­са­ва­нае спе­цы­яль­ны­мі тэх­ніч­ны­мі срод­ка­мі, якія пра­цу­юць у аў­та­ма­тыч­ным рэ­жы­ме і ма­юць функ­цыі фо­та- і кі­на­здым­кі, ві­дэа­за­пі­су, ад трыц­ца­ці да са­ра­ка кі­ла­мет­раў у га­дзі­ну — цяг­не на­кла­дан­не штра­фу ў па­ме­ры ча­ты­рох ба­за­вых ве­лі­чынь.

8. Пе­ра­вы­шэн­не асо­бай, якая кі­руе транс­парт­ным срод­кам, уста­ноў­ле­най хут­ка­сці ру­ху, за­фік­са­ва­нае спе­цы­яль­ны­мі тэх­ніч­ны­мі срод­ка­мі, якія пра­цу­юць у аў­та­ма­тыч­ным рэ­жы­ме і ма­юць функ­цыі фо­та- і кі­на­здым­кі, ві­дэа­за­пі­су, ад са­ра­ка і больш кі­ла­мет­раў у га­дзі­ну —

цяг­не на­кла­дан­не штра­фу ў па­ме­ры шас­ці ба­за­вых ве­лі­чынь.».

6. Ар­ты­кул 18.21 вы­клас­ці ў на­ступ­най рэ­дак­цыі:

«Ар­ты­кул 18.21. Не­вы­ка­нан­не па­тра­ба­ван­ня аб пры­пын­ку транс­парт­на­га срод­ку

1. Не­вы­ка­нан­не асо­бай, якая кі­руе транс­парт­ным срод­кам, па­тра­ба­ван­ня су­пра­цоў­ні­ка ор­га­наў унут­ра­ных спраў аб спы­нен­ні транс­парт­на­га срод­ку —

цяг­не на­кла­дан­не штра­фу ў па­ме­ры ад дзвюх да вась­мі ба­за­вых ве­лі­чынь.

2. Не­вы­ка­нан­не асо­бай, якая кі­руе транс­парт­ным сродкам, не­ад­на­ра­зо­вых па­тра­ба­ван­няў су­пра­цоў­ні­ка ор­га­наў унут­ра­ных спраў аб спы­нен­ні транс­парт­на­га срод­ку —

цяг­не на­кла­дан­не штра­фу ў па­ме­ры ад трох да дзе­ся­ці ба­за­вых ве­лі­чынь або па­збаў­лен­не пра­ва кі­ра­ван­ня транс­парт­ны­мі срод­ка­мі тэр­мі­нам да шас­ці ме­ся­цаў.

3. Дзе­ян­не, якое пра­ду­гле­джа­на част­кай 2 гэ­та­га ар­ты­ку­ла, што па­цяг­ну­ла пе­ра­сле­да­ван­не та­кой асо­бы су­пра­цоў­ні­ка­мі ор­га­наў унут­ра­ных спраў, —

цяг­не на­кла­дан­не штра­фу ў па­ме­ры ад пя­ці да двац­ца­ці ба­за­вых ве­лі­чынь з па­збаў­лен­нем пра­ва кі­ра­ван­ня транс­парт­ны­мі срод­ка­мі тэр­мі­нам да двух га­доў або без па­збаў­лен­ня.

За­ўва­га. 1. Па­тра­ба­ван­не су­пра­цоў­ні­ка ор­га­наў унут­ра­ных спраў аб спы­нен­ні транс­парт­на­га срод­ку па­він­на ад­па­вя­даць пра­ві­лам да­рож­на­га ру­ху.

2. Пад пе­ра­сле­да­ван­нем у част­цы 3 гэ­та­га ар­ты­ку­ла ра­зу­ме­ец­ца пе­ра­сле­да­ван­не су­пра­цоў­ні­ка­мі ор­га­наў унут­ра­ных спраў на транс­парт­ным срод­ку апе­ра­тыў­на­га пры­зна­чэн­ня з уклю­ча­ны­мі проб­ліс­ка­вы­мі сіг­на­ла­мі (ма­яч­ка­мі) сі­ня­га або сі­ня­га і чыр­во­на­га ко­ле­раў асо­бы кі­роў­цы транс­парт­на­га срод­ку, які не вы­ка­наў за­ве­да­ма ві­да­воч­ныя для яго за­кон­ныя не­ад­на­ра­зо­выя па­тра­ба­ван­ні су­пра­цоў­ні­ка ор­га­наў унут­ра­ных спраў аб спы­нен­ні транс­парт­на­га срод­ку. Пры гэ­тым з вы­ка­ры­стан­нем спе­цы­яль­на­га гу­ка­во­га сіг­на­лу ажыц­цяў­ля­ец­ца ін­фар­ма­ван­не ўдзель­ні­каў да­рож­на­га ру­ху аб не­аб­ход­нас­ці па­вы­шэн­ня ўваж­лі­вас­ці і вы­ка­нан­ня мер за­сця­ро­гі.».

7. У ар­ты­ку­ле 18.22:

з аб­за­ца пер­ша­га част­кі 3 сло­вы «з тэх­ніч­на да­пу­шчаль­най агуль­най ма­сай больш за 3,5 то­ны» вы­клю­чыць;

да­поў­ніць ар­ты­кул част­ка­мі 6 і 7 на­ступ­на­га змес­ту:

«6. Пры­пы­нак або ста­ян­ка транс­парт­на­га срод­ку з па­ру­шэн­нем пра­ві­лаў да­рож­на­га ру­ху або не­пра­ва­мер­ная ста­ян­ка транс­парт­на­га срод­ку на мес­цы, ад­ве­дзе­ным для ста­ян­кі транс­парт­ных срод­каў ін­ва­лі­даў, за­фік­са­ва­ныя пра­цу­ю­чы­мі ў аў­та­ма­тыч­ным рэ­жы­ме спе­цы­яль­ны­мі тэх­ніч­ны­мі срод­ка­мі, якія ма­юць функ­цыі фо­та- і кі­на­здым­кі, ві­дэа­за­пі­су, —

цяг­нуць на­кла­дан­не штра­фу ў па­ме­ры ад­ной ба­за­вай ве­лі­чы­ні.

7. Пры­пы­нак або ста­ян­ка гру­за­во­га аў­та­ма­бі­ля, аў­то­бу­са, ко­ла­ва­га трак­та­ра, са­ма­ход­най ма­шы­ны, пры­чэ­па з па­ру­шэн­нем пра­ві­лаў да­рож­на­га ру­ху, за­фік­са­ва­ныя пра­цу­ю­чы­мі ў аў­та­ма­тыч­ным рэ­жы­ме спе­цы­яль­ны­мі тэх­ніч­ны­мі срод­ка­мі, якія ма­юць функ­цыі фо­та- і кі­на­здым­кі, ві­дэа­за­пі­су, —

цяг­нуць на­кла­дан­не штра­фу ў па­ме­ры трох ба­за­вых ве­лі­чынь.».

Ар­ты­кул 2. Унес­ці ў Пра­цэ­су­аль­на-вы­ка­наў­чы ко­дэкс Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь аб ад­мі­ніст­ра­цый­ных пра­ва­па­ру­шэн­нях ад 20 снеж­ня 2006 го­да (На­цы­я­наль­ны рэ­естр пра­ва­вых ак­таў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, 2007 г., № 14, 2/1291; 2010 г., № 300, 2/1750; На­цы­я­наль­ны пра­ва­вы ін­тэр­нэт-пар­тал Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, 2013.07.27, 2/2062) на­ступ­ныя змя­нен­ні і да­паў­нен­ні:

1. У част­цы 5 ар­ты­ку­ла 2.7:

сло­вы «транс­парт­на­га срод­ку, за­фік­са­ва­най» за­мя­ніць сло­ва­мі «, па­ру­шэн­ні пра­ві­лаў пры­пын­ку або ста­ян­кі транс­парт­на­га срод­ку, за­фік­са­ва­ных»;

сло­вы «, або срод­ка­мі фо­та- і кі­на­здым­кі, ві­дэа­за­пі­су» вы­клю­чыць.

2. Част­ку 5 ар­ты­ку­ла 6.12 пас­ля сло­ва «ру­ху» да­поў­ніць сло­ва­мі «, па­ру­шэн­ня пра­ві­лаў пры­пын­ку або ста­ян­кі».

3. У част­цы 21 ар­ты­ку­ла 8.9 сло­вы «транс­парт­на­га срод­ку, за­фік­са­ва­ным» за­мя­ніць сло­ва­мі «, па­ру­шэн­ні пра­ві­лаў пры­пын­ку або ста­ян­кі транс­парт­на­га срод­ку, за­фік­са­ва­ных».

4. Част­цы 2, 5 — 8 ар­ты­ку­ла 8.10 вы­клю­чыць.

5. У ар­ты­ку­ле 10.3:

у част­цы 31:

сло­ва «вы­пад­ку» за­мя­ніць сло­вам «вы­пад­ках»;

пас­ля сло­ва «ру­ху» да­поў­ніць част­ку сло­ва­мі «, па­ру­шэн­ні пра­ві­лаў пры­пын­ку або ста­ян­кі»;

з част­цы 51 сло­вы «час­так 1 — 3» вы­клю­чыць.

Ар­ты­кул 3. Унес­ці ў За­кон Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ад 5 сту­дзе­ня 2008 го­да «Аб да­рож­ным ру­ху» (На­цы­я­наль­ны рэ­естр пра­ва­вых ак­таў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, 2008 г., № 14, 2/1410) на­ступ­ныя да­паў­нен­ні:

1. Да­поў­ніць За­кон ар­ты­ку­лам 191 на­ступ­на­га змес­ту:

«Ар­ты­кул 191. Пры­му­со­вая ад­бук­сі­роў­ка (эва­ку­а­цыя) транс­парт­на­га срод­ку. Ад­бук­сі­роў­ка транс­парт­на­га срод­ку без змян­шэн­ня яго на ахоў­ную ста­ян­ку

У вы­пад­ках, уста­ноў­ле­ных за­ка­на­даў­чы­мі ак­та­мі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, транс­парт­ны сро­дак мо­жа быць пры­му­со­ва ад­бук­сі­ра­ва­ны (эва­ку­і­ра­ва­ны) і зме­шча­ны на ахоў­ную ста­ян­ку.

Транс­парт­ны сро­дак мо­жа быць ад­бук­сі­ра­ва­ны без змя­шчэн­ня яго на ахоў­ную ста­ян­ку ў мэ­тах:

вы­ка­нан­ня за­дач, ус­кла­дзе­ных на ор­га­ны дзяр­жаў­най бяс­пе­кі, у ад­па­вед­нас­ці з за­ка­на­даў­чы­мі ак­та­мі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь;

вы­ка­нан­ня за­дач, ус­кла­дзе­ных на ор­ган дзяр­жаў­най ахо­вы;

лік­ві­да­цыі пе­ра­шко­ды, ство­ра­най транс­парт­ным срод­кам, ру­ху, ра­бо­та транс­парт­ных срод­каў апе­ра­тыў­на­га пры­зна­чэн­ня і (або) транс­парт­ных срод­каў да­рож­на-экс­плу­а­та­цый­най, ка­му­наль­най служ­баў пры ад­сут­нас­ці ін­шай пра­ва­мер­най маг­чы­мас­ці вы­ка­нан­ня ўскла­дзе­ных на іх за­дач.

Пры­му­со­вая ад­бук­сі­роў­ка (эва­ку­а­цыя) транс­парт­на­га срод­ку, а так­са­ма ад­бук­сі­роў­ка яго без змя­шчэн­ня на ахоў­ную ста­ян­ку пры на­яў­нас­ці ў гэ­тым транс­парт­ным срод­ку па­са­жы­ра (па­са­жы­раў) за­ба­ро­не­ны.

Спаг­нан­не пла­ты з улас­ні­ка (ула­даль­ні­ка) за ад­бук­сі­роў­ку транс­парт­на­га срод­ку без змя­шчэн­ня яго на ахоў­ную ста­ян­ку ў вы­пад­ках, пра­ду­гле­джа­ных част­кай дру­гой гэ­та­га ар­ты­ку­ла, не да­пус­ка­юц­ца.

Асо­ба, якая пры­ня­ла ра­шэн­не аб пры­му­со­вай ад­бук­сі­роў­цы (эва­ку­а­цыі) транс­парт­на­га срод­ку, аб ад­бук­сі­роў­цы транс­парт­на­га срод­ку без змя­шчэн­ня яго на ахоў­ную ста­ян­ку ў ад­сут­насць кі­роў­цы, не­ад­клад­на ін­фар­муе апе­ра­тыў­на-дзя­жур­ную служ­бу тэ­ры­та­ры­яль­на­га ор­га­на ўнут­ра­ных спраў па мес­цы зна­хо­джан­ня транс­парт­на­га срод­ку, якая не­ад­клад­на пры­мае за­ха­ды па ін­фар­ма­ван­ні яго ўлас­ні­ка (ула­даль­ні­ка) аб мес­цы зна­хо­джан­ня транс­парт­на­га срод­ку.

За па­шко­джан­ні, на­не­се­ныя транс­парт­на­му срод­ку ў час яго пры­му­со­вай ад­бук­сі­роў­кі (эва­ку­а­цыі), зна­хо­джан­ня транс­парт­на­га срод­ку на ахоў­най ста­ян­цы, а так­са­ма ў час яго ад­бук­сі­роў­кі без змя­шчэн­ня на та­кую ста­ян­ку, ня­суць ад­каз­насць юры­дыч­ныя асо­бы, ра­бот­ні­кі якіх ажыц­цяў­ля­лі пры­му­со­вую ад­бук­сі­роў­ку (эва­ку­а­цыю), за­хоў­ван­не, ад­бук­сі­роў­ку транс­парт­на­га срод­ку без змя­шчэн­ня на ахоў­ную ста­ян­ку.

Зме­шча­ны на ахоў­ную ста­ян­ку транс­парт­ны сро­дак вяр­та­ец­ца ўлас­ні­ку (ула­даль­ні­ку) або ўпаў­на­ва­жа­най ім асо­бе па яго пер­шым па­тра­ба­ван­ні.

Па­ра­дак пры­му­со­вай ад­бук­сі­роў­кі (эва­ку­а­цыі) транс­парт­на­га срод­ку, яго змя­шчэн­не на ахоў­ную ста­ян­ку, а так­са­ма ад­бук­сі­роў­кі транс­парт­на­га срод­ку без змя­шчэн­ня яго на та­кую ста­ян­ку, якая ажыц­цяў­ля­ец­ца ў вы­пад­ку, на­зва­ным у аб­за­цы чац­вёр­тым част­цы дру­гой гэ­та­га ар­ты­ку­ла, вы­зна­ча­ец­ца Са­ве­там Мі­ніст­раў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Па­ра­дак ад­бук­сі­роў­кі транс­парт­на­га срод­ку без змя­шчэн­ня яго на та­кую ста­ян­ку, якая ажыц­цяў­ля­ец­ца ў вы­пад­ку, на­зва­ным у аб­за­цы дру­гім і трэ­цім част­цы дру­гой гэ­та­га ар­ты­ку­ла, вы­зна­ча­ец­ца су­мес­ным нар­ма­тыў­ным пра­ва­вым ак­там Ка­мі­тэ­та дзяр­жаў­най бяс­пе­кі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь і Служ­бы бяс­пе­кі Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па ўзгад­нен­ні з Мі­ніс­тэр­ствам унут­ра­ных спраў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Нар­ма­тыў­ныя пра­ва­выя ак­ты, на­зва­ныя ў част­ках вось­май і дзя­вя­тай гэ­та­га ар­ты­ку­ла, па­він­ны змя­шчаць пе­ра­лік асоб, упаў­на­ва­жа­ных пры­маць ра­шэн­не аб пры­му­со­вай ад­бук­сі­роў­цы (эва­ку­а­цыі) транс­парт­на­га срод­ку, аб ад­бук­сі­роў­цы транс­парт­на­га срод­ку без змя­шчэн­ня яго на ахоў­ную ста­ян­ку, а так­са­ма па­ра­дак фік­са­цыі знеш­ня­га ста­ну транс­парт­на­га срод­ку, які пад­ля­гае пры­му­со­вай ад­бук­сі­роў­цы (эва­ку­а­цыі), ад­бук­сі­роў­цы без змя­шчэн­ня яго на ахоў­ную ста­ян­ку.».

2. У ар­ты­ку­ле 28:

пас­ля част­кі трэ­цяй да­поў­ніць ар­ты­кул част­кай на­ступ­на­га змес­ту:

«Да­ку­мен­там, які па­цвяр­джае па­вы­шэн­не ква­лі­фі­ка­цыі ва­дзі­це­ляў ме­ха­ніч­ных транс­парт­ных срод­каў (за вы­клю­чэн­нем ко­ла­вых трак­та­роў), з'яў­ля­ец­ца па­свед­чан­не, якое вы­да­ец­ца па фор­ме, за­цвер­джа­най Мі­ніс­тэр­ствам транс­пар­ту і ка­му­ні­ка­цый Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.»;

част­кі чац­вёр­тую—сё­мую лі­чыць ад­па­вед­на част­ка­мі пя­тай—вось­май.

Ар­ты­кул 4. Са­ве­ту Мі­ніст­раў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у трох­ме­сяч­ны тэр­мін:

пры­вес­ці ра­шэн­ні ўра­да Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у ад­па­вед­насць з гэ­тым За­ко­нам;

пры­няць ін­шыя за­ха­ды па рэа­лі­за­цыі па­ла­жэн­няў гэ­та­га За­ко­на.

Ар­ты­кул 5. Гэ­ты За­кон ус­ту­пае ў сі­лу ў на­ступ­ным па­рад­ку:

пункт 4 ар­ты­ку­ла 2, ар­ты­кул 3 — праз тры ме­ся­цы пас­ля афі­цый­на­га апуб­лі­ка­ван­ня гэ­та­га За­ко­на;

ін­шыя па­ла­жэн­ні — праз дзе­сяць дзён пас­ля афі­цый­на­га апуб­лі­ка­ван­ня гэ­та­га За­ко­на.

Прэ­зі­дэнт Рэс­пуб­лі­кі
Бе­ла­русь А. Лу­ка­шэн­ка

11 лі­пе­ня 2014 го­да, г. Мінск.

№ 176—3

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.