Вы тут

Адзінаццацікласнікаў праэкзаменуюць па гісторыі Беларусі


У на­ступ­ным на­ву­чаль­ным го­дзе ў вы­пуск­ні­коў 11‑х кла­саў з'я­віц­ца но­вы аба­вяз­ко­вы эк­за­мен. Ка­лі два апош­нія га­ды на вы­ха­дзе з ся­рэд­няй шко­лы вуч­ні зда­ва­лі тры аба­вяз­ко­выя іс­пы­ты — па бе­ла­рус­кай ці рус­кай мо­ве, ма­тэ­ма­ты­цы і за­меж­най мо­ве, то ця­пер гэ­ты пе­ра­лік да­поў­ніў вус­ны эк­за­мен па гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі.

Але агуль­ная коль­касць аба­вяз­ко­вых іс­пы­таў для вы­пуск­ні­коў ся­рэд­ніх школ не змя­ні­ла­ся. Но­вы аба­вяз­ко­вы эк­за­мен за­мя­ніў іс­пыт па вы­ба­ры: гэ­та маг­ла быць і лі­та­ра­ту­ра, і фіз­куль­ту­ра, і тая ж гіс­то­рыя Бе­ла­ру­сі або геа­гра­фія ці бія­ло­гія. Вы­бар за­ста­ваў­ся за вы­пуск­ні­ком… Ця­пер жа адзі­нац­ца­ці­клас­ні­кі бу­дуць па­збаў­ле­ны пра­ва вы­бі­раць і па­він­ны бу­дуць пра­дэ­ман­стра­ваць эк­за­ме­на­цый­най ка­мі­сіі свае ве­ды па гіс­то­рыі род­най кра­і­ны.

А вось пас­ля за­кан­чэн­ня ба­за­вай шко­лы вуч­ні бу­дуць зда­ваць ця­пер уся­го тры эк­за­ме­ны: бе­ла­рус­кую мо­ву (пісь­мо­ва), рус­кую мо­ву (пісь­мо­ва) і ма­тэ­ма­ты­ку (так­са­ма пісь­мо­ва).

— Вы­клю­чэн­не з эк­за­ме­на­цый­на­га пе­ра­лі­ку пас­ля 9‑га кла­са эк­за­ме­ну па гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі звя­за­на з тым, што фак­тыч­на вы­ву­чэн­не гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі ў 9‑м кла­се за­кан­чва­ец­ца па­дзея­мі 1917 го­да, а ўвесь са­вец­кі пе­ры­яд і пе­ры­яд не­за­леж­нас­ці Бе­ла­ру­сі ўва­хо­дзіць у пра­гра­му 10–11‑х кла­саў, — па­тлу­ма­чы­ла кі­раў­нік прэс-служ­бы Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі Юлія Ва­ні­на.

Атрым­лі­ва­ец­ца, што вы­пуск­ні­кі ба­за­вай шко­лы гэ­та­га го­да бу­дуць зда­ваць іс­пыт па гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі праз два га­ды дру­гі раз?

— Для вы­пуск­ні­коў 2015‑га і 2016‑га га­доў эк­за­мен па гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі бу­дзе аба­пі­рац­ца толь­кі на той ма­тэ­ры­ял, які школь­ні­кі бу­дуць вы­ву­чаць у 10‑м і 11‑м кла­сах, — удак­лад­ні­лі ў прэс-служ­бе.

Акра­мя та­го, па­чы­на­ю­чы з 2014/2015 на­ву­чаль­на­га го­да, у пе­ра­лік вы­пуск­ных іс­пы­таў пас­ля за­вяр­шэн­ня на­ву­чан­ня на ІІ і ІІІ сту­пе­нях агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі ўво­дзіц­ца вы­пуск­ны эк­за­мен па мо­ве на­цы­я­наль­ных мен­шас­цяў — поль­скай або лі­тоў­скай (для на­ву­чэн­цаў, якія вы­ву­ча­лі гэ­ту дыс­цып­лі­ну). Сён­ня ў Бе­ла­ру­сі функ­цы­я­ну­юць 2 шко­лы з поль­скай мо­вай на­ву­чан­ня і вы­ха­ван­ня (у Грод­не і Ваў­ка­выс­ку) і 2 шко­лы з лі­тоў­скай мо­вай на­ву­чан­ня (у вёс­цы Рым­дзю­ны Аст­ра­вец­ка­га ра­ё­на і вёс­цы Пе­ля­сы Во­ра­наў­ска­га ра­ё­на). На мо­ве на­цы­я­наль­ных мен­шас­цяў у 2013/2014 га­дах на­ву­ча­лі­ся 794 школь­ні­кі (669 ча­ла­век на поль­скай і 125 на­ву­чэн­цаў — на лі­тоў­скай).

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.