Вы тут

Кам­пра­міс ула­ды і дзе­ла­вых ко­лаў


Вы­дат­кі на ка­ман­дзі­роў­кі не бу­дуць аб­кла­дац­ца па­да­ход­ным па­дат­кам

21 лі­пе­ня Прэ­зі­дэнт пад­пі­саў Указ № 361 «Аб асоб­ных пы­тан­нях па­дат­ка­аб­кла­дан­ня, бух­гал­тар­ска­га ўлі­ку, пе­ра­ацэн­кі ма­ё­мас­ці і спаг­нан­ня арэнд­най пла­ты». Прэс-служ­ба кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы па­ве­дам­ляе, што да­ку­мент пад­рых­та­ва­ны ў мэ­тах рэа­лі­за­цыі шэ­ра­гу за­ко­наў. Не­ка­то­рыя нор­мы ўка­за пра­ка­мен­та­ваў «Звяз­дзе» стар­шы­ня прэ­зі­ды­у­ма Рэс­пуб­лі­кан­скай кан­фе­дэ­ра­цыі прад­пры­маль­ніц­тва Ула­дзі­мір Ка­ра­гін.

Да­вёў да ла­ду не пла­ці

Ука­зам пра­ду­гле­джа­на, што да­дат­ко­ва арэнд­ная пла­та бу­дзе спа­га­няц­ца з юры­дыч­ных асоб і ін­ды­ві­ду­аль­ных прад­пры­маль­ні­каў — пла­цель­шчы­каў па­дат­каў па спро­шча­най сіс­тэ­ме па­дат­ка­аб­кла­дан­ня за зя­мель­ныя ўчаст­кі, якія вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца не па мэ­та­вым пры­зна­чэн­ні, не вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца на пра­ця­гу тэр­мі­наў, вы­зна­ча­ных за­ка­на­даў­чы­мі ак­та­мі, і за­ня­тыя да афарм­лен­ня пра­ва­за­сведч­валь­ных да­ку­мен­таў. Па сло­вах Ула­дзі­мі­ра Ка­ра­гі­на, гэ­ты за­хад пра­віль­ны: «Ця­пер прос­та не бу­дзе маг­чы­мас­цяў для хіт­ру­ноў, якія за­цяг­ва­юць тэр­мі­ны бу­даў­ніц­тва, зай­ма­юць за­ліш­нія пло­шчы і г. д.».

У той жа час не бу­дуць спа­га­няць арэнд­ную пла­ту за на­ступ­ныя зя­мель­ныя ўчаст­кі: за­ня­тыя не­ру­хо­мы­мі ма­тэ­ры­яль­ны­мі гіс­то­ры­ка-куль­тур­ны­мі каш­тоў­нас­ця­мі, пры ўмо­ве вы­ка­нан­ня іх улас­ні­ка­мі аба­вя­за­цель­стваў, аб­у-
моў­ле­ных за­ка­на­даў­ствам аб ахо­ве гіс­то­ры­ка-куль­тур­най спад­чы­ны; пра­да­стаў­ле­ныя для бу­даў­ніц­тва аб'­ек­таў, пра­ду­гле­джа­ных ін­вес­ты­цый­ным да­га­во­рам, за­клю­ча­ным па­між ін­вес­та­рам і Рэс­пуб­лі­кай Бе­ла­русь, а так­са­ма для іх аб­слу­гоў­ван­ня, ка­лі ра­ней та­кія ўчаст­кі бы­лі прад­стаў­ле­ны для мэт на­зва­на­га бу­даў­ніц­тва; пра­да­стаў­ле­ныя ка­му­наль­ным уні­тар­ным прад­пры­ем­ствам па ка­пі­таль­ным бу­даў­ніц­тве аб­лас­ных, Мінск­ага га­рад­ско­га вы­ка­наў­чых ка­мі­тэ­таў, ін­шым дзяр­жаў­ным ар­га­ні­за­цы­ям з до­ляй дзяр­жа­вы ў ста­тут­ным фон­дзе больш за 50% для бу­даў­ніц­тва і (або) аб­слу­гоў­ван­ня ад­на­ква­тэр­ных, бла­кі­ра­ва­ных і шмат­ква­тэр­ных жы­лых да­моў па дзяр­жаў­ным за­ка­зе; пра­да­стаў­ле­ныя На­цы­я­наль­на­му алім­пій­ска­му ка­мі­тэ­ту; кан­фіс­ка­ва­ныя з зем­ляў ляс­но­га фон­ду для па­шы­рэн­ня на вы­шы­ню драў­нін­на-хмыз­ня­ко­вай рас­лін­нас­ці пра­сек па­вет­ра­ных лі­ній элект­ра­пе­ра­да­чы. «У ад­наў­лен­чыя ра­бо­ты, ка­лі прад­пры­маль­нік бя­рэ не­ру­хо­масць, якая з'яў­ля­ец­ца гіс­та­рыч­най каш­тоў­нас­цю, трэ­ба ўклад­ваць вя­лі­кія гро­шы. Ця­пер мож­на не спа­га­няць арэнд­ную пла­ту з зя­мель­на­га ўчаст­ка, за­ня­та­га важ­ны­мі гіс­та­рыч­ны­мі аб'­ек­та­мі. Гэ­та вель­мі да­па­мо­жа прад­пры­маль­ні­кам, якія доб­ра­сум­лен­на ста­вяц­ца да сва­іх аба­вяз­каў і пры­вод­зяць да ла­ду па­доб­ныя аб'­ек­ты», — лі­чыць кі­раў­нік РКП.

Каб не бы­ло «па­да­тку на па­вет­ра»

Акра­мя та­го, нор­ма­мі ўка­за пра­ду­гледж­ва­ец­ца: вы­зва­ліць ад па­да­ход­на­га па­да­тку па­цвер­джа­ныя рас­хо­ды па най­ме жы­ло­га па­мяш­кан­ня пры апла­це най­маль­ні­кам ра­бот­ні­ку вы­дат­каў па ка­ман­дзі­роў­ках, а так­са­ма не­па­цвер­джа­ныя вы­дат­кі ў ме­жах нор­маў, вы­зна­ча­ных за­ка­на­даў­ствам; вы­зва­ліць су­ды, як і дзяр­жаў­ныя ор­га­ны, ад па­дат­каў, збо­раў (пош­лін) пры атры­ман­ні срод­каў, у тым лі­ку ад зда­чы ў арэн­ду па­мяш­кан­няў, пры ўмо­ве пе­ра­лі­чэн­ня гэ­тых срод­каў у поў­ным аб'­ёме ў бюд­жэт; аба­вя­заць за­меж­ныя ар­га­ні­за­цыі, якія ажыц­цяў­ля­юць прад­пры­маль­ніц­кую дзей­насць на тэ­ры­то­рыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь і ста­яць на пад­атко­вым улі­ку без ад­крыц­ця прад­стаў­ніц­тва, вы­ка­нан­не за­ка­на­даў­ства Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь аб бух­гал­тар­скім улі­ку і спра­ва­здач­нас­ці; вы­зна­чыць у 2014 го­дзе ад­тэр­мі­ноў­ку на 90 дзён пра­ва на вы­лік уваз­но­га ПДВ для ар­га­ні­за­цый, якія ім­парт­уюць і рэа­лі­зу­юць та­ва­ры ў ня­змен­ным ста­не. Ула­дзі­мір Ка­ра­гін ад­зна­чыў тут не­каль­кі нор­маў. Па-пер­шае, на­конт вы­зва­лен­ня ад па­да­тку рас­хо­даў на найм жы­ло­га па­мяш­кан­ня: «Ра­ней атрым­лі­ва­ла­ся, што ча­ла­век, за яко­га за­пла­ці­ла фір­ма, па­ві­нен быў вы­пла­ціць 12% па­да­ход­на­га па­да­тку. Ад­нак ён жа не атрым­лі­ваў ні­я­ка­га да­хо­ду, а толь­кі кам­пен­са­цыю вы­дат­каў за найм жы­ло­га па­мяш­кан­ня. Прэ­зі­дэнт вы­слу­хаў мер­ка­ван­не біз­не­су і лік­ві­да­ваў гэ­тую не­да­рэ­чнасць».

Вель­мі слуш­ным стаў да­звол не пла­ціць па­дат­каў пры зда­чы дзяр­жаў­най ма­ё­мас­ці. «Пра­ве­дзе­на ап­ты­мі­за­цыя дзяр­жаў­ных ор­га­наў — уз­нік­лі ліш­кі па­мяш­кан­няў. І ця­пер яны зда­юц­ца ў арэн­ду. Ад­нак усе гэ­тыя гро­шы пой­дуць у бюд­жэт. Ні­хто на іх на­жы­ва­цца не бу­дзе», — рэ­зю­ма­ваў кі­раў­нік РКП.

Да­ку­мент так­са­ма вы­зна­чае па­ра­дак: пе­ра­ацэн­кі ма­ё­мас­ці ў за­меж­най ва­лю­це ін­ды­ві­ду­аль­ны­мі прад­пры­маль­ні­ка­мі; ад­люст­ра­ван­ня ў бух­гал­тар­скім улі­ку кур­са­вых роз­ніц, якія ўзні­ка­юць у ар­га­ні­за­цый пры пе­ра­лі­ку ў вы­яў­ле­най за­меж­най ва­лю­це кош­ту ак­ты­ваў на 31 снеж­ня 2014 г.; вы­зна­чэн­ня пад­атко­вай ба­зы па­да­тку на пры­бы­так ар­га­ні­за­цы­я­мі, якія пе­рай­шлі са спро­шча­най сіс­тэ­мы па­дат­ка­аб­кла­дан­ня на адзі­ны па­да­так на па­тэн­цый­ны пры­бы­так.

«У цэ­лым гэ­ты ўказ вель­мі па­зі­тыў­ны. Ён рэа­лі­зуе шэ­раг пра­па­ноў дзе­ла­вой су­поль­нас­ці і да­зво­ліць вес­ці дзе­ла­выя апе­ра­цыі больш яс­на, зра­зу­ме­ла і праг­на­за­ва­на», — пад­крэс­ліў Ула­дзі­мір Ка­ра­гін.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.