Вы тут

Му­зей ад МНС і рэ­ста­ран «101»


Та­кія па­да­рун­кі зра­бі­ла служ­ба вы­ра­та­ван­ня і фір­ма «Грант­сон-Плюс» ма­гі­лёў­цам на Дзень па­жар­най служ­бы.

Атры­ма­ла­ся неш­та на­кшталт комп­лек­су, абод­ва бу­дын­кі яко­га зна­хо­дзяц­ца по­бач, мож­на «ад­ным вы­стра­лам за­біць двух зай­цаў»: азна­ё­міц­ца з экс­па­зі­цы­яй, пры­све­ча­най вог­нен­най сты­хіі, і смач­на па­ес­ці. Да­рэ­чы, мес­ца так­са­ма зна­ка­вае — ста­ра­жыт­ны ку­то­чак го­ра­да ў Па­жар­ным за­вул­ку. Як па­ве­да­мі­лі ў аб­лас­ным упраў­лен­ні МНС, над ства­рэн­нем му­зея пра­ца­ваў увесь гар­ні­зон: нех­та пры­нёс ста­рыя фо­та­карт­кі і да­ку­мен­ты, а хтось­ці ах­вя­ра­ваў сваю лей­тэ­нанц­кую фор­му. Сён­ня ўжо ма­ла хто ве­дае, што ў са­вец­кі час яна бы­ла не зя­лё­на­га ко­ле­ру, як ця­пер, а бла­кіт­нага, як мар­ская хва­ля. Кан­суль­та­тыў­ную пад­трым­ку па ства­рэн­ні экс­па­зі­цый ака­заў аб­лас­ны края­знаў­чы му­зей імя Е. Ра­ма­на­ва.

У му­зеі 5 за­лаў, якія рас­па­вя­да­юць аб гіс­то­рыі раз­віц­ця служ­бы вы­ра­та­ван­ня з мо­ман­ту з'яў­лен­ня агню ў жыц­ці ча­ла­ве­ка да су­час­ных дзён. Тут мож­на азна­ё­міц­ца з ці­ка­вы­мі ма­тэ­ры­я­ла­мі аб дзей­нас­ці вель­мі па­ва­жа­на­га ў Ма­гі­лё­ве гу­бер­на­та­ра ХІХ ста­год­дзя Аляк­санд­ра Дэ­мба­вец­ка­га, які зра­біў вя­лі­кі ўнё­сак у раз­віц­цё го­ра­да і ўма­ца­ван­не яго вы­ра­та­валь­най служ­бы. А так­са­ма да­ве­дац­ца пра са­мыя вя­лі­кія па­жа­ры, якія зда­ра­лі­ся за пе­ры­яд іс­на­ван­ня Ма­гі­лё­ва. Адзін з іх ад­быў­ся ў 1807 го­дзе, ка­лі па за­га­дзе Пят­ра І Ма­гі­лёў амаль цал­кам быў зні­шча­ны.

Не па­кі­не абы­яка­вым і ін­тэр'­ер рэ­ста­ра­на, зроб­ле­ны з вы­ка­ры­стан­нем эле­мен­таў вы­ра­та­валь­най тэх­ні­кі. За­меж­нае прад­пры­ем­ства «Грант­сон-Плюс», якое яго ад­кры­ла, вы­ра­ша­ла вы­тры­маць адзі­ны з му­зе­ем стыль.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.