Вы тут

Паспяховы настаўнік — паспяховы вучань


Дабрачынная выстава-продаж вырабаў школьных бізнес-кампаній пройдзе падчас абласной канферэнцыі педагагічных работнікаў Мінскай вобласці, што плануецца 15 жніўня ва Уздзенскім раёне. Выручаныя сродкі будуць накіраваны на будаўніцтва Беларускага дзіцячага хоспіса.

Упершыню работа форуму будзе арганізавана ў форме дыялогавых пляцовак па разнастайных кірунках дзейнасці. Педагогі цэнтральнага рэгіёна падзеляцца вопытам работы, падвядуць вынікі мінулага навучальнага года і вызначаць прыярытэты на новы. Яны змогуць наведаць выставы дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтваў, прыняць удзел у майстар-класах, якія правядуць навучэнцы і педагогі ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Школьнікі Уздзенскага раёна прадэманструюць прысутным дасягненні ў мотаспорце, фігурным ваджэнні веласіпеда, настольным тэнісе, боксе, каратэ. Сваё майстэрства пакажа і каманда юных выратавальнікаў-пажарных «Неўтаймаваныя». На канферэнцыі падвядуць таксама вынікі штогадовага спаборніцтва «За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі», ушануюць маладых спецыялістаў і педагогаў вобласці, якія сталі пераможцамі трэцяга этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь».

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.