Вы тут

Бу­дзем пра­ца­ваць па но­вым ко­дэк­се


Муж прад­пры­маль­ніцы змо­жа ўзяць вод­пуск па до­гля­дзе дзі­ця­ці да 3 га­доў, а спарт­сме­на мож­на бу­дзе зволь­ніць пры не­да­сяг­нен­ні спар­тыў­ных вы­ні­каў

25 лі­пе­ня ўсту­піць у сі­лу За­кон «Аб уня­сен­ні змя­нен­няў і да­паў­нен­няў у Пра­цоў­ны ко­дэкс Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь». «Звяз­да» па­спра­ба­ва­ла ра­за­брац­ца ў асноў­ных на­ва­цы­ях, якія нас ча­ка­юць.

Но­ва­ўвя­дзен­ні, што ты­чац­ца пра­цоў­ных пра­воў і га­ран­тый ра­бот­ні­кам

Най­маль­ні­ку пры раз­мя­шчэн­ні аб'­явы аб пра­ца­ўлад­ка­ван­ні за­ба­ро­не­на ўказ­ваць узрост і мес­ца жы­хар­ства ў якас­ці кры­тэ­рыю для ад­бо­ру ра­бот­ні­ка. Ка­лі ра­бот­нік лі­чыць, што ад­мо­ва ў пры­ёме на пра­цу або зваль­нен­не бы­лі аб­умоў­ле­ны ме­на­ві­та гэ­ты­мі аб­ста­ві­на­мі, на­прык­лад, ка­лі ча­ла­ве­ка зваль­ня­юць з пра­цы ці не пры­ма­юць на пра­цу па пры­чы­не да­сяг­нен­ня пен­сій­на­га ўзрос­ту, ён мае пра­ва ад­стой­ваць свае ін­та­рэ­сы ў су­дзе.

Па­шы­ра­на ка­тэ­го­рыя асоб, якія ма­юць пра­ва на вод­пуск па до­гля­дзе дзі­ця­ці да да­сяг­нен­ня ім трох га­доў.

За­кон дае та­кое пра­ва пра­цу­ю­ча­му баць­ку або ін­ша­му сва­я­ку не толь­кі за­мест ма­ці, якая пра­цуе па пра­цоў­ным да­га­во­ры, але і ка­лі яна з'яў­ля­ец­ца ін­ды­ві­ду­аль­ным прад­пры­маль­ні­кам, пры­ват­ным на­та­ры­у­сам, ад­ва­ка­там, твор­чым ра­бот­ні­кам, ажыц­цяў­ляе ра­мес­ніц­кую дзей­насць, дзей­насць у сфе­ры аг­ра­эка­ту­рыз­му. Пра­ва на пе­ра­да­чу вод­пус­ку ў гэ­тых жан­чын уз­ні­кае, ка­лі іх дзей­насць не пры­пы­ня­ец­ца ў су­вя­зі з до­гля­дам дзі­ця­ці да трох га­доў. Пры гэ­тым пры на­яў­нас­ці ў сям'і два­іх і больш дзя­цей ва ўзрос­це да трох га­доў вод­пуск пра­да­стаў­ля­ец­ца ад­ной асо­бе.

Вод­пуск па до­гля­дзе дзі­ця­ці да да­сяг­нен­ня ім трох га­доў пе­ра­ры­ва­ец­ца ў вы­пад­ку пра­да­стаў­лен­ня ма­ці вод­пус­ку па ця­жар­нас­ці і ро­дах і пра­цяг­ва­ец­ца па яго за­кан­чэн­ні.

Гра­фік пра­цоў­ных вод­пус­каў за­цвяр­джа­ец­ца най­маль­ні­кам і ўзгад­ня­ец­ца праф­са­юзам, ка­лі гэ­та пра­ду­гле­джа­на ка­лек­тыў­ным да­га­во­рам. Пры скла­дан­ні гра­фі­ка вод­пус­каў най­маль­нік па­ві­нен уліч­ваць мер­ка­ван­не ра­бот­ні­ка, ка­лі гэ­та не пе­ра­шка­джае нар­маль­най дзей­нас­ці ар­га­ні­за­цыі, а так­са­ма рэа­лі­за­цыі пра­ва на ад­па­чы­нак ін­шых ра­бот­ні­каў.

Ра­бот­ні­кам, якія атрым­лі­ва­юць па на­кі­ра­ван­ні най­маль­ні­ка ся­рэд­нюю спе­цы­яль­ную або вы­шэй­шую аду­ка­цыю, не­за­леж­на ад та­го, якая яна па лі­ку — пер­шая або дру­гая — пра­да­стаў­ля­ец­ца апла­ча­ны ву­чэб­ны вод­пуск.

За­паў­няць ка­ман­дзі­ро­вач­ныя па­свед­чан­ні бу­дзе не­аба­вяз­ко­ва, за вы­клю­чэн­нем вы­пад­каў, ка­лі ка­ман­дзі­ро­вач­нае па­свед­чан­не з'яў­ля­ец­ца да­ку­мен­там, які га­ран­туе да­дат­ко­выя пра­вы (гэ­та ты­чыц­ца су­пра­цоў­ні­каў сіс­тэ­мы МУС, КДБ, пра­ку­ра­ту­ры і інш.). Вы­ра­шаць, вы­піс­ваць ка­ман­дзі­роў­ку ра­бот­ні­ку ці не, бу­дзе сам най­маль­нік.

Ві­та­юц­ца гнут­кія фор­мы за­ня­тас­ці

Ін­ды­ві­ду­аль­ныя прад­пры­маль­ні­кі або мік­ра­ар­га­ні­за­цыі змо­гуць за­клю­чаць з ра­бот­ні­ка­мі па па­гад­нен­ні ба­коў тэр­мі­но­вы пра­цоў­ны да­га­вор без улі­ку ха­рак­та­ру пра­цы, якая пра­да­стаў­ля­ец­ца, ці ўмоў яе вы­ка­нан­ня. Ін­шы­мі сло­ва­мі, мож­на бу­дзе за­клю­чаць тэр­мі­но­вы пра­цоў­ны да­га­вор для вы­ка­нан­ня ра­бо­ты па­ста­ян­на­га ха­рак­та­ру. Гэ­та дасць ма­ло­му біз­не­су маг­чы­масць ма­біль­на рэ­ага­ваць на зме­ны эка­на­міч­най сі­ту­а­цыі на рын­ку пра­цы. Да та­го ж, гэ­тая нор­ма ста­не сты­му­лам да та­го, каб ін­ды­ві­ду­аль­ныя прад­пры­маль­ні­кі і мік­ра­ар­га­ні­за­цыі афарм­ля­лі ад­но­сі­ны з ра­бот­ні­ка­мі на за­кон­ных пад­ста­вах, за­бяс­печ­ва­ю­чы тым са­мым ім са­цы­яль­на-пра­цоў­ныя га­ран­тыі.

Што­дзён­ная пра­цяг­ласць пра­цоў­на­га ча­су ва ўлі­ко­вым пе­ры­я­дзе не па­він­на пе­ра­вы­шаць 12 га­дзін у ся­рэд­нім за ўлі­ко­вы пе­ры­яд (квар­тал, паў­год­дзе, год). Гэ­та азна­чае, што пра­цу ра­бот­ні­каў мож­на бу­дзе пла­на­ваць у асоб­ныя дні пра­цяг­лас­цю больш за 12 га­дзін, а ў асоб­ныя дні — менш за 12 га­дзін. Пры гэ­тым па­він­на быць вы­ка­на­на аб­ме­жа­ван­не па пра­цяг­лас­ці ра­бо­ча­га ча­су за ўлі­ко­вы пе­ры­яд — у ся­рэд­нім не больш за 12 га­дзін.

Мак­сі­маль­ная нор­ма звыш­уроч­най пра­цы па­вя­лі­ча­на да 180 га­дзін (гэ­та на 60 га­дзін больш за нор­му, што дзей­ні­чае за­раз). Так­са­ма вы­зна­ча­на, што звыш­уроч­ныя ра­бо­ты для кож­на­га ра­бот­ні­ка не па­він­ны пе­ра­вы­шаць 10 га­дзін у пра­цоў­ны ты­дзень, а пра­цяг­ласць што­дзён­най пра­цы з улі­кам звыш­уроч­ных ра­бот — 12 га­дзін. Пры гэ­тым пры­цяг­нен­не да звыш­уроч­ных ра­бот па-ра­ней­ша­му па­він­на ажыц­цяў­ляц­ца на доб­ра­ах­вот­най асно­ве, акра­мя вы­ключ­ных вы­пад­каў, ка­лі ра­бот­ні­кі мо­гуць пры­цяг­вац­ца да гэ­тых ра­бот без іх зго­ды.

Ра­бо­та па су­мя­шчаль­ніц­тве

Ра­бот­нік змо­жа за­клю­чаць пра­цоў­ныя да­га­во­ры аб пра­цы па су­мя­шчаль­ніц­тве з не­аб­ме­жа­ва­най коль­кас­цю най­маль­ні­каў. Пры гэ­тым пры пры­ёме ра­бот­ні­ка па су­мя­шчаль­ніц­тве (як пры ўнут­ра­ным, так і пры знеш­нім) з ім за­клю­ча­ец­ца асоб­ны пра­цоў­ны да­га­вор.

Бу­дзе да­зво­ле­на пра­ца­ваць па су­мя­шчаль­ніц­тве на пра­ця­гу поў­най нор­мы пра­цоў­на­га ча­су ра­бот­ні­кам, якія зна­хо­дзяц­ца ў вод­пус­ках без за­ха­ван­ня або з част­ко­вым за­ха­ван­нем зар­пла­ты, пра­да­стаў­ле­ных па іні­цы­я­ты­ве най­маль­ні­ка.

Зды­ма­ец­ца за­ба­ро­на на пра­цу па су­мя­шчаль­ніц­тве для кі­раў­ні­коў ка­мер­цый­ных ар­га­ні­за­цый пры­ват­най фор­мы ўлас­нас­ці. Але за­хоў­ва­ец­ца аб­ме­жа­ван­не ў пра­цы па су­мя­шчаль­ніц­тве для кі­раў­ні­коў дзярж­ар­га­ні­за­цый, а так­са­ма кі­раў­ні­коў не­дзяр­жаў­ных ар­га­ні­за­цый, у ста­тут­ным фон­дзе якіх до­ля дзярж­улас­нас­ці скла­дае не менш за 50% (гэ­та аб­ме­жа­ван­не вы­зна­ча­на за­ко­нам «Аб ба­раць­бе з ка­руп­цы­яй»).

Кам­пен­са­цыі за пра­цу ў звыш­уроч­ны час, у дзяр­жаў­ныя свя­ты, свя­точ­ныя і вы­хад­ныя дні

За пра­цу ў звыш­уроч­ны час, у дзяр­жаў­ныя свя­ты, свя­точ­ныя і вы­хад­ныя дні звыш зар­пла­ты, на­лі­ча­най за на­зва­ны час, ро­біц­ца да­пла­та, якая не мо­жа быць ні­жэй­шай за здзель­ныя рас­цэн­кі для ра­бот­ні­каў са здзель­най апла­тай пра­цы, ні­жэй­шай за га­дзін­ныя та­рыф­ныя стаў­кі (акла­ды) — для ра­бот­ні­каў з па­га­дзін­най апла­тай пра­цы, а так­са­ма для ра­бот­ні­каў, якія атрым­лі­ва­юць служ­бо­выя акла­ды. Кан­крэт­ны па­мер да­пла­ты вы­зна­ча­ец­ца пра­цоў­ным да­га­во­рам і (або) ла­каль­ным нар­ма­тыў­ным пра­ва­вым ак­там. Па­мер да­пла­ты ў бюд­жэт­ных ар­га­ні­за­цы­ях вы­зна­ча­ец­ца ўра­дам або ўпаў­на­ва­жа­ным ім ор­га­нам.

Пра­ца на да­му

Ра­бот­нік-на­до­мнік змо­жа пра­ца­ваць не толь­кі на да­му, але і ў лю­бым ін­шым па­мяш­кан­ні па яго вы­ба­ру, у тым лі­ку ў ін­шай мяс­цо­вас­ці — па-за мес­цам раз­мя­шчэн­ня най­маль­ні­ка. На­до­мні­кам мож­на бу­дзе пра­ца­ваць як на сва­ім аб­ста­ля­ван­ні і вы­ка­рыс­тоў­ваць свае ін­стру­мен­ты, ма­тэ­ры­я­лы, так і аб­ста­ля­ван­не, ін­стру­мен­ты, ма­тэ­ры­я­лы най­маль­ні­ка.

У да­чы­нен­ні да та­кіх ра­бот­ні­каў па­він­ны вы­кон­вац­ца ўсе па­тра­ба­ван­ні пра­цоў­на­га за­ка­на­даў­ства (у пры­ват­нас­ці, з імі па­ві­нен за­клю­чац­ца пісь­мо­вы пра­цоў­ны да­га­вор). Гэ­та за­бяс­пе­чыць ра­бот­ні­ку га­ран­тыі па свое­ча­со­вай апла­це пра­цы, пра­да­стаў­лен­ні вод­пус­ку, за­ха­ван­ню за­ра­бот­най пла­ты за пе­ры­яд ча­со­вай не­пра­ца­здоль­нас­ці.

Пра­цоў­ныя ад­но­сі­ны ў пра­фе­сій­ным спор­це

З'я­ві­лі­ся да­дат­ко­выя пад­ста­вы для ска­са­ван­ня пра­цоў­на­га да­га­во­ра са спарт­сме­нам: спар­тыў­ная дыс­ква­лі­фі­ка­цыя; вы­ка­ры­стан­не до­пін­гу ў спор­це; не­да­сяг­нен­не пэў­ных спар­тыў­ных вы­ні­каў пры ўмо­ве, што да­сяг­нен­не гэ­тых вы­ні­каў бы­ло пра­ду­гле­джа­на пра­цоў­ным да­га­во­рам і спарт­сме­ну бы­лі ство­ра­ны най­маль­ні­кам не­аб­ход­ныя ўмо­вы для іх да­сяг­нен­ня.

У пра­цоў­ным да­га­во­ры за­ма­ца­ва­ны аба­вя­зак спарт­сме­на, трэ­не­ра вы­пла­ціць най­маль­ні­ку гра­шо­вую кам­пен­са­цыю ў вы­пад­ку ска­са­ван­ня пра­цоў­на­га да­га­во­ра па пры­чы­не не­да­сяг­нен­ня вы­ні­каў, пра­ду­гле­джа­ных пра­цоў­ным да­га­во­рам (ка­лі най­маль­нік ства­рыў спарт­сме­ну не­аб­ход­ныя для гэ­та­га ўмо­вы).

Ска­са­ван­не пра­цоў­ных да­га­во­раў з ін­шы­мі ка­тэ­го­ры­я­мі ра­бот­ні­каў

Ста­не маг­чы­мым спы­нен­не пра­цоў­на­га да­га­во­ра па аб­ста­ві­нах, не за­леж­ных ад во­лі ба­коў. Гэ­та да­ты­чыц­ца вы­пад­каў, ка­лі на пад­ста­ве за­ка­на­даў­ства ўзні­ка­юць аб­ме­жа­ван­ні па вы­ка­нан­ні ра­бот­ні­кам яго пра­цоў­ных функ­цый (на­прык­лад, па­збаў­лен­не ва­дзі­цель­скіх пра­воў ра­бот­ні­ка, які пра­цуе кі­роў­цам).

Дзяр­жаў­ная служ­бо­вая асо­ба бу­дзе вы­зва­ляц­ца ад зай­ма­най па­са­ды ў вы­пад­ку не­пад­пі­сан­ня або па­ру­шэн­ня ім аба­вя­за­цель­стваў па вы­ка­нан­ні аб­ме­жа­ван­няў, уста­ноў­ле­ных за­ко­нам «Аб ба­раць­бе з ка­руп­цы­яй». Так, згод­на з арт. 17 гэ­та­га за­ко­на дзяр­жаў­ная служ­бо­вая асо­ба не мае пра­ва, у пры­ват­нас­ці, зай­мац­ца прад­пры­маль­ніц­кай дзей­нас­цю аса­біс­та або праз да­ве­ра­ных асоб, аказ­ваць са­дзей­ні­чан­не бліз­кім сва­я­кам у ажыц­цяў­лен­ні прад­пры­маль­ніц­кай дзей­нас­ці, вы­ка­рыс­тоў­ва­ю­чы служ­бо­вае ста­но­ві­шча, а так­са­ма вы­кон­ваць ін­шую аплат­ную ра­бо­ту, не звя­за­ную з вы­ка­нан­нем пра­цоў­ных аба­вяз­каў па мес­цы асноў­най пра­цы (акра­мя вы­клад­чыц­кай, на­ву­ко­вай, куль­тур­най, твор­чай дзей­нас­ці і ме­ды­цын­скай прак­ты­кі).

Свят­ла­на Бусь­ко.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.