Вы тут

Не­ба, са­ма­лёт — пры­га­жосць!


Ка­рэс­пан­дэн­ты «Звяз­ды» ўба­чы­лі на свае во­чы зям­лю з крэс­ла пілота самалёта, да­ве­да­лі­ся пра «ля­та­ю­чую пар­ту» і зра­зу­ме­лі, што па­сведчанне авіята­ра-ама­та­ра мож­на атры­маць на­ват толь­кі дзе­ля та­го, каб зразумець пры­га­жосць ланд­шаф­таў

Пра та­кіх, як ён, ка­жуць: «Не­ба не ад­пус­кае». Гра­ма­дзян­скай авія­цыі пі­лот-ін­струк­тар Юрый Кам­неў пры­свя­ціў больш за 30 га­доў свай­го жыц­ця, а та­му і на пен­сіі ўсё роў­на пра­цяг­вае ля­таць — на лёг­кіх са­ма­лё­тах. Сам Юрый пры­зна­ец­ца, што для яго не­ба, як для ка­гось­ці ры­бал­ка: за­цяг­вае на­доў­га і бес­па­ва­рот­на. А па­ча­ло­ся за­хап­лен­не са­ма­лё­та­мі для яго ў дзя­цін­стве.

— Я амаль вы­рас на аэ­ра­дро­ме, — усмі­ха­ец­ца Юрый. — Мой баць­ка быў штур­ма­нам, брат так­са­ма ля­таў. У шко­ле зай­маў­ся ў авія­ма­дэль­ным гурт­ку, а ўжо пас­ля вы­ра­шыў стаць лёт­чы­кам. Скон­чыў Кі­ра­ваг­рад­скае лёт­на-штур­ман­скае ву­чы­лі­шча гра­ма­дзян­скай авія­цыі і ў свой пер­шы пра­фе­сій­ны авія­рэйс «Мінск-Мур­манск» я ад­пра­віў­ся ў 1986 го­дзе. Пра­ца­ваў у «Аэ­ра­фло­це» і «Бел­авія».

За яго пля­чы­ма 18 ты­сяч га­дзін на­лё­ту, а гэ­та пры­клад­на 8 ты­сяч рэй­саў! Ся­род па­са­жы­раў бы­лі вы­со­ка­па­стаў­ле­ныя чы­ноў­ні­кі, ар­тыс­ты і спарт­сме­ны. Ён не мо­жа ўя­віць сваё жыц­цё без авія­цыі. А та­му пры­клад­на раз на ты­дзень пры­яз­джае на аэ­ра­дром у Хо­жа­ва, што пад Ма­ла­дзеч­нам. Ча­сам пры­мае прак­тыч­ныя іс­пы­ты ў пі­ло­таў у аса­цы­я­цыі ама­та­раў авія­цыі, але най­час­цей уз­ды­ма­ец­ца ў бла­кіт та­му, што прос­та не мо­жа ўя­віць сваё жыц­цё без усіх гэ­тых на­ві­га­цый­ных пры­бо­раў, штур­ва­лаў і не­паў­тор­ных края­ві­даў з вы­шы­ні па­лё­ту. Што ка­заць, ка­лі на­ват сы­ны — Ана­толь і Ра­ман — пай­шлі па сля­дах баць­кі і ўжо пра­цу­юць пі­ло­та­мі ў «Бел­авія».

На ад­ной пра­стор­най пля­цоў­цы аэ­ра­дро­ма ча­ка­юць на­ступ­ных вы­ле­таў не­каль­кі «АНаў» («Бел­ле­са­вія») з па­вет­ра­ны­мі він­та­мі, на дру­гой — ад­па­чы­вае дзя­ся­так пла­не­раў і лёг­кіх са­ма­лё­таў. Гэ­тым ра­зам Кам­неў завітаў сюды з ра­сій­скім та­ва­ры­шам Анд­рэ­­ем Лаў­ронавым, які раз на год пры­яз­джае пад Ма­ла­дзеч­на. Анд­рэй хоць і не з'яў­ля­ец­ца пра­фе­сій­ным пі­ло­там, ад­нак лю­боў да авія­цыі пе­ра­маг­ла: ён скон­чыў ад­мыс­ло­выя кур­сы і ця­пер так­са­ма са­ма­стой­на мо­жа кі­ра­ваць пла­не­ра­мі. І па­куль Кам­неў рых­туе да вы­ле­ту свай­го кры­ла­та­га сяб­ра, уво­дзіць нас у курс спра­вы.

— Гэ­та аме­ры­кан­скі са­ма­лёт «Сэс­на-172», які на­зы­ва­юць «ля­та­ю­чай пар­тай» для аме­ры­кан­скіх і еў­ра­пей­скіх лёт­ных школ, — па­каз­вае на са­ма­лёт, за якім шчы­руе Юрый, Лаў­ронаў. — Ён лі­чыц­ца са­мым ма­са­вым у авія­цыі. З ся­рэ­дзі­ны 1950-х па­бу­да­ва­на звыш 43000 са­ма­лё­таў у больш чым 25 ма­ды­фі­ка­цы­ях. Ён — асноў­ны са­ма­лёт для на­ву­чан­ня і вель­мі лёг­кі ў кі­ра­ван­ні.

— Ці­ка­ва, а коль­кі бу­дзе каш­та­ваць ма­лень­кі са­ма­лёт ці пла­нер? — на­кі­роў­ваю пы­тан­не ўжо Кам­не­ву.

— Усё ў ме­жах кош­таў на аў­та­ма­бі­лі. Цэ­ны на пла­не­ры да­во­лі да­ступ­ныя. На­ват пэў­ныя па­ра­шу­ты каш­ту­юць да­ра­жэй за пла­нер.

— І як аса­цы­я­цыя ў та­кім ра­зе на­бы­вае тэх­ні­ку?

— Па-роз­на­му. Ча­сам і ў склад­чы­ну, але за лёт­ную пад­рых­тоў­ку гро­шы не бя­ром. Мы не­ка­мер­цый­ная ар­га­ні­за­цыя. Лю­дзі ро­бяць свой унё­сак тым, што ўдзель­ні­ча­юць у пад­рых­тоў­цы апа­ра­таў, у іх на­быц­ці.

Пла­не­ра­мі мож­на кі­ра­ваць з 15-га­до­ва­га ўзрос­ту. Сваю тэ­о-
­рыю бу­ду­чыя пі­ло­ты-ама­та­ры вы­ву­ча­юць у Дэ­парт­амен­це па авія­цыі, пра­хо­дзяць ад­па­вед­ную ме­ды­цын­скую ка­мі­сію і толь­кі пас­ля гэ­та­га мож­на рас­па­чы­наць прак­тыч­ныя трэ­ні­роў­кі.

— А якое са­мае скла­да­нае прак­ты­ка­ван­не для на­ву­чэн­цаў?

— Ад­мо­ва ру­ха­ві­ка і па­сад­ка на не­пад­рых­та­ва­ную пля­цоў­ку. Праў­да, ні­чо­га страш­на­га ў гэ­тым ня­ма, бо ні­хто не збі­ра­ец­ца ства­раць зна­рок эк­стрэ­маль­ныя ўмо­вы. Як той ка­заў, бяс­пе­ка вы­шэй за ўсё.

Ад­нак усёй ву­чо­бе па­пя­рэд­ні­чае так зва­ны «тра­ял флайт», проб­ны па­лёт, пад­час яко­га кан­ды­дат у пі­ло­ты му­сіць усвя­до­міць, а ці па­трэб­на яму гэ­та на­огул. Па­доб­ны і вы­паў на до­лю ка­рэс­пан­дэн­таў «Звяз­ды». Доб­рая пра­вер­ка вес­ты­бю­ляр­на­га апа­ра­ту, між ін­шым. З на­бі­ран­нем вы­шы­ні ад­чу­ваю, як за­клад­вае ву­шы, і за­ўва­жаю, як па ба­ках усё пе­ра­тва­ра­ец­ца ў дроб­нае, на­ват ня­знач­нае. Зда­ец­ца, што пе­рад та­бой пля­цоў­ка з кан­струк­та­рам «Ле­га», на якім чор­ныя кроп­кі — ка­ро­вы, бла­кіт­ныя ніт­кі — ру­чаі, а вы­ве­ра­ныя геа­мет­рыч­ныя лі­ніі — ме­жы вяс­ко­вых два­роў. Над Ма­ла­дзеч­нам мож­на ўда­ле­чы­ні па­ба­чыць хма­ра­чо­сы Мін­ска і вя­ліз­ную бла­кіт­ную пля­му Ві­лей­ска­га ва­да­схо­ві­шча. І ка­лі праз хві­лін дзе­сяць мы мяк­ка са­дзім­ся на аэ­ра­дром­ны грунт, най­перш дзя­лю­ся сва­і­мі дум­ка­мі пра геа­мет­рыю вё­сак і па­лёў.

— Так, ад­туль вы­дат­на ві­даць, як доб­ра ўлад­ка­ва­ны свет, — за­ўва­жае Юрый Кам­неў. — Звер­ху па ланд­шаф­це мож­на лёг­ка па­знаць лю­бую кра­і­ну.

— І як вам Бе­ла­русь звер­ху?

— Зя­лё­ная, як Шат­лан­дыя.

І ка­лі мы ўжо па­кі­да­ем аэ­ра­дром, ба­чым, як Кам­неў чар­го­вы раз за гэ­ты дзень на­бі­рае вы­шы­ню і, на­пэў­на, ты­сяч­ны раз ба­чыць усю гэ­ту пры­га­жосць. Ро­біц­ца на­ват кры­ху зайз­драс­на. І ў та­кую хві­лі­ну хо­чац­ца пай­сці ву­чыц­ца на пі­ло­та-ама­та­ра толь­кі дзе­ля гэ­тых бе­ла­рус­кіх края­ві­даў.

4567

Та­рас ШЧЫ­РЫ.

Ма­ла­дзе­чан­скі ра­ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».