Вы тут

Ка­лі рэ­кі бы­лі... тра­са­мі


Ідэя на­ву­коў­цаў да­сле­да­ваць бе­ра­гі За­ход­няй Дзві­ны перад тым, як іх затопяць у вы­ні­ку бу­даў­ніц­тва ГЭС, мае шанц атры­маць між­на­род­ную пад­трым­ку

На­га­даю, «Звяз­да» пер­шай па­ве­да­мі­ла пра тое, што эн­ту­зі­яс­ты хо­чуць зра­біць пад­ра­бяз­ны во­піс та­го, што ака­жац­ца пад ва­дой. Каб уні­каль­ныя здым­кі су­час­най ра­кі за­ха­ваць для гіс­то­рыі, яны паў­то­раць да­сле­да­ван­не края­знаў­цы да­рэ­ва­лю­цый­ных ча­соў Аляк­сея Са­пу­но­ва, які атры­маў вя­до­масць дзя­ку­ю­чы сва­ёй пра­цы, пры­све­ча­най За­ход­няй Дзві­не і на­ва­кол­лям. Ня­даў­на пад­трым­ку эн­ту­зі­яс­там па­абя­ца­лі кі­раў­ні­кі пра­ек­та «Жы­вая гіс­то­рыя май­го краю», які фі­нан­су­ец­ца пры ўдзе­ле Еўра­пей­ска­га са­ю­за.

А ці іс­на­ваў зна­ка­мі­ты шлях?

1Не ўсе гіс­то­ры­кі па­га­джа­юц­ца з іс­на­ван­нем зна­ка­мі­та­га вод­на­га шля­ху «з ва­ра­гаў у грэ­кі», част­ка яко­га пра­хо­дзі­ла па За­ход­няй Дзві­не. Ка­жуць, што бы­лі ін­шыя шля­хі — больш зруч­ныя і па­раў­наль­на ка­рот­кія. Іх іс­на­ван­не па­цвяр­джа­юць роз­ныя кры­ні­цы, ча­го нель­га ска­заць пра зга­да­ны ў ле­та­пі­се толь­кі ад­ной­чы шлях «з ва­ра­гаў у грэ­кі».

— Пра рэ­аль­нае іс­на­ван­не шля­ху «з ва­ра­гаў у грэ­кі» мно­гія на­ву­коў­цы спра­ча­юц­ца. Та­му што яго апі­сан­не ў ле­та­пі­се не зу­сім дак­лад­нае: па­чы­на­ец­ца на Дняп­ры і ідзе па Вол­ха­ве. Але Дзві­на пры гэ­тым не згад­ва­ец­ца? Ха­ця аб­мі­нуць яе нель­га. У ран­ніх кры­ні­цах ня­ма ні­я­кіх зга­дак пра вы­ка­ры­стан­не са­мой За­ход­няй Дзві­ны для пла­ван­ня да Бал­ты­кі. Тым не менш пра тое, што гэ­ты шлях мог вы­ка­рыс­тоў­вац­ца, свед­чаць, на­прык­лад, зна­ход­кі скар­баў та­го пе­ры­я­ду, якія су­стра­ка­юц­ца ўздоўж Дзві­ны. На жаль, менш вя­до­мы на Бе­ла­ру­сі Волж­скі ганд­лё­вы шлях, ад­но з ад­га­лі­на­ван­няў яко­га так­са­ма пра­хо­дзі­ла і праз тэ­ры­то­рыю су­час­най Ві­цеб­шчы­ны, — рас­каз­вае Дзя­ніс Юр­чак, на­мес­нік дэ­ка­на па ву­чэб­най ра­бо­це гіс­та­рыч­на­га фа­куль­тэ­та Ві­цеб­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя П.М. Ма­шэ­ра­ва.

Мы су­стрэ­лі­ся з Дзя­ні­сам Ва­лер'­е­ві­чам у Ві­цеб­скім ра­ё­не, не­да­лё­ка ад мес­ца, дзе бу­ду­ец­ца ГЭС. Зра­зу­ме­ла, што ў вы­ні­ку за­пус­ку кас­ка­да ГЭС на ад­ной з са­мых га­лоў­ных рэк Еў­ро­пы рэ­чы­шча на­заў­сё­ды зме­ніц­ца. Удзель­ні­кі ж экс­пе­ды­цыі га­то­вы су­па­ста­віць гіс­та­рыч­ныя і геа­гра­фіч­ныя звест­кі, зра­біць фо­та- і ві­дэа­здым­ку знач­ных пры­род­ных і гіс­та­рыч­ных аб'­ек­таў. Гэ­та дасць уні­каль­ную маг­чы­масць са­браць най­ба­га­цей­шы ма­тэ­ры­ял края­знаў­ча­га ха­рак­та­ру і за­ха­ваць для бу­ду­чых па­ка­лен­няў су­час­нае аб­ліч­ча За­ход­няй Дзві­ны.

— Па ўчаст­ку ра­кі, дзе ця­пер бу­ду­ец­ца ГЭС, па­да­рож­ні­ча­лі здаў­на. Праў­да, тут За­ход­няя Дзві­на мае па­ро­гі, што бы­ло не­бяс­печ­на для тых, хто ру­хаў­ся па ва­дзе. І бы­ло ня­ма­ла пры­кла­даў, ка­лі ка­раб­лі раз­бі­ва­лі­ся аб іх. Ле­тась сам на Касп­лі сеў на мель пася­рэ­дзі­не ра­кі, ка­лі плыў на гу­ма­вай лод­цы. Ака­за­ла­ся, што глы­бі­ня — 15 сан­ты­мет­раў — мак­сі­мум. Та­му ганд­лё­выя шля­хі ў пе­ры­яд ніз­кай ва­ды, хут­чэй за ўсё, не вы­ка­рыс­тоў­ва­лі­ся, — пра­цяг­вае гіс­то­рык.

Па­вод­ле яго слоў, у мі­ну­лым ме­на­ві­та вод­ныя шля­хі бы­лі, як бы ця­пер ска­за­лі, тра­са­мі між­на­род­на­га пры­зна­чэн­ня. Ка­рыс­та­лі­ся імі і зі­мой: ез­дзі­лі на сан­ях. Ха­дзі­лі і ўздоўж рэк, та­му што бе­ра­гі, на якіх не рас­це лес, вель­мі зруч­ныя для пе­ра­соў­ван­ня.

Вя­до­ма, вод­ныя шля­хі бы­лі час­та не­бяс­печ­ны­мі: ганд­ля­роў ра­ба­ва­лі зла­дзеі...

— Мы з ма­ім ка­ле­гай Мі­ка­ла­ем Пі­ва­ва­рам, кан­ды­да­там гіс­та­рыч­ных на­вук, да­цэн­там, ужо зра­бі­лі за­яў­ку для пад­трым­кі рэа­лі­за­цыі на­ша­га пра­ек­та. Пры­чым рэа­лі­за­ваць яго трэ­ба свое­ча­со­ва. Да 2020 го­да на Ві­цеб­шчы­не за­пла­на­ва­на бу­даў­ніц­тва ча­ты­рох ГЭС. Тую За­ход­нюю Дзві­ну, якая ёсць сён­ня, згу­бім на­заў­сё­ды. Ка­лі бу­дзе ство­ра­на ва­да­схо­ві­шча, гэ­тых сла­ву­тых па­ро­гаў, мно­гіх вы­спаў і ва­лу­ноў, якія пад­ра­бяз­на апі­саў Са­пу­ноў, больш не бу­дзе, бо яны апы­нуц­ца пад ва­дой. Па­куль што ёсць маг­чы­масць паў­та­рыць да­след­чы шлях Са­пу­но­ва і за­фік­са­ваць тое, што ёсць — са­браць да­ку­мен­ты для ства­рэн­ня вір­ту­аль­на­га (а мо і не вір­ту­аль­на­га) му­зея ра­кі. Гэ­та, ду­маю, па­трэб­на і Ві­цеб­ска­му ра­ё­ну, кі­раў­ніц­тва яко­га пра­цуе над тым, каб пры­яз­джа­ла больш ту­рыс­таў, — дзе­ліц­ца пла­на­мі Дзя­ніс Юр­чак.

Гіс­то­рыя ў 3D-фар­ма­це

Ста­ра­жыт­насць у фар­ма­це 3D — у гэ­тым кі­рун­ку ўжо мно­гае зроб­ле­на сту­дэн­та­мі Ві­цеб­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя П.М. Ма­шэ­ра­ва. Яны рас­пра­цоў­ва­юць уні­каль­ны пра­ект.

Ужо сён­ня на ма­ні­то­ры кам­п'ю­та­ра мож­на ўба­чыць, што ўяў­ля­ла са­бой балц­кае га­ра­дзі­шча на мес­цы су­час­на­га Ві­цеб­ска ў ста­ра­жыт­на­сці. У хут­кім ча­се, ка­лі пра­ект атры­мае пад­трым­ку, ка­рыс­таль­ні­кі ін­тэр­нэ­ту змо­гуць лі­та­раль­на «па­ха­дзіць» на пер­шых па­ся­лен­нях на тэ­ры­то­рыі су­час­най Бе­ла­ру­сі, апы­нуц­ца ў гас­цях у да­лё­кіх прод­каў, ад­пра­віц­ца ў хар­чэў­ню, уба­чыць штурм зам­ка і мно­гае ін­шае.

Пра­цу сту­дэн­таў мож­на вы­ка­рыс­тоў­ваць і ў вы­гля­дзе за­хап­ляль­най гуль­ні. Тыя, хто ці­ка­віц­ца гіс­то­ры­яй, змо­гуць вы­браць у якас­ці ге­роя ад­на­го з жы­ха­роў Пры­дзвін­ня мі­ну­ла­га і кі­ра­ваць ім, на­прык­лад, у ба­ях.

Праў­да, рэа­лі­зу­юць пра­ект па­куль што на го­лым эн­ту­зі­яз­ме. Ка­лі бу­дуць пра­па­но­вы, сту­дэн­ты змо­гуць ад­ра­дзіць мі­ну­лае не толь­кі Ві­цеб­ска, але і ін­шых на­се­ле­ных пунк­таў Бе­ла­ру­сі. Пры гэ­тым бу­дзе га­ран­та­ва­на мак­сі­маль­ная на­блі­жа­насць да мі­ну­ла­га на­ват у дро­бя­зях. Вір­ту­аль­ная «ма­шы­на ча­су» дак­лад­на з на­ву­ко­ва­га пунк­ту гле­джан­ня. Пры яе да­па­мо­зе вы­ву­чэн­не гіс­то­рыі ста­не за­хап­ляль­най і не­скла­да­най на­ват для дзя­цей.

Да та­го ж «вір­ту­аль­ная ста­ра­жыт­насць» — без­умоў­на, доб­ры спо­саб рэ­кла­ма­ваць ту­рыс­тыч­ны па­тэн­цы­ял Ві­цеб­шчы­ны. Сту­дэнц­кая іні­цы­я­ты­ва мо­жа быць за­па­тра­ба­ва­на і ў якас­ці ка­мер­цый­най рэ­кла­мы вы­твор­цаў рэ­гі­ё­на.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».