Вы тут

Пра чор­на-бе­лыя карт­кі і стра­ка­тыя лё­сы


Што на­сі­лі ў ма­ла­до­сці на­шы ба­бу­лі, як апра­на­лі дзя­цей на свя­ты, якія пры­чос­кі лі­чы­лі­ся мод­ны­мі паў­ста­год­дзя та­му? Для та­го, каб да­знац­ца пра гэ­та, зу­сім не аба­вяз­ко­ва пе­ра­гля­даць ста­рыя кі­на­стуж­кі або на­вед­ваць му­зеі. Ча­сам да­стат­ко­ва ўваж­лі­ва па­гар­таць улас­ны ся­мей­ны аль­бом і звяр­нуць ува­гу на дэ­та­лі...

«Са­праў­ды, у на­шых фо­та­аль­бо­мах, а іх у мя­не ка­ля дзя­сят­ка, за­хоў­ва­ец­ца гіс­то­рыя не­каль­кіх па­ка­лен­няў на­шай сям'і, на­шай кра­і­ны, — ад­зна­чае ў сва­ім ліс­це Га­лі­на Пят­роў­ская з вёс­кі Ар­да­шы Смар­гон­ска­га ра­ё­на. — Раз­гляд­ва­еш ста­рыя фо­та, і шмат ча­го пры­хо­дзіць на па­мяць.

Пач­ну з ба­бу­лі Га­ну­лі і дзе­да Яку­ба, якія жы­лі ў За­ход­няй Бе­ла­ру­сі, на Гро­дзен­шчы­не. На­ра­дзі­лі і вы­ха­ва­лі ча­ты­рох да­чок: Ган­дзю (яна на верх­нім фо­та ў чор­ным кас­цю­ме), Зі­ну (у бе­лай су­кен­цы), Воль­гу (маю ма­ці — яна на дру­гім здым­ку, да­та­ва­ным 1952-ім го­дам, у па­ла­са­тай блуз­цы) і Ні­ну. На на­стаў­ні­цу па­чат­ко­вых кла­саў вы­ву­чы­ла­ся толь­кі Зі­на — ас­тат­нія доч­кі бы­лі кал­гас­ні­ца­мі. Зда­ец­ца, быў у іх так­са­ма сын, які ра­на па­мёр, але ця­пер мне гэ­та­га ні­хто не па­цвер­дзіць, не аб­верг­нуць не мо­жа, бо ня­ма ўжо ў жы­вых ні ба­бу­лі Га­ну­лі (яна на пер­шым здым­ку ў су­кен­цы ў га­рох), ні дзе­да (ён па­мёр, ка­лі я ву­чы­ла­ся ў 4-м кла­се, фо­та­здым­ка яго не за­ха­ва­ла­ся), ні ма­ёй ма­мы і цё­так...

Гіс­то­рыя жыц­ця кож­най з іх па-свой­му ці­ка­вая і ня­прос­тая. Ган­дзя вый­шла за­муж ра­на, га­доў у 16. Я па­мя­таю, як дзядзь­ка Аляк­сей рас­каз­ваў, што ён яе доў­га "га­да­ваў», па­куль у іх з'я­ві­лі­ся дзе­ці — сын і дач­ка. Цёт­ка Зі­на ўсё жыц­цё, як я па­мя­таю, му­чы­ла­ся са сва­ім му­жам, які над­та ўжо лю­біў ха­дзіць на­ле­ва. На­жы­ла чац­вё­ра дзя­цей (2 хлоп­чы­кі і 2 дзяў­чын­кі), ды не вы­тры­ма­ла: ка­лі ўжо бы­ла на пен­сіі, раз­вя­ла­ся. І, як час­та бы­вае, но­вая ма­ла­дая жон­ка хут­ка вы­гна­ла не­ба­ра­ку, за­бра­ла яго дач­ка да ся­бе ў Грод­на. Цёт­ка Ні­на пры мне ўжо вы­хо­дзі­ла за­муж. На дру­гі дзень вя­сел­ля гос­ці па­ба­чы­лі ма­ла­дых на пе­чы, а на на­гах у іх ся­дзе­лі ча­мусь­ці ку­ры. А яшчэ дзі­ця­чая па­мяць за­ха­ва­ла з та­го вя­сел­ля ўспа­мі­ны, як ад­філь­троў­ва­лі са­ма­гон­ку, бо ней­кі абол­тус змя­шаў яе з га­зай... Вель­мі хут­ка цёт­ка Ні­на па­кі­ну­ла свай­го му­жа і пе­ра­еха­ла з сяб­роў­кай у да­лё­кі Ка­зах­стан — асвой­ваць ца­лі­ну. Там вый­шла за­муж за ка­за­ха. Ця­пер іх сям'я жы­ве не­дзе на Ку­ба­ні, але су­вя­зі ў мя­не з імі ня­ма, та­му і не ве­даю, ці жы­вая мая цё­тух­на.

І, на­рэш­це, мае баць­кі. Та­та Ва­ло­дзя — сі­ра­та, які сва­іх баць­коў на­ват у во­чы не ба­чыў. Да­гля­да­ла яго рад­ня, у якой бы­ло ба­га­та зям­лі. (На­шмат паз­ней сва­я­кі па­пра­сі­лі та­та­ву цёт­ку, якая пе­ра­еха­ла жыць у Ка­на­ду, да­слаць зды­мак яго баць­коў. Тая да­сла­ла дзве карт­кі: на ад­ной ся­дзіць на ка­ні муж­чы­на ў фор­ме ар­міі Бу­дзён­на­га — зра­зу­ме­ла, што баць­ка. А на дру­гім дзве жан­чы­ны: ад­на ся­дзіць на крэс­ле, дру­гая ста­іць, па­клаў­шы ру­ку ёй на пля­чо. Ка­то­рая ма­ці — не­вя­до­ма: цёт­ка не зда­га­да­ла­ся пры­піс­ку зра­біць ці хоць не­як па­зна­чыць.) Пад­час вай­ны баць­ка пра­ца­ваў на ўраль­скім за­вод­зе. Якім вет­рам яго, 17-га­до­ва­га хлоп­ца, ту­ды за­нес­ла, ця­пер ня­ма ў ка­го спы­таць. Ад­ной­чы спаз­ніў­ся на 5 хві­лін на за­вод, дык да­вя­ло­ся ад­ся­дзець за па­ру­шэн­не пра­цоў­най дыс­цып­лі­ны!.. Ма­ці так­са­ма 17-га­до­вай дзяў­чы­най нем­цы вез­лі ў Гер­ма­нію. Ве­да­ю­чы, з якой агі­дай гер­ман­цы ста­вяц­ца да хво­рых, яна ў да­ро­зе ба­са­нож доў­га пра­ста­я­ла на сне­зе, каб за­хва­рэць. У вы­ні­ку яе па­кі­ну­лі пад­ля­чыц­ца, а ўсю ас­тат­нюю пар­тыю за­хоп­ле­най мо­ла­дзі па­вез­лі да­лей — і ўвесь са­стаў раз­бам­бі­лі са­ма­лё­ты са­юз­ні­каў. У Гер­ма­нію ма­ма тра­пі­ла паз­ней, пра­ца­ва­ла по­руч з рус­кі­мі і ўкра­ін­ца­мі ў баў­э­ра. Там да­вя­ло­ся па­спы­таць лі­ха, дый на зва­рот­ным шля­ху так­са­ма: у Ба­ра­на­ві­чах, ка­лі па­пра­сі­ла­ся ў ха­ту па­грэц­ца, скра­лі ча­ма­дан з усёй воп­рат­кай... Баць­кі па­бра­лі­ся шлю­бам пас­ля вай­ны. Я на­ра­дзі­ла­ся ў 1948-м, ад­на ў іх. Ус­па­мі­наю, як цяж­ка да­вя­ло­ся баць­ку бу­да­ваць ха­ту, без бра­тоў, без сва­я­коў-па­моч­ні­каў. Я ўжо ў 4-ы клас пай­шла, як тая ха­та бы­ла да­бу­да­ва­на. Не­ўза­ба­ве на той свет пай­шоў дзед Якуб: дах крыў — пра­стыў, дый за­хва­рэў на за­па­лен­не лёг­кіх. Та­ды, на­пэў­на, сла­ба ля­чы­лі яго... Ка­лі ў 76 га­доў па­мёр мой та­та, ма­ці я пе­ра­вез­ла да ся­бе, яна на 7 га­доў пе­ра­жы­ла баць­ку...».

Пра ся­бе Га­лі­на Ула­дзі­мі­ра­ўна рас­ка­за­ла, што шмат га­доў пра­ца­ва­ла на­стаў­ні­цай, мае зна­чок «Вы­дат­нік на­род­най асве­ты», а ця­пер зна­хо­дзіц­ца на пен­сіі. Вы­ха­ва­ла 3 сы­ноў — да­рэ­чы, усе яны атры­ма­лі вы­шэй­шую аду­ка­цыю.

------

Ша­ноў­ныя чы­та­чы! Да­вай­це па­гар­та­ем ся­мей­ныя аль­бо­мы ра­зам! Фо­та­здым­кі з гіс­то­ры­яй (не больш за тры здым­кі) да­сы­лай­це на ад­рас: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяль­ніц­ка­га, 10 а, або іnfо@zvуаzdа.mіnsk.bу. Аў­тар най­леп­ша­га фо­та з гіс­то­ры­яй бу­дзе ад­зна­ча­ны каш­тоў­ным пры­зам.

Ува­га! Да ўдзе­лу ў кон­кур­се НЕ ПРЫ­МА­ЮЦ­ЦА вя­сель­ныя фо­та­се­сіі, ле­таш­нія здым­кі з ку­рор­та і су­час­ныя фо­та дзя­цей. Ары­гі­на­лы да­сла­ных фо­та­здым­каў аба­вяз­ко­ва вяр­та­юц­ца аў­та­рам.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».