Вы тут

Ста­ліч­ны ры­нак па­чаў ажы­ваць


Экс­пер­ты праг­на­зу­юць, што на пра­ця­гу яшчэ двух тыд­няў у Мін­ску за­ха­ва­ец­ца да­стат­ко­вая коль­касць тан­на­га і якас­на­га арэнд­на­га жыл­ля. А по­тым ча­ка­ец­ца сту­дэнц­кі ажы­я­таж

На­га­даю, што да апош­ня­га ча­су по­пыт на арэнд­нае жыл­лё ў ста­лі­цы быў мі­ні­маль­ны. І гэ­та не толь­кі се­зон­ная тэн­дэн­цыя. Спра­ва ў тым, што з па­чат­ку го­да ў сфе­ры куп­лі-про­да­жы ква­тэр на рын­ку жыл­лё­вай не­ру­хо­мас­ці на­зі­ра­ец­ца са­праўд­ны «мёрт­вы» се­зон. Гэ­тая ака­ліч­насць пры­му­сі­ла ўлас­ні­каў сва­бод­на­га жыл­ля «вы­кі­нуць» свае па­мяш­кан­ні на ры­нак арэн­ды. Вя­лі­кая пра­па­но­ва і ад­сут­насць по­пы­ту згу­ля­ла з рын­кам злы жарт, ка­лі ён амаль «стаў». Пра сён­няш­нюю сі­ту­а­цыю на ста­ліч­ным рын­ку арэн­ды і пра­гно­зы на блі­жэй­шую перс­пек­ты­ву ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды» па­ве­да­мі­ла вы­ка­наў­ца аба­вяз­каў на­мес­ні­ка ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра Цэнт­ра ганд­лю не­ру­хо­мас­цю «ПА­КА­ДАН» Але­на АГРЫЗ­КА.

Бюд­жэт­ных ква­тэр ста­ла менш

жильеАд­ра­зу ад­зна­чу, што са­мая вя­лі­кая коль­касць пра­па­но­вы і, ад­па­вед­на, мі­ні­маль­ныя цэ­ны пры­сут­ні­ча­лі на ста­ліч­ным рын­ку два тыд­ні та­му. Сён­ня арэнд­ны­мі ква­тэ­ра­мі па­ча­лі са­праў­ды ці­ка­віц­ца ма­ла­дыя спе­цы­я­ліс­ты, што скон­чы­лі ВНУ, а так­са­ма абі­ту­ры­ен­ты, якія ма­юць да­стат­ко­ва ба­лаў, каб ужо ця­пер лі­чыць ся­бе сту­дэн­та­мі. Гэ­та кры­ху пад­ка­рэк­та­ва­ла цэн­ні­кі, ад­нак тэн­дэн­цыя на агуль­нае па­тан­нен­не арэн­ды пра­цяг­ва­ец­ца.

Ка­лі два тыд­ні та­му ў рэ­гіст­ры пра­па­но­вы бы­ло да­стат­ко­ва «сла­бень­кіх» ад­на­па­ка­ё­вых ква­тэр з цэн­ні­кам ад 300 да 370 до­ла­раў, то ця­пер рэ­аль­ны кошт арэн­ды па­доб­на­га жыл­ля скла­дае ўжо 340–400 до­ла­раў. За­ўва­жу, што і гэ­ты цэн­нік знач­на ні­жэй­шы, чым той, які іс­на­ваў да па­чат­ку ле­та.

Клі­ен­ты вы­бі­ра­юць нар­маль­ную мэб­лю і па­мяш­кан­ні пас­ля ра­мон­ту

Ка­лі ка­заць пра ква­тэ­ры кош­там да 350 до­ла­раў, то якасць іх бу­дзе кры­ху су­мніў­най. Бу­ду­чыя ква­та­ран­ты зга­джа­юц­ца лепш да­пла­ціць яшчэ 20–30 «зя­лё­ных» і жыць у ква­тэ­рах з кам­форт­ны­мі ўмо­ва­мі. Наш экс­перт ад­зна­чае, што гас­па­да­ры арэнд­на­га жыл­ля, ад якіх з'е­ха­лі ква­та­ран­ты, спра­бу­юць зноў здаць сваю ква­тэ­ру па ра­ней­шым кош­це, без ра­мон­ту і са ста­рой мэб­ляй. Сён­ня та­кая ра­кі­роў­ка без ін­вес­ты­цый у жыл­лё ўжо не атры­ма­ец­ца. Спе­цы­я­ліс­ты агенц­тваў не­ру­хо­мас­ці та­кое не­да­гле­джа­нае жыл­лё на­ват не пры­ма­юць на рэа­лі­за­цыю, бо яно бу­дзе ўпар­та «ві­сець».

Не вель­мі ад­роз­ні­ва­ец­ца мі­ні­маль­ны кошт арэн­ды і на бюд­жэт­нае двух­па­ка­ё­вае жыл­лё. На­ват ця­пер у агенц­тве іс­нуе не­каль­кі ва­ры­ян­таў не вель­мі дрэн­ных па якас­ці двух­па­ка­ё­вых ква­тэр у Ша­ба­нах па кош­це 370–400 до­ла­раў. Уво­гу­ле ся­рэд­ні цэн­нік стан­дарт­ных двух­па­ка­ё­вак скла­дае 400–500 до­ла­раў. Тут за­ўва­жу, што двух­па­ка­ёў­кі за 500 до­ла­раў зды­ма­юць ужо ква­та­ран­ты з прэ­тэн­зі­я­мі, для якіх мае зна­чэн­не не толь­кі мэб­ля і пла­ні­роў­ка ў ква­тэ­ры, але па­верх і на­ват на­яў­насць пар­коў­кі. Ме­на­ві­та сён­ня на рын­ку іс­нуе жор­сткая кан­ку­рэн­цыя па­між ула­даль­ні­ка­мі ква­тэр, ка­лі лю­бы бо­нус здым­на­га жыл­ля па­вя­ліч­вае ве­ра­год­насць яе хут­кай зда­чы па рын­ка­вым кош­це.

У клі­ен­таў і ця­пер яшчэ за­ста­ец­ца не­каль­кі ва­ры­ян­таў па арэн­дзе тан­ных бюд­жэт­ных трох­па­ка­ё­вых ква­тэр. На­прык­лад, у Чы­жоў­цы ёсць та­кая «сціп­лая» трох­па­ка­ёў­ка ўся­го за 400 до­ла­раў. Ся­рэд­ні кошт па­доб­на­га стан­дарт­на­га жыл­ля скла­дае ця­пер 450–500 до­ла­раў. Зра­зу­ме­ла, што па та­кім кош­це ква­тэ­ра бу­дзе ў ста­рым до­ме і са сла­бым ра­мон­там, ці ў но­ва­бу­доў­лі — част­ко­ва з мэб­ляй, або на­ват без мэб­лі. Са­праў­ды якас­ная трох­па­ка­ё­вая ква­тэ­ра ў спаль­ным ра­ё­не пра­па­ну­ец­ца клі­ен­там за 500–700 до­ла­раў.

На­зі­ра­ец­ца лі­шак эліт­на­га жыл­ля

Так, пра­па­но­ва здым­на­га жыл­ля гэ­тым ле­там іс­тот­на па­вя­лі­чы­ла­ся. Ка­лі ўвес­ну агу­ча­нае агенц­тва атрым­лі­ва­ла пры­клад­на 5–6 но­вых ква­тэр, то ця­пер яго ка­та­лог па­вя­ліч­ва­ец­ца не­дзе на 20 ва­ры­ян­таў за су­ткі. Ад­нак на бюд­жэт­нае жыл­лё ў гэ­тым «плю­се» пры­па­дае толь­кі да 5 но­вых ва­ры­ян­таў. Усе ас­тат­нія све­жыя ква­тэ­ры ма­юць да­ра­гі цэн­нік — ад 600 до­ла­раў і вы­шэй. Ме­на­ві­та гэ­тым ле­там вя­лі­кая коль­касць клі­ен­таў па­кі­ну­ла эліт­нае жыл­лё, якое апош­нім ста­ла ўжо не па кі­шэ­ні.

Праз­мер­ная коль­касць гэ­та­га сег­мен­та да­ра­го­га жыл­ля па­мен­шы­ла ся­рэд­нія цэ­ны пры­клад­на на 150–200 до­ла­раў. На­прык­лад, сён­ня на­ват са­праў­ды якас­ныя двух­па­ка­ё­выя ква­тэ­ры з ды­зай­нер­скім ра­мон­там пра­па­ну­юц­ца не да­ра­жэй за 1000–1500 до­ла­раў. Ка­ля ме­ся­ца ў ка­та­ло­гу «ві­сіць» эліт­ная вась­мі­па­ка­ё­вая ква­тэ­ра агуль­най пло­шчай ка­ля 250 квад­рат­ных мет­раў. Та­кая ква­тэ­ра ў цэнт­ры го­ра­да мае два ўзроў­ні, не­каль­кі сан­вуз­лоў і су­час­ную ай­чын­ную мэб­лю. Стар­та­вы кошт гэ­тых апарт­амен­таў скла­дае 2,5 ты­ся­чы до­ла­раў. Ёсць на рын­ку і са­мая да­ра­гая здым­ная ква­тэ­ра за 4 ты­ся­чы до­ла­раў. Агуль­ная пло­шча яе ўся­го 210 «квад­ра­таў», але ў та­кой ква­тэ­ры рас­пра­ца­ва­ны экс­клю­зіў­ны еў­ра­пей­скі ды­зайн, брэн­да­вая мэб­ля і шы­коў­ны пар­кет.

Сту­дэнц­кі ажы­я­таж па­вя­лі­чыць цэ­ны ня­знач­на

Ме­на­ві­та та­кі пра­гноз да­юць экс­пер­ты ры­нку здым­на­га жыл­ля на гэ­ты се­зон. На іх по­гляд, са­праўд­ная ак­ты­ві­за­цыя све­жых клі­ен­таў у но­вым се­зо­не пач­нец­ца ўжо ў дру­гой дэ­ка­дзе жніў­ня і пра­цяг­нец­ца амаль да апош­ніх дзён ве­рас­ня. На гэ­ты раз ней­ка­га сур'­ёз­на­га ажы­я­та­жу на рын­ку не па­він­на быць, лі­чаць спе­цы­я­ліс­ты. Гэ­та тлу­ма­чыц­ца са­праў­ды аб'­ём­най пра­па­но­вай сва­бод­на­га жыл­ля і да­стат­ко­вай коль­кас­цю па­ко­яў у ін­тэр­на­тах ВНУ. Ад­нак тра­ды­цый­нае па­ве­лі­чэн­не цэн на здым­нае жыл­лё ўсё ж та­кі бу­дзе.

Але­на Агрыз­ка праг­на­зуе, што не­дзе ў дру­гой па­ло­ве жніў­ня ся­рэд­ні цэн­нік бюд­жэт­ных ква­тэр мо­жа па­вя­лі­чыц­ца на 30–50 до­ла­раў. Ра­зам з тым, та­кое па­да­ра­жан­не пра­цяг­нец­ца толь­кі да каст­рыч­ні­ка. По­тым ча­ка­ец­ца ста­бі­лі­за­цыя цэн­ні­каў і на­ват част­ко­вае вяр­тан­не сён­няш­ня­га кош­ту. Та­кое сме­лае мер­ка­ван­не тлу­ма­чыц­ца ўстой­лі­вым па­мян­шэн­нем по­пы­ту на арэнд­нае пры­ват­нае жыл­лё ў ста­лі­цы. А апош­няе на­зі­ра­ец­ца, у тым лі­ку і та­му, што ў Мін­ску па­ча­лі больш ак­тыў­на бу­да­ваць арэнд­ныя да­мы. Праў­да, га­лоў­ным фак­та­рам па­мян­шэн­ня по­пы­ту на здым­ныя ква­тэ­ры за­ста­ец­ца фі­нан­са­вы даб­ра­быт бу­ду­чых ква­та­ран­таў. Пры іс­ну­ю­чых цэ­нах на хар­ча­ван­не і адзен­не ў лю­дзей ужо не ха­пае гро­шай на арэн­ду па та­кім кош­це. Эліт­нае жыл­лё на­ват во­сен­ню бу­дзе пра­цяг­ваць толь­кі тан­нець, упэў­не­ны спе­цы­я­ліс­ты.

З'я­ві­ла­ся ся­мей­нае кам­пань­ён­ства

Не­дзе два га­ды та­му ў ста­лі­цы стар­та­ваў но­вы трэнд на кам­пань­ён­ства ў звы­чай­ных ква­тэ­рах, якую зды­ма­лі ад­ра­зу не­каль­кі ква­та­ран­таў. Да апош­ня­га ча­су па па­доб­най схе­ме шмат­па­ка­ёў­кі зды­ма­лі вы­ключ­на сту­дэн­ты ці ма­ла­дыя су­пра­цоў­ні­кі ад­ной фір­мы.

«Зай­мац­ца» арэн­дай са сту­дэн­та­мі на та­кіх умо­вах гас­па­да­ры жыл­ля бы­лі не заў­сё­ды згод­ны, бо іх ква­тэ­ры пе­ра­ўтва­ра­юц­ца ў шум­ны ін­тэр­нат. Ця­пер па та­кой схе­ме кам­пань­ён­ства шмат­па­ка­ё­выя ква­тэ­ры па­ча­лі зды­маць ма­ла­дыя сем'і — у тым лі­ку і з дзець­мі. Усё час­цей афі­цый­на за­рэ­гіст­ра­ва­ныя сем'і зды­ма­юць у ста­лі­цы не ква­тэ­ру, а асоб­ны па­кой. Арэн­да па­ло­вы ква­тэ­ры каш­туе ця­пер ад 150 да 250 до­ла­раў.

Знік­нен­не ква­тэр «на су­ткі» на доў­га­тэр­мі­но­вую арэн­ду не паў­плы­вае

На­га­даю, што па­доб­ную прад­пры­маль­ніц­кую дзей­насць мо­гуць за­ба­ра­ніць у ста­лі­цы ужо праз ме­сяц. Пра­па­но­ву аб гэ­тым пад­рых­та­ва­ла ста­ліч­ная ін­спек­цыя па па­дат­ках і збо­рах. Афі­цый­най пры­чы­най ста­ла вя­лі­кая коль­касць скар­гаў на шум у «су­тач­ных» ква­тэ­рах. За­ад­но пра­гу­чаў на­мёк: гас­ці­ніц да­стат­ко­ва. І не­су­ця­шаль­ныя для ўла­даль­ні­каў атэ­ляў ліч­бы на­паў­няль­нас­ці — 25–30%.

У мэ­рыі ста­лі­цы гэ­тую пра­па­но­ву пад­тры­ма­лі. Стар­шы­ня Мін­гар­вы­кан­ка­ма Мі­ка­лай Ла­дуць­ка да­ру­чыў вы­ву­чыць па­доб­нае пы­тан­не су­мес­на з упраў­лен­нем жыл­лё­вай па­лі­ты­кі і на пра­ця­гу ме­ся­ца ўнес­ці ад­па­вед­ныя пра­па­но­вы ў Мі­ніс­тэр­ства жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі. Пры раз­гля­дзе пы­тан­ня ён па­ра­іў уліч­ваць во­пыт Маск­вы, дзе апарт-атэ­лі вы­ве­лі з ка­тэ­го­рыі жыл­ля і, згод­на з за­ка­на­даў­ствам, вы­зна­чы­лі як мес­ца ча­со­ва­га пра­жы­ван­ня, што, ад­па­вед­на, змя­няе іх функ­цыі.

У мэ­рыі бы­ла агу­ча­на ін­фар­ма­цыя аб тым, што на ўлі­ку ў пад­атко­вых ор­га­нах Мін­ска за­рэ­гіст­ра­ва­на больш як 700 ін­ды­ві­ду­аль­ных прад­пры­маль­ні­каў, якія зай­ма­юц­ца па­су­тач­най зда­чай ква­тэр. Толь­кі за пяць ме­ся­цаў сё­ле­та су­пра­цоў­ні­кі ін­спек­цыі па па­дат­ках і збо­рах вы­яві­лі 35 ін­ды­ві­ду­аль­ных прад­пры­маль­ні­каў, якія зда­ва­лі ў арэн­ду жы­лыя па­мяш­кан­ні на су­ткі, але пры гэ­тым не вы­плач­ва­лі па­дат­каў.

За­дан­не кі­раў­ніц­твам го­ра­да да­дзе­на. Што бу­дзе пас­ля яго вы­ка­нан­ня? Але­на Агрыз­ка лі­чыць, што на стан­дарт­ную пры­ват­ную арэн­ду гэ­тая на­ві­на не паў­плы­ва­ла, ні­чо­га сур'­ёз­на­га не бу­дзе, ка­лі «су­тач­ні­кі» са­праў­ды знік­нуць. Звы­чай­на па­су­тач­ная арэн­да рас­паў­сю­джа­на ў цэнт­раль­най част­цы го­ра­да. Больш за тое, гэ­та заў­сё­ды жыл­лё па­леп­ша­на­га кам­фор­ту, якое ад­но­сіц­ца да сег­мен­та эліт­най жыл­лё­вай не­ру­хо­мас­ці. Ну з'я­віц­ца на рын­ку да­дат­ко­ва 500–700 да­ра­гіх ква­тэр… Ста­нуць па­доб­ныя ква­тэ­ры яшчэ на 20–50 до­ла­раў тан­ней, і ўсё. Бюд­жэт­на­му жыл­лю эліт­ныя апарт­амен­ты на­двор'я не ро­бяць.

У Маск­ве ўжо спра­ба­ва­лі за­ба­ра­ніць зда­ваць ква­тэ­ры на су­ткі. Сё­ле­та ў лю­тым дэ­пу­тат Дзярж­ду­мы ўнёс на раз­гляд за­ко­на­пра­ект, які за­ба­ра­няе «раз­мя­шчэн­не гра­ма­дзян у жы­лых па­мяш­кан­нях шмат­ква­тэр­ных да­моў». Дзярж­ду­ма не ўхва­лі­ла за­ба­ро­ну, і зда­ваць сваё жыл­лё на су­ткі па-ра­ней­ша­му мо­жа лю­бы ўлас­нік.

Та­кі но­вы від не­ру­хо­мас­ці, як апарт­амен­ты, з'я­віў­ся ў су­се­дзяў па­раў­наль­на ня­даў­на. Па знеш­нім вы­гля­дзе ад ква­тэр апарт­амен­ты ні­чым не ад­роз­ні­ва­юц­ца: у іх ёсць і па­коі, і кух­ні, і ван­ныя, і ўсе ка­му­ні­ка­цыі. Толь­кі зна­хо­дзяц­ца яны не ў жы­лых да­мах, а ў офіс­ных бу­дын­ках. Іх мож­на зняць на су­ткі, а мож­на і ку­піць у якас­ці жыл­ля.

У Бе­ла­ру­сі «офіс­на­га» жыл­ля прос­та не іс­нуе. У нас апарт­амен­та­мі на­зы­ва­юц­ца звы­чай­ныя ква­тэ­ры, як і ва ўсім све­це. Пра апарт­амен­ты ў офіс­ных па­мяш­кан­нях у нас ні­хто не чуў. Та­му пры­мя­ніць во­пыт Маск­вы тэх­ніч­на не­маг­чы­ма, лі­чаць ін­ды­ві­ду­аль­ныя прад­пры­маль­ні­кі. І ка­лі ква­тэ­ры, якія ця­пер зда­юц­ца на су­ткі, пе­ра­вес­ці ў не­жы­лы фонд, то што, су­се­дзі не бу­дуць скар­дзіц­ца на шум? Пы­тан­няў і са­праў­ды шмат. І мне зда­ец­ца, што ад­ка­зы мы атры­ма­ем не праз ме­сяц…

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.