Вы тут

Го­рад-уні­кум


Ад­куль у Бя­ро­зе бы­лі ана­на­сы, ча­ра­па­хі, зуб на­са­ро­га і са­мы стро­гі ма­нас­кі ор­дэн?

У ці­хім ві­ры чэр­ці водзяцца» — у пэў­ным сэнсе гэ­тае вы­каз­ванне мож­на ад­нес­ці да аднаго з не­вя­лі­кіх (ня­ма і 30 тысяч на­сель­ніцтва) ра­ён­ных гарад­коў на паўднё­вым заха­дзе Белару­сі — Бярозы. Гэ­та заў­сё­ды бы­ло ці­хае месца, і цяпер пра яго мож­на па­чуць хіба што ў пры­вяз­цы да размешчаных тут пра­мысло­вых прад­пры­ем­стваў, у той час як гіс­то­рыя го­ра­да ўраж­вае і ве­ліч­чу, і тра­гіз­мам.

Як у Лон­да­не

Шчы­ра ка­жу­чы, вы­праў­ля­ю­чы­ся ў да­ро­гу, на вя­лі­кія ад­крыц­ці мы не раз­ліч­ва­лі. «Я здзіў­ле­на, што ты збі­ра­еш­ся ў наш го­рад. Пэў­на, апроч кляш­та­ра кар­ту­зі­я­наў у нас больш ні­чо­га ці­ка­ва­га і ня­ма», — ад­рэ­ага­ва­ла на за­пла­на­ва­ную па­езд­ку зна­ё­мая ро­дам з Бя­ро­зы. Ад­нак, як гэ­та заў­сё­ды бы­вае ў ня­зве­да­ных мяс­ці­нах, мы ўсё ж спа­дзя­ва­лі­ся атры­маць но­выя ўра­жан­ні. І яны не пры­му­сі­лі ся­бе ча­каць. Пер­шае з іх — здзіў­лен­не. Вя­до­ма ж, пры­ем­нае: для го­ра­да ра­ён­на­га маш­та­бу Бя­ро­за вы­гля­дае вель­мі пры­ваб­на. Шы­ро­кія да­ро­гі з мност­вам пе­ша­ход­ных пе­ра­хо­даў і гу­ка­вы­мі свят­ла­фо­ра­мі. Чыс­та. Свет­ла. Толь­кі ў цэнт­ры мы ўба­чы­лі без­ліч квет­ні­каў, ка­ля дзя­сят­ка раз­на­стай­ных ма­лых ар­хі­тэк­тур­ных фор­маў, не­каль­кі скве­раў і як мі­ні­мум тры фан­та­ны. Уз­доўж га­лоў­най ву­лі­цы Ле­ні­на — пе­ра­важ­на не­вы­со­кія, пры­го­жа па­фар­ба­ва­ныя да­мы. Ды і пры­ват­ны сек­тар ус­кра­ін аку­рат­ны і да­гле­джа­ны.

Але са­мае га­лоў­нае — у го­ра­дзе ад­чу­ва­ец­ца вір жыц­ця. На ву­лі­цах люд­на, вель­мі шмат дзя­цей, ма­ла­дых мам і та­таў з ка­ляс­ка­мі, і ро­ва­ры, ро­ва­ры, ро­ва­ры... Што ад­мет­на, у ад­роз­нен­не ад ста­лі­цы, дзе ве­ла­сі­пед — пе­ра­важ­на ма­ла­дзёж­ны сро­дак пе­ра­мя­шчэн­ня, тут на двух ко­лах ез­дзяць лю­дзі ся­рэд­ня­га ўзрос­ту і на­ват па­жы­лыя. Аб­са­лют­на еў­ра­пей­ская тэн­дэн­цыя, ка­лі ўзга­даць, што, на­прык­лад, мэр Лон­да­на да­бі­ра­ец­ца да пра­цы на ве­ла­сі­пе­дзе. Ад­нак і аў­та­ма­бі­ляў у Бя­ро­зе ня­ма­ла — да­рож­ны рух да­во­лі ак­тыў­ны. А яшчэ ў го­ра­дзе ўраж­вае вя­лі­кая коль­касць кід­кай вон­ка­вай рэ­кла­мы на бу­дын­ках. Неш­та па­доб­нае да­во­дзі­ла­ся ба­чыць хі­ба што ў Баб­руй­ску. «У нас не­каль­кі буй­ных прад­пры­ем­стваў, лю­дзям ёсць дзе пра­ца­ваць і за­раб­ляць гро­шы. Доб­ра раз­ві­ва­ец­ца пры­ват­ны біз­нес, та­му го­рад са­праў­ды жы­ве», — па­тлу­ма­чы­ла су­пра­цоў­ні­ца мяс­цо­вай га­зе­ты «Ма­як». Яна па­каз­ва­ла нам да­ро­гу да кляш­та­ра, бо без пад­ка­зак мяс­цо­вых жы­ха­роў у го­ра­дзе ары­ен­та­вац­ца да­во­лі скла­да­на: па­ка­заль­ні­каў тут ня­ма, ка­лі не лі­чыць та­го адзі­на­га — у бок кляш­та­ра, але і да яго яшчэ трэ­ба да­брац­ца.

Ба­дай, адзі­нае, што рас­ча­ра­ва­ла ў го­ра­дзе, — уз­ро­вень пунк­таў хар­ча­ван­ня, яко­му яшчэ ёсць ку­ды рас­ці. За­ха­цеў­шы пад­ма­ца­вац­ца, ка­рэс­пан­дэн­ты «Звяз­ды» на­блу­ка­лі на ка­вяр­ню, але яна ака­за­ла­ся за­кры­тай... на абед. Мяс­цо­выя жы­ха­ры па­ра­і­лі нам за­ві­таць у біст­ро «Ста­ры го­рад», ад­нак і там аб­слу­гоў­ван­не ўжо скон­чы­ла­ся, ха­ця на га­дзін­ні­ку бы­ло яшчэ толь­кі 16 апоўд­ні. Ві­зіт у мяс­цо­вы рэ­ста­ран «Бя­ро­за» мы вы­ра­шы­лі ад­клас­ці на край­ні вы­па­дак (мо­жа, да­рэм­на?), бо ўба­чы­лі па да­ро­зе яшчэ ад­но біст­ро. Гэ­та ака­за­ла­ся звы­чай­ная «за­бя­га­лаў­ка», дзе пра­да­юць хот-до­гі не пер­шай све­жа­сці і пя­куць блі­ны, якія не ад­роз­ні­ва­юц­ца вы­со­кі­мі сма­ка­вы­мі якас­ця­мі, за­тое цэ­ны на іх — на вы­шы­ні. Здзі­ві­ла і тое, што ся­род мност­ва пры­ват­ных ша­пі­каў, шыль­ды на якіх свед­чы­лі пра ган­даль пра­ві­ян­там, не знай­шло­ся ні­вод­на­га ад­кры­та­га. Так што па­ра­тун­кам для га­лод­ных ту­рыс­таў у Бя­ро­зе па­куль што мо­гуць быць толь­кі кра­мы ды, маг­чы­ма, рэ­ста­ран, да яко­га мы так і не дай­шлі.

Па ці­ка­він­кіу музей

Зрэш­ты, не хле­бам адзі­ным жы­вы ча­ла­век, і ў пла­не ду­хоў­най ежы тут зной­дуц­ца свае «да­лі­ка­тэ­сы». Го­рад мае як мі­ні­мум не­каль­кі ці­ка­вых у ту­рыс­тыч­ным пла­не аб'­ек­таў: ру­і­ны ўжо зга­да­на­га кляш­та­ра ор­дэ­на кар­ту­зі­я­наў, ме­ма­ры­ял у го­нар во­і­наў-аф­ган­цаў з царк­вой, фан­та­нам, са­праўд­ны­мі тан­ка­мі і вер­та­лё­та­мі; ста­ра­жыт­ная пра­ва­слаў­ная Пет­ра­паў­лаў­ская царк­ва, чыр­во­ныя ка­зар­мы, парк з па­ха­ван­ня­мі сал­дат Вя­лі­кай Ай­чын­най... А яшчэ Бя­ро­за — ра­дзі­ма ад­на­го з пер­шых прэ­зі­дэн­таў Ака­дэ­міі на­вук БССР Паў­ла Го­ры­на-Ка­ля­ды.

Пра ад­мет­нас­ці го­ра­да і ра­ё­на мож­на да­ве­дац­ца ў мяс­цо­вым края­знаў­чым му­зеі, што зна­хо­дзіц­ца ў ста­ра­даў­нім яў­рэй­скім бу­дын­ку ў цэнт­ры го­ра­да. Сё­ле­та два га­ды, як му­зей пра­цуе пас­ля ра­мон­ту, і прад­стаў­ле­ная ў ім экс­па­зі­цыя са­праў­ды ўраж­вае і за­хап­ляе з са­май пер­шай — ар­хеа­ла­гіч­най — за­лы. Тут вам рас­ка­жуць пра за­топ­ле­ныя ме­ла­выя кар'­е­ры, якія час ад ча­су злёг­ку «пры­ад­кры­ва­юць» та­ям­ні­цы сва­іх глы­бінь, да­зва­ля­ю­чы на­ву­коў­цам «зна­хо­дзіць» ра­до­ві­шчы бурш­ты­ну ці, на­прык­лад, зна­ка­мі­ты Ма­лецкі скарб з рым­скі­мі ся­рэб­ра­ны­мі дэ­на­ры­я­мі. Ад­мет­на, што вёс­ка Ма­леч, дзе быў зной­дзе­ны скарб, ка­лісь­ці бы­ла го­ра­дам і на­ват ме­ла маг­дэ­бург­скае пра­ва і свой герб. А яшчэ, як па­вя­ло­ся са ста­ра­жыт­на­сці, ка­лі чац­вер у Ма­ле­чы быў ганд­лё­вым днём, так і ця­пер мяс­цо­выя прад­пры­маль­ні­кі збі­ра­юц­ца там ме­на­ві­та па чац­вяр­гах.

Адзін з ці­ка­вых экс­па­на­таў му­зея — зуб ма­ман­та, зной­дзе­ны на тэ­ры­то­рыі ра­ё­на. Ад­нак не­ка­то­рыя на­ву­коў­цы, што на­вед­ва­лі му­зей, вы­каз­ва­лі дум­ку, што гэ­та зуб на­са­ро­га. Якім чы­нам ён з'я­віў­ся тут, на Бя­ро­заў­шчы­не, — за­гад­ка. Як не­бес­пад­стаў­на свед­чаць спе­цы­я­ліс­ты, рэ­гі­ён да кан­ца яшчэ не вы­ву­ча­ны, та­му мож­на мер­ка­ваць, што гэ­ты край да­сюль за­хоў­вае ня­ма­ла та­ям­ніц.

Так­са­ма ці­ка­він­кай му­зея з'яў­ля­ец­ца ім­пра­ві­за­ва­ная пар­ты­зан­ская ляс­ная шко­ла, дзе пад­час эк­скур­сій су­пра­цоў­ні­кі пра­вод­зяць з на­ву­чэн­ца­мі са­праўд­ныя за­ня­ткі па арыф­ме­ты­цы, пісь­ме, му­зы­цы, гіс­то­рыі. Та­кая свое­асаб­лі­вая маг­чы­масць па­ванд­ра­ваць у ча­се. А яшчэ тут пра­па­ну­юць мност­ва эк­скур­сій па ра­ё­не на са­мы лю­бы густ — эка­ла­гіч­ных, гіс­та­рыч­ных, ве­ла­сі­пед­ных, пе­шых, з маг­чы­мас­цю рыб­най лоў­лі і ад­па­чын­ку ў аг­ра­ся­дзі­бах.

Мес­ца вялікай аскезы

Без­умоў­ная жам­чу­жы­на Бя­ро­зы — кляш­тар кар­ту­зі­я­наў — па­тра­буе асоб­на­га рас­по­ве­ду. За­кла­дзе­ны ён быў у 1648 го­дзе сы­нам Льва Са­пе­гі Ка­зі­мі­рам Львом Са­пе­гам і бу­да­ваў­ся больш за 40 га­доў. Устаў ор­дэ­на кар­ту­зі­я­наў (кар­тэ­зі­я­наў, кар­тэ­зі­ян­цаў — наз­ва па­хо­дзіць ад наз­вы пер­ша­га ма­нас­ты­ра — Вя­лі­кай Шарт­рэ­зы ў Фран­цыі) ад­роз­ні­ва­ец­ца асаб­лі­вай стро­гас­цю і ас­ке­тыз­мам. Мо­жа быць, та­му ва ўсім све­це на­ліч­ва­ец­ца ўся­го 22 кар­ту­зі­ян­скія ма­нас­ты­ры.

Ча­му кляш­тар уз­вя­лі ме­на­ві­та ў Бя­ро­зе? Ёсць не­каль­кі ле­генд, звя­за­ных з гэ­тым. Па­вод­ле пер­шай, ка­лісь­ці ў гэ­тых мяс­ці­нах быў бя­ро­за­вы гай, дзе стру­ме­ні­лі чыс­тыя кры­ні­цы. Ад­ной­чы сю­ды зай­шоў сля­пы ста­ры з хлоп­чы­кам-па­ва­ды­ром. Ста­ры за­снуў, а хлоп­чык за­гу­ляў­ся ў ле­се і за­блу­каў. Пра­чнуў­шы­ся і не да­клі­каў­шы­ся свай­го па­ва­ды­ра, сля­пы стаў блу­каць па гаі і па­чуў шум кры­ні­цы. На­піў­шы­ся чыс­тай ва­ды і ўмыў­шы­ся ёй, стаў ба­чыць. У го­нар гэ­та­га цу­ду ён па­ста­віў ка­ля кры­ні­цы бя­ро­за­вы крыж і пай­шоў свед­чыць лю­дзям пра сваё вы­ля­чэн­не. Пра цу­да­дзей­ныя кры­ні­цы па­чуў Са­пе­га, у яко­га быў сля­пы сын. Ён пры­вёз яго ў гай, і хлоп­чык, умыў­шы­ся, на­быў зрок. І та­ды ў знак па­дзя­кі маг­нат вы­ра­шыў па­бу­да­ваць тут кляш­тар. Ін­шая ле­ген­да рас­па­вя­дае, што ад­ной­чы пад­час па­ля­ван­ня Са­пе­гаў са­ба­кі ад­чу­лі зве­ра і па­гна­лі­ся за ім з гуч­ным брэ­хам. І рап­там — ці­шы­ня. Ка­лі гас­па­дар вы­браў­ся на па­ля­ну, ён уба­чыў, што па­ся­род яе ста­іць крыж, яко­га ра­ней тут не бы­ло. Ва­кол кры­жа мір­на ля­жа­лі яго са­ба­кі. Прад­стаў­нік ста­ра­жыт­на­га шля­хец­ка­га ро­ду ўспры­няў гэ­та як Бо­жы знак і вы­ра­шыў за­клас­ці тут кляш­тар.

На­са­мрэч Ка­зі­мір Леў Са­пе­га быў ча­ла­ве­кам аду­ка­ва­ным і на­бож­ным, фун­да­ваў шмат кас­цё­лаў і кляш­та­раў, і Па­па Рым­скі ўга­на­ра­ваў яго за гэ­та ты­ту­лам кня­зя Свя­шчэн­най Рым­скай ім­пе­рыі. Азна­ё­міў­шы­ся з уста­вам кар­ту­зі­ян­цаў, Ка­зі­мір Леў звяр­нуў­ся да Па­пы па да­звол на бу­даў­ніц­тва кляш­та­ра гэ­та­га ор­дэ­на. Да­звол быў атры­ма­ны. Да Са­пе­гі пры­еха­лі тры ма­на­хі, якім бы­ло да­дзе­на пра­ва вы­браць мес­ца для бу­ду­ча­га ма­нас­ты­ра, і ме­на­ві­та Бя­ро­за пры­ва­бі­ла іх сва­ёй сці­ша­нас­цю і ад­асоб­ле­нас­цю, не­аб­ход­ных для ма­нас­ка­га жыц­ця. Як толь­кі быў за­кла­дзе­ны пер­шы ка­мень бу­ду­ча­га кляш­та­ра, маг­нат па­да­рыў ма­на­хам 600 ся­лян і вя­лі­кую тэ­ры­то­рыю, і та­кім чы­нам увесь го­рад стаў на­ле­жаць ма­нас­ты­ру, та­му і атры­маў сваю наз­ву Бя­ро­за-Кар­туз­ская, якая за­хоў­ва­ла­ся да 1940 го­да.

Ма­нас­тыр-крэ­пасць быў па­бу­да­ва­ны ў фор­ме пя­ці­кут­ні­ка і зай­маў тэ­ры­то­рыю больш за 6,5 га. Тут быў кас­цёл Свя­то­га Кры­жа, 15 до­мі­каў ма­на­хаў-пус­тэль­ні­каў, гас­па­дар­чыя па­бу­до­вы, сад, са­жал­кі і на­ват куз­ні. Ма­на­хі вы­рошч­ва­лі ві­на­град, ле­ка­выя зёл­кі і на­ват ана­на­сы — і гэ­та пры на­шым да­во­лі су­ро­вым клі­ма­це! Зрэш­ты, гэ­та яшчэ не ўсе дзі­во­сы, якія мож­на бы­ло па­ба­чыць у кляш­та­ры. Бы­лі тут са­жал­кі не толь­кі для вы­рошч­ван­ня ры­бы, але і для раз­вя­дзен­ня... ча­ра­пах. Іх вы­рошч­ва­лі на экс­парт. Уво­гу­ле ма­на­хі спры­я­лі раз­віц­цю ганд­лю: у Бя­ро­зе на пра­ця­гу го­да пра­хо­дзі­ла 8 буй­ных кір­ма­шоў.

Па­сту­по­ва кляш­тар кар­ту­зі­я­наў раз­ба­га­цеў. У яго су­та­рэн­нях знай­шлі веч­ны спа­кой, апроч ча­ты­рох дзя­сят­каў ча­ла­век ін­шых ра­доў, 14 прад­стаў­ні­коў ро­ду Са­пе­гаў, ся­род якіх і сам Ка­зі­мір Леў, які не да­жыў да за­вяр­шэн­ня бу­даў­ніц­тва, па­мер­шы ў Бе­рас­ці пад­час эпі­дэ­міі чу­мы.

Ад­нак лёс рас­па­ра­дзіў­ся та­кім чы­нам, што ба­га­та­му ма­нас­ты­ру на­ка­на­ва­на бы­ло прый­сці ў за­ня­пад. Пас­ля трэ­ця­га па­дзе­лу Рэ­чы Па­спа­лі­тай, ка­лі тэ­ры­то­рыя Бе­ла­ру­сі апы­ну­ла­ся ў скла­дзе Ра­сій­скай ім­пе­рыі, ма­на­хаў аб­ві­на­ва­ці­лі ў пад­трым­цы паў­стан­ня 1830—1831 гг. Кляш­тар за­кры­ва­юць, біб­лі­я­тэ­ку і ўсе рэ­чы раз­да­юць ін­шым ма­нас­ты­рам, а част­ку па­бу­доў за­гад­ва­юць ра­за­браць. Пас­ля цэг­ла з ма­нас­тыр­скіх сцен пай­шла на бу­даў­ніц­тва чыр­во­ных ка­зарм, у якіх раз­мяс­ціў­ся 151-ы пя­ці­гор­скі полк. Гэ­тыя ка­зар­мы ста­яць у цэнт­ры Бя­ро­зы і сён­ня. Пад­час Пер­шай су­свет­най тут быў ня­мец­кі шпі­таль, а ця­пер у гэ­тым бу­дын­ку кра­мы.

Сён­ня на бы­лы ве­ліч­ны кляш­тар ба­лю­ча гля­дзець: не­вя­лі­кую тэ­ры­то­рыю зай­мае вай­ско­вая часць, а ўсё ас­тат­няе раз­бу­ра­ец­ца пад дзе­ян­нем апад­каў і лю­дзей — ка­лісь­ці свя­тое, вы­бра­нае для вя­лі­кай ас­ке­зы мес­ца ста­ла смет­ні­кам. Ад­нак ёсць і ста­ноў­чыя мо­ман­ты. Пад­час на­ша­га ві­зі­ту пе­рад ува­хо­дам на тэ­ры­то­рыю кляш­та­ра пра­ца­ва­ла тэх­ні­ка — кла­лі ас­фальт, а на ўязд­ной бра­ме, якая сён­ня ўся ў рыш­та­ван­нях, шчы­ра­ва­лі ра­бо­чыя: з 12 мая тут па­чаў­ся пер­шы этап рэ­стаў­ра­цыі, які па­ві­нен за­вяр­шыц­ца ле­там на­ступ­на­га го­да.

Зо­на

У гіс­то­рыі Бя­ро­зы ёсць і чор­ныя ста­рон­кі. Пас­ля Рыж­ска­га мір­на­га да­га­во­ра 1921 го­да Бя­ро­за апы­ну­ла­ся на тэ­ры­то­рыі Поль­шчы. І вось у 1934 го­дзе, па­вод­ле за­га­ду поль­ска­га ўра­да, у го­ра­дзе быў ад­кры­ты канц­ла­гер Бя­ро­за-Кар­туз­ская для не­за­да­во­ле­ных поль­скі­мі ўла­да­мі. Фар­маль­на ў ла­гер змя­шча­лі на тры ме­ся­цы. Аб­скар­дзіць пры­суд бы­ло не­маг­чы­ма, і тэр­мін зня­во­лен­ня па­ста­ян­на пад­аў­жаў­ся, так што ча­ла­век ні­ко­лі не ве­даў, ка­лі яго вы­зва­ляць. «З на­ша­га ла­ге­ра ёсць толь­кі два шля­хі: або на ўлас­нае па­ха­ван­не, або ў вар'­яц­кі дом», — ка­заў пер­шы ка­мен­дант вяз­ні­цы. Тут бы­лі два пра­ві­лы: усе за­га­ды па­лі­цэй­скіх зня­во­ле­ныя бы­лі па­він­ны вы­кон­ваць бя­гом, пры­чым моўч­кі: па­ка­ран­не ча­ка­ла на­ват за ма­лей­шае ва­ру­шэн­не вус­наў. Лю­дзей га­дзі­на­мі пры­му­ша­лі бе­гаць, ска­каць, поў­заць — амаль да стра­ты пры­том­нас­ці. Так­са­ма бы­лі па­ка­ран­ні кар­ца­рам: у су­та­рэн­ні, дзе і ўлет­ку за­хоў­ва­ла­ся ха­лод­ная тэм­пе­ра­ту­ра, вяз­ням не да­ва­лі спаць, па­лі­ва­ю­чы пад­ло­гу ва­дой, каб нель­га бы­ло на яе пры­лег­чы. Уна­чы ў дзве­ры кар­ца­ра з пэў­най пе­ры­я­дыч­нас­цю гру­каў па­лі­цэй­скі, і на гэ­ты гру­кат трэ­ба бы­ло ад­каз­ваць «Ёсць!», іна­чай па­лон­ных ча­ка­лі па­боі.

За ўсю гіс­то­рыю іс­на­ван­ня канц­ла­ге­ра ў ім ні ра­зу не ўспых­ва­ла паў­стан­не. Бя­ро­за бы­ла вель­мі ці­хім мес­цам, і са з'яў­лен­нем вяз­ні­цы для та­го, каб уе­хаць у го­рад, не­аб­ход­на бы­ло атры­маць спе­цы­яль­ны да­звол. А мяс­цо­выя жы­ха­ры ў вы­пад­ку з'яў­лен­ня чу­жын­цаў бы­лі па­він­ны ін­фар­ма­ваць пра гэ­та ла­гер­нае на­чаль­ства.

Па­вод­ле да­ных брэсц­ка­га ар­хі­ва, праз бя­ро­заў­скі канц­ла­гер прай­шло ка­ля трох ты­сяч ча­ла­век. Але да­след­чы­кі сцвяр­джа­юць, што гэ­тыя ліч­бы ня­поў­ныя, і мяр­ку­юць, што ў вяз­ні­цы па­бы­ва­ла ад 8 да 10 ты­сяч зня­во­ле­ных. Ад­нак звес­так пра іх ня­ма: част­ка да­ку­мен­таў маг­ла знік­нуць або іх маг­лі ўво­гу­ле пе­ра­стаць вес­ці.

— Пад­час пер­ша­га фо­ру­му «Му­зеі Бе­ла­ру­сі», што пра­хо­дзіў у 2012 го­дзе ў Грод­не, да нас па­ды­шоў па­жы­лы муж­чы­на і ці­ха па­ве­да­міў, што на­ра­дзіў­ся ў гэ­тым ла­ге­ры, — рас­па­вя­ла стар­шы на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік бя­ро­заў­ска­га гіс­то­ры­ка-края­знаў­ча­га му­зея Га­лі­на КРАЎ­ЧУК. — Яго ма­ці бы­ла арыш­та­ва­на. На жаль, муж­чы­на ад­мо­віў­ся на­ват на­зваць сваё проз­ві­шча...

Сён­ня скла­да­на ўя­віць, што ў ста­рых цар­скіх ка­зар­мах у цэнт­ры Бя­ро­зы, дзе зна­хо­дзяц­ца кра­мы і га­ле­рэя мас­тац­тваў, ка­лісь­ці бы­ло мес­ца згу­бы лю­дзей — фі­зіч­най і, у пер­шую чар­гу, ма­раль­най. Ця­пер яны пры­ста­са­ва­ны пад са­мыя што ні ёсць мір­ныя і на­ват бы­та­выя па­трэ­бы і ў той жа час з'яў­ля­юц­ца на­па­мі­нам пра па­дзеі амаль ста­га­до­вай даў­ні­ны — каб на­шчад­кі больш ні­ко­лі не да­пус­ці­лі па­доб­на­га.

1234

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».